Dapamoga Telegram channel photo

Dapamoga

@dapamoga_channelPublic Channel

🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве: ▫️Міграцыйныя пытанні ▫️Шэлтар ▫️Адаптацыя ▫️Гуманітарны склад ▫️Мерапрыемствы 📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10) Vilnius ✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

67

Last views

1k (1,003 subscribers)
A'zolar
—
Rating
115
Total Posts
Oct 19, 2026, 8:35 PM
Yangilangan
Mar 14, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameDapamoga
Username@dapamoga_channel
CategoryDesi kontenti
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar1,003
Channel TypePublic Channel
Created14-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#116607+386
Til reytingi
#808O'zgarish yo'q
Toifa reytingi
#5276+19

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 1.0K30 Days growth: +141.4%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026989
21:09:2026989
22:09:2026989
23:09:2026989
24:09:2026999
25:09:2026999
26:09:2026999
27:09:2026999
28:09:2026999
29:09:2026999
30:09:2026999
01:10:2026999
02:10:2026999
03:10:2026999
04:10:2026999
05:10:2026999
06:10:2026999
07:10:2026999
08:10:2026999
09:10:2026999
10:10:2026999
11:10:2026999
12:10:20261,007
13:10:20261,007
14:10:20261,007
15:10:20261,007
16:10:20261,007
17:10:20261,007
18:10:20261,007
19:10:20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 06:04:2026989
Week of 13:04:2026982
Week of 20:04:2026983
Week of 27:04:2026983
Week of 04:05:2026976
Week of 11:05:2026976
Week of 18:05:2026976
Week of 25:05:2026978
Week of 01:06:2026978
Week of 08:06:2026978
Week of 15:06:2026978
Week of 22:06:2026975
Week of 29:06:2026975
Week of 06:07:2026975
Week of 13:07:2026974
Week of 20:07:2026972
Week of 27:07:2026972
Week of 03:08:2026972
Week of 10:08:2026986
Week of 17:08:2026986
Week of 24:08:20261,002
Week of 31:08:2026988
Week of 07:09:2026988
Week of 14:09:2026989
Week of 21:09:2026999
Week of 28:09:2026999
Week of 05:10:2026999
Week of 12:10:20261,007
Week of 19:10:20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 2026983
May 2026978
June 2026975
July 2026972
August 20261,002
September 2026999
October 20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20261,003

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1ТРЭНІНГ «СТАМЛЕННЕ, ХВАРОБЫ, СТАРЭННЕ. ЯК ЗМЯНІЦЬ ЯКАСЦЬ ЖЫЦЦЯ»816
  2. #2Гаў! 🐾 Нядзеля — значыць, час мне зноў расказаць, чым жыла Dapamoga н635
  3. #3Сёння ў прасторы Музея акупацый і барацьбы за свабоду адбыўся асаблівы579
  4. #4🚨 УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA!537
  5. #5🌙 У гэты цудоўны сакавіцкі вечар мы хочам шчыра падзякаваць усім, хто482
  6. #6Аляксандр Андрушкевіч выйшаў з адзіночным пікетам да амерыканскай амба471
  7. #7🤍❤️🤍 Наблiжаецца Дзень Волі - гэта свята нашай годнасці, памяці і на456
  8. #8Дзень Волі 2026 у Вільні завяршыўся мітынгам на Лукішскай плошчы і шэс455
  9. #9💪🇺🇦 https://t.me/sustrecha_hub» запускае агульны збор дапамогі для 389
  10. #10❤️Учора, 19 сакавіка, з турмаў і калоній былі вызваленыя 250 беларускі384

So'nggi postlar

Dapamoga logo
Dapamoga

17-okt, 2026, 14:30

Photo
У Вільні праходзіць фестываль PRADMOVA, і ў суботу, 17 кастрычніка, я буду там увесь дзень. Запрашаю ўсіх на тры сустрэчы:

🔹 16:45–17:30 — «Адвакацкія гісторыі». Размова пра права і беззаконне праз асабістыя гісторыі тых, хто працягваў абараняць іншых. Разам з калегамі Дзмітрыем Лепрэтарам, Натальляй Мацкевіч і Таццянай Лішанковай, мадэруе Адар'я Гуштын.

🔹 18:15–19:15 — панэль «Інкамунікада. Чалавек, якога няма». З Натальляй Мацкевіч і Інай Карней, мадэратары Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай. Пра тое, што значыць знікнуць для ўсяго свету, застаючыся жывым.

🔹 21:00–21:50 — мой музычны вечар - нечаканы фармат прэзентацыі кнігі «Каланісты». На пытанні буду адказваць песнямі 🎸

На Прадмове ў выдавецтве Сведкі/Полацкія лабірынты можна будзе набыць мае кнігі, і я з радасцю падпішу іх усім, хто захоча. Прыходзьце і прыносьце свае асобнікі!

📍 Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25
🆓 Уваход вольны

Буду рады ўбачыць старых сяброў і пазнаёміцца з новымі. Да сустрэчы!
67002
Dapamoga logo
Dapamoga

17-okt, 2026, 12:35

Photo
🗓 Субота, 17 кастрычніка

10:00 – 🧘 заняткі па ёзе ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
90002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 21:05

Photo
🧘 ЗАНЯТКІ ПА ЁЗЕ З ІНСТРУКТАРАМ АЛЕСЕМ 🧘

Па суботах запрашаем на ёгу ў Беларускім Замку! Заняткі праводзіць інструктар Алесь.

Што вас чакае?

   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.
   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.
   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі.

Чаму ёга карысная?

   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум.
   •   Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу.
   •   Павышае канцэнтрацыю і дапамагае знайсці ўнутраны баланс.

Прыходзьце, каб адчуць сябе лепш і пачаць дзень з клопату пра сябе!

🗓 Субота
🕐 10:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
107000
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 20:25

🤍💔🤍 ЗБОР У ПАДТРЫМКУ СЯБРА DAPAMOGA АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКА

Сёння мы адкрываем асабісты збор. І гэта гісторыя пра тое, як дапамога вяртаецца па коле.

Аляксей Еўтушык — рэпрэсаваны беларус з Мінска, былы айцішнік і даўні сябар Dapamoga.

У жніўні 2020 года Лёша прайшоў праз суткі на Акрэсціна і пры падтрымцы Dapamoga змог выехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, ён амаль адразу пачаў дапамагаць іншым беларусам, якім таксама давялося ўцякаць ад рэпрэсій.

Яго дом на вуліцы Ягайлас у Вільні фактычна стаў маленькім «хабам» для новапрыбылых. Лёша дапамагаў знайсці і аплаціць жыллё, уладкавацца ў новым горадзе, пазычаў грошы — часта не атрымліваючы іх назад.

Тады ён мог дапамагаць — і дапамагаў.

Але за апошнія гады жыццё самога Лёшы моцна змянілася.

Праблемы з сэрцам, сур’ёзная аперацыя, а пазней інсульт і доўгае аднаўленне на пэўны час пазбавілі яго магчымасці працаваць. Сёння Лёша стараецца падпрацоўваць і самастойна аплачваць самае неабходнае, у тым ліку жыццёва важныя лекі для сэрца.

За гэты час у яго назапасілася каля 2000 еўра запазычанасці перад Sodra, што стварыла сур’ёзную праблему з медыцынскім страхаваннем.

І сёння дапамога патрэбная таму, хто столькі разоў дапамагаў іншым.

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў. І асабліва — да тых, каго калісьці падтрымаў сам Лёша.

Магчыма, ён сустрэў вас пасля пераезду. Дапамог з жыллём. Пазычыў грошы. Ці проста быў побач у момант, калі ўсё ваша ранейшае жыццё засталося па той бок мяжы.

🫶 Цяпер прыйшоў час падтрымаць Лёшу.

Наша мэта — дапамагчы яму закрыць запазычанасць перад Sodra, аднавіць медыцынскае страхаванне і атрымаць магчымасць нармальна клапаціцца пра сваё здароўе.

Кожны данат мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава — калі ласка, падзяліцеся гэтым зборам.

У 2020-м мы шмат гаварылі пра беларускую салідарнасць.

Яна патрэбная і сёння. Асабліва тады, калі дапамога патрэбная таму, хто так доўга дапамагаў іншым.

https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk
111000
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 16:35

Photo
🫖 ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА 🫖

У пятніцу, 16 кастрычніка, а 19:30 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты

Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач 🌿

Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх

Да сустрэчы ✨🤍

🗓 Пятніца 16 кастрычніка
🕐 19:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
81003
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 14:30

Photo
🎬 АДКРЫТЫ ПАКАЗ З TETRAКЎБ #3 | «БЕДНЫЯ-НЯШЧАСНЫЯ» (POOR THINGS)

У нядзелю, 18 кастрычніка, а 19:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на чарговую кінасустрэчу з Ігарам Tetraкўб!

Гэтым разам глядзім адну з самых незвычайных і правакацыйных карцін апошніх гадоў — «Poor Things» Ёргаса Лантымаса.

🎞️ Пра фільм:

🎬 Poor Things / Бедныя-няшчасныя (2023)
🎥 Рэжысёр: Ёргас Лантымас
⭐ У ролях: Эма Стоўн, Марк Руфала, Уілем Дэфо
⏳ Працягласць: 2 гадзіны 21 хвіліна
🔞 Узроставае абмежаванне: 18+

І, як заўсёды, асобная частка нашага кінавечара — аўтарскі агляд Ігара Tetraкўб:

Што атрымаецца, калі змяшаць пачвару Франкенштэйна з Пігмаліёнам, шчодра дадаць эротыкі, метаіроніі і Эму Стоўн у галоўнай ролі?

А калі рэжысёрам будзе чалавек, якога наш кінааглядальнік падазрае ў рэінкарнацыі Оскара Уайльда?

Атрымаецца гісторыя Бэлы Бакстэр — жанчыны, якая адкрывае для сябе свет, каханне, сексуальнасць і ўласную свабоду. А заадно, сама таго не заўважаючы, разбурае жыцці мужчын, якія сустракаюцца на яе шляху. 😏

«О, Эма! Твая ўсмешка, твае вочы! Ты — Афрадыта, ты — багіня! Твой акцёрскі талент непаўторны! Ты будзеш жыць у стагоддзях, як Джаконда, як Венера Мілоская, як…

Я…

Я НЕ МАГУ МАЎЧАЦЬ!

Я ПАВІНЕН ПРЫЗНАЦЦА!

Я КАХАЮ ЦЯБЕ, ЭМА СТОЎН!!! ❤️

…

Кхм…

Ну, карацей…

Я трэці тыдзень на бензадыазепінах у «санаторыі»…

Увогуле, выдатнае кіно. Прыходзьце».

Ігар, мы ўсё разумеем. Эма Стоўн сапраўды цудоўная ❤️

🍿 «Адкрыты паказ з Tetraкўб» — гэта наш праект нядзельных кінасустрэч: 20 фільмаў, 20 нядзель, 20 гісторый.

🗓 Нядзеля 18 кастрычніка
🕐 19:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

🎧 І традыцыйна — музычная кампазіцыя ад Ігара для патрэбнага настрою:
75002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 12:35

Photo
💅 ПАСЛУГІ МАЙСТАРКІ МАНІКЮРУ І ПЕДЫКЮРУ 💅

Прывітанне! 🤍 Мяне завуць Караліна, я майстарка манікюру з досведам працы больш за 4 гады.

За апошні час мая маленькая прастора стала яшчэ больш утульнай: пашырылася палітра гель-лакаў і геляў, а цяпер я таксама прымаю на педыкюр.

✨ Паслугі і кошт:

• Манікюр — 15 €
• Манікюр + умацаванне гелем — 20 €
• Нарошчванне — 30 €
• Педыкюр (пальчыкі + пакрыццё) — 15 €
• Поўная апрацоўка стоп — 25 €
• Поўная апрацоўка стоп + пакрыццё — 35 €

📲 Анлайн-запіс адкрыты! 🤍

Звярніце ўвагу: запіс у гэтай лакацыі даступны толькі для маіх пастаянных кліентаў, а таксама для падпісчыкаў Dapamoga.

Гэта звязана з асаблівасцямі лакацыі, таму запісацца сюды могуць толькі тыя, з кім мы ўжо знаёмыя, або тыя, хто з’яўляецца часткай супольнасці Dapamoga.

Дзякуй за разуменне! 🤍

🔗 Анлайн-запіс:

https://dikidi.net/2093643

Запіс у асабістыя паведамленні:

💌 @Karolesk
📞 +370 639 29 725
📸 Instagram: @karalina.beauty.vilnius

Буду вельмі рада нашаму знаёмству! 🤍

🤍 Працую акуратна, спакойна, без спешкі. Вялікая палітра гель-лакаў і геляў, а таксама плёнкі для педыкюру.

🗓 Пн • Ср • Пт • Нд
🕛 12:00–21:00
📍 Беларускі Замак
Naujoji Riovonių g. 10
105002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 11:04

Photo
🗓 Пятніца, 16 кастрычніка

12:00 - 21:00 – 💅 майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку

18:00 – 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

19:30 – 🫖 гарбата для душы: псіхалагічная сустрэча ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
132002
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 22:02

Photo
📚 PRADMOVA Ў ВІЛЬНІ: ШТО РАІЦЬ DAPAMOGA? 🤍❤️🤍

Ужо з 16 па 18 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova!

Тры дні літаратуры, дыскусій, сустрэч з аўтарамі, прэзентацый кніг і размоў пра культуру, гісторыю і сучаснасць.

📖 Поўная праграма фестывалю па спасылцы

А мы ў Dapamoga склалі ўласны ТОП мерапрыемстваў з удзелам нашых сяброў, якія асабліва раім не прапусціць!

📅 17 КАСТРЫЧНІКА, СУБОТА

📍 Дом нацыянальных супольнасцей (Tautinių bendrijų namai), Raugyklos g. 25

🕥 10:30–11:10 — Вячка Красулін. «Афлайн-трэпанацыя творчай асобы паэта»

Шчырая размова пра паэзію, натхненне, сумневы, унутраную свабоду і тое, што адбываецца «пад чарапной каробкай» паэта.

🕜 13:35–14:15 — «Я караля ў табе пазнаў»

Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса.

Удзельнікі: перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш, рэдактары Алма Лапінскене і Сяржук Гаўрыленка.

🕕 18:15–19:15 — «Інкамунікада. Чалавек, якога няма»

Панэльная дыскусія з удзелам Наталлі Мацкевіч і Максіма Знака.

Мадэратары — Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай.

🕗 20:00–20:45 — «Рок-н-рол канца 80-х — пачатку 90-х: што слухалі і што гралі падлеткі на Палессі» 🎸

Музычная вандроўка ў мінулае разам з Уладзіславам Наважылавым (Lesley Knife) і Аляксеем Дзікавіцкім.

Мадэратар — Яраслаў Іванюк.

🧸 А ШТО ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ЧЫТАЧОЎ?

📍 Дзіцячая пляцоўка — Беларуская школка ў Вільні, Vilniaus g. 20

🕛 12:00–13:00 — «Ха-Хэй-Хо!»

Прэзентацыя білінгвальнай кніжкі дзіцячых гульняў, створанай вучнямі Stembridge School!

Удзельнікі: Ілля Ясінскі, Наталля Сялецкая, Антон Мазейка і самі юныя аўтары кнігі.

👧 Для дзяцей ад 5 гадоў.

🕐 13:00–14:00 — «Кніжны мост: ірландскія кніжкі па-беларуску»

Прэзентацыя праекта выдання ірландскіх дзіцячых кніг на беларускай мове пры падтрымцы Амбасады Ірландыі ў Вільні.

Сярод удзельнікаў — амбасадарка Ірландыі Сэдна МакХ’ю, Павел Баркоўскі, Андрэй Скурко, Аляксандра Дварэцкая, прадстаўнікі Gutenberg і Асацыяцыі беларускіх бацькоў.

❤️ Для нас Pradmova — гэта не толькі кнігі. Гэта сустрэчы з людзьмі, якія захоўваюць і развіваюць беларускую культуру, ствараюць новыя праекты і дапамагаюць беларускай мове гучаць далёка за межамі Беларусі.

Прыходзьце, сустракайце знаёмых, адкрывайце новыя імёны і падтрымлівайце беларускую кнігу!

Да сустрэчы на Pradmova! 📚🤍
144004
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 20:35

Photo
🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹

Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

💛 Для тых, хто толькі пачынае
💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы
❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай

📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: @LingvoAleks

Nori kalbėti? Kalbėk!

🗓 Аўторак / Чацвер
🕐 20:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
138005
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 17:00

Photo
🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦

Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой.

Разам мы мацнейшыя!
Далучайцеся!
Слава Украіне! 🇺🇦

🗓 Штовечар
🕐 18:00-21:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
133003
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 15:07

🤍❤️🤍Актывістка «Еўрапейскай Беларусі», былая палітзняволеная, а цяпер яшчэ і валанцёрка Dapamoga Алена Лазарчык дала інтэрв’ю праекту «Обычное утро».

За яе плячыма — зняволенне, ціск і цяжкія выпрабаванні. Але нават за кратамі Алена здолела захаваць тое, што немагчыма адабраць сілай, — сваю ўнутраную свабоду.

🎙️ У інтэрв’ю Алена распавяла:

🤍 Як ёй удалося не зламацца ў турме і захаваць унутраную свабоду.

🤍 Як на яе спрабавалі ціснуць праз маленькае дзіця.

🤍 Чаму беларускі рэжым баіцца гістарычнай памяці і людзей, якія не дазваляюць забываць мінулае.

🤍 Чым яна жыве сёння, праз месяц пасля пераезду ў Вільню, і як пачынае новы этап свайго жыцця.

❤️ Асабліва цёпла нам ад таго, што сёння Алена не толькі атрымлівае падтрымку, але і сама стала часткай валанцёрскай каманды Dapamoga.

Для нас гэта вельмі важна: калі чалавек, які прайшоў праз цяжкія выпрабаванні, знаходзіць у сабе сілы дапамагаць іншым.

Алена, дзякуй за вашу мужнасць, адкрытасць і гатоўнасць быць побач з тымі, каму патрэбная дапамога!

🎥 Запрашаем паглядзець інтэрв’ю Алены Лазарчык у праекце «Обычное утро»:

https://www.youtube.com/live/UXde31zwVfs?t=4705s
1530011
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 12:35

🥫❤️ ЗБІРАЕМ 1000 ЕЎРА НА ПРАДУКТОВУЮ ДАПАМОГУ БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ

Кожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая ратуе прыдатную да ўжывання ежу ад марнавання і перадае яе тым, каму яна патрэбная.

У Беларускім Замку нашы валанцёры фарміруюць з гэтых прадуктаў наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, сем’яў з дзецьмі, пажылых людзей, былых палітвязняў і тых, хто апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.

Каб працягваць рэгулярна атрымліваць прадукты праз Maisto bankas, Dapamoga нясе звязаныя з гэтым выдаткі.

Таму мы адкрываем збор на 1000 еўра, каб гэтая дапамога працягвалася.

Нават 5, 10 ці 20 еўра — гэта ўнёсак у прадуктовы набор, які ўжо на наступным тыдні можа апынуцца на стале ў чалавека, якому патрэбная падтрымка.

Падтрымайце наш збор. Разам напоўнім яшчэ шмат прадуктовых кошыкаў!

https://dapamoga.org/be/donations/maisto-bankas-support
147003
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 10:55

Photo
🗓 Чацвер, 15 кастрычніка

14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
161002
Dapamoga logo
Dapamoga

14-okt, 2026, 20:45

Photo
💀QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS 🌺

🇲🇽 ¡HOLA, AMIGOS!

Кажуць, што раз на год мяжа паміж светам жывых і светам мёртвых становіцца асабліва тонкай…

У суботу 31 кастрычніка а 18:30 запрашаем вас у Беларускі замак на самую містычную QUIZAVA гэтай восені! 🕯️

Гэтым разам мы натхніліся мексіканскім святам DÍA DE MUERTOS — Днём мёртвых, калі смерць перастае быць нагодай для страху, а памяць пра тых, каго мы любім, ператвараецца ў сапраўднае свята жыцця!

Што вас чакае?

🧠 Шэсць тураў QUIZAVA! Хэлоўін, містыка, культавыя фільмы жахаў, музыка, гарадскія легенды і загадкавыя традыцыі розных краін свету!

🌼 Атмасфера мексіканскага свята! Аксаміткі, свечкі, рознакаляровыя чарапы і яркія дэкарацыі ў стылі Día de Muertos!

🍸 Тэматычны кактэйльны бар! За чароўныя эліксіры і напоі з таго свету адказвае наш бармэн Сяргей!

👑 КОНКУРС НА НАЙЛЕПШЫ КАСЦЮМ! Даставайце шкілеты з шафаў, прымярайце вобразы ведзьмаў, вампіраў і прывідаў або натхняйцеся мексіканскімі катрынамі! Уладальніка самага эфектнага вобраза чакае прыз!

💃 А гаспадыняй вечара стане сама LA CATRINA, якая правядзе вас паміж светам жывых і светам мёртвых!

🎭 Дрэс-код: Halloween × Día de Muertos. Касцюмы вельмі вітаюцца!

¡QUE VIVA LA VIDA! 🌹💀

🌺 Арганізатары QUIZAVA таксама адкрылі збор сродкаў на святочныя дэкарацыі, каб стварыць у Беларускім замку сапраўдную атмасферу Día de Muertos!

https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026

Будзем вельмі ўдзячныя за любы данат, які дапаможа нам зрабіць гэтае свята яшчэ больш яркім і незабыўным! ❤

Да сустрэчы на QUIZAVA — там, дзе нават мёртвыя не супраць павесяліцца!

🗓 Субота 31 кастрычніка
🕐 18:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
129008
Dapamoga logo
Dapamoga

14-okt, 2026, 19:25

🕊️ ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА!

Сябры, сёння мы звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы маладому беларусу, былому палітвязню Мікіту Саідаву, які апынуўся ў надзвычай складанай сітуацыі ў Літве.

Мікіце ўсяго 23 гады. У 19-гадовым узросце ён трапіў за краты ў Беларусі за ўдзел у пратэстах. Пасля вызвалення і пераезду ў Літву яму дапамагала наша арганізацыя Dapamoga.

На жаль, цяпер Мікіта зноў сутыкнуўся з крымінальным пераследам.

Што адбылося?

Нядаўна ў сацыяльных сетках з’явіліся кадры, знятыя каля віленскага офіса кампаніі RSI Europe, якая займаецца вытворчасцю беспілотных сістэм, у тым ліку для Украіны.

Каля будынка былі пакінутыя жалобныя вянкі і фотаздымак кіраўніка кампаніі Томаса Мілашаўскаса з чорнай жалобнай стужкай.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам быў затрыманы Мікіта Саідаў.

Паводле інфармацыі, якой мы валодаем, Мікіта атрымаў прапанову за грошы аднесці жалобны вянок да офіса кампаніі. Мы мяркуем, што праз сваю недасведчанасць і даверлівасць ён не ўсведамляў усёй сур’ёзнасці таго, у што аказаўся ўцягнуты.

Аднак наступствы гэтага ўчынку сталі вельмі сур’ёзнымі.

Пасля затрымання Мікіта быў змешчаны пад варту. Паводле наяўнай у нас інфармацыі, яму прад’яўлена абвінавачанне ў аказанні дапамогі іншай дзяржаве або яе арганізацыі ў дзейнасці супраць Літоўскай Рэспублікі.

На шчасце, цяпер Мікіта вызвалены з-пад варты да суда. Але крымінальная справа працягваецца, і наперадзе яго чакае складаны судовы працэс.

Мы не хочам апраўдваць учынак Мікіты.

Мы разумеем, што падобныя дзеянні, асабліва ў дачыненні да кампаніі, якая працуе на патрэбы Украіны, не могуць успрымацца як бяскрыўдны жарт.

Але мы таксама лічым, што пры разглядзе гэтай справы неабходна ўлічваць не толькі сам учынак, але і намеры чалавека, абставіны, пры якіх ён дзейнічаў, і ступень усведамлення ім магчымых наступстваў.

Мікіта — малады чалавек, які ўжо прайшоў праз палітычнае зняволенне ў Беларусі, а пасля быў вымушаны пачынаць жыццё нанова ў чужой краіне.

На нашу думку, яго даверлівасцю і недасведчанасцю маглі скарыстацца іншыя людзі.

Мы лічым, што абставіны гэтай справы патрабуюць уважлівага і справядлівага разгляду.

І менавіта таму сёння мы просім вашай дапамогі.

⚖️ Dapamoga адкрывае збор на аплату адваката для Мікіты Саідава.

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, каб Мікіта мог абараніць свае правы і атрымаць справядлівы разгляд сваёй справы.

Мы верым, што тое, што адбылося, ужо стала для яго цяжкім жыццёвым урокам. Цяпер асабліва важна, каб ён не застаўся сам-насам са сваёй бядой.

🤍❤️🤍 Дапамагчы чалавеку атрымаць прававую абарону — не азначае апраўдаць яго ўчынак. Гэта азначае не пакінуць яго без падтрымкі ў складаны момант.

Нават невялікае ахвяраванне мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава, мы будзем удзячныя за распаўсюд гэтага допісу.

🔗 Падтрымаць Мікіту:

https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-saidau
120008
Dapamoga logo
Dapamoga

14-okt, 2026, 17:05

Photo
В этот день много говорят о том, как важно беречь отношения между матерью и ребёнком. О близости, заботе, поддержке и любви, которая помогает человеку расти.

Но если отойти от праздничных поздравлений, становится видна и другая реальность Беларуси. Есть матери, которых разлучили с дочерьми и сыновьями из-за их политической позиции. Женщины, которые оказались в заключении и не могли быть рядом со своими детьми: видеть, как те растут, разговаривать с ними, поддерживать их в трудные моменты, просто участвовать в их жизни.

Мы спросили бывшую политзаключённую, каково это - быть мамой, когда государство лишает тебя возможности быть рядом с собственным ребёнком.
Вот её рассказ.
«В тюрьме невозможно быть мамой. Ты заключённая, ограниченная в правах. Ты не „мама“ и не „женщина“.

Ты не можешь участвовать в жизни своего ребёнка, разделять с ним важные моменты, видеть, как он растёт и взрослеет. Не можешь помогать ему, разговаривать с ним, поддерживать его.

Ты даже ограничена в фотографиях, которые тебе передают. По внутренним правилам СИЗО их не может быть больше десяти.

Каждая мама понимает ценность каждого момента, каждого этапа жизни ребёнка. А в тюрьме ты этого лишена. Никаких возможностей быть мамой. Только тихо плакать в подушку.

Тебя просто оторвали от ребёнка. И хорошо, если рядом с ним будут люди, которые смогут хотя бы отчасти заменить маму.

Моя дочь ещё долго обижалась на меня и говорила, что я её БРОСИЛА.

Хотя сразу после освобождения мы с ней обсуждали эту ситуацию и говорили о том, что мы в ней не виноваты».

Разлука не заканчивается в день освобождения. Мать возвращается домой, но ей и ребёнку приходится заново учиться жить вместе после времени, которое у них отняли.

И даже когда они понимают, что не виноваты в случившемся, это не отменяет пережитого.

В День матери мы хотим говорить не только о любви между матерью и ребёнком, но и о праве быть рядом. О времени, которое невозможно вернуть, и о семьях, которым приходится восстанавливать близость после разлуки, которой они не выбирали.
1270010
Dapamoga logo
Dapamoga

14-okt, 2026, 14:35

Photo
🫖 ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА 🫖

У пятніцу, 16 кастрычніка, а 19:30 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты

Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач 🌿

Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх

Да сустрэчы ✨🤍

🗓 Пятніца 16 кастрычніка
🕐 19:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
49008
Dapamoga logo
Dapamoga

14-okt, 2026, 13:40

Photo
🌷 З ДНЁМ МАЦІ, ДАРАГІЯ НАШЫ МАМЫ! 🤍❤️🤍

Сёння, 14 кастрычніка, у Беларусі адзначаюць Дзень маці — свята любові, пяшчоты, клопату і неверагоднай жаночай сілы.

Для Dapamoga гэта асаблівы дзень!

За гады нашай працы мы сустрэлі сотні беларускіх маці. Тых, хто быў вымушаны пакінуць родны дом разам з дзецьмі. Тых, хто чакаў сваіх сыноў і дачок з турмаў. Тых, хто пераадольваў страх, невядомасць і цяжкасці эміграцыі, каб падарыць сваім дзецям бяспечную будучыню.

Мы ведаем, колькі мужнасці часам хаваецца за звычайным матчыным «Усё будзе добра».

Сёння мы хочам абняць кожную маму: тую, якая побач, і тую, якая далёка; тую, якая радуецца першым крокам свайго дзіцяці, і тую, якая чакае доўгачаканай сустрэчы.

Няхай у вашым жыцці будзе больш спакою, радасці, шчаслівых імгненняў і цёплых абдымкаў.

Няхай вашы дзеці растуць у бяспецы, а разлукі як мага хутчэй змяняюцца сустрэчамі.

І няхай у кожнай мамы заўсёды будзе месца, дзе яна сама можа адчуць падтрымку, клопат і любоў.

Дарагія мамы, дзякуй вам за жыццё, за любоў і за вашу неверагодную сілу!

З любоўю і ўдзячнасцю,
ваша Dapamoga 🤍❤️🤍
157008
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦

Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой.

Разам мы мацнейшыя!
Далучайцеся!
Слава Украіне! 🇺🇦

🗓 Штовечар
🕐 18:00-21:00
📍 Беларускі Замак, https://maps.app.goo.gl/AaqVWxteFgdtLK2b7
137003
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Video
🎂 СЁННЯ ТОМAСУ ВЕНЦЛАВУ — 89!

11 верасня мы сардэчна віншуем з Днём нараджэння вялікага сябра Dapamoga — Томаса Венцлаву, літоўскага паэта, эсэіста, перакладчыка, дысідэнта і праваабаронцу. Сёння яму спаўняецца 89 гадоў.

Мінулай восенню Томас быў госцем Беларускага Замка, дзе сустрэўся з беларусамі і вельмі шчыра размаўляў пра досвед эміграцыі. Ён добра ведае, што значыць жыць не на Радзіме: у 1977 годзе Венцлова з’ехаў у ЗША, а за дысідэнцкую дзейнасць быў пазбаўлены савецкага грамадзянства.

Падчас сустрэчы Томас казаў, што разумее людзей, якія, апынуўшыся ў новай краіне, не адразу знаходзяць у сабе сілы рухацца далей, развівацца і будаваць новае жыццё. Ён падзяліўся і ўласным няпростым досведам: у ЗША Венцлова перажыў цяжкі псіхалагічны крызіс і клінічную дэпрэсію, з якой звяртаўся па прафесійную дапамогу.

Менавіта таму яго словы тады прагучалі для многіх з нас асабліва важна: эміграцыя патрабуе часу, і кожны мае права праходзіць гэты шлях у сваім тэмпе.

Дарагі Томас, дзякуй за вашу мудрасць, адкрытасць, падтрымку беларусаў і сяброўства з Dapamoga.

З Днём нараджэння! Зычым здароўя, сіл і яшчэ шмат гадоў, напоўненых паэзіяй, людзьмі і любімай Вільняй!
1530019
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

🕊️ РОЎНА ГОД ТАМУ 52 ПАЛІТВЯЗНІ АПЫНУЛІСЯ НА СВАБОДЗЕ

11 верасня 2025 года пры падтрымцы амерыканскага ўрада і, у прыватнасці, Джона Коўла з беларускіх турмаў і калоній былі вызваленыя 52 палітвязні, пасля чаго іх прымусова вывезлі ў Літву.

Пасля гадоў, месяцаў і дзён за кратамі яны нарэшце апынуліся на свабодзе.

І менавіта Dapamoga і Беларускі Замак сталі першым месцам у Літве, дзе нашы героі і гераіні змаглі сабрацца разам, перавесці дух і ўпершыню павячэраць на свабодзе.

Сёння, роўна праз год, мы памятаем той вечар і ўсіх, хто быў побач.

І працягваем чакаць дня, калі ўсе беларускія палітвязні будуць на свабодзе 🤍💔🤍

https://youtube.com/shorts/s3ydFFY35yA?feature=shared
Video Thumbnail
1430015
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

🥫❤️ ЗБІРАЕМ 1000 ЕЎРА НА ПРАДУКТОВУЮ ДАПАМОГУ БЕЛАРУСАМ У ЛІТВЕ

Кожны тыдзень Dapamoga атрымлівае прадукты праз Maisto bankas — літоўскую дабрачынную арганізацыю, якая ратуе прыдатную да ўжывання ежу ад марнавання і перадае яе тым, каму яна патрэбная.

У Беларускім Замку нашы валанцёры фарміруюць з гэтых прадуктаў наборы для беларусаў, вымушаных пакінуць Беларусь, сем’яў з дзецьмі, пажылых людзей, былых палітвязняў і тых, хто апынуўся ў складанай фінансавай сітуацыі.

Каб працягваць рэгулярна атрымліваць прадукты праз Maisto bankas, Dapamoga нясе звязаныя з гэтым выдаткі.

Таму мы адкрываем збор на 1000 еўра, каб гэтая дапамога працягвалася.

Нават 5, 10 ці 20 еўра — гэта ўнёсак у прадуктовы набор, які ўжо на наступным тыдні можа апынуцца на стале ў чалавека, якому патрэбная падтрымка.

Падтрымайце наш збор. Разам напоўнім яшчэ шмат прадуктовых кошыкаў!

https://dapamoga.org/be/donations/maisto-bankas-support
185006
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🗓 Пятніца, 11 верасня

12:00 - 21.00 – 💅 ў Беларускім Замку

18:00 – 21:00 – 🇺🇦 для Украіны ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯 ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
146004
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
💅 ПАСЛУГІ МАЙСТАРКІ МАНІКЮРУ І ПЕДЫКЮРУ 💅

Прывітанне! 🤍 Мяне завуць Караліна, я майстарка манікюру з досведам працы больш за 4 гады.

За апошні час мая маленькая прастора стала яшчэ больш утульнай: пашырылася палітра гель-лакаў і геляў, а цяпер я таксама прымаю на педыкюр.

✨ Паслугі і кошт:

• Манікюр — 15 €
• Манікюр + умацаванне гелем — 20 €
• Нарошчванне — 30 €
• Педыкюр (пальчыкі + пакрыццё) — 15 €
• Поўная апрацоўка стоп — 25 €
• Поўная апрацоўка стоп + пакрыццё — 35 €

📲 Анлайн-запіс адкрыты! 🤍

Звярніце ўвагу: запіс у гэтай лакацыі даступны толькі для маіх пастаянных кліентаў, а таксама для падпісчыкаў Dapamoga.

Гэта звязана з асаблівасцямі лакацыі, таму запісацца сюды могуць толькі тыя, з кім мы ўжо знаёмыя, або тыя, хто з’яўляецца часткай супольнасці Dapamoga.

Дзякуй за разуменне! 🤍

🔗 Анлайн-запіс:

https://dikidi.net/2093643

Запіс у асабістыя паведамленні:

💌 https://t.me/Karolesk
📞 +370 639 29 725
📸 Instagram: https://t.me/karalina.beauty.vilnius

Буду вельмі рада нашаму знаёмству! 🤍

🤍 Працую акуратна, спакойна, без спешкі. Вялікая палітра гель-лакаў і геляў, а таксама плёнкі для педыкюру.

🗓 Пн • Ср • Пт • Нд
🕛 12:00–21:00
📍 Беларускі Замак
https://maps.app.goo.gl/AaqVWxteFgdtLK2b7
140004
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹

Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

💛 Для тых, хто толькі пачынае
💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы
❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай

📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: https://t.me/LingvoAleks

Nori kalbėti? Kalbėk!

🗓 Аўторак / Чацвер
🕐 20:00
📍 Беларускі Замак, https://maps.app.goo.gl/AaqVWxteFgdtLK2b7
145007
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🤍🇱🇹 QUIZAVA: СКАРЫНА, ВІЛЬНЯ І КНІГА, З ЯКОЙ УСЁ ПАЧАЛОСЯ

На апошняй QUIZAVA, прысвечанай Вільні і супольнай беларуска-літоўскай гісторыі, мы не маглі не ўзгадаць Францыска Скарыну — чалавека, які пакінуў у гэтым горадзе асаблівы след.

📖 У 1522 годзе ў Вільні Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку». Яна стала першай друкаванай кнігай, выдадзенай на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Для гэтага Скарына заснаваў у Вільні друкарню — першую вядомую друкарню ў ВКЛ. Так больш за 500 гадоў таму Вільня стала адным з найважнейшых гарадоў у гісторыі беларускага кнігадрукавання.

Сама «Малая падарожная кніжка» была задумана як невялікі зборнік рэлігійных тэкстаў, якім было зручна карыстацца ў дарозе. Адсюль і яе назва — кніга, якую можна было ўзяць з сабой у падарожжа.

Дарэчы, Вільня была не першым горадам, дзе Скарына займаўся кнігадрукаваннем. Свае першыя выданні ён надрукаваў у Празе ў 1517 годзе, а праз некалькі гадоў працягнуў сваю справу ўжо ў сталіцы ВКЛ.

🏛 Сёння, гуляючы па Старым горадзе Вільні, мы ходзім па тых жа вуліцах, дзе пяць стагоддзяў таму працаваў беларускі першадрукар.

QUIZAVA нагадвае: гісторыя Беларусі ў Вільні — гэта не толькі старонкі падручнікаў. Яна літаральна вакол нас.

#QUIZAVA
1600010
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🫖 ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА 🫖

У чацвер, 10 верасня, а 19:30 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты

Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач 🌿

Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх

Да сустрэчы ✨🤍

🗓 Чацвер 10 верасня
🕐 19:30
📍 Беларускі Замак, https://maps.app.goo.gl/AaqVWxteFgdtLK2b7
63005
Dapamoga logo
Dapamoga

13-sen, 2026, 01:35

Photo
🚨 УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA!

Гэтай восенню мы пачалі атрымліваць паведамленні пра тое, што ў Telegram у Клайпедзе з’явіліся фальшывыя «прадстаўнікі Dapamoga».

Ад імя нашай арганізацыі яны прапануюць людзям сумнеўную «працу»: праводзіць апытанні пра стаўленне да палітычнай улады, збіраць грошы і абяцаюць за гэта заробак у памеры 2000 еўра.

У акаўнтах мяняюцца імёны і фотаздымкі, але пры гэтым незаконна выкарыстоўваецца сімволіка Dapamoga або ўкраінская сімволіка, каб выклікаць давер.

Некалькі чалавек ужо даслалі нам фрагменты такой перапіскі. Усю атрыманую інфармацыю мы перадалі ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы.

❗️Афіцыйна паведамляем: Dapamoga НЕ МАЕ НІЯКАГА ДАЧЫНЕННЯ да гэтых людзей і падобных прапаноў.

Dapamoga — не «фірма». Мы не прапануем валанцёрам заробак у 2000 еўра, не наймаем людзей для правядзення падобных палітычных апытанняў і не даручаем ім збіраць грошы такім чынам.

Асабліва просім не згаджацца на падобныя прапановы. Удзел у сумнеўных дзеяннях ад чужога імя можа мець для вас сур’ёзныя прававыя наступствы.

Калі ласка, будзьце ўважлівыя: не перадавайце незнаёмым людзям асабістыя і банкаўскія даныя, не адпраўляйце дакументы ці грошы і не пераходзьце па падазроных спасылках.

Калі вам пішуць ад імя Dapamoga і прапанова выклікае хоць найменшы сумнеў — звяжыцеся з https://t.me/nk_dapamoga і праверце інфармацыю.

📩 Таксама просім паведамляць нам пра ўсе падобныя выпадкі і, па магчымасці, дасылаць скрыншоты перапіскі і акаўнтаў.

Будзьце асцярожныя. Папярэдзьце сваіх сяброў і блізкіх і, калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй 🙏
5370013

Showing 30 of 115 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Dapamoga Telegram kanali nima haqida?+

Dapamoga (@dapamoga_channel) — tgdio da Desi kontenti toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 1 003 obunachi bor.

Dapamoga (@dapamoga_channel) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @dapamoga_channel ga bepul obuna bo‘ling.

Dapamoga yaxshi Desi kontenti kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Dapamoga reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 1 003 obunachi bor. O‘xshash Desi kontenti kanallar bilan solishtiring.

Dapamoga statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @dapamoga_channel sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.