Віцебская Вясна Telegram channel photo

Віцебская Вясна

@vicspringPublic Channel

Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

11

Last views

293 (293 subscribers)
A'zolar
—
Rating
104
Total Posts
Oct 12, 2026, 11:11 AM
Yangilangan
Mar 13, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameВіцебская Вясна
Username@vicspring
CategoryMatka va lotereya
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar293
Channel TypePublic Channel
Created13-mar, 2026
Last Updated12-okt, 2026 • 9 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#84529+395
Til reytingi
#646-6
Toifa reytingi
#1874+6

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 29330 Days growth: +82.8%
09/1309/1809/2309/2810/0310/0810/12
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
13:09:2026285
14:09:2026285
15:09:2026288
16:09:2026288
17:09:2026288
18:09:2026288
19:09:2026288
20:09:2026288
21:09:2026288
22:09:2026288
23:09:2026288
24:09:2026289
25:09:2026289
26:09:2026289
27:09:2026289
28:09:2026289
29:09:2026289
30:09:2026289
01:10:2026289
02:10:2026289
03:10:2026289
04:10:2026289
05:10:2026289
06:10:2026289
07:10:2026289
08:10:2026289
09:10:2026289
10:10:2026289
11:10:2026289
12:10:2026293
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:2026240
Week of 23:03:2026241
Week of 30:03:2026243
Week of 06:04:2026241
Week of 13:04:2026242
Week of 20:04:2026243
Week of 27:04:2026243
Week of 04:05:2026250
Week of 11:05:2026250
Week of 18:05:2026250
Week of 25:05:2026260
Week of 01:06:2026260
Week of 08:06:2026262
Week of 15:06:2026262
Week of 22:06:2026265
Week of 29:06:2026265
Week of 06:07:2026265
Week of 13:07:2026269
Week of 20:07:2026273
Week of 27:07:2026275
Week of 03:08:2026275
Week of 10:08:2026283
Week of 17:08:2026283
Week of 24:08:2026285
Week of 31:08:2026285
Week of 07:09:2026285
Week of 14:09:2026288
Week of 21:09:2026289
Week of 28:09:2026289
Week of 05:10:2026289
Week of 12:10:2026293
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 2026241
April 2026243
May 2026260
June 2026265
July 2026275
August 2026285
September 2026289
October 2026293
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026293

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1Наваполацкая дзяржаўная газета паразмаўляла з былым палітзняволеным. П599
  2. #2Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць 581
  3. #3Сёння беларусы адзначаюць свята — Дзень Волі564
  4. #4☑️Памёр Генадзь Шэпелеў, грамадскі актывіст і шчыры беларус з Барані504
  5. #5❗️❗️❗️Праваабаронцы ўдакладнілі спіс палітвязняў на вызваленне 19 сака476
  6. #6У Полацку АМАПаўцаў вучылі змагацца з “масавымі беспарадкамі”123
  7. #7На Пастаўшчыне вырашылі змагацца з карупцыяй з дапамогай "ананімак"116
  8. #8Супраць жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу за каментар у сацсе115
  9. #9Пад Віцебскам міліцыянтаў вучылі "падаўляць масавыя беспарадкі"113
  10. #10🔽Наваполацкая міліцыя патрабуе, каб беспрацоўныя ўладкоўваліся ў сель106

So'nggi postlar

Photo
Судью, приговорившую политзаключенного к 3,5 года «химии», назначили работать в Витебск

Указом Лукашенко №355 от 7 октября Екатерина Унукович назначена судьей Октябрьского района Витебска на пятилетний срок. Как обратили внимание правозащитники «Весны», ранее она участвовала в политически мотивированном преследовании.

Унукович работала судьей Шумилинского района, куда была назначена еще в январе 2012 года. Именно там 18 декабря 2020 года она приговорила активиста и бывшего политзаключенного Дмитрия Кулакова к 3,5 годам «химии» по статьям 364 и 369 УК — за насилие или угрозу насилия в отношении сотрудника милиции и оскорбление представителя власти.
11001
Photo
Палітычнай зняволенай прызналі Галіну Усцюгаву, былую супрацоўніцу Бешанковіцкага райвыканкама

 Мінскі гарадскі суд прызнаў яе вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага Кодэкса РБ:
- чч. 1 і 2 арт. 361-4 - Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч.3 арт. 361-1  - Стварэнне экстрэмісцкага фармавання;
- ч.1 арт.130  - Распальванне варожасці або варажнечы;
- ст.369-1  – Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
- ч.3 ст.361  – Заклікі да санкцый супраць Рэспублікі Беларусь.

Што канкрэтна ёй паставілі ў віну, пакуль не вядома.
18 верасня яе ўключылі ў пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, які МУС перастаў абнаўляць на сваім сайце ўжо практычна месяц.
2 кастрычніка імя Галіны Усцюгавай з'явілася ў "спісе тэрарыстаў", які вядзе КДБ.

Галіна Усцюгава была дэпутаткай Бешанковіцкага райсавета мінулага склікання, дзе займалася пытаннямі аграпрамысловага комплекса і экалогіі. Раней - у 2000-я - яна была старшынёй Ульскага сельсавета. З 2013 года працавала начальнікам аддзела землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, потым працавала ў раённым аддзеле статыстыкі.
47001
Photo
Пенсіянеры з ваколіц Магілёва пратэстуюць супраць далучэння іх вёсак да Дрыбінскага раёна

Яшчэ ўвесну стала вядома, што беларускія ўлады вырашылі гвалтам павялічыць тэрыторыю Дрыбінскага раёна як самага маленькага ў краіне. Новы адміністрацыйны падзел не ўзгадняўся з мясцовым насельніцтвам: людзям проста паведамілі, што Дрыбінскі раён будзе павялічаны за кошт далучэння частак тэрыторый Шклоўскага, Горацкага і Магілёўскага раёнаў. Разам з зямлёй і прыгоннымі сялянамі да Дрыбінскага раёна будуць далучаны і прадпрыемствы, якія знаходзяцца да гэтых тэрыторый.

Што гэта азначае для іх на практыцы, у TikTok распавялі жыхары вёсак Магілёўскага раёна, якіх вырашылі прымусова зрабіць “дрыбінцамі”. Для пенсіянераў – а менавіта яны складаюць большасць насельніцтва вёсак, якія вырашана далучыць, змены нясуць вялікія нязручнасці. Яны кажуць, што новы цэнтр раёна знаходзіцца ад іх за 60 км, тады як Магілёў – за 20, прычым у абласным цэнтры у многіх ёсць маладзейшыя сваякі, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых пытанняў: дапамагчы дабрацца дадому ці ў госці, запісаць да лекара, вырашыць пытанні з раённымі ўладамі. У далёкім Дрыбіне – усё чужое, ды людзям проста нязручна перакройваць свае патрэбы пад новае адміністрацыйнае падзяленне.

Таму вясковыя пенсіянеры запісалі відэазварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай правесці павелічэнне Дрыбінскага раёна больш гнутка- каб яно не парушаў інтарэсы жыхароў іншых рэгіёнаў. У каментарах гледачы падтрымалі гэтую ініцыятыву, заўважаючы, што ў 21-м стагоддзі з людзьмі нельга абыходзіцца так, як у часы прыгоннага права.
49000
Photo
🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды

15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.

Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House". 

«Нам мала вызваленння палітычных зняволеных, нам неабходная свабода», — падкрэсліў праваабаронца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
32003
Photo
Пад Віцебскам усталявалі памятны знак ураджэнцам Узбекістана – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Гэта першы і адзіны выпадак, калі на абласным узроўні асобна ўшаноўваюць памяць прадстаўнікоў іншага народу, якія загінулі падчас вызвалення Віцебшчыны.

Памятны знак – вялікі камень з мемарыяльнай шыльдай – з’явіўся на вайсковым пахаванні каля вёскі Шапуры Віцебскага раёна. Тут ушанава памяць амаль 18 тысяч загінулых, сярод іх каля 700 з іх – гэта ўраджэнцы Узбекістана. І каля 50-ці з гэтай колькасці – выхадцы з Андзіжанскай вобласці. Той самай, з якой на дзяржаўным узроўні дасягнуты пагадненні пра прыём працоўных мігрантаў у гаспадаркі Віцебскага рэгіёну.

Таму ўстаноўка памятнага знака – гэта не столькі акт праяўлення памяці і павагі, колькі частка плану па падтрымцы сувязяў з краінай, за кошт грамадзян якой на Віцебшчыне спадзяюцца вырашыць кадравыя і, адпаведна, эканамічныя праблемы.

Нагадаем, у ліпені 2026 года ў Віцебскую вобласць прыбыла першая арганізаваная група з больш як 200 жыхароў Андзіжанскай вобласці. Іх прывезлі адмысловым чартарным рэйсам для размеркавання ў сельскія гаспадаркі. Прычым, як высветлілася, рэальныя ўмовы працы для прыезжых аказаліся значна горшымі, чым ім абяцалі на радзіме. І адказам на іх незадаволенасць стала вельмі хуткае падвышэнне заробкаў, паляпшэнне жыллёвых умоў і наданне ільготаў. Так што грамадзяне Узбекістану месцамі апынуліся ў значна выгаднейшым становішчы ў параўнанні з мясцовымі работнікамі.

Агулам у Віцебскай вобласці збіраюцца прыняць да 5 тысяч працоўных мігрантаў ў Андзіжанскай вобласці. Узбекскія прадпрымальнікі ўжо стварылі на Віцебшчыне больш за 10 фермерскіх гаспадарак на ільготных умовах. У Віцебску адкрыты асобны Гандлёвы дом, дзе прадаюцца тавары вытворцаў з Андзіжанскай вобласці. Распрацоўваецца і пытанне пра тое, каб прызнаць гэтую вобласць “пабрацімам” Віцебшчыны.
64002
Photo
🔽Лепельскіх школьнікаў змушаюць прыходзіць на сустрэчы з Дзмітрыем Паўлічэнкам – камандзірам “эскадронаў смерці”

На працягу лета сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, праведзіў “практыкумы” са зброяй для выхаванцаў дзіцячага летніка ў Лепельскім раёне. Цяпер яго пачалі запрашаць і ў школы.

Выступы Паўлічэнкі перад дзецьмі ўсяляк заахвочвае кіраўнік раённага аддзела адукацыі Галіна Гарбёнак, якая лічыць, што такія “практыкумы”, дзе вучаць карыстацца зброяй і паказваюць прыёмы рукапашнага бою, - гэта складнік патрыятычнага выхавання. Таму адміністрацыі школ абавязалі прымаць Паўлічэнку і забяспечваць яму аўдыторыю “дзеля выхавання патрыятызму”.

Днямі Дзмітрый Паўлічэнка разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам наведаў Бароўскую сярэднюю школу. Гэта тандэм склаўся яшчэ 2 гады таму ў паездках па Лепельшчыне і наваколлях, і ў прыватнасці - у дзіцячы летнік у Бароўцы. Апошнім часам да тандэма далучаюцца прадстаўнікі спецназу, якія праводзяць практычныя заняткі, дзе падлеткам паказваюць сілавыя прыёмы і знаёмяць з рознымі відамі зброі. Па такім самым сцэнары адбылася і апошняя сустрэча ў Бароўцы.

Паўлічэнка шмат гаварыў пра “патрыятызм”, як ён яго разумее. А гэтае разуменне ў яго досыць спецыфічнае: прыкладам, аднойчы падчас сустрэчы з дзецьмі ён распавядаў, як у 2020-м пратэстоўцы "поджигали сотрудников милиции" і што "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью". А таксама пра "кропкі", дзе людзям "выдавались деньги, распространялись алкоголь и наркотики".
63005
Photo
У прыхільніцы “русского мира” Эльвіры Мірсалімавай таксама ўзялі ўзор ДНК. ✏️Яна пракаментавала: “Гэта сапраўды зручна!”

Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім Тг-канале, што за ўчорашні дзень ёй “4 разы патэлефанавалі з розных аддзелаў” віцебскай міліцыі. Яе запрашалі на “гутаркі”, і на адну з іх яна сёння ўжо схадзіла.

За колькі дзён да гэтага яе выкдікалі на здачу біяматэрыялаў. “Насколько мне известно, ДНК собирают у всех родственников выдворенных из Белоруссии политических оппонентов. Но мне пояснили, это так: если мой труп найдут, меня сразу опознают. Подумала, что это, действительно, удобно, поэтому сдала”, - напісала Мірсалімава.

Сябе яна таксама ў пэўным сэнсе лічыць апанентам улады – калі сцвярджае, што ў Беларусі чыноўнікі занадта актыўна спрыяюць распаўсюду беларускай мовы і культуры, або калі сварыцца на прапагандыста Рыгора Азаронка, які часам згадвае Мірсалімаву ў сваіх тэлевізійных спічах. І, вядома, калі яе судзяць за “несанкцыянаванае пікетаванне” ў інтэрнэце, хаця “рускамірская” актывістка ўсяляк падкрэслівае, што яна “не бэчэбэшніца”.

Магчыма, пра узор ДНК ёй не паведамілі ўсёй праўды, або Эльвіра Мірсалімава яе свядома прыхоўвае. Сапраўды, генетычны матэрыял часта бяруць у сваякоў тых, хто находзіцца ў вымушанай палітычнай эміграцыі. Прыкладам, як яе сястра Крысціна, якая пакінула Беларусь пасля пераследу за ўдзел у пратэстах 2020 году. У адрозненне ад Эльвіры, яна не падтрымлівае ідэі " русского мира" і мае прабеларускія погляды.
65004
Photo
👮🏻‍♂️👮🏼Полацкая міліцыя агітуе ў свае шэрагі вайскоўцаў

Агітацыйнае мерапрыемства, названае "профарыентацыйным", правялі ў вайсковай частцы 5530.

Энтузіязм "агітатараў" у пагонах быў накіраваны на хлопцаў, якія ў хуткім часе звольняцца ў запас. Замест грамадзянскіх прафесій ім прапаноўвалі ісці служыць у міліцыю, абяцаючы шырокія перспектывы - бесплатнае навучанне ў Акадэміі МУС, пенсію ў 48 гадоў, адпачынак ад 30 да 45 дзён, ільготныя крэдыты на жыллё і гэтак далей.

Застаецца пытанне: колькі ж патрабуецца сілавікоў у Беларусі, калі ў ях шэрагі бесперапынна зазаваюць, то школьнікаў, то навучэнцаў каледжаў, то вайскоўцаў?
62003
Photo
Несуцяшальная статыстыка да Дня маці ў Віцебскай вобласці

Галоўнае абласное статыстычнае ўпраўленне падрыхтавала традыцыйны агляд да 14 красавіка. Але лічбы самі па сабе не адлюстроўваюць рэальнай карціны таго, з якой статыстыкай рэгіён ўвайшоў у цяперашні Год беларускай жанчыны.

Параўнаем сёлетнія паказнікі са статыстычнымі звесткамі 5-гадовай даўніны. Ці палепшылася сітуацыя пад уплывам ідэалагічнага “клопату” пра беларускую жанчыну-маці бясконцыя згадкі пра сямейныя каштоўнасці?
65003
Photo
Суд Ушацкага раёну прызнаў "экстрэмісцкім" акаўнт праваабаронцаў пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

І яшчэ 5 інтэрнэт-рэсурсаў. Усё - у адзін дзень.

Матэрыялы ў суд падрыхтавала пракуратура Ушацкага раёна.

9 кастрычніка тамтэйшы суд прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
акаўнты ў Instagram:
- "СТУДЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ТАТУIРОЎКИ Варшава"
- "ХАТКА- беларускае культурнае таварыства. Гданьск"
і акаўнты ў Facebook:
-"Смяротнае пакаранне ў Беларусi" - гэта старонка, створаная беларускімі праваабаронцамі для прыцягнення ўвагі да праблемы смяротнага пакарання, якое дагэтуль існуе ў Беларусі.
- "Беларускiя Студэнты за Свабоду".
- "Aliaksei Tsyhankou"
- "Yana Zmagar" .

13 кастрычніка гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўнесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Некалькімі днямі раней "плённай працай" у змаганні з "экстрэмізмам" вызначыўся суд Полацкага раёна і горада Полацка. 8 кастрычніка ён прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 7 акаўнтаў у Facebook:
- "Рух Воля".
- "Баста."
- "Вольная Беларусь".
- "Caterine Bauré" - старонка беларускай праваабаронцы і юрысткі, якая жыве ў Францыі.
- "Юрась Дзяшук" - старонка беларускага журналіста-палітэмігранта.
- "Symon Gromyko" і "Volha Aheyeva" - гэта старонкі беларускіх актывістаў, вымушаных пакінуць радзіму.
70001
Photo
Тэрыторыю Лёзненскага РАУС змусілі прыбіраць грамадзян, якія стаяць там на ўліку

Па ўсёй Віцебшчыне шырока разгарнуліся “добраахвотныя працы”, арганізаваныя ў межах “прафілактычных мерапрыемстваў” для тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Цяперашняя актывізацыя – сезонная: падуліковых асобаў выкарыстоўваюць у якасці дворнікаў, якіх у рэгіёне бракуе катастрафічна.

У міліцыі запісваюць такое ў разрад “працатэрапіі” і “сацыялізацыі”, сцвярджаючы, што грамадска-карысная праца дапамагае ўстаць на “шлях выпраўлення”.

Грамадзян, якія знаходзяцца ў залежным ад міліцыі становішчы, звычайна накіроўваюць на нейкія грамадскія аб’екты – у паркі ці жылыя двары. У Лёзне пайшлі далей: міліцыя выкарыстала бясплатную працоўную сілу для ўборкі тэрыторыі свайго ж райаддзелу.

Мерапрыемства, як і паўсюль, было комплексным: падуліковых грамадзян спачатку выклікалі на гутарку пра неабходнасць весці законапаслухмяны лад жыцця, і толькі потым далі ў рукі граблі і мяцёлкі. Пайсці дахаты пасля “тэарэтычнай часткі”, адмовіўшыся ад бясплатнай прымусовай працы, немагчыма: для такіх рызыкантаў наступае адказнасць паводле арт. 24.3 КаАП – за непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. І, адпаведна, пакаранне - ад штрафа да прымусовых прац і нават арышту.
76002
Photo
Керамістаў, мастакоў, разьбяроў па дрэве і ювеліраў агітуюць перакваліфікавацца ў міліцыянты

Менавіта з такой мэтаў у віцебскім прафесійна-тэхналагічным каледжы праводзілі “Дзень выбара прафесіі”.

Гэтая навучальная ўстанова рыхтуе спецыялістаў у галіне дэкараўна-прыкладной творчасці, афарміцельскай і ювелірнай справе. А таксама кіроўцаў, спецыялістаў для лясной гаспадаркі і аператараў кампутарнай графікі. Але нават такі шырокі спектр спецыяльнасцяў кіраўніцтва навучальнай установы палічыла мала запатрабаваным у Беларусі, запрасіўшы супрацоўнікаў абласнога ўпраўлення МУС рэкламаваць “магчымасці для прафесійнай і асабістай самарэалізацыі ў міліцыі”.

Агітавалі падлеткаў стандартным наборам “плюшак”: ільготным крэдытаваннем на жытло, а таксама перспектывай атрымання службовага і арэнднага жылля і магчымасцю выйсці на пенсію пасла 20 гадоў службы. Для навучэнцаў разгарнулі выставу зброі і абмундзіравання, падрыхтаваную супрацоўнікамі АМАП. І напрыканцы раздалі анкеты пра тое, ці ўдалося кагосьці заагітаваць перакваліфікавацца ў міліцыянты па сканчэнні каледжа.
79003
Photo
Віцяблянцы, якую абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, прапанавалі напісаць распіску, што яна не вернецца ў Беларусь

Пра амаль што анекдатычны выпадак яна распавяла на ўмовах ананімнасці, атрымаўшы некалькі паведамленняў ад супрацоўніка беларускага крымінальнага вышуку ў сацыяльных сетках.

Жанчыне было прапанавана напісаць “распіску” пра тое, дзе яна жыве зараз, і што яна не збіраецца вяртацца на радзіму. А потым сфатаграфавацца з гэтым “дакументам” і даслаць аўтару прапановы. Тады, як патлумачыў супрацоўнік, ен нібыта зможа “прыпыніць” крымінальную справу, заведзеную супраць яе за “абразу прадстаўніка ўлады”.

Таксама супрацоўніка МУС цікавілі звесткі пра сям’ю віцяблянкі, і яе планы на бліжэйшую будучыню. Але жанчына ад размоваў на ўсе гэтыя тэмы адмовілася, бо падазрае, што ў крымінальным вышуку наўрад ці клапоцяцца пра тое, каб “прыпыніць” яе справу. І што найхутчэй там проста спрабуюць здабыць пра яе нейкія дадатковыя звесткі.
581003
Photo
🤬 Палітзняволеную Вольгу Брыцікаву ў траўні змяшчалі ў ШІЗА

Паводле інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", напрыканцы траўня палітзняволеную актывістку незалежнага прафсаюзнага руху Вольгу Брыцікаву змяшчалі ў штрафны ізалятар гомельскай калоніі № 4 на сем сутак.

Прычына спагнання невядомая. Пры гэтым адміністрацыя калоніі парушыла працэдуру: перад змяшчэннем у ШІЗА Вольгу не агледзеў лекар.

Нагадаем, Вольга — былая старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтан". Жанчына адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая.
55003
Photo
❤️‍🩹Лічба дня — 400

Менавіта столькі чалавек, паводле звестак кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», былі расстраляныя ў Беларусі за гады незалежнасці.

📌 Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца і можа прымяняцца смяротнае пакаранне.
98003
Photo
У Полацку АМАПаўцаў вучылі змагацца з “масавымі беспарадкамі”

Выяздное навучанне для супрацоўнікаў АМАПу з розных рэгіёнаў было падрыхтавана віцебскім упраўленнем УУС Віцебскага аблвыканкама.

Антураж пазнавальны па 2020-м годзе: шлемы, шчыты, дубінкі, гумавыя гранаты, дымавыя шашкі. І зброя.
123006
Photo
Дзе ў Віцебску знайшлі "удзячных гледачоў" для мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства

Арганізатары вырашылі скарыстацца прынцыпам "калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары": калі народ палкай не загоніш на ідэалагічныя імпрэзы, то іх можна перанесці туды, дзе народ будзе па-любаму.

Што гэта за месцы, дзе заўсёды ёсць людзі? Бінга! Гэта гандлёвыя цэнтры 🛍!

У гандлёвым цэнтры "Марко_сити" правялі дыялогавую пляцоўку да Дня народнага адзінства, для гарантыі наяўнасці публікі сагнаўшы туды яшчэ пэўню колькасць студэнтаў. Крэслы для гледачоў раставілі проста проста ў фае ГЦ. Так вырашыла адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска.

Па тым самым шляху пайшло і кіраўніцтва Кастрычніцкага раёна, зладзіўшы мерапрыемства з канцэртам у гандлёвым цэнтры "Интериум". Паколькі канцэрт ладзілі сіламі вучняў гімназіі №3, то публіку стваралі пераважна іх бацькі.

Але эфект "масавасці" для фотарэпартажаў быў дасягнуты 🙂
36003
Photo
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі адмысловы “круглы стол”, дзе раскрытыкавалі палітыку і эканоміку Латвіі

Мерапрыемства называлася «Латвия – Беларусь: конфронтация vs диалог». Яго сэнс зводзіўся да ухвалення пазіцыі Беларусі, якая адкрыла “бязвіз” для заходніх суседзяў насуперак пазіцыі “глыбокай канфрантацыі” з боку Латвіі.

Апошнюю папракнулі за “канцэпцыю савецкай акупацыі” і “палітычныя амбіцыі Рыгі”, якая захацела “разарваць масты , супрацьпаставіўшы гэтаму “фундамент национально-государственного строительства и индустриализации” у Беларусі.

У той час, як ідэолагі і праўладныя навукоўцы спаборнічалі ў папроках на адрас суседняй дзяржавы, іх красамоўства прымусілі слухаць студэнтаў, а таксама памежнікаў Полацкага памежнага атрада. А потым, паўтарыўшы асноўныя тэзы аратараў, пра гэта напісала і абласныя газета «Витебские вести» - каб чытачам таксама дасталася порцыя нянавісці да заходніх суседзяў. 🔗 https://tinyurl.com/mrxpssbz
48005
Photo
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу

 Пра гэта https://mediazonaby.com/news/2026/09/11/pinchuk «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.

«Калонія сама б не ініцыявала гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў шпіталі», - распавяла крыніца «Медыязоны».

6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай https://prisoners.spring96.org/be/person/jana-pinczuk 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі паводле артыкулаў аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (частка 1 артыкула 361-1 КК), дзеяннях супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), удзеле ў масавых беспарадках (частка 3 артыкула 293 КК) і стварэнні «тэрарыстычнай арганізацыі» альбо ўдзеле ў ёй (частка 1 артыкула 290-4 КК).

Паводле версіі следства, яна кіравала трыма «экстрэмісцкімі» тэлеграм-каналамі: «Витебск 97%», «Орша 97%» и «Новополоцк и Полоцк 97%».

Яну Пінчук ў Расіі ў 2021 годзе і ў Беларусь. У лістападзе 2023 года дзяўчыну ў спіс "тэрарыстаў" і пералік "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".
72005
Photo
Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай

Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне.

4 верасня яе імя і прозвішча ў пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС. Вядома, што жанчына працавала настаўнікам -дэфектолагам і ў 2020-м годзе падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў.

Беларуская праваабарончая супольнасць 10 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі 14 чалавек. Сярод іх, апрача Таццяны Веціарэц, яшчэ адзін ураджэнец Віцебшчыны. Гэта Сяргей Валадзько, псіхолаг з Пастаўскага раёна. Яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце, зараз ён пад следствам у СІЗА-1. каментары, падрабязнасці пераследу невядомыя.
80002
Photo
Учора ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і РФ абвясцілі траіх віцяблян

Гэта Наталля Пратасевіч, Павел Максімовіч і Максім Ламонаў. Іх шукае УУС Віцебскай вобасці.

У вышук падаюць звесткі на асобаў, супраць якіх у Беларусі распачатая крымінальная справа. Але якая менавіта - у пошукавай базе не пазначаецца.

У выпадку Наталлі Пратасевіч (на фота) -найхутчэй палітычна матываваная. Віцебская актывістка была вымушана пакінуць Беларусь пасля падзеяў 2020 года пад пагрозай судовага пераследу.

У міждзяржаўную базу вышуку ўключаюць і па не палітычных прычынах, калі чалавека шукаюць, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за сапраўдныя злачынствы.
79004
Photo
☑️Памёр Генадзь Шэпелеў, грамадскі актывіст і шчыры беларус з Барані

Гэтага чалавека добра ведалі на Аршаншчыне за яго беларускія справы – у 1990-я ён ладзіў у Оршы нацыянальныя імпрэзы, быў Ініцыятарам і кіраўніком Караткевіцкага сплаву па Дняпры ад Воршы да Рагачова, 5 верасня 1992 года на Крапівенскім полі, дзе ўшаноўвалі памяць ваяроў, палеглых падчас Аршанскай бітвы, ён адным з першых прымаў прысягу на вернасць Беларусі.

На ўгодкі бітвы ён https://vitebskspring.org/news/roznae/item/7889-pamjor-genadz-shepeleu-gramadski-aktyvist-i-shchyry-belarus-z-barani на гэтае поле практычна штогод. Нават тады, калі ўлады публічна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы , ён ставіў на Крапівенскім полі намёт і начаваў у ім, углядаючыся ў адвечныя зоры, якія памятаюць усё...

На гэтым полі ен ночыў і сёлета 6 верасня. Праз некалькі дзён Генадзя Шэпелева не стала. Віцебская вясна прыносіць свае спачуванні яго родным і блізкім, для якіх ён заўсёды быў надзейным сябрам і шчырым аднадумцам. 🔗 https://tinyurl.com/58es34mm
504008
Photo
Біяграфію Язэпа Драздовіча паспрабавалі зрабіць аргументам за «народнае адзінства»

У віцебскіх дзяржСМІ разгарнуляся цэлая інфармацыйная кампанія напярэдадні 17 верасня – дня, калі ў 1939 годзе тэрыторыі заходняй часткі Беларусі былі далучаны да БССР. Мяжа праходзіла ў тым ліку і на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыны, і таму газета “Віцьбічы” вырашыла заінтрыгаваць чытачоў, размясціўшы артыкул “А вы знали, за что Язепа Дроздовича уволили из Глубокской гимназии?”

Гэта факт агульнавядомы: у 1924 годзе вядомы мастак працаваў настаўнікам у польскай гімназіі ў Глыбокім, а паралельна займаўся адраджэннем беларускай культуры. Паводле “Віцьбічаў”, “праз два гады ён быў звольнены за патрыятычную грамадзянскую пазіцыю”.

Аўтар артыкула падае гэта як прыклад ідэалагічнага прыгнёту за часам “панскай Польшчы”. Хаця пры той самай уладзе нічога не перашкодзіла яму па звальненні настаўнічаць у Радашковічах і Віленскай беларускай гімназіі, супрацоўнічаць з беларускай Акадэміяй навук і атрымліваць прэміі за навуковыя і мастацкія здзяйсненні.

Але – што прынесла Язэпу Драздовічу ўз’яднанне з “братамі з Усходу”? Якраз нічога добрага: у савецкай Беларусі чыноўнікі ад культуры ставіліся да творчасці Драздовіча як да нявартай увагі, яго не прымалі ў Саюз мастакоў Беларусі, ен не мог знайсці вартай працы. Асноўнай крыніцай заробку для яго былі маляваныя дываны для сялян, якія ён ствараў падчас вандровак па вёсках, і якія цяпер складаюць гонар мастацкай спадчыны Беларусі. Жыццё мастака скончылася трагічна: беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскі шпіталь, дзе праз некаторы час ён памёр ва ўзросце 66 гадоў.
88002
Photo
Дзяжурны настаўнік і два міліцыянты: як праходзіць “шмон” у віцебскіх школах🏫

Памятаеце віцебскую гіназію №1, дзе https://vitebskspring.org/news/roznae/item/7284-korpus-vitsebskaj-gimnazii-1-u-yakim-tresnula-stsyana-prapanuyuts-znestsi? Пасля гэтага будынак 1938-га года знеслі, а на яго месцы пабудавалі новы гмах. Адразу – з “пунктам аховы” на ўваходзе, дзе сядзіць чалавек у міліцэйскай форм.

Але гэтага аказалася мала: у адпаведнасці з распараджэннем уладаў, з 1 верасня непасрэдна перад заняткамі праводзяць асабісты догляд навучэнцаў. У сувязі з гэтым дзяцей просяць прыходзіць у школу мінімум на 15 хвілін раней, бо працэдура не вельмі хуткая.

Гімназістаў сустракаюць двое міліцыянтаў і дзяжурны настаўнік у якасці афіцыйнага прадстаўніка непоўнагадовага. Маўляў, яго прысутнасць стварае “псіхалагічна бяспечную атмасферу”, асабліва для вучняў малодшых класаў. Так, даглядаюць усіх, незалежна ад узросту і нават ад таго, што гімназія №1 лічыцца элітнай навучальнай установай у Віцебску!

Вучань абавязаны асабіста расшпіліць пляцак або сумку, міліцыяны пасвецяць унутр ліхтарыкам і агледзяць змесціва. Калі нешта падасцца падазроным, папросяць вынуць рэчы для больш пільнага агляду. Як сцвярджае начальнік віцебскага абласнога упраўлення Дэпартамента аховы Сяргей Мурашкін, агляд праводзіцца не татальна, а вябарачна, бо міліцыянты ведаюць, на каго з вучняў варта звярнуць асаблівую ўвагу. Паводле якіх крытэрыяў выяўляюць “нядобранадзейных”, не паведамляецца. Як сцвярджае прадстаўнік ведамства, пасля 1-га верасня ў віцебскіх школьнікаў было выяўлена некалькі вэйпаў і электронных цыгарэт.
81006
Photo
У часы СССР у акцябраты дзяцей прымалі напярэдадні 7 лістапада, цяпер - напярэдадні 17 верасня

У Бешанковічах прадэманстравалі новы ідэалагічны ўзор: дзяцей і падлеткаў прымалі ў грамадскія арганізацыі напярэдадні Дня народнага адзінства. Яго на дзяржаўным узроўні з нядаўняга часу адзначаюць як дату ўгодкаў далучэння тэрыторый заходняй часткі Беларусі да БССР.

Але ідэолагі ўкладаюць у гэтае свята і іншы сэнс: маўляў, народнае адзінства - гэта ўсеагульная падтрымка палітычнага курсу кіраўніцтва краіны. Вось такое адзінства і вырашылі прадэманстраваць у Бешанковічах, разам прыняўшы дзесяткі дзяцей ў акцябраты, піянеры, у БРСМ і "Белую Русь".
86008
Photo
🚩Сёння – угодкі славутай Аршанскай бітвы

Крапівенскае поле непадалёк ад Оршы, дзе 8 верасьня 1514 году войскі Вялікага Княства Літоўскага здабылі бліскучую перамогу над маскоўскімі дружынамі, беларускія патрыёты лічаць полем нацыянальнай славы. У першыя часы незалежнай Беларусі гэты дзень быў афіцыйным святам -Днём беларускай вайсковай славы. Ае потым дзяржаўная палітыка змянілася, і “перамагаць Маскву” стала небяспечна...

Беларускія ўлады адмянілі не толькі свята – яны спляжылі цудоўную традыцыю адзначаць гэты дзень на Крапівенскім полі штогадовым бардаўскім фэстам. Упершыню гэты фэст правялі ў 1991 годзе, шмат гадоў на яго збіраліся слухачы і выканаўцы з усёй Беларусі. Але нават у часы, калі бардаўскі фэст яшчэ не лічыўся “несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам”, традыцыю гвалтоўна перарвалі сіламі міліцыі.

Спачатку, у 2009 годзе, на Крапівенскім полі нібыта “знайшлі міну” – такую прыдумалі прычыну, каб не пусціць туды людзей. А ў 2010-м міліцыя зладзіла сапраўдны разгод – са стралянінай з ракетніц і масавымі затрыманнямі. Яшчэ некалькі год бардаўскі фэст праводзілі “падпольна” – ужо для невялікай колькасці “сваіх”. І паколькі “партызаншчына” у беларусаў у крыві, то напэўна і сёлета ў тых мясцінах у першую нядзелю верасня збіраліся людзі. І спявалі – ціха, але вольна...

Мы прапануем паглядзець архіўныя фота – як выглядае поле Аршанскай бітвы і як на ім праходзілі святкаванні. Вельмі шмат намаганняў для ўшанавання памяці палеглых ваяроў зрабіў вядомы мастак Алесь Пушкін, які трагічна памёр падчас зняволення. На здымках можна пазнаць і іншых вядомых асобаў, якіх ужо няма з намі, - на поле беларускай славы яны сёння глядзяць з нябёсаў...
93004
Photo
Рэгістрацыя новых НКА ад 2027 года будзе ўзгадняцца з КДБ

Праверка заснавальнікаў у КДБ уводзіцца ў якасці абавязковага элемента працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі дзвюх распаўсюджаных дагэтуль арганізацыйна-прававых формаў грамадзянскай супольнасці.

Гэта чарговыя негатыўныя змены для прававога асяроддзя грамадзянскай супольнасці, якія адбываюцца пасля https://www.lawtrend.org/monitoring-issledovania/issledovaniya-belarus/nko-v-belarusi-situatsiya-s-registratsiej-i-likvidatsiej-2, узмацнення жорсткасці патрабаванняў для стварэння грамадскіх аб’яднанняў, перарэгістрацыі палітычных партый і рэлігійных арганізацый. Улады метадычна закрываюць нават нязначныя прагалы ў заканадаўстве, якімі няўрадавыя ініцыятывы маглі скарыстацца для легальнага афармлення сваёй грамадскай дзейнасці.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120980

🌿 https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120980
42003
Photo
В Новополоцке омоновец провёл интерактивный урок для дошкольников

Заместитель командира оперативной роты витебского ОМОНа Дмитрий Новицкий https://t.me/uvd_vitebsk интерактивное занятие в детском саду № 36 Новополоцка.

Во время урока «безопасности» он использовал служебную экипировку.
68005
Photo
Супраць жыхара Лёзна распачалі крымінальную справу за каментар у сацсетках раённай газеты

14 жніўня супраць беспрацоўнага 42-гадовага лёзненца была распачатая крымінальная справа па арт. 369 КК РБ – Абраза прадстаўніка ўлады. Паводле следчых, мужчына негатыўна выказаўся на адрас намесніка пракурора Лёзненскага раёна - напісаў каментар “з выкарыстаннем грубай нарматыўнай лексікі” да адной з публікацый на старонцы ў Instagram лёзненскай раёнкі “Сцяг перамогі”.

У рэдакцыі каментар выдалілі і паскардзіліся ў міліцыю. Аўтар допіса затрыманы.
115006
Photo
Наваполацкая дзяржаўная газета паразмаўляла з былым палітзняволеным. Палітыку не закраналі - выкарысталі гутарку ў прапагандысцкіх мэтах

✔️У рубрыцы праекта «Уголовная правда», створанага для дэманстрацыі таго, як людзі раскайваюцца за здзейсненыя злачынствы і правапарушэнні, выйшаў аповед пра мужчыну, вызваленага па памілаванні.

Яго асудзілі па двух артыкулах: арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за кратамі ў ПК-22 вязень адбыў большую частку прысуджанага тэрміну і быў вызвалены “благодаря Указу Президента о помиловании”, як піша дзяржвыданне.

“Палітычнага” боку прысуду газета “Новополоцк сегодня” не закранае, і піша толькі пра тое, што “украденное у семьи время мужчина считает самой суровой платой за преступление”. Таму цяпер ён з дзецьмі “ходит на каток, гуляет в парке, заходит в кафе” і “находится на учете в уголовно-исполнительной инспекции. Погашать судимость предстоит еще два года, и раз в месяц необходимо являться для отметки. При этом жестких ограничений на передвижение нет: новополочанин может покидать жилье, заниматься бытовыми хлопотами”.

Аналіз сукупнасці дэталяў, згаданых у артыкуле, дазваляе меркаваць, што дзяржаная газета, не згадваючы ягонага імя, піша пра экс-палітвязня https://prisoners.spring96.org/be/person/zmicer-valeryevich-szalak, працаўніка "Нафтана" і бубнача гурта Paranoia Dolls, https://vitebskspring.org/news/sud/item/6830-navapolatskaga-muzyku-dzmitryya-shalaka-asudzili-da-trokh-z-palovaj-gadou-kalonii-za-abrazu-lukashenki-i-pradstaunikou-ulady 6 лютага 2026 г. да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў  папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 200 базавых велічыняў. 🔗 https://tinyurl.com/yzrp4rbr
599003

Showing 30 of 104 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Віцебская Вясна Telegram kanali nima haqida?+

Віцебская Вясна (@vicspring) — tgdio da Matka va lotereya toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 293 obunachi bor.

Віцебская Вясна (@vicspring) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @vicspring ga bepul obuna bo‘ling.

Віцебская Вясна yaxshi Matka va lotereya kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Віцебская Вясна reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 293 obunachi bor. O‘xshash Matka va lotereya kanallar bilan solishtiring.

Віцебская Вясна statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @vicspring sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.