Будзьма беларусамі! Telegram channel photo

Будзьма беларусамі!

@budzmaorgPublic Channel

Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем. Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

PUBGo‘zbekOʻzbekiston

109

Last views

2.5k (2,533 subscribers)
A'zolar
—
Rating
50
Total Posts
Oct 19, 2026, 9:23 PM
Yangilangan
Mar 16, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameБудзьма беларусамі!
Username@budzmaorg
CategoryPUBG
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar2,533
Channel TypePublic Channel
Created16-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 3 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#212016+31
Til reytingi
#1165+2
Toifa reytingi
#5572+9

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 2.5K30 Days growth: -30.1%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:20262,536
21:09:20262,536
22:09:20262,536
23:09:20262,536
24:09:20262,539
25:09:20262,539
26:09:20262,539
27:09:20262,539
28:09:20262,539
29:09:20262,539
30:09:20262,539
01:10:20262,539
02:10:20262,539
03:10:20262,539
04:10:20262,539
05:10:20262,539
06:10:20262,539
07:10:20262,539
08:10:20262,539
09:10:20262,539
10:10:20262,539
11:10:20262,539
12:10:20262,534
13:10:20262,534
14:10:20262,534
15:10:20262,534
16:10:20262,534
17:10:20262,534
18:10:20262,534
19:10:20262,533
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:20262,440
Week of 23:03:20262,442
Week of 30:03:20262,435
Week of 06:04:20262,436
Week of 13:04:20262,440
Week of 20:04:20262,441
Week of 27:04:20262,441
Week of 04:05:20262,458
Week of 11:05:20262,458
Week of 18:05:20262,458
Week of 25:05:20262,461
Week of 01:06:20262,461
Week of 08:06:20262,468
Week of 15:06:20262,468
Week of 22:06:20262,464
Week of 29:06:20262,464
Week of 06:07:20262,464
Week of 13:07:20262,469
Week of 20:07:20262,474
Week of 27:07:20262,486
Week of 03:08:20262,486
Week of 10:08:20262,497
Week of 17:08:20262,497
Week of 24:08:20262,514
Week of 31:08:20262,538
Week of 07:09:20262,538
Week of 14:09:20262,536
Week of 21:09:20262,539
Week of 28:09:20262,539
Week of 05:10:20262,539
Week of 12:10:20262,534
Week of 19:10:20262,533
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 20262,442
April 20262,441
May 20262,461
June 20262,464
July 20262,486
August 20262,514
September 20262,539
October 20262,533
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20262,533

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1✨ Марго Ляўчук вяртаецца на сцэну1.0K
  2. #2🎶 Гісторык Аляксей Ластоўскі даведаўся, што пляменніца Юзафа Пілсудск684
  3. #3🤔 Непітушчы манарх, які кіраваў 41 год. У чым сакрэт палітычнага даўг584
  4. #4📖 Кніга, без якой немагчыма зразумець беларускае Падляшша572
  5. #5🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам467
  6. #6Як правільна — Стэфан Баторы ці Сцяпан Батура?456
  7. #7🎂 «Банкуха-фэст» упершыню прайшоў у Поразаве408
  8. #8🥀 У Варшаве памёр беларускі актывіст і ўраджэнец Брэста Ян Памедор Рэ407
  9. #9🎭 У Вільні выпускнікі ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі «Тэатр 21»402
  10. #10❄️ Ва Уроцлаве пройдзе фестываль незлежнай беларускай культуры376

So'nggi postlar

Photo1/2
📖 У Быдгашчы выйшаў збор публіцыстыкі Альбіна Стаповіча

Выдавецтва Універсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выпусціла фундаментальны збор публіцыстычнай спадчыны беларускага палітыка і музыказнаўцы міжваеннага часу Альбіна Стаповіча. Кніга — плён шматгадовай працы праф. Алены Глагоўскай, піша bellit.info.

Альбін Стаповіч (1894–1934) — адзін з найпрыкметнейшых беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1920-я — 1930-я гады. Выкладчык і кіраўнік хора Віленскай беларускай гімназіі, віцэ-старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, выдавец газеты «Беларуская крыніца». Некалькі гадоў быў прадстаўніком беларускіх інтарэсаў у польскім Сойме (абраны паслом у 1928 годзе). Памёр у Вільні ў 1934 годзе, пахаваны на могілках Росы.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
109007
Photo1/2
🎙 Дзяўчаты, якія сьпяваюць. Топ-5 беларускіх жаночых вакалаў

Яна Вольская склала свой топ-5 беларускіх спявачак.

🎶 Беларуская музыка значна багацейшая за любы кароткі сьпіс, таму ў маім сёньняшім аглядзе згадваю толькі некалькіх выканаўцаў і песьні. Будзе цудоўна, калі вы дадасьцё ў камэнтарах сваіх улюбёных сьпявачак, свае ўлюбёныя беларускія трэкі з жаночым вакалам, каб усе мы ведалі болей пра творчасьць, якой яны займаюцца дзеля нас, сваіх слухачоў і слухачак.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
162009
Photo1/2
Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
167003
Photo1/2
🧐 Беларуская паэтка Юля Цімафеева атрымала прэстыжную нямецкую прэмію «Літаратура ў выгнанні» імя Гільдэ Домін

20 кастрычніка ў ратушы нямецкага Гайдэльберга адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Hilde-Domin-Preis für Literatur im Exil 2026 («Літаратура ў выгнанні» імя Гільдэ Домін). Яе лаўрэаткай стала беларуская паэтка, пісьменніца і перакладчыца Юля Цімафеева. Узнагароду аўтарцы ўручыла кіраўніца аддзела культуры Гайдэльберга доктар Андрэа Эдэль, піша reform.news.

Прэмія імя Гільдэ Домін прысуджаецца раз на тры гады пісьменнікам, якія жывуць у выгнанні ў Германіі або дакранаюцца да гэтай тэмы ў сваёй творчасці.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2840020
Photo1/2
🎶 Музыкі Relikt і Уладзь Лянкевіч выпусцілі альбом Filamaty пра таемнае студэнцкае таварыства XIX стагоддзя

Тут сяброўства становіцца асноўнай ніткай, якая трымае людзей разам, піша «Наша Ніва».

🧐 Музычна-паэтычны праект Filamaty выпусціў аднайменны альбом, у якім гісторыя двухсотгадовай даўніны нагадвае сённяшнюю.

За праектам стаяць паэт і музыка Уладзь Лянкевіч, вядомы па Syndrom Samazvanca і TonqiXod, а таксама музыкі Relikt Алесь Дземідзенка, Зміцер Наркевіч і Віталь Макшун. Канцэртная прэм’ера Filamaty адбылася яшчэ ў 2024 годзе на фестывалі «Вершы на асфальце». Цяпер гэтая гісторыя атрымала альбом з сямі кампазіцый. Песні нагадваюць рок-балады з выразнымі гітарнымі партыямі і гісторыямі, якія хочацца даслухаць да канца.

🎧Слухаць альбом на лічбавых пляцоўках

Прэзентацыі альбома адбудуцца ў Бельску-Падляскім (23 кастрычніка), Варшаве (12 лістапада) і Беластоку (5 снежня).

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2880016
Photo1/2
🎭 У Вільні выпускнікі ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі «Тэатр 21»

12 выпускнікоў ЕГУ, якія займаліся ў тэатральнай студыі ў студэнцкія гады, вырашылі пасля вучобы застацца разам і стварыць незалежны тэатр. Ужо ў гэтую пятніцу можна схадзіць на спектакль па-беларуску, піша тэлеграм-канал «Волна».

У створаным тэатры працуюць Вольга Палевікова, былая кіраўніца Віленскага старога тэатра, і рэжысёр Аляксандр Марчанка.

Першапачаткова меркавалася, што маладыя артысты вернуцца ў Беларусь і будуць працаваць там. Па словах Палевіковай, падзеі 2020 года, а затым поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну разбурылі гэтыя планы. Уласны тэатр стаў спосабам прадоўжыць працу на эміграцыі.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
4020017
Photo1/2
🤔 Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі

Кандыдатаў у акадэмікі і члены-карэспандэнты будуць дапускаць да выбараў толькі пасля праверкі Дзяржсакратарыята Рады бяспекі. А навукоўцы, якіх пакаралі адміністратыўкай за ўдзел у пратэстах, не змогуць нават вылучацца. Такія правілы прадугледжвае новая рэдакцыя статуту Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляе «Наша Ніва».

Адпаведны ўказ № 367 Лукашэнка падпісаў 19 кастрычніка. Ён пачне дзейнічаць праз шэсць месяцаў — вясной 2027 года. Згодна з указам, акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў абірае Агульны сход НАН. Аднак перш чым навукоўца зарэгіструюць кандыдатам, яго дакументы павінны будуць прайсці праверку ў Дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2930016
Photo1/2
🔴 «Дзе вы бачылі ў Менску масава спаленыя аўто ці панішчаныя будынкі?». Лявон Вольскі пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і ў Францыі

У рубрыцы «Мама, не журыся» на Budzma.org Лявон Вольскі разважае пра пратэсты ў Францыі і параўноўвае іх з пратэстамі ў Беларусі.

Пра Парыж напісана безьліч тэкстаў. Камусьці ён падабаецца, хтосьці крывіцца, маўляў, што вы ў ім знайшлі? Нехта зьезьдзіў і вельмі рады — пабачыў Нотр-Дам, цэнтр Пампіду, Елісейскія палі... Іншы чалавек абураецца: бруд, смурод, афрыканскія ды арабскія кварталы, злачыннасьць — і гэта той самы Парыж, сталіца Францыі?!

У школе я вучыў францускую мову. Натуральна, так да канца і ня вывучыў, дзеля гэтага трэба было студыяваць у навучальнай установе з прыдомкам «спэц» альбо з дадаткам «з ухілам». Я ж навучаўся ў звычайнай школе № 127 у Фрунзэнскім раёне, таму мае веды захрасьлі недзе ў раёне future simple ды future proche. Але мне, малому вучню, запомніліся (я дагэтуль іх памятаю) тэмы пра Парыж — пляц Згоды, палац Інвалідаў, Нотр-Дам, вежу Эйфэля... Я глядзеў на малюнкі ў падручніку і ўяўляў, што я там — у чароўным Парыжы, зь ягонай імпэрскай вышынёю будынкаў, каналамі, бульварамі й сквэрамі...

Першым разам я быў у Парыжы праездам. Мэтро давезла мяне да Ліёнскага вакзалу — і я зьехаў. Другім разам часу было крыху болей — тры гадзіны. Але таксама пабачыў няшмат. І толькі ў лістападзе 2014-га наведаў сталіцу Францыі як паўнавартасны турыст. Яшчэ не было тэрактаў у кавярні ў цэнтры гораду і ў «Charlie Hebdo», але спэцназ каля Трыумфальнай аркі ўважліва ўчытваўся ў твары мінакоў — мяйсцовых і турыстаў — здавалася, мужчыны й жанчыны ў форме і са зброяй усіх сканавалі.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3730018
Photo1/2
🎶 Заснавальнік «Касароў» Сяргей Доўгушаў анансаваў яшчэ адзін мужчынскі гурт — Trio Valadar

Сяргей Доўгушаў — ініцыятар гурта мужчынскіх спеваў «Касары» — паведаміў пра заснаванне Trio Valadar — вакальнага трыа з Варшавы, якое выконвае традыцыйныя мужчынскія песні Беларусі і Польшчы. У адрозненне ад «Касароў», новы гурт выключна вакальны і складаецца не толькі з беларускіх спевакоў. У трыа ўвайшлі беларусы Сяргей Доўгушаў і Віктар Валько і польскі ўдзельнік — Матэвуш Кітлас-Кшосак, піша reform.news.

«Мы збіраліся, спявалі польскія, украінскія і беларускія песні, бо там наш рэпертуар шырэйшы за беларускія песні. З нейкага часу гэта гэта стала магчымым назваць гуртом. Зрабілі першы запіс, а першы выступ адбыўся на беларускіх «Вячорках» у Варшаве», — расказаў выданню reform.news Сяргей Доўгушаў.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3200021
Photo1/2
🧐 BIFA набірае праекты да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале»

Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) запрашае беларускіх кінатворцаў, якія шукаюць партнёраў у Еўропе, дасылаць праекты з міжнародным патэнцыялам да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27». Да разгляду прымаюцца ігравыя, дакументальныя ды анімацыйныя поўнаметражныя фільмы на розных стадыях распрацоўкі.

Рыхтаваць аўтараў да Еўрапейскага кінарынку сёлета чарговы раз будуць незалежная кінаэкспертка, кансультантка і т’ютарка з Фінляндыі Леэна Пасанэн і італьянскі прадзюсар, рэжысёр ды эксперт у галіне дакументальнага кіно Стэфана Тэальдзі.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
309009
Photo1/2
📖 У Беластоку выйшла манаграфія Вольгі Сямашкі «Могілкі беларусаў Падляшша»

За два тыдні перад Дзядамі, памінкамі (каталіцкае Свята памерлых), выйшла з друку кніга Вольгі Сямашкі, прысвечаная могілкам Падляшша. Гэтая манаграфія аб’ёмам 700 старонак багата аздобленая ілюстрацыямі і здымкамі (амаль 400). У манаграфіі апісаныя больш за 30 могілак (праваслаўных, каталіцкіх, яўрэйскіх, татарскіх і інш.), піша «Радыё Рацыя».

«Гэтая кніга — не толькі навуковае даследаванне, але і мост памяці, які злучае беларусаў Падляшша (аўтахтонаў) з беларускай дыяспарай, што прыязджае жыць у рэгіён. Яна паказвае, як памяць пра продкаў і месцы пахавання становіцца асновай культуры і ідэнтычнасці», — адзначае аўтарка кнігі.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3230015
Photo1/2
Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

🔗Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
301008
Photo1/2
📖 Кніга, без якой немагчыма зразумець беларускае Падляшша

Чаму беларусы Падляшша — іншыя? Чаму трымаюцца за праваслаўе і «рускасць»? Чаму сваю беларускую мову сціпла называюць «гаворкамі», а між сабой гавораць па-польску? Што тут адбылося ў 1940-х, і якія траўмы на доўгія гады стварылі няпісаны канон паводзінаў?

«Камяні мусілі паляцець» Анэты Прымакі-Онішк — незвычайная кніжка. Гэта прачытанне гісторыі праз мінулае ўласнай сям’і. Аўтарка працуе з сямейнымі сакрэтамі і адкрывае «атлантыду» — беларускае Падляшша, якога ўжо няма. Куды яно падзелася? Чаму нават памяць пра беларусаў у ваколіцах Беластока, Саколкі, Гайнаўкі, Бельска-Падляскага аказалася «нязручнай» і «выцертай»?

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
5720017
Photo1/2
✨ Марго Ляўчук вяртаецца на сцэну

Адна з найбольш яскравых і шматгранных беларускіх артыстак Маргарыта Ляўчук анансуе маштабную канцэртную праграму. У лістападзе і снежні яе графік аб’ядноўвае адразу некалькі зусім розных жанравых праектаў — ад акадэмічнай класікі і джазу да сатырычнага шоу.

Квіткі на канцэрты па спасылцы 👆

У бліжэйшыя месяцы глядачы ў розных краінах Еўропы змогуць пачуць спявачку ў розных амплуа.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
1,0100036
Photo1/2
📖 Аляксандр Карнаўх напісаў новы раман «Той, хто дае імёны»

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новага рамана сёлетняга фіналіста Прэміі Гедройця Аляксандра Карнаўха «Той, хто дае імёны», які ёсць працягам папярэдняй кнігі «Халодныя землі», піша bellit.info.

«Што Сяргей робіць у Нарвегіі, якіх адказаў шукае тут, ля скалы-кафедры, куды людзі прыязджаюць праверыць, наколькі яны жывыя? Летась ён пахаваў жонку. Яна памерла ад хваробы, ніхто яе не забіваў, але патрэбны хаця б не вінаваты — адказны за няшчасце».

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3680015
Photo1/2
🥀 У Варшаве памёр беларускі актывіст і ўраджэнец Брэста Ян Памедор Рэуцкі

У Беларусі брэстаўчанін быў адным са стваральнікаў «Музыкальной газеты». У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу, дзе заснаваў папулярную суполку «Беларусы ў Варшаве», якая сёння налічвае 28 тысяч удзельнікаў і ўдзельніц.

Таксама працаваў барыстам у варшаўскіх кавярнях.

Сяргею Пархацю — такое сапраўднае імя Яна Памедора Рэуцкага — было 50 гадоў.
4070035
Photo1/2
🤔 Непітушчы манарх, які кіраваў 41 год. У чым сакрэт палітычнага даўгалецця Жыгімонта I Старога?

520 гадоў таму, 20 кастрычніка 1506 года, Жыгімонт, сын Казіміра Ягелончыка і ўнук Ягайлы, быў абраны вялікім князем літоўскім. Праз некалькі тыдняў ён атрымаў і польскую карону. Жыгімонт І Стары ўвайшоў у гісторыю як адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў дынастыі Ягелонаў. Прайшоўшы шлях ад малодшага сына да кіраўніка дзвюх дзяржаваў, ён пратрымаўся на троне больш за чатыры дзесяцігоддзі.

❓Як яму ўдавалася заставацца пры ўладзе такі доўгі тэрмін, і які след ён пакінуў у гісторыі, расказваем у артыкуле.

Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
5840017
Photo1/2
🧐 Катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 70-годзьдзе

Да юбілею катэдры прымеркавалі навуковую канфэрэнцыю, на якую зьехаліся беларусазнаўцы зь Літвы, ЗША, Чэхіі, Вялікай Брытаніі і шэрагу іншых краін, піша «Радыё Свабода».

Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі» пачалася ў Варшаўскім унівэрсытэце 19 кастрычніка і будзе праходзіць два дні.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3670022
Photo1/2
🎂 «Банкуха-фэст» упершыню прайшоў у Поразаве

Свята «Банкуха-фэст» упершыню прайшло ў мястэчку Поразава ў Гродзенскай вобласці, піша reform.news.

Банкуха — кулінарны брэнд Свіслачы, некалькі гадоў таму ўнесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
4080020
Photo1/2
🎬 Фільм пра фанатаў Макса Каржа атрымаў прыз на фестывалі ў Лодзі

Дакументальны фільм пра фанатаў Макса Каржа «Движ», які зняў беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко, атрымаў узнагароду імя Аляксандра Каміньскага на 36-м Фестывалі медыяў «Чалавек у небяспецы», паведамляе «Белсат».

Фільм удзельнічаў у конкурсе, у межах якога былі паказаныя 12 найноўшых польскіх дакументальных фільмаў. Іх ацэньвала журы ў складзе Яцэка Пэтрыцкага, Рафала Лістопада, Мар’і Змарз-Качановіч, Марціна Радомскага і Эвы Пушчыньскай. Фільм расказвае пра феномен субкультуры «Движ», якая аб’ядноўвае прыхільнікаў беларускага рэпера Макса Каржа. На ягоны канцэрт у Варшаву прыехалі 70 тысяч чалавек з Украіны, Беларусі і Расеі. Іх аб’ядноўваюць дыстанцыя ад палітыкі, адмаўленне нацыянальных падзелаў і жаданне жыць момантам.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
3650018
Photo
📖 Топ-5 кніг, якія дапамогуць лепей зразумець нашу беларускую душу

Пісьменьніца і публіцыстка Яна Вольская склала ўласны рэйтынг кніг, якія аператыўна і гарантавана дапамогуць кожнаму беларусу паразумецца са сваёй нацыянальнай ідэнтычнасцю.

1. Максім Гарэцкі «Дзьве душы» (1919).

Знакамітая філасофская аповесьць, фундамэнтальны для разуменьня беларускай духоўнай падвоенасьці тэкст. Герой-беларус Максіма Гарэцкага стаіць на скрыжаваньні эпохаў і культураў. На тле падзеяў Першай сусьветнай і грамадзянскай войнаў і рэвалюцыі ён сутыкаецца з рознымі сіламі — бальшавікамі, нацыянал-дэмакратамі, авантурыстамі… Праз пакуты і сумневы герой прыходзіць да разуменьня сябе, але гэты поўны трагізму шлях пралягае праз унутраны надлом.

Аповесьць «Дзве душы», у якой Максім Гарэцкі ставіць пытаньне пра самавызначэньне нацыі — гэта адзін з найгалоўнейшых філасофскіх твораў беларускай літаратуры.

2. Ігнат Абдзіраловіч «Адвечным шляхам» (1921).

Таксама філасофскі твор — пра ўнікальны гістарычны шлях Беларусі ў кантэксьце яе геапалітычнага і культурнага становішча. Беларусь паўстае ў якасьці памежжа, дзе судакранаюцца цывілізацыі Захаду (Эўропа) і Усходу (Расея). Беларускі народ, хістаючыся духоўна, прымае элементы то адной, то другой культуры, але ніколі не прымае нейкую адну зь іх цалкам.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2910013
Photo
💡Месцы легендаў у Беларусі: ад Чортавага каменя да возера, дзе спіць зачараваны горад

Беларусь — краіна, якую можна вывучаць не толькі паводле летапісаў, археалагічных знаходак і старых мапаў, але і паводле легендаў.

🔍 Сабралі некалькі адметных месцаў, дзе можна не толькі пачуць цікавую гісторыю, але і ўбачыць саму прастору, у якой яна нарадзілася.

Падрабязней. 🚗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2670014
Photo
🛍 Калі беларускі інтэрнэт знікае, хто мусіць яго ратаваць?

У гэтай публікацыі для Беларускай Рады культуры праграміст, стваральнік праекта ArchiveByNet Іван Бахцін разважае пра беларускую лічбавую суб’ектнасць, а таксама дае адказ на пытанне: чаму дзяржава працягвае ўплываць на digital-рэчаіснасць беларусаў у эміграцыі.

Перыядычна мне трапляюцца спасылкі на беларускія сайты, якіх больш няма. Думаю, вам таксама. Прычыны іх недасяжнасці могуць быць вельмі розныя: стваральнікам стала не да праекта, скончыліся грошы, нехта памёр, нешта згубілася пры пераездзе з аднаго сервера на іншы. Але вынік адзін — тое, што яшчэ нядаўна было часткай беларускай лічбавай прасторы, проста перастае існаваць.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2710016
Photo
❗️Скарынаўскай бібліятэка ў Лондане запрашае на адкрытыя экскурсіі

Цяпер у Скарынаўскую бібліятэку ў Лондане можна прыходзіць без папярэдняга запісу: кожную другую суботу месяца бібліятэка адчыненая для ўсіх.

«Запрашаем на экскурсію: раскажам гісторыю бібліятэкі, пакажам выставу да 100-годзьдзя айца Аляксандра Надсана, залю сталай экспазыцыі, якая яшчэ рыхтуецца да адкрыцьця, і новыя карціны Цьвіркі, Жданава і Клінава», — напісана ў сацсетках бібліятэкі.

🗓 Бліжэйшы дзень — 14 лістапада, 11:00–18:00.

🕑 Экскурсіі а 12:15, 14:15 і 16:15.

📍Адрас: 37 Holden Rd, London N12 8HS

У іншыя дні наведаць бібліятэку можна па засіх.пісе праз [email protected].
2890021
Photo
📖 Выйшаў заключны том манаграфіі «Традыцыйны светалад беларусаў»

Інстытут філасофіі НАН Беларусі ў супрацы з выдавецтвам «Беларуская навука» выдаў заключны пяты том грунтоўнай калектыўнай працы «Традыцыйны светалад беларусаў» пад назвай «Каштоўнасці», піша bellit.info.

❗️ Усе пяць тамоў гэтага праекта (разам ці паасобку) шукайце ў сталічнай кнігарні «Акадэмічная кніга» па адрасе пр. Незалежнасці, 72.

«Традыцыйны светалад беларусаў» — багата ілюстраваныя трохмоўныя выданні на беларускай, рускай і англійскай мовах, якія асвятляюць асноўныя ідэі беларускай этнафіласофіі і папулярызуюць дасягненні айчыннай гуманітарнай навукі. Ужо пабачылі свет кнігі пра касмалогію, народную тэалогію, чалавека і пра грамадства.
2840013
Photo
🔍 Унікальную капліцу-склеп XVII стагоддзя знайшлі пад Талачынам

У Талачынскім раёне вучоныя-археолагі знайшлі капліцу-склеп XVII стагоддзя. Пры гэтым яе апісання няма ні ў адным гістарычным дакуменце.

🧐 Даўжыня будынка да 10 м. Сцены склепа таўшчынёй 1,5 м. Фундамент капліцы-склепа складаецца з дзікіх валуноў. Захаваліся і фрагменты размалёўкі.

«Часам на старых картах можна ўбачыць маленькі крыжык, які абазначае месца, дзе калісьці стаяла царква або капліца. Альбо літару «K». Я вывучыў мноства такіх карт, але нідзе гэтага не сустракаў: іншыя, менш значныя аб’екты на іх адзначаны, а гэты — не. Прыязджалі геафізікі з абсталяваннем і паведамілі, што ўчастак літаральна ўсеяны абломкамі цэглы і каменю, з-за чаго цяжка зразумець, што менавіта там знаходзіцца пад зямлёй», — адзначыў краязнавец Дзмітрый Іўчанка.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
4670016
Photo
🎶 Бізантыйскі хор ARTOS выпраўляецца ў еўрапейскі тур

Бізантыйскі хор ARTOS Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца выпраўляецца ў еўрапейскі тур.

Харысты прадставяць арыгінальную праграму з грэгарыянскіх і бізайнтыйскіх харалаў LUX AETERNA («Вечнае Святло»). Прагучаць літургічныя гімны, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі велічныя базылікі Канстанцінопаля і манастыры Рыма.

Падрабязней. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2670016
Photo
📖 У новай серыі «Беларуская класіка» выйшлі творы Янкі Маўра з каментарамі

Выдавецтва «Беларуская навука» запусціла новы праект «Беларуская класіка». Першай кнігай гэтай серыі сталі «Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні, разделы рамана» Янкі Маўра. Прадмову і каментары да яе падрыхтаваў Валеры Назараў, піша bellit.info.

«Выбраныя творы» — першае навукова каментаванае выданне творчай спадчыны Янкі Маўра (1883–1971). У кнігу ўвайшлі папулярныя аповесці «Чалавек ідзе», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», аўтабіяграфічная аповесць «Шлях з цемры», апавяданні «Шчасце», «Завошта?», «Яно», «Максімка», «Драўляная лыжка», «Падарожжа вакол дома», а таксама раздзелы няскончанага рамана «Дзяўчына-маці», другая частка якога публікуецца ўпершыню. Тэксты твораў падрыхтаваны паводле асноўных тэксталагічных прынцыпаў і суправаджаюцца разгорнутымі гісторыка-літаратурным і рэальным каментарыямі.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
2770024

Showing 30 of 50 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Будзьма беларусамі! Telegram kanali nima haqida?+

Будзьма беларусамі! (@budzmaorg) — tgdio da PUBG toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 2 533 obunachi bor.

Будзьма беларусамі! (@budzmaorg) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @budzmaorg ga bepul obuna bo‘ling.

Будзьма беларусамі! yaxshi PUBG kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Будзьма беларусамі! reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 2 533 obunachi bor. O‘xshash PUBG kanallar bilan solishtiring.

Будзьма беларусамі! statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @budzmaorg sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.