Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram channel photo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96Public Channel

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

1k

Last views

9.6k (9,558 subscribers)
A'zolar
—
Rating
120
Total Posts
Oct 12, 2026, 6:11 AM
Yangilangan
Oct 11, 2025
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameВясна / Правы чалавека ў Беларусі
Username@viasna96
CategoryMatka va lotereya
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar9,558
Channel TypePublic Channel
Created11-okt, 2025
Last Updated12-okt, 2026 • 10 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#163625+319
Til reytingi
#1031-16
Toifa reytingi
#3855+11

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 9.6K30 Days growth: +230.2%
09/1309/1809/2309/2810/0310/0810/12
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
13:09:20269,535
14:09:20269,536
15:09:20269,536
16:09:20269,536
17:09:20269,536
18:09:20269,536
19:09:20269,536
20:09:20269,536
21:09:20269,536
22:09:20269,536
23:09:20269,536
24:09:20269,598
25:09:20269,598
26:09:20269,598
27:09:20269,598
28:09:20269,598
29:09:20269,598
30:09:20269,598
01:10:20269,598
02:10:20269,598
03:10:20269,598
04:10:20269,598
05:10:20269,598
06:10:20269,598
07:10:20269,598
08:10:20269,598
09:10:20269,598
10:10:20269,598
11:10:20269,598
12:10:20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:20269,608
Week of 23:03:20269,607
Week of 30:03:20269,603
Week of 06:04:20269,583
Week of 13:04:20269,598
Week of 20:04:20269,590
Week of 27:04:20269,590
Week of 04:05:20269,613
Week of 11:05:20269,613
Week of 18:05:20269,613
Week of 25:05:20269,609
Week of 01:06:20269,609
Week of 08:06:20269,604
Week of 15:06:20269,604
Week of 22:06:20269,607
Week of 29:06:20269,607
Week of 06:07:20269,607
Week of 13:07:20269,579
Week of 20:07:20269,578
Week of 27:07:20269,577
Week of 03:08:20269,577
Week of 10:08:20269,553
Week of 17:08:20269,553
Week of 24:08:20269,545
Week of 31:08:20269,535
Week of 07:09:20269,535
Week of 14:09:20269,536
Week of 21:09:20269,598
Week of 28:09:20269,598
Week of 05:10:20269,598
Week of 12:10:20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 20269,607
April 20269,590
May 20269,609
June 20269,607
July 20269,577
August 20269,545
September 20269,598
October 20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20269,558

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1‼️Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд3.4K
  2. #2❤️З СІЗА КДБ вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» https://prison2.5K
  3. #3❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў2.5K
  4. #4Палітвязням, якіх вызвалілі 19 сакавіка і якім дазволілі застацца ў Бе2.5K
  5. #5Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2.4K
  6. #6Калі вы ці вашыя блізкія ўжо ўтрымлівалася ў новым ЦІП у Сцяпанцы, кал2.4K
  7. #7❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязен2.4K
  8. #8Трох мінчанак асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў» 2.4K
  9. #9😄Сатырычны тэлеграм-канал «Советская Белоруссия» прызнаны «экстрэмісц2.4K
  10. #10⁉️Як дапамагчы рэпрэсаваным, якія знаходзяцца ў Беларусi?2.4K

So'nggi postlar

Photo
💔 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык

Былая палітзняволеная https://prisoners.spring96.org/be/person/alena-lazarczyk , якую 16 верасня вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву, у вялікім інтэрв’ю «Люстэрку» https://news.zerkalo.io/life/138471.html , як адмаўлялася шыць форму для сілавікоў і вайсковую вопратку.

«На вашу фабрыку не пайду. Рабіце што хочаце».

За адмову працаваць супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула 411 КК — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Былая палітзняволеная неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а пасля — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

У калоніі ў Зарэччы яна правяла 145 сутак у ШІЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ.

https://spring96.org/be/news/120769 https://spring96.org/be/news/119221
1,0200042
Photo
🔎 З «тэрарыстычнага спісу» КДБ выключылі трох былых палітвязняў

З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім:

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/illja-smaljuha — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года.

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-amelczanka — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года.

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/kacjaryna-dzhyh — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года.

📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
1,0600022
Photo
🤬 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага дадалі ў «спіс тэрарыстаў»

КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Сярод новых прозвішчаў — пяць беларускіх добраахвотнікаў: https://prisoners.spring96.org/be/person/juryi-makitau , https://prisoners.spring96.org/be/person/mikhail-czuprynski , https://prisoners.spring96.org/be/person/kryscina-stankevicz , https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-boika і https://prisoners.spring96.org/be/person/natallja-nikicina . У верасні іх завочна https://spring96.org/be/news/121281 на 12 і 20 гадоў калоніі. Суд звязаў усіх пяцярых з палком імя Кастуся Каліноўскага.

Акрамя добраахвотнікаў, у спіс дадалі яшчэ некалькіх чалавек: палітвязня https://prisoners.spring96.org/be/person/eduard-kurljandczyk , 41-гадовага мінчука https://prisoners.spring96.org/be/person/arciom-litvinko , Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
1,0500026
Photo
❗️ «Дзяржаўны бізнес рэпрэсій»: на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі

Сайд-івэнт "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" прайшоў у межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мерапрыемства было арганізавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна". 

Вялікая ўвага ў выступах была нададзена прымусовай працы ў месцах пазбаўлення волі (у тым ліку сярод палітвязняў), а таксама ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях і пансіянатах, дзе ўтрымліваюцца людзі, у тым ліку пазбаўленыя дзеяздольнасці.

«Дзяржава не проста талеруе прымусовую працу, але ў многіх кантэкстах сама стварае, рэгулюе, адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае ад іх выгаду», — падкрэслілі праваабаронцы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121447
1,1100011
Photo
❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў

Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121445

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 http://prisoners.spring96.org/
1,1000030
Photo
🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: http://donate.spring96.org/ .

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
1,0800021
Photo
📄 Гендарныя стэрэатыпы, рэпрэсіі і жанчыны за кратамі: спецдакладчык ААН падрыхтаваў даклад пра становішча жанчын у Беларусі

Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў https://www.ohchr.org/ru/documents/country-reports/a81372-situation-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation , прысвечаны становішчу жанчын у краіне. Ён прадставіць яго на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У дакладзе разглядаюцца:

▪️ гендарныя стэрэатыпы ў заканадаўстве і практыцы;
▪️ эканамічныя і сацыяльныя правы жанчын;
▪️ палітычны пераслед і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці;
▪️ становішча жанчын, пазбаўленых волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433

👉 Цалкам з дакладам можна https://www.ohchr.org/ru/documents/country-reports/a81372-situation-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation
1,1700026
Photo
✊ Зварот да былых палітвязняў

Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.

🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1

Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.

Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.

📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на https://t.me/Viasnainfo .
1,1400011
Photo
⚖️ Сёння ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby

Сёння, 16 кастрычніка, у судзе Заводскага раёна Мінска пачынаецца працэс у дачыненні да заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны і Вячаслава Касінеравых.

Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

Вячаславу Касінераву ставяць у віну «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, ставяць у віну таксама «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім».

Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.
1,1000026
Photo
🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды

15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.

Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House". 

«Нам мала вызваленння палітычных зняволеных, нам неабходная свабода», — падкрэсліў праваабаронца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121441
1,1400037
Photo
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 13 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 13 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121439

🔹 https://spring96.org/be/news/112786

⁉️ Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» ( https://t.me/ViasnaSOS , https://t.me/Viasnainfo ) і распавесці пра сваю справу
1,1500020
Photo
🤬 Сілавікі прыйшлі да сваякоў заснавальніка «Kamaroŭka» Змітра Завадскага і былых валанцёрак

Сілавікі ў Беларусі пачалі наведваць сваякоў заснавальніка платформы «Kamaroŭka» Змітра Завадскага, Вольгі Касянчук і былой валанцёркі. Пра гэта Зміцер https://www.facebook.com/zmicier.zavadski/posts/pfbid02RCL4HEm3F2bh9RB1FnUe8yxUMFH6FbBqBsYbmzYBPMmtYxjSZupghaCMPMEFvkHBl у Facebook.

Паводле яго, гэта адбылося пасля таго, як платформу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а праект пачаў выходзіць у плюс.

Мужчына расказаў, што сілавікоў цікавілі месца яго прапіскі, суседзі, мама і брат. Учора яны прыйшлі нават да далёкіх сваякоў, з якімі ён не бачыўся каля 15 гадоў.

Нагадаем, што ў ліпені платформу «Kamaroŭka» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».
1,3300051
Photo
📌 Старонку былога палітвязня https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-sparysh дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Акрамя старонкі былога палітвязня Сяргея Спарыша ў «Аднакласніках», у спіс трапілі Telegram-канал «Jednaść2025» і Instagram-старонка хору беларусаў з Познані «chor_poznanski_spieuny_schod».
1,3600035
Photo
🗺 Актывісты стварылі анлайн-мапу мінскіх месцаў, звязаных са смяротным пакараннем

Моладзевая арганізацыя «Рада» распрацавала сайт, на якім сабрала 14 лакацый Мінска, звязаных са смяротным пакараннем у Беларусі.

На мапе адзначаныя не толькі месцы, дзе выконвалі смяротныя прысуды, у тым ліку былая турма «Валадарка», але і лакацыі, звязаныя з «чырвоным тэрорам» 1920-х гадоў і сталінскімі рэпрэсіямі.

Прэзентацыя праекта https://www.coe.int/en/web/portal/-/death-penalty-abolition-in-focus-of-the-first-event-in-vilnius-by-the-council-of-europe-information-point-for-belarusian-people ў Інфармацыйным пункце Рады Еўропы для беларусаў у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.

🔗 Паглядзець мапу можна па спасылцы 👉 https://www.deathpenaltyminsk.online/en
1,5200031
Photo
⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года

У Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый".

Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў.

Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121384
1,4300023
Photo
💔 Дапаможам былому палітзняволенаму https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-sotnikau пачаць жыццё нанова

Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы.

Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача.

🤝 https://www.bysol.org/ru/private/anton_sotnikov/
1,5600022
Photo
📌 «Беларушчына азначае свабоду»: Алесь Бяляцкі — пра пераслед беларускай мовы і яе вяртанне

«Пераслед беларускай мовы і культуры — працяг старой каланіяльнай традыцыі», — пра гэта падчас канферэнцыі АБСЕ нагадаў старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

Ён распавёў, што падчас ягонага суда суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, а ў калоніі палітвязняў, паводле ягоных звестак, збівалі за беларускую мову.

Але пасля 2020 года ўсё больш беларусаў свядома выбіраюць родную мову.

«Для моладзі і раней, і цяпер беларушчына азначае свабоду, свабоду творчасці, адкрытасць свету, гуманістычныя каштоўнасці, а таксама еўрапейскую будучыню для Беларусі», — адзначыў Алесь Бяляцкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121427

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121427
1,3100036
Photo
🗣 Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1800 чалавек.

Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне.

✍️ Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на https://t.me/Viasnainfo
1,2400016
Photo
⚖️ 27 палітычных прысудаў і знак «За адданасць правасуддзю»: суддзю Жанну Брысіну правялі ў адстаўку

14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе ўрачыста праводзілі на пенсію суддзю Жанну Брысіну, якая ўдзельнічала ў разглядзе дзясяткаў палітычна матываваных спраў. Ёй таксама ўручылі знак «За адданасць правасуддзю». На гэта https://nashaniva.com/406939 «Наша Ніва».

Паводле нашых звестак, яна https://prisoners.spring96.org/be/list?view=1&order=ASC&judge[]=%D0%91%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%96%D0%BD%D0%B0%20%D0%96%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B0 не менш за 27 прысудаў, а таксама разглядала апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Некаторыя справы яна разглядала ў першай інстанцыі, іншыя — у апеляцыйным парадку.

Сярод найбольш вядомых — справа заснавальніка http://Symbal.by/ https://prisoners.spring96.org/be/person/pavel-belavus . У траўні 2023 года на закрытым судовым працэсе Брысіна прызначыла яму 13 гадоў калоніі.

27 сакавіка 2025 года Еўрасаюз уключыў Брысіну ў санкцыйны спіс.
1,2700046
Photo
📚 У Гданьску пройдзе Свята беларускай літаратуры

Беларуская і польская літаратурныя супольнасці 7 лістапада збяруцца ў Гданьску на ўручэнні 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — найзначнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

У праграме — прэзентацыі беларускай прозы, размовы пра пераклад і кнігавыданне, творчасць пісьменніц, а таксама жыццё і працу ў эміграцыі. Таксама пакажуць буктрэйлеры шасці кніг-фіналістаў і абвесцяць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026 года.

🎸 Завершыць вечар музычны выступ Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем.

📌 Поўная праграма Свята беларускай літаратуры па спасылцы — https://penbelarus.org/2026/10/12/svyata-belaruskaj-litaratury-15-ya-litaraturnaya-premiya-imya-ezhy-gedrojczya.html
1,2800020
Photo
«Пасля вызвалення мне не далі жыцця ў Беларусі», — былы палітвязень

Працоўнага з раённага гарадка (імя не называецца ў мэтах бяспекі) затрымалі за каментары ў сацсетках у 2022 годзе. Іх кваліфікавалі як "абразу прадстаўніка ўлады" і "абразу Лукашэнкі". За гэта мужчыну прызначылі тры гады калоніі. Адбыўшы ўвесь тэрмін ён выйшаў на волю, але неўзабаве пакінуў Беларусь. Былы палітвязень распавёў "Вясне" сваю гісторыю пераследу.

Вясной 2022 года да мужчыны дадому прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Нагода — адзін каментар у сацыяльных сетках.

«Калі жонка вывела дзяцей, ГУБАЗіК пачаў мне пагражаць. Мне сказалі, што да мяне прыйшлі праз нейкі каментар, які нібыта можа быць расцэнены як "абраза". Пад пагрозамі я падпісаў усё, што яны давалі»

Пасля ператрусу і падпісання дакументаў мужчыну пакінулі дома. Але забралі тэлефон на экспертызу. Суразмоўнік адзначае, што не ўсведамляў, што яго каментары могуць прывесці да крымінальнага пераследу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121140

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121140
1,3200027
Photo
📶 Маніторынг Lawtrend: ціск на грамадзянскую супольнасць у Беларусі захоўваецца

Сістэмны ціск на грамадзянскую супольнасць у Беларусі працягваецца — да такой высновы прыйшоў Lawtrend у  https://www.lawtrend.org/monitoring-issledovania/ezhemesyachnye-monitoringi/monitoring-situatsii-so-svobodoj-assotsiatsij-i-polozheniem-organizatsij-grazhdanskogo-obshhestva-v-respublike-belarus-avgust-2026 сітуацыі са свабодай асацыяцый за жнівень 2026 года.

Па стане на канец жніўня сукупныя інстытуцыйныя страты сектара грамадзянскай супольнасці з пачатку постэлектаральнага крызісу 2020 года склалі не менш 2 072 НКА.

У жніўні былі выяўлены рашэнні аб прымусовай ліквідацыі не менш за 14 НКА: 12 грамадскіх аб'яднанняў, фонду і асацыяцыі. Рашэнні прымалі Мінскі гарадскі, Мінскі абласны і Віцебскі абласны суды. Адно з ліквідаваных аб'яднанняў было зарэгістравана ў 2023 годзе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121124

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121124
1,2900013
Photo
🥷 «Трэба, каб вы дапамаглі нам»: як КДБ вярбуе былых палітвязняў

У Беларусі працягваюцца спробы вярбоўкі людзей, пераследаваных па палітычных матывах. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прапануюць былым палітвязням і актывістам супрацоўніцтва, патрабуюць збіраць інфармацыю пра іншых людзей, а ў выпадку адмовы могуць пагражаць новымі крымінальнымі справамі.

"Вясна" распавядае гісторыі вярбоўкі памілаваных былых палітвязняў, а юрыстка Свялана Галаўнёва каментуе гэтую практыку беларускіх уладаў.

«Ні здрасце, ні прадстаўлення — хто, што. Па-мойму, толькі пасведчанне паказаў здалёк. А першыя словы — гэта пытанні былі: "Як здароўе, як дзеці?" Было адчуванне запалохвання і нагнятання страху, а не фармальнай добразычлівасці. Пасля пачаў гутарку, што нас, маўляў, памілавалі, а мы абяцалі дапамагчы, аказаць садзейнічанне. Вось, трэба дапамагчы», — распавёў адзін з былых палітзняволеных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121137

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121137
1,5600034
Photo
Алесь Бяляцкі сустрэўся з юрыстам Джарэдам Генсерам, які падаваў зварот у ААН наконт яго адвольнага зняволення

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy сустрэўся з міжнародным юрыстам-праваабаронцам Джарэдам Генсерам. Ён узначальваў міжнародную юрыдычную каманду Бяляцкага, якая ў 2023 годзе падала зварот у Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях з патрабаваннем прызнаць зняволенне праваабаронцы незаконным і заклікаць да яго неадкладнага вызвалення.

Пра сустрэчу Генсер https://x.com/JaredGenser/status/2098198762954826187 у сацсетцы X.

«Для нас заўсёды асаблівы дзень, калі мы можам сустрэцца з адным з нашых былых кліентаў, які яшчэ нядаўна быў палітзняволеным. Сёння гэта быў Алесь Бяляцкі з Беларусі — выбітны праваабаронца, старшыня “Вясны” і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года».

Генсер адзначыў, што з 2023 года і да вызвалення Бяляцкага ў снежні 2025 года яны бясплатна прадстаўлялі яго інтарэсы, супрацоўнічаючы з жонкай праваабаронцы Наталляй.
1,3400037
Photo
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў.

Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️ Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы https://telegra.ph/DOKUMENTIROVANIE-FAKTOV-ZHESTOKOGO-OBRASHCHENIYA-SO-STORONY-ORGANOV-GOSUDARSTVENNOJ-VLASTI-01-19

🔹 Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце https://t.me/ViasnaDOC ці [email protected]
1,3500020
Photo
🤬 «Нам яшчэ адзін труп тут не патрэбны!» Экс-палітзняволены Руслан Красаў — пра затрыманне ў 2020 годзе

Былы палітзняволены https://prisoners.spring96.org/be/person/ruslan-krasau у размове з журналістамі «Вясны» ўзгадвае падзеі жніўня 2020 года. Увечары 10 жніўня ён, паводле яго слоў, проста ішоў да знаёмага ў цэнтры Гродна, калі яго затрымалі і жорстка збілі амапаўцы.

«Павалілі мяне на зямлю і пачалі збіваць дубінкамі. Мне павыбівалі ўсе верхнія пярэднія зубы. Было страшна. Мяне затрымалі і змясцілі ў гродзенскае СІЗА. На тэрыторыі СІЗА былі суддзі, якія мне прызначылі сем сутак арышту».

Паводле Руслана, пасля збіцця ён быў у настолькі цяжкім стане, што не мог падняцца з нараў і ледзь размаўляў. Паўтара сутак мужчыну не кармілі — ён мог піць толькі ваду з-пад крана. Руслан кажа, што ў той момант яму здавалася, што яго жыццё скончана.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121081

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121081
1,3500050
Photo
Намесніцу дырэктара школы з Беняконяў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

31-гадовая Кацярына Барташэвіч, якая працавала намесніцай дырэктара па выхаваўчай рабоце ў школе ў Беняконях Воранаўскага раёна, была асуджаная Гродзенскім абласным судом паводле артыкула аб «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта  https://nashaniva.com/404105 "Наша Ніва".

Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі". Акрамя таго, працаваць у школе яна не зможа, паколькі ўлады ўнеслі яе ў спіс асоб, звязаных з "экстрэмісцкай дзейнасцю".

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121131

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121131
1,3500041
Photo
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі ў ШІЗА на 15 сутак

Палітзняволеную https://prisoners.spring96.org/be/person/jana-pinczuk у пачатку верасня адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіК. Пра гэта https://mediazonaby.com/news/2026/09/11/pinchuk «Медыязона».

Паводле выдання, у канцы жніўня ў гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко, які выклікаў на размовы некаторых палітзняволеных. Сярод іх была і Яна Пінчук. Прыкладна праз тыдзень пасля гэтай размовы на яе пачалі складаць рапарты. У выніку жанчыну пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.

«Калонія сама не ініцыявала б гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў бальніцы», — распавяла крыніца «Медыязоны».

🔗 https://spring96.org/be/news/121129
1,4300069
Video
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 19 прозвішч — цяпер у ім 6906 чалавек

11 верасня МУС Беларусі абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іх — вакалістка гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч, у дачыненні да якой у чэрвені гэтага года распачалі спецвытворчасць. Жанчыну абвінавачваюць у «прапагандзе тэрарызму», «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», «пагрозе гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі» і «абразе Лукашэнкі».

Да допіса далучаны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️ https://spring96.org/be/news/109774

🔗 https://spring96.org/be/news/121129
1,4600026
Photo
🏅 Алесю Бяляцкаму ў ЗША ўручылі медаль за служэнне дэмакратыі

У Вашынгтоне старшыню ПЦ “Вясна”, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і былога палітвязня Алеся Бяляцкага  https://www.facebook.com/National.Endowment.for.Democracy/posts/pfbid02oL5Ja1tFSys9Yin3b76wCZFf5JjQsB3NukRSNq7jguxTGwkUHaqJwXemW7g84s6Rl медалём Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (NED) за шматгадовую працу дзеля свабоды, правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.

«Для мяне гонар быць узнагароджаным мэдалём за служэнне дэмакратыі поруч з выбітнымі людзьмі, якія змагаліся за свабоду і супраць таталітарызму, такімі як Вацлаў Гавэл і Асвальда Пая́… Два гады таму вы ўшанавалі гэтым медалём беларускую дэмакратычную лідэрку Святлану Ціханоўскую, а цяпер тут я — гэта прызнанне свабодалюбнага памкнення беларускага народу, які хоча жыць у незалежнай і дэмакратычнай краіне…» — каментуе ўзнагароджанне Алесь Бяляцкі.

NED паведаміў, што гэтым разам узнагародзіў нобелеўскага лаўрэата за ягоны ўнёсак у служэнне дэмакратыі і асобна адзначыў, што Алесь Бяляцкі перажыў зняволенне і пераслед за супраціў аўтарытарызму, дакументаванне злоўжыванняў беларускага рэжыму і абарону людзей, чые асноўныя правы былі парушаныя.

«Яшчэ дзевяць месяцаў таму я сядзеў у турме ў жорсткіх умовах і не мог сабе ўявіць, што калі-небудзь выйду на волю… Аніводнай хвіліны пасля вызвалення я не забываю, што ў лукашэнкаўскіх турмах знаходзяцца яшчэ больш за 900 зняволеных», — кажа праваабаронца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121126

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121126
1,3300045

Showing 30 of 120 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram kanali nima haqida?+

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) — tgdio da Matka va lotereya toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 9 558 obunachi bor.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @viasna96 ga bepul obuna bo‘ling.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі yaxshi Matka va lotereya kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Вясна / Правы чалавека ў Беларусі reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 9 558 obunachi bor. O‘xshash Matka va lotereya kanallar bilan solishtiring.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @viasna96 sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.