Беларуская дыяспара Кракава Telegram channel photo

Беларуская дыяспара Кракава

@belarusy_w_krakowiePublic Channel

Канал беларускай дыяспары Кракава. Важныя навіны і звароты ды афіша мерапрыемстваў. Зваротная сувязь па любых пытаннях: @beldiaspora_krakow_bot Наш чат: https://t.me/Bel_Krakow_chat *Канал уваходзіць у спіс «экстрэмісцкіх»

356

Last views

1.1k (1,119 subscribers)
A'zolar
—
Rating
70
Total Posts
Oct 20, 2026, 8:46 AM
Yangilangan
Mar 27, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameБеларуская дыяспара Кракава
Username@belarusy_w_krakowie
CategoryVirusli videolar
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar1,119
Channel TypePublic Channel
Created27-mar, 2026
Last Updated20-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#68813+169
Til reytingi
#550+5
Toifa reytingi
#4332+21

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 1.1K30 Days growth: +423.9%
09/2109/2610/0110/0610/1110/1610/20
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
21:09:20261,077
22:09:20261,077
23:09:20261,077
24:09:20261,077
25:09:20261,080
26:09:20261,080
27:09:20261,080
28:09:20261,080
29:09:20261,080
30:09:20261,080
01:10:20261,080
02:10:20261,080
03:10:20261,080
04:10:20261,080
05:10:20261,080
06:10:20261,080
07:10:20261,080
08:10:20261,080
09:10:20261,080
10:10:20261,080
11:10:20261,080
12:10:20261,112
13:10:20261,112
14:10:20261,112
15:10:20261,112
16:10:20261,112
17:10:20261,112
18:10:20261,112
19:10:20261,112
20:10:20261,119
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 06:04:20261,069
Week of 13:04:20261,072
Week of 20:04:20261,068
Week of 27:04:20261,068
Week of 04:05:20261,068
Week of 11:05:20261,068
Week of 18:05:20261,068
Week of 25:05:20261,063
Week of 01:06:20261,063
Week of 08:06:20261,066
Week of 15:06:20261,066
Week of 22:06:20261,063
Week of 29:06:20261,063
Week of 06:07:20261,063
Week of 13:07:20261,065
Week of 20:07:20261,065
Week of 27:07:20261,075
Week of 03:08:20261,075
Week of 10:08:20261,075
Week of 17:08:20261,075
Week of 24:08:20261,074
Week of 31:08:20261,081
Week of 07:09:20261,081
Week of 14:09:20261,077
Week of 21:09:20261,080
Week of 28:09:20261,080
Week of 05:10:20261,080
Week of 12:10:20261,112
Week of 19:10:20261,119
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 20261,068
May 20261,063
June 20261,063
July 20261,075
August 20261,074
September 20261,080
October 20261,119
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20261,119

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1📣 СЁННЯ! Марш на Дзень Волі1.4K
  2. #2📣 Марш на Дзень Волі1.1K
  3. #3Post #25351.1K
  4. #4🎭 Купалаўцы са спектаклем «Валізка» ў Кракаве966
  5. #5🇧🇾 Збор да 9 жніўня на падтрымку палітзняволеных Сябры і сяброўкі, н951
  6. #6✨ Экскурсіі па Кракаве па-беларуску946
  7. #7❤️ Студыя керамікі і жывапісу ART-ў запрашае дзяцей ад 8 гадоў на твор932
  8. #8Post #2254880
  9. #9👥 Гістарычная гульня «Першы Усебеларускі з’езд»871
  10. #10🇧🇾 Збор да 9 жніўня на падтрымку палітзняволеных860

So'nggi postlar

Photo
🎮 Клуб настольных гульняў

🎲 Што вас чакае:
• ​Гульні розных жанраў (ад паці-геймаў до слоўных і стратэгічных)
• ​Навучанне правілам на месцы
• ​Новыя знаёмствы і супольная гульня
• ​Кава і гарбата ў вольным доступе, з сабой можна прыносіць пачастункі

❗️ Сустрэча праводзіцца па-беларуску, а ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць размаўляць на любой зручнай для іх мове

🗓 Калі і дзе: 17.10 (субота), 20:30 – 22:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: вольны данат і без рэгістрацыі
356003
📖 Прэзентацыя кнігі Наталлі Борд Лаўрэатка Прэміі «Голас пакаленьня Свабоды», мастачка, паэтка Наталля Борд / Наталка Хвоя прэзентуе свой паэтычна-мастацкі зборнік «Тры кроплі» Гэты зборнік выйшаў дзякуючы падтрымцы беларусаў і замежнікаў пры зборы сродкаў.…
408002
🔡 Ужо ў гэту нядзелю запрашаем на два мерапрыемствы з блогеркай Лізай Ветравай

У 13:00 – 15:00 вас чакае інтэрактыўная чытанка для дзетак. Ліза прачытае кніжку «Не на сваім месцы» Таццяны Багданавай, а потым дзеці сваімі ручкамі зробяць нешта файнае. Рэгістрацыя на чытанку

У 16:00 – 18:00 сустракаемся на Мова Нанова! Пагутарым з Лізай пра ўпэўненасць у сабе, як зарабляць на сваёй ідэі і як у гэтым дапамагае беларуская мова. А таксама разыграем прыз ад Лізы — аўдыт Instagram-старонкі і кансультацыю. Рэгістрацыю на сустрэчу
467008
Photo
✨ Інтэрактыўная чытанка для дзетак з Лізай Ветравай

Пасля доўгага летняга адпачынку, які крыху зацягнуўся на восень, мы вяртаемся з чытанкамі! Ды яшчэ якімі!

☀️ Ужо ў гэту нядзелю свежанькую кніжку «Не на сваім месцы» Таццяны Багданавай нам пачытае Ліза Ветрава. Гэта цудоўная, добрая і вельмі тэрапеўтычная гісторыя пра эміграцыю і пра пошук сябе ў новых абставінах. Прыходзьце паслухаць!

Пасля чытання, як заўсёды, зробім нешта файнае і з'ямо нешта смачнае

🗓 Калі і дзе: 18.10 (нядзеля), 13:00 – 15:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход: вольны, данаты вітаюцца 😊

➡️ Рэгістрацыя на чытанку
5420013
🔴 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (12.10 – 18.10)

Прастора і бібліятэка «Кніжны вырай» адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6

🌐 Сайт дыяспары (з польскамоўнай версіяй)

🏖 Аўторак

19:00 – 21:30 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Для новенькіх кошт — 20 зл за вечар. Для рэгістрацыі пішыце @liapeika

🚲 Серада

19:00 – 21:00 | Лекцыя Наталлі Громавай, прысвечаная пісьменніку Яўгену Шварцу. Асаблівую ўвагу нададуць яго кнізе «Дракон», у якой аўтар раскрывае прыроду рабства, якую пазней назавуць «банальнасцю зла». Уваход вольны і без рэгістрацыі

🚲 Чацвер

08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы. Для рэгістрацыі напішыце Надзеі

20:00 – 23:00 | Бальфолкі. Заняткі па танцах народаў Еўропы і Бліжняй Азіі ад беларускі і паляка! Цудоўная магчымасць прыйсці патанчыць, калі вы ўсё яшчэ ні разу тут не былі. Адзін занятак каштуе 25 зл. Рэгістрацыя праз інстаграм

⚽️ Пятніца

18:30 – 20:00 | Дансеоке. Гэта як караоке, толькі тут вы танчыце і паўтараеце рухі за людзьмі ў кліпе, які транслюецца на праектары. Падобна на Just Dance, толькі яшчэ больш весела! Уваход: вольны данат. Рэгістрацыя і дэталі

🤺 Субота

9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве распачынае чарговы навучальны год. Заняткі на беларускай мове для дзяцей 0-5 класаў. Запіс праз інстаграм (яшчэ ёсць некалькі месцаў). Увага: заняткі адбываюцца не ў Прасторы. Дапамагчы праекту данатам можна тут

15:00 – 19:00 | Пісьменніцкі клуб для дарослых. Тэма сустрэчы: «Thrill & Chill: саспенс, жахі і «нячыстае» пісьмо». З 17:00 да 19:00 — сумеснае пісьменніцтва. Удзел: данат ад 30 зл. Рэгістрацыя і дэталі

17:00 – 20:00 | Прэзентацыя кнігі Наталлі Борд «Тры кроплі». Гэты зборнік выйшаў дзякуючы ў тым ліку вашай падтрымцы. На прэзентацыі вас чакае атмасфера вобразнага беларускага слова, арыгінальнага жывапісу і інтэрактыўнасці + пачастункі. Уваход вольны і без рэгістрацыі

⚽️ Нядзеля

09:00 – 10:00 | Ёга-Iнь ды Ёга-Нідра з Кацярынай. Праз расслабленую практыку вернемся да сябе, запаволімся і перазагрузімся. Удзел: вольны данат. Рэгістрацыя і дэталі

13:00 – 15:00 | Інтэрактыўная чытанка для дзяцей па-беларуску. Кнігу Таццяны Багданавай «На сваім месцы» пачытае нам блогерка Ліза Ветрава. А пасля зробім тэматычны выраб сваімі рукамі і пачастуемся чымсьці смачным. Уваход вольны. Рэгістрацыя

16:00 – 18:00 | Мова Нанова з Лізай Ветравай. Пагутарым пра ўпэўненасць у сабе, як зарабляць на сваёй ідэі і як у гэтым дапамагае беларуская мова. А таксама разыграем прыз ад Лізы — аўдыт Instagram-старонкі і кансультацыю. Удзел: вольны данат. Рэгістрацыя і дэталі

⬇️ Заняткі з Агатай у студыі керамікі ART-Ў (ul. Kremerowska 9/1). Рэгістрацыя і падрабязнасці праз Інстаграм студыі ⬇️

• Серада, 17:00–19:00 | Творчыя сустрэчы для дзяўчат.
Сустракаемся, творым, размаўляем і бавім час у прыемнай кампаніі. Аплата — печывам на месцы

• Субота, 11:00–13:30 | Асамбляж — другая сустрэча. Працягваем працу над нашымі аб’ёмнымі карцінамі, дадаём дэталі і прапрацоўваем кампазіцыю. Удзел: 85 зл

• Субота, 11:00–13:30 | Майстар-клас па кераміцы «Хэлоўін». Ствараем незвычайныя керамічныя вырабы ў хэлоўінскім настроі. Удзел: 120 зл для дзяцей і 250 зл для дарослых
6500010
Photo
🕺 Дансеокэ ў Прасторы

Гэта як караоке, толькі тут вы танчыце і паўтараеце рухі за людзьмі ў кліпе, які транслюецца на праектары. Падобна на Just Dance, толькі яшчэ больш весела!

💃 Дансеоке — гэта вольныя танцы, дзе вас ніхто не ацэньвае і дзе вы танчыце так, як хочаце і як адчуваеце. Гэта выдатная магчымасць разняволіцца і адчуць сваё цела

Раім апрануць камфортную вопратку, у якой лёгка танчыць

🗓 Калі і дзе: 16.10 (пятніца), 18:30 – 20:00 (можна прыходзіць і пасярод мерапрыемства), Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Кошт: вольны данат

➡️ Рэгістрацыя на дансеоке
676006
Photo
✨ Ліза Ветрава на «Мова Нанова» ў Кракаве!

Сябры і сяброўкі, мы вельмі шчаслівыя вас запрасіць на новую сустрэчу «Мова Нанова»!

Нашая госця — Ліза Ветрава: вядомая блогерка, менеджарка па PR-камунікацыях, вядучая курсаў па блогінгу і проста файная адкрытая дзяўчына.

Тэма сустрэчы: «Упэўненасць у сабе, як зарабляць на сваёй ідэі і як у гэтым дапамагае беларуская мова»

Як заўсёды, на пачатку вас чакае практыка беларускай мовы.

🎁 А напрыканцы разыграем прыз ад Лізы — аўдыт старонкі ў Instagram + асабістую кансультацыю! Магчымасць атрымаць свежы погляд на свае сацыяльныя сеткі, знайсці новыя ідэі для прасоўвання.

🗓 Калі і дзе: 18.10 (нядзеля)
☕️ 15:30–16:00 — прывітальная кава і гарбата
🎙 16:00–18:00 — практыка беларускай мовы і сустрэча з Лізай
🥨 18:00–19:00 — пачастункі і нефармальны нетворкінгу.

📍 Прастора (ul. Mikołajska 4/6, 2 паверх)

✏️ Рэгістрацыя па спасылцы
______

🌺 Сустрэчу падтрымлівае кавярня-кветкавая крама Passion, якую стварае сямейная пара беларус Артур і ўкраінка Ксенія.
7100020
🎤 Воркшоп «Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам» 🔡 Пагаворым пра гэта з Андрэем Палудам, каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Сустрэча пройдзе ў межах Тыдня супраць смяротнага…
730007
Photo
🎮 У гэту суботу — другое спатканне клуба настольных гульняў

Першая сустрэча прайшла цудоўна, таму працягваем! Будзем рады зноў пабачыць вас на сустрэчы і разам пагуляць у настолкі

🎲 Што вас чакае:
• ​Гульні розных жанраў (ад паці-геймаў до слоўных і стратэгічных)
• ​Навучанне правілам на месцы
• ​Новыя знаёмствы і супольная гульня
• ​Кава і гарбата ў вольным доступе, з сабой можна прыносіць пачастункі

❗️ Сустрэча праводзіцца па-беларуску, а ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць размаўляць на любой зручнай для іх мове

🗓 Калі і дзе: 10.10 (субота), 17:00 – 20:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: вольны данат і без рэгістрацыі
7880011
Photo
✨ Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Кракаве

Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікам, палітыкам, былым палітвязнем, сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам

ℹ️ Тэмы сустрэчы:
Як змяніліся беларусы з 2020-га? Што рабіць? Як з'яднаць беларускі рух? Ці хутка лясне рэжым? Як вярнуцца ў Беларусь з перамогай? Як і навошта далучацца да Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі?

Таксама Павел прэзентуе кнігу «Соль зямлі» — зборнік з 12 беларускіх віктарынаў, па 33 пытанні ў кожнай

🗓 Калі і дзе: 10.10 (субота), 14:00 – 16:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
❗️ Уваход вольны і без рэгістрацыі
7660011
📣 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (05.10 – 11.10)

Прастора і бібліятэка «Кніжны вырай» адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6

🌐 Сайт дыяспары (з польскамоўнай версіяй)

🏀 Панядзелак

18:30 – 20:30 | Гурток «Вязаная капібара». Утульная супольнасць людзей, якія хочуць файна правесці час, навучыцца новаму хобі і рабіць прыемныя падарункі блізкім сваімі рукамі! Рэгістрацыя і падрабязнасці

🏖 Аўторак

18:30 – 20:30 | Кракаўскі бізнес-клуб. Працягваем нашы нефармальныя сустрэчы, на якіх абмяркоўваем мноства цікавых пытанняў ды дзелімся досведам. Рэгістрацыя

🚲 Чацвер

08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы. Для рэгістрацыі напішыце Надзеі

20:00 – 23:00 | Бальфолкі. Да нас вяртаюцца заняткі па танцах народаў Еўропы і Бліжняй Азіі ад беларускі і паляка! Цудоўная магчымасць прыйсці патанчыць, калі вы ўсё яшчэ ні разу тут не былі. Адзін занятак каштуе 25 зл. Рэгістрацыя праз інстаграм

18:30 | Сустрэча з падарожнікам, блогерам і вулічным артыстам Сашам Гойшыкам. Пра падарожжа вакол свету і знаёмствы з беларусамі ды фірмовы рэцэпт дранікаў. Лакацыя: Kawiarnia & kwiaciarnia Passion (ul. Starowiślna 88). Уваход: вольны данат і без рэгістрацыі

⚽️ Пятніца

19:00 – 21:00 | Варкшоп «Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам». Пагутарым пра гэта з харызматычным праваабаронцам Андрэем Палудам. Уваход вольны і без рэгістрацыі

🤺 Субота

9:00 – 11:45 | Беларуская школа ў Кракаве распачынае чарговы навучальны год. Заняткі на беларускай мове для дзяцей 0-5 класаў. Запіс праз інстаграм (яшчэ ёсць некалькі месцаў). Увага: заняткі адбываюцца не ў Прасторы. Дапамагчы праекту данатам можна тут

10:00 – 11:30 | Курс па стварэнні камп'ютарных гульняў. Запрашаем падлеткаў (10-15 гадоў) на заняткі, дзе яны крок за крокам створаць уласную гульню! Апошні занятак, на які яшчэ можна запісацца. Рэгістрацыя і дэталі

14:00 – 16:00 | Сустрэча з Паўлам Севярынцам і прэзентацыя зборніку «Соль зямлі». Абмяркуем кнігу Паўла, а таксама тое, як змяніліся беларусы ды беларускі рух, як аб'ядноўвацца і што рабіць. Уваход вольны і без рэгістрацыі

18:30 – 20:30 | Кніжны Клуб ад «Кніжнага вырая». Абмяркоўваем «Падземныя пераходы» Альгерда Бахарэвіча. Праналізуем кнігу ў невялікай і ўтульнай кампаніі з гарбаткай. Рэгістрацыя

⚽️ Нядзеля

09:00 – 10:00 | Ёга-Iнь ды Ёга-Нідра з Кацярынай. Праз расслабленую практыку вернемся да сябе, запаволімся і перазагрузімся. Удзел: вольны данат. Рэгістрацыя і дэталі

16:30 – 20:00 | Кінавечар з дэтальным разборам фільма «Сонцастаянне» (2019). Амерыкана-шведскі мастацкі фільм ў жанры народнага жаху з Флоранс П'ю ў галоўнай ролі. Паглядзім і абмяркуем разам. Уваход вольны. Рэгістрацыя і дэталі


⬇️ Заняткі з Агатай у студыі керамікі ART-Ў (ul. Kremerowska 9/1). Рэгістрацыя і падрабязнасці праз Інстаграм студыі ⬇️

• Серада, 17:00–19:00 | Майстар-клас па вышыўцы на вопратцы ад Каці. Удзел бясплатны

• Пятніца, 16:30–19:00 | Майстар-клас па кераміцы для дарослых. Удзел: 250 зл

• Субота, 11:00–13:30 | Майстар-клас па жывапісе (акрыл / палатно). Удзел: 85 зл для дзяцей і 130 зл для дарослых
• Субота, 13:30–14:30 | Восеньскі майстар-клас па кераміцы. Удзел: 170 зл для дзяцей і 250 зл для дарослых

• Нядзеля, 12:00–13:30 | Архітэктурны курс — тэхнічны малюнак з Янай. Удзел: 50 зл
• Нядзеля, 14:00–16:00 | Майстар-клас па вязанні пруткамі. Для дзяцей ад 10 гадоў. Удзел: 70 зл
798005
Photo
📖 Прэзентацыя кнігі Наталлі Борд

Лаўрэатка Прэміі «Голас пакаленьня Свабоды», мастачка, паэтка Наталля Борд / Наталка Хвоя прэзентуе свой паэтычна-мастацкі зборнік «Тры кроплі»

Гэты зборнік выйшаў дзякуючы падтрымцы беларусаў і замежнікаў пры зборы сродкаў. Дзякуй вам вялікі!

На прэзентацыі вас чакае атмасфера вобразнага беларускага слова, арыгінальнага жывапісу і інтэрактыўнасці + пачастункі

🗓 Калі і дзе: 17 кастрычніка (субота), 17:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход вольны і без рэгістрацыі
8040012
Photo
Прывітанне! Мы — PASSION 💐

Кветкавая кавярня ў Кракаве ад беларуса і ўкраінкі, дзе можна выпіць кавы сярод кветак і пачаставацца дэсертамі.

Наш медавік — маленькі кавалачак шчасця, які на хвілінку вяртае ў Green у Менску 🤍

А яшчэ ў нас з’явіліся фруктовыя монапорцыі і булачка з макам і вішняй

📍 ul. Starowiślna 88 (Google Maps)
Будныя і субота: 9:00 – 20:00
Нядзеля: 9:00 – 18:00

Будзем рады пазнаёміцца з вамі ўжывую 💛
7530038
Photo
🎤 Воркшоп «Ад Ірана да Беларусі: як смяротнае пакаранне становіцца палітычным інструментам»

🔡 Пагаворым пра гэта з Андрэем Палудам, каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»

Сустрэча пройдзе ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання і будзе складацца з трох частак:

🔘 Кароткая лекцыя — як у розных краінах свету смяротнае пакаранне і пагроза яго прымянення выкарыстоўваюцца супраць палітычных апанентаў

🔘 Адкрытая дыскусія — чаму гэтая тэма зусім не абстрактная для Беларусі і як змяненне заканадаўства і палітычны кантэкст апошніх гадоў павялічваюць рызыкі выкарыстання смяротнага пакарання як інструмента рэпрэсій

🔘 Квіз з прызамі — праверым, што мы ведаем пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і свеце. Пераможцы і пераможцы атрымаюць мерч кампаніі

🗓 Калі і дзе: 9 кастрычніка, 19:00 – 21:00, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
❗️ Уваход вольны і без рэгістрацыі
734004
Photo
🌟 Вакол Свету за тры гады, два месяцы і адзін тыдзень. Падарожныя гісторыі салігорскага Дзеда-Барадзеда.

8 кастрычніка адбудзецца сустрэча з падарожнікам, блогерам і вулічным артыстам Сашам Гойшыкам, які раскажа пра сваю кругасветку.

🗺 Дарожныя байкі і лайфхакі, знаёмствы з беларусамі па ўсім Свеце, трохі гумару і фірмовы рэцэпт ад салігорскага дранік'е. Будзе цікава і пазнавальна!

🗓 Калі і дзе: 8 кастрычніка (чацвер), 18:30, Kawiarnia & kwiaciarnia Passion (ul. Starowiślna 88)
Уваход: вольны данат і без рэгістрацыі

Паспейце на сустрэчу, пакуль Саша не з'ехаў у новае падарожжа!
784008
Photo
❗️ Удзельнічаем у галасаванні ў Budżet Obywatelski

Сёння адкрылася галасаванне за праекты ў рамках грамадскага бюджэту Кракава. Гэта ваша магчымасць падтрымаць блізкія вам ініцыятывы такіх жа жыхароў і жыхарак горада!

ℹ️ https://budzet.krakow.pl/twoje_bo/253152,artykul,общественный_бюджет_города_краков.html можна па-расейску прачытаць тлумачэнне, што такое Budżet Obywatelski

Галасаванне адбываецца да 28 верасня

Праекты ёсць агульнагарадскія і раённыя. Вы можаце выбраць па тры праекты абодвух тыпаў і даць ім па 1, 2 і 3 бала. Ініцыятывы з найбольшай колькасцю галасоў перамагаюць, а горад зоймецца іх выкананнем

✔️ Як прагаласаваць:

1. Зарэгістравацца на https://budzet.krakow.pl/ (вам хопіць пазначыць PESEL, каб атрымаць доступ да галасавання)

2. Выбраць шэсць праектаў https://budzet.krakow.pl/291152,artykul,projekty_2025.html і пацвердзіць голас. Усё!

🔡 У рамках галасавання вы вырашаеце, куды пойдзе 54 млн злотых!

Галасуйце і дзяліцеся магчымасцю са знаёмымі. Гэта цудоўная ініцыятыва, і варта выпрацоўваць звычку ў такім удзельнічаць, каб потым рэалізаваць падобнае ў Беларусі 🤝
3900013
Photo
💻 Курс па стварэнні камп'ютарных гульняў для дзяцей і падлеткаў (10–15 гадоў)

Гэта практычны курс, дзе вучні крок за крокам ствараюць сваю ўласную гульню ў прафесійным рухавіку Unity — без лішняй тэорыі, з упорам на практыку і крэатыўнасць

Дзіця развівае лагічнае мысленне, крэатыўнасць і асвойвае асновы сучаснай IT-сферы. Пасля курса зможа самастойна працягваць навучанне або нават знайсці сваё прызванне

🎮 На курсе навучымся:
— ствараць 3D-сцэны
— працаваць з фізікай і аб’ектамі
— дадаваць 3D мадэлі, персанажа і графічны інтэрфейс
— ствараць уласны сьвет
— збіраць гатовую гульню

Працягласць: 10 заняткаў па 90 хвілін, 1 раз на тыдзень

Выкладчык — прафесійны распрацоўшчык гульняў з шматгадовым досведам і выпушчанымі гульнямі ў краме Steam

🗓 Калі і дзе: старт 26 верасня (субота), 10:00 – 11:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Удзел: 60 злотых за занятак

➡️ https://forms.gle/WebtFZ3bCwEDfW1s9
520009
⛅ Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (07.09 – 13.09)

https://instagram.com/prastora.krk і бібліятэка https://www.instagram.com/knizny.vyraj адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6

https://belkrakow.org/

🏀 Панядзелак

19:00 – 21:00 | Гурток «Вязаная капібара». Утульная супольнасць людзей, якія хочуць файна правесці час, навучыцца новаму хобі і рабіць прыемныя падарункі блізкім сваімі рукамі! https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf-OCJbbfpWd2mNdqqzaSv16h00YqS3iF1_zrHOxLDy0oxtPQ/viewform

🚲 Серада

19:00 – 21:30 | Мафія для пачаткоўцаў і аматараў. Граем у вядомую ралевую гульню і файна бавім часам з прыемнымі людзьмі. Удзел: 30 зл. Для рэгістрацыі пішыце ў бота: https://t.me/beldiaspora_krakow_bot

🤺 Субота

11:30–13:00 | «Як гэта насіць?» Інтэрактыўная сустрэча з экастылісткай. Удзел: 50 злотых. https://tally.so/r/ODM2bA

13:00 – 19:00 | Garage Sale & Free Market. Прадавай свае рэчы або прыходзь шукаць восеньскія знаходкі. Адзенне, абутак, кнігі, упрыгожванні і шмат чаго цікавага. https://tally.so/r/ODM2bA

⚽️ Нядзеля

16:30 – 20:00 | Кінавечар з дэтальным разборам фільма «Дастаць нажы» (2019). Прыватны дэтэктыў расследуе заблытаную справу, звязаную са смерцю знакамітага пісьменніка. Крымінальная камедыя з Дэніэлам Крэйгам у галоўнай ролі. Уваход вольны. https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf3R43tummd-rEEc-sZBtlox3qg-kuHzAr1-FPkdcSA2SxS6w/viewform
607005
Photo
📣 Першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве

Блогер і гід https://www.instagram.com/liapeika разам з дызайнеркай https://www.instagram.com/thisissasza/ выпусцілі першы беларускамоўны друкаваны гайд па Кракаве

🎮 У ім вы знойдзеце 44 месцы ў 7 катэгорыях: база, культура, ежа, кава, бары, экспірыенс і шопінг. Да кожнай кропкі даецца ёмкае апісанне ў 20 слоў, каб зэканоміць ваш час

Аўтары ставілі за мэту стварыць візуальна прыемны і сучасны гайд, які стане добрым падарункам блізкім (натхніце іх нарэшце прыехаць да вас!)

✨ У гайд убудаваныя інтэрактывы: бінга на 12 па-сапраўднаму кракаўскіх актыўнасцей, якія можна заклеіць стыкерамі, пошук месца на гістарычным здымку 1942 года, красворд і месцы для турыстычных пячатак ды ўласных нататак

У камплекце з друкаваным гайдам ідзе PDF-версія для тэлефона і Google Maps з пазначанымі месцамі плюс 15 вартымі ўвагі кропкамі, якія не ўвайшлі ў асноўны спіс

Гайд каштуе 55 зл. Бонусам кожны пакупнік атрымлівае хэнд-мэйд паштоўку, якую дызайнерка Аляксандра зрабіла ў тэхніцы лінагравюры

➡️ https://krakowguide.carrd.co/

📸 https://www.instagram.com/p/Da23pPtN4KF/
6570025
⌛ Ужо ў гэтую суботу — «Мова Нанова» ў Кракаве

Госця: Паліна Пакрысе
Тэма: «Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце»

🗓 Калі і дзе: 05 верасня (субота), 16:00 – 17:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход: вольны данат

Пасля сустрэчы — пачастункі і нефармальны нетворкінг

🎁 На сустрэчы разыграем месца на курсах беларускай мовы для дарослых ад Паліны!

➡️ https://tally.so/r/dWe5pN
______________________

Сустрэчу падтрымліваюць:

🌷кракаўская кавярня-кветкая крама https://www.instagram.com/passion.krk/, якую стварае беларус

🖋 пісьменніцкі клуб LITARALNA — суполка творчых людзей, якія кожныя два тыдні сустракаюцца ў Прасторы, каб натхняць адно аднаго на стварэнне тэкстаў
6350012
Photo
🗺 Экскурсіі па Кракаве на беларускай мове

Блогер і гід https://www.instagram.com/liapeika штомесяц ладзіць да 5-6 экскурсій па Кракаве па-беларуску. Яны ўсе за вольны данат

⏺ 05 верасня (субота), 12:00 – 14:00 | Беларускія месцы гісторыі Кракава

🟡 06 верасня (нядзеля), 14:00 – 16:00 | Гісторыя Казімежа: як з выспы стаць яўрэйскім горадам

🌴 12 верасня (субота), 11:30 – 13:00 | Немэйнстрымныя месцы Кракава

🟢 19 верасня (субота), 16:00 – 18:00 | Шпацыр па Плантах

🔵 20 верасня (нядзеля), 13:00 – 15:00 | Абзорная экскурсія па Кракаве. Стары горад + Вавель

✍️ Як запісацца:
Калі ў вас ёсць Інстаграм, проста напішыце ў каментары https://www.instagram.com/p/Dcv5cXeDeyj/?img_index=1 ці ў асабістыя Глеба слова «верасень»

Калі інстаграмам не карыстаецеся, то пішыце ў асабістыя https://t.me/liapeika
6300014
Photo
🌿 Ecofashion вечарына

Мы, Каця і Таня, ужо трэці раз ладзім такую вечарыну.
Бо верым: стыльны гардэроб можна абнавіць без лішніх пакупак — даючы рэчам другое жыццё і выбіраючы больш свядома

Што будзе:

⚪️ 11:30–13:00 | «Як гэта насіць?» Інтэрактыўная сустрэча з экастылісткай. Удзел: 50 злотых

💄😘 13:00 – 19:00 | Garage Sale. Прадавай свае рэчы або прыходзь шукаць восеньскія знаходкі. Удзел для прадаўцоў — 30–50 зл. Больш інфармацыі у https://tally.so/r/ODM2bA

👚 13:00 – 19:00 | Free Market. Адзенне, абутак, кнігі, упрыгожванні — усё гэта можна забраць бясплатна

А яшчэ музыка, кава, гарбата, смаколікі і добрая кампанія

🗓 Калі і дзе: 12 верасня (субота), Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход для наведвальнікаў — вольны!

➡️ https://tally.so/r/ODM2bA абавязковая, калі ты хочаш:
– прадаць сваё
– паўдзельнічаць у сустрэчы па экастылі
608009
Photo
✨ Новы сезон Мова Нанова ў Кракаве

Мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага: супольныя праекты як з кракаўскімі ініцыятывамі, так і па-за яго межамі, самабытных гасцей і непаўторныя сустрэчы.

🎤 Першая спікерка новага сезону — Паліна Пакрысе, філалагіня, настаўніца, блогерка і аўтарка курсаў беларускай мовы для дарослых

Тэма сустрэчы: «Беларуская фразеалогія і яе этнакультурнае багацце»

Пагаворым пра тое:
— што дапамагае і што замінае нам гучаць па-беларуску натуральна
— разбяром памылкі культуры маўлення
— як зрабіць сваю беларускую мову больш жывой, выразнай і сакаві́тай
— і узбагацімся тузінам-другім цікавых народных выразаў

🎁 А яшчэ разыграем 1 месца на курсах беларускай мовы для дарослых ад Паліны!

Расклад:
15:30–16:00 — прывітальная кава і гарбата
16:00–17:30 — сустрэча з Палінай Пакрысе
17:30–18:30 — пачастункі і нефармальны нетворкінг

🗓 Калі і дзе: 05.09 (субота), Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Уваход: вольны данат (па магчымасці); сродкі пойдуць на пакрыццё выдаткаў на даезд, падтрымку госці і развіццё «Мова Нанова» ў Кракаве

➡️ https://tally.so/r/dWe5pN
6140016
Photo
👐 Заняткі па кераміцы са студыяй ART-Ў

Дзе: Studio Ceramiki ART-ў (ul. Kremerowska 9/1)

🤍 АЎТОРАК — сустрэча для дзяўчат «Падтрымка ў творчасці»

Умова простая — прыходзьце са сваім хобі, творчасцю або той самай працай, якую даўно хочацца скончыць

Будзем піць гарбату, размаўляць, знаёміцца, абменьвацца ідэямі і падтрымліваць адна адну. А там, між іншым, можа нарэшце скончыцца тая самая незавершаная работа, якая даўно чакае свайго часу

Кошт: аплата печывам да гарбаты

☕️ СУБОТА — заняткі па кераміцы

Будзем займацца ручной лепкай і ствараць прыгожыя і прыемныя дробязі для дома сваімі рукамі

Маслёнка, ваза, падсвечнік, талерачка ці нешта сваё — вы зможаце прыдумаць і зрабіць менавіта тое, што хочацца бачыць у сваім інтэр’еры

Досвед не патрэбны!

Кошт заняткаў: 250 зл

➡️ https://www.instagram.com/studio.ceramiki.art.y/
642001
Photo
🌟 Калажны варкшоп для жанчын па самаклопаце

Пра самаклопат сёння гавораць паўсюль. Нам раяць запаволіцца, адпачыць, схадзіць на масаж, у тэрапію ці на ёгу. Але чаму, нават разумеючы ўсё гэта, мы працягваем працаваць на мяжы сіл і ўспамінаем пра сябе толькі тады, калі ўжо зусім цяжка? І ці сапраўды менавіта гэтыя рэчы патрэбны нам, каб паклапаціцца пра сябе, ці гэта тое, што нам спрабуе прадаць Instagram?

На гэтай сустрэчы мы не будзем шукаць «правільныя» спосабы самаклопату. Замест гэтага паспрабуем праз калаж даследаваць, што насамрэч патрэбна менавіта нам, адрозніць свае жаданні ад навязаных чаканняў і даць сабе прастору для шчырай размовы. Гэтая сустрэча — магчымасць даследаваць, што дае нам адчуванне падтрымкі, спакою і аднаўлення без неабходнасці «быць прадуктыўнай»

Што будзе на сустрэчы:
♦️ Невялікая размова пра самаклопат, выгаранне і ціск «рабіць усё правільна»
♦️ Стварэнне ўласнага калажа з часопісаў, паштовак, тэкстаў, фотаздымкаў і іншых матэрыялаў

Усе неабходныя матэрыялы будуць на месцы, але калі ў вас ёсць любімыя налепкі, старыя часопісы, паштоўкі, фотаздымкі, якія хочацца выкарыстаць, — прыносьце іх з сабой

🗓 Калі і дзе: 13 жніўня (чацвер), 18:00 – 20:30, Прастора (ul. Mikołajska 4/6)
Для каго: для жанчын
Кошт: вольны данат

➡️ https://forms.gle/gRLg4PokGfvLPnsk7
802006
🇧🇾 9 жніўня Час ідзе, а мы працягваем дапамагаць адно аднаму і працаваць на будучыню Беларусі. Еднасць і салідарнасць, узаемападтрымка і добразычлівасць — гэта тое, дзякуючы чаму наша дыяспара жыве і развіваецца На сёння мы сабралі 1300 зл (пры мэце ў 3000)…
7440014
⛅ Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (10.08 – 16.08)

https://instagram.com/prastora.krk і бібліятэка https://www.instagram.com/knizny.vyraj адчыненыя для наведвання ў суботу ў 13:00 – 15:00. Прыходзьце! Адрас: ul. Mikołajska 4/6

https://belkrakow.org/

🏀 Панядзелак

19:00 – 21:00 | Гурток «Вязаная капібара». Утульная супольнасць людзей, якія хочуць файна правесці час, навучыцца новаму хобі і рабіць прыемныя падарункі блізкім сваімі рукамі! https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf-OCJbbfpWd2mNdqqzaSv16h00YqS3iF1_zrHOxLDy0oxtPQ/viewform

🏖 Аўторак

16:00 | Сустрэча для дзяўчат «Падтрымка ў творчасці». https://www.instagram.com/studio.ceramiki.art.y/ ладзіць творчы занятак, куды вы можаце прыйсці са сваім хобі. Будзем піць гарбату, знаёміцца, абменьвацца ідэямі і падтрымліваць адна адну. Кошт: печыва да гарбаты. Лакацыя: Studio Ceramiki ART-ў (ul. Kremerowska 9/1)

🚲 Чацвер

08:00 – 09:30 | Ёга па-беларуску з Надзеяй. Вас чакае размінка і сустаўная гімнастыка, дыхальныя практыкі, асноўная частка і раслабленне напрыканцы. https://t.me/BelayaSaroka

18:00 – 20:30 | Калажны варкшоп для жанчын па самаклопаце. Вас чакае невялікая размова пра самаклопат, выгаранне і ціск «рабіць усё правільна», а потым вы створыце ўласны калаж з часопісаў, паштовак, тэкстаў, фотаздымкаў і іншага. Удзел: вольны данат. https://forms.gle/gRLg4PokGfvLPnsk7

🤺 Субота

11:00 | Заняткі па кераміцы (не толькі для пачаткоўцаў) ад https://www.instagram.com/studio.ceramiki.art.y/. Маслёнка, ваза, падсвечнік, талерачка ці нешта сваё — вы зрабіць менавіта тое, што хочаце ў сваім інтэр’еры. Лакацыя: Studio Ceramiki ART-ў (ul. Kremerowska 9/1)

18:30 – 20:30 | Кніжны Клуб ад «Кніжнага вырая». Абмяркоўваем «Любыя косці» Катрыны Зіле. Праналізуем кнігу ў невялікай і ўтульнай кампаніі з гарбаткай. https://tally.so/r/nPvQaQ

⚽️ Нядзеля

20:00 | Канцэрт Sw@da x Niczos. Бясплатны выступ падляшска-беларускага дуэту, які яднае народныя спевы з электроннай музыкай і сучаснымі танцамі. Лакацыя: Centrum Kultury Dworek Białoprądnicki (ul. Papiernicza 2). https://www.facebook.com/events/ul-papiernicza-2-31-221-kraków-poland/letnie-granie-2026-swda-x-niczos/967937699521888/
742009
🫶 Нагадваем пра збор на 9 жніўня і магчымасць падпісаць паштоўкі палітзняволеным Пакуль што маем 150 зл на зжутцы, далучайцеся. Грошы пойдуць на падтрымку сем'ям палітзняволеных, а мы адсправаздачымся па вытрачаных сумах А ў суботу і нядзелю чакаем вас у…
8380018

Showing 30 of 70 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Беларуская дыяспара Кракава Telegram kanali nima haqida?+

Беларуская дыяспара Кракава (@belarusy_w_krakowie) — tgdio da Virusli videolar toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 1 119 obunachi bor.

Беларуская дыяспара Кракава (@belarusy_w_krakowie) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @belarusy_w_krakowie ga bepul obuna bo‘ling.

Беларуская дыяспара Кракава yaxshi Virusli videolar kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Беларуская дыяспара Кракава reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 1 119 obunachi bor. O‘xshash Virusli videolar kanallar bilan solishtiring.

Беларуская дыяспара Кракава statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @belarusy_w_krakowie sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.