Сябры, Згуртаваньне Беларусаў Вялікай Брытаніі запрашае вас на музычную сустрэчу з беларускім музыкам Андрэем Лугіным. Андрэй піша песьні на беларускай і ангельскай мовах, меў некалькі музычных праектаў у тым ліку супольны з Андрусем Такіндангам. Яго апошні музычны праект - Znaxtop (Знакстоп) і альбом Pyl. Андрэй выканае песьні з альбома Pyl а таксама некаторыя ранейшыя творы. Пасьля выступу Андрэй будзе рады пагутарыць з вамі ды адказаць на вашыя пытаньні. Будзе таксама сьціплы пачастунак ад ЗБВБ.
📅 Калі : субота 24 кастрычніка 17:00
📍Дзе : 52 Penn Road, N7 9RE
🎹 YOUTUBE: https://www.youtube.com/watch?v=qrnlHRxPkaY&list=OLAK5uy_loZ0Gvc1gVgIWS2Tej0hT1lzSHJQ3EZyE















