dissidentby Telegram channel photo

dissidentby

@dissidentbyPublic Channel

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку. Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

PUBGo‘zbekOʻzbekiston

15

Last views

1.3k (1,325 subscribers)
A'zolar
—
Rating
48
Total Posts
Oct 19, 2026, 11:53 PM
Yangilangan
Mar 21, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel Namedissidentby
Username@dissidentby
CategoryPUBG
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar1,325
Channel TypePublic Channel
Created21-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#250483-338
Til reytingi
#1318-8
Toifa reytingi
#6397-20

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 1.3K30 Days growth: -80.6%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:20261,333
21:09:20261,333
22:09:20261,333
23:09:20261,333
24:09:20261,333
25:09:20261,333
26:09:20261,333
27:09:20261,333
28:09:20261,333
29:09:20261,333
30:09:20261,333
01:10:20261,333
02:10:20261,333
03:10:20261,333
04:10:20261,333
05:10:20261,333
06:10:20261,333
07:10:20261,333
08:10:20261,333
09:10:20261,333
10:10:20261,333
11:10:20261,333
12:10:20261,326
13:10:20261,326
14:10:20261,326
15:10:20261,326
16:10:20261,326
17:10:20261,326
18:10:20261,326
19:10:20261,325
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:20261,309
Week of 23:03:20261,312
Week of 30:03:20261,311
Week of 06:04:20261,310
Week of 13:04:20261,308
Week of 20:04:20261,305
Week of 27:04:20261,305
Week of 04:05:20261,312
Week of 11:05:20261,312
Week of 18:05:20261,312
Week of 25:05:20261,307
Week of 01:06:20261,307
Week of 08:06:20261,302
Week of 15:06:20261,302
Week of 22:06:20261,320
Week of 29:06:20261,320
Week of 06:07:20261,320
Week of 13:07:20261,320
Week of 20:07:20261,319
Week of 27:07:20261,323
Week of 03:08:20261,323
Week of 10:08:20261,325
Week of 17:08:20261,325
Week of 24:08:20261,329
Week of 31:08:20261,332
Week of 07:09:20261,332
Week of 14:09:20261,333
Week of 21:09:20261,333
Week of 28:09:20261,333
Week of 05:10:20261,333
Week of 12:10:20261,326
Week of 19:10:20261,325
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 20261,312
April 20261,305
May 20261,307
June 20261,320
July 20261,323
August 20261,329
September 20261,333
October 20261,325
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20261,325

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1На цяперашні момант папярэдне вядома пра:1.6K
  2. #2Джон Коул апублікаваў сумеснае фота з палітзняволенымі1.4K
  3. #3Замежныя медыя паведамляюць, што ў выніках візіту былі вызвалены 250 п1.4K
  4. #4Зараз адбываецца моцная DDOS-атака на сайт http://dissidentby.com/1.2K
  5. #5✉️ Сябры, мы ведаем, што вы чакаеце навіны. З вялікай надзеяй мы чакае1.1K
  6. #6📞 Калі ласка, чакайце фінальнай і пацверджанай інфармацыі. Гэта будзе1.0K
  7. #7Па інфармацыі https://t.me/nashaniva у сеняшнім спісе есць Эдуард Паль977
  8. #8Праз 6,5 гадоў на свабоду выйшаў анархіст Мікіта Емяльянаў. У зняволен906
  9. #9Таксама ў медыя з'яўляецца інфармацыя пра Кацярыну Бахвалаву (Андрэеву870
  10. #10Міжнародны крымінальны суд адкрыў расследаванне па злачынствах супраць851

So'nggi postlar

dissidentby logo
dissidentby

17-okt, 2026, 18:35

Photo
Негледзячы на ціск і рэпрэсіі адносна нашай ініцыятывы, мы хацім вам сказаць....🔥У НАС РЭДЫЗАЙН! Сустракайце і карыстайцеся 🙏

DissidentBy — праваабарончая арганізацыя, якая дапамагае палітвязн:іцам у Беларусі і тым, хто ўжо вызваліўся.

Праз наш сайт вы можаце:

⏺ знайсці інфармацыю пра палітвязн:іц
⏺ напісаць ліст палітвязню або захаваць ліст у Банк лістоў
⏺ стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай і рэгулярна падтрымліваць канкрэтнага чалавека
⏺ дапамагчы сабраць перадачу або зрабіць данат
⏺ паведаміць пра рэпрэсіі
⏺ атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі і пошуку працы

Цяпер рабіць гэта стане яшчэ зручней!

dissidentby.com
stayrebel.fun - працуе без VPN
15002
dissidentby logo
dissidentby

15-okt, 2026, 21:23

Photo
Не ведаю, ці бяспечна і ці мае сэнс перадаваць інфармацыю праваабаронцам?

Мы разумеем, адкуль гэта пытанне: страшна зрабіць горш. Але насамрэч маўчанне пра крымінальны пераслед толькі шкодзіць тым, каго пераследуюць.

Яны застаюцца ў поўнай ізаляцыі: без лістоў, перадач, падтрымкі. Іх імёнаў няма ў спісах палітзняволеных, а твараў — на акцыях салідарнасці па ўсім свеце.

❗️У выніку выгадна гэта толькі органам пераследу.

Маўчанне дазваляе ціснуць на чалавека псіхалагічна, пераконваць у нязначнасці ўласных дзеянняў, вымушаць прызнаць віну, напісаць прызнанне, «здаць» сваіх сяброў і сябровак, схаваць парушэнні правоў чалавека.

🔴Таму мы раім блізкім не кіравацца ні страхам, ні надзеяй на спрыяльны зыход пры камунікацыі з карнымі структурамі.

Супрацоўнікі могуць уваходзіць у давер і казаць, што хочуць «як лепш», — але калі б гэта было праўдай, яны б не пераследавалі людзей за палітычныя погляды.

Калі справа палітычная, суд у любым выпадку будзе прадузятым, а прысуд вядомы загадзя. Няхай у вашых блізкіх застанецца хаць б магчымасць атрымліваць дапамогу з боку грамадскай супольнасці 💔

🔗 Даслаць інфармацыю можна праз наш сайт.
1980013
dissidentby logo
dissidentby

14-okt, 2026, 19:28

Photo
✅ Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за жнівень, якіх мы дасягнулі разам з вамі!

16 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу:
↳ 7 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 9 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 80 новых чалавек.

Што можна рабіць?

⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна
⏺ Зрабіце разавы данат і атрымайце унікальны мерч
⏺ Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу
⏺ Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію
⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot

📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце

Дзякуй за вашу падтрымку ❤️‍🔥

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
2190016
dissidentby logo
dissidentby

12-okt, 2026, 20:03

Photo
‼️ Спіс «экстрэмістаў» не абнаўляецца ўжо тры тыдні

Апошнія гады МУС абнаўляў так званы спіс «экстрэмістаў» кожную пятніцу. Але 25 верасня чарговае абнаўленне з'явілася на сайце і амаль адразу знікла.

З таго часу не было апублікавана ніводнага новага спіса, а на самім сайце вісіць спіс з апошнім абнаўленнем ад 18 верасня і паведамленне аб тэхнічнай памылцы.

Тое, што абнаўленні перасталі публікаваць, не азначае, што людзей перасталі туды ўносіць. Хутчэй, інфармацыю пра рэпрэсіі сталі хаваць ад публічнасці яшчэ больш.

Сёння пра новыя затрыманні, суды і прысуды мы можам даведацца амаль толькі ад вас — родных, сяброў, калег, суседзяў затрыманых.

📩 Калі вы ведаеце пра палітычны пераслед — затрыманне, суд, прысуд, — дашліце нам інфармацыю праз сайт.

🧷 stayrebel.fun/contacts — без VPN
3920018
dissidentby logo
dissidentby

08-okt, 2026, 22:33

Photo
🟥 Катаванні як сістэма: вынікі навуковага даследавання пра досвед беларускіх палітвязн:іц

У міжнародным навуковым часопісе Torture, які выдае Міжнародная рада па рэабілітацыі ахвяр катаванняў IRCT, выйшла даследаванне пра катаванні і жорсткае абыходжанне з былымі беларускімі палітвязн:іцамі пасля 2020 года.

📌 Яго падрыхтавала міждысцыплінарная каманда розных спецыялістаў, у тым ліку:

• псіхіятр Уладзімір Пікірэня
• заснавальніца Dissidentby Марына Касінерава
• псіхалагіня Юлія Лагвіненка
• прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта Андрэас Мэркер, які шмат гадоў даследуе наступствы палітычнага зняволення ў Еўропе

У даследаванні ўдзельнічалі 77 былых палітвязн:іц, якія пасля вызвалення былі вымушаныя пакінуць Беларусь.

Людзей апытвалі хутка пасля выезду. Гэта важна, бо большасць даследаванняў палітычнага зняволення ў свеце апісваюць досвед людзей праз гады і нават дзесяцігоддзі.

Галоўныя вынікі — у картках 🔽

Навуковая публікацыя — гэта больш чым сведчанне. Гэта доказная база, сабраная па навуковай метадалогіі, на якую могуць абапірацца лекары, псіхолагі, юрысты і міжнародныя механізмы прыцягнення да адказнасці.

🧷Поўная версія даследавання

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто знайшоў сілы падзяліцца сваім досведам 💜
5880022
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
🏀 БАСКЕТБОЛ ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ

Апошнія цёплыя дзянькі гэтага года варта правесці добра! Запрашаем далучыцца да нас на наступных выходных — 19 верасня — на баскетбол у цэнтры Варшавы!

Разам з Аляксандрам Івуліным і Рыгорам Астапеней паразмінаемся, пагуляем, а пасля зладзім пікнік з душэўнымі размовамі ⛹️‍♂️🧺

Гэта ўжо не першы наш такі івент. Разам з Вольнымі мы ладзім спартовыя сустрэчы для вызваленых і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак.

Можа падавацца дзіўным, але рух сапраўды дапамагае аднаўляцца: ён выраўноўвае эмацыйны стан і паступова вяртае адчуванне кантролю над сваім жыццём. А жывыя сустрэчы даюць адчуць сябе часткай супольнасці ў чужой краіне ✨

Не саромейцеся прыходзіць! Гэта не прафесійная гульня, а сустрэча, каб пазнаёміцца і добра правесці час 🙌

• Дата: 19 верасня, субота
• Час: 12:00
• Месца: Варшава (дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі)

📌 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfahMXL6a8o7FhPU0FlAqEycXKTFQZPIRyFvDSbod6-wt4tVA/viewform

Будзем радыя кожнай і кожнаму❤️‍🔥
156005
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
На нашым https://dissidentby.com/by/victims мы вядзём улік людзей, якія загінулі ад дзеянняў рэжыму.

На сёння ў гэтым спісе 29 чалавек. У 5 з іх гадавіна смерці прыпадае на верасень.

🔻Мы будзем працягваць узгадваць іх імёны, пакуль кожная з гэтых смерцяў не будзе расследаваная сумленна.
1520017
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
✅ Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за жнівень, якіх мы дасягнулі разам з вамі!

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 39 новых чалавек.

Што можна рабіць?

⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна
⏺ Зрабіце http://stayrebel.fun/support і атрымайце унікальны мерч
⏺ Аформіце https://buy.stripe.com/fZueVd1SK9gt2yT3Oiew805 каб падтрымаць нашу працу
⏺ https://stayrebel.fun/parcels ў калонію
⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): https://t.me/dissidentby_bot

📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты https://stayrebel.fun/released-help

Дзякуй за вашу падтрымку ❤️‍🔥

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
1820014
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

🚀 Праз дзве гадзінкі стартуе — калі вы надумалі далучыцца, то яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць!

А калі не — звярніце ўвагу на наступныя сустрэчы: яны таксама будуць вельмі цікавыя і карысныя, і прыйсці на іх можна нават калі не былі на першай 🤖

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeoXUL2DIjpTNEhI6jTDJqK_1SiDj67b8q9jBp-6I0FC6Cnyw/viewform?usp=dialog
1910010
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

📣 Ведаем, што івентаў шмат, таму зусім коратка нагадваем: ужо сёння ў 18:00 па Варшаве будзе сустрэча пра ПТСР, страту сябе і пошук новых сэнсаў.

Калі тэма адгукаецца — яшчэ можна заскочыць у апошні вагон і далучыцца праз https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog!

(падрабязнасці пра сустрэчу)
2170014
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
🩺 РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ ПАЧЫНАЕМ СЕРЫЮ СУСТРЭЧ ПРА МЕДЫЦЫНУ Ў ПОЛЬШЧЫ

ZUS, NFZ, абавязковае і добраахвотнае страхаванне, чэргі, паліклініка па раёне… Пераезд у Польшчу — гэта не толькі новая праца і новы горад, але і новая сістэма аховы здароўя, у якой лёгка заблытацца.

Мы падрыхтавалі дзве анлайн-сустрэчы, пасля якіх у галаве нарэшце складзецца поўная карціна: як застрахавацца, як запісацца да лекара, куды бегчы ў экстранным выпадку і як атрымаць ад NFZ значна больш, чым проста «візіт да тэрапеўта».

🟪 Як улаштавана медыцынская сістэма ў Польшчы?
23 верасня, 18:00 па Варшаве, анлайн

Разбярэм:

🟣ZUS і NFZ — што гэта і навошта
🟣хто мае права на NFZ і як страхоўка працуе для сям'і
🟣абавязковае, добраахвотнае і прыватнае страхаванне — у чым розніца
🟣запіс да лекара праз NFZ: якую паліклініку абраць
🟣экстраная дапамога: куды бегчы
🟣карысныя спасылкі і адказы на вашы пытанні

🟨 Як карыстацца NFZ на 100% і не губляць магчымасці?
30 верасня, 18:00 па Варшаве, анлайн

Разбярэм:

🟡прафілактыка здароўя і даступныя бясплатныя праграмы
🟡абследаванні і санаторыі — што можна атрымаць і як
🟡бясплатныя лічбавыя рэсурсы NFZ

🧷 Сустрэчы правядзе аўтарка кантэнту пра жыццё, працу і карысныя мед-сэрвісы ў Польшчы з 5-гадовым практычным досведам. Сама прайшла шлях эмігранткі, і зараз дзеліцца жывым, правераным на ўласным досведзе веданнем пра тое, як абжыцца ў Польшчы без лішняга стрэсу.

📌 Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfyubGLB6l-7WO3wKundvquR6TPIaTLo2KZrnXc206Zxg82XQ/viewform?usp=publish-editor.
*Прыйсці можна на абедзве сустрэчы ці толькі на адну.

Прыходзьце самі і перасылайце тым, хто нядаўна пераехаў 📣
3080010
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
📝 Верасень у нас атрымліваецца густы на падзеі, таму раскажам коратка, што адбываецца на гэтым тыдні.

Разам з Вольнымі мы робім сустрэчы для людзей, якія прайшлі праз зняволенне або былі вымушаныя з'ехаць праз пераслед.

На жаль, такое рэдка праходзіць бясследна. Найчасцей гавораць пра ПТСР, але адной псіхікай справа, на жаль, не заканчваецца. Дадаецца падарванае ў зняволенні здароўе, праца, якую трэба шукаць у чужой краіне, а зверху яшчэ і пытанне, хто ты цяпер, калі ранейшае жыццё ўжо не вярнуць.

Аднаўляцца лепей адразу з розных бакоў, таму і падзеі ў нас розныя — ад размовы з псіхолагамі да вебінараў пра пошук працы 🔽

1️⃣ Учора прайшла першая сустрэча пра пошук працы ў Польшчы, дзе мы разбіралі працоўнае права. Другая сустрэча будзе 14 верасня. Там пагаворым пра кар'еру пасля 50 і пра тое, як зрабіць свой досвед перавагай, а не перашкодай.

✨ 14 верасня: варкшоп «Сіла досведу: развіццё кар'еры пасля 50»
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfjO0qtWa6jNeawTUYyFQaO-byDjZLOb8vMuIAzLcdDqPf0IQ/viewform

2️⃣ Заўтра, 9 верасня, будзе вебінар пра ПТСР. Гэтым разам гаворым пра крызіс сэнсаў: што рабіць, калі знешне жыццё нібыта наладзілася, а пытанні «хто я цяпер» і «як жыць далей» нікуды не падзеліся. Вядзе Дар'я Давыдзька, сямейная псіхалагіня.

✨ 9 верасня: вебінар пра ПТСР «Страта сябе і пошук новых сэнсаў»
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog

3️⃣ Паслязаўтра, 10 верасня, стартуе серыя сустрэч пра штучны інтэлект. Звярніце на яе ўвагу, калі зараз шукаеце працу або думаеце пра змену прафесіі. Чатыры чацвяргі запар, прыходзіць можна на ўсе або толькі на тое, што зачапіла.

✨ 10 верасня: адукацыйная сустрэча «ШІ: змест папярэдніх серый»
🔗 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeoXUL2DIjpTNEhI6jTDJqK_1SiDj67b8q9jBp-6I0FC6Cnyw/viewform?usp=dialog

Усе сустрэчы анлайн, пачатак а 18:00 па варшаўскім часе. Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі пад апісаннем. Прыходзіць можна на любую сустрэчу, нават калі вас не было на папярэдніх.

І гэта не ўсё! Яшчэ ў верасні будзе шмат цікавых сустрэч, у тым ліку спартовыя афлайн-івенты 🔥

Не бойцеся далучацца. Мы ўсе ў адной лодцы, і разам спраўляцца прасцей 🧡
2380020
dissidentby logo
dissidentby

12-sen, 2026, 22:53

Photo
❗️За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 35 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Двух асоб мы прызналі палітзняволенымі 🔽

1. https://dissidentby.com/by/prisoners/maksim-gennadevich-hvesko
2. https://dissidentby.com/by/prisoners/georgii-vyacheslavovich-maksimenkov

Пакуль спісы папаўняюцца новымі імёнамі, іншыя людзі знаходзяцца за кратамі гадамі. Сёння ўжо 1000 дзён знаходзіцца за кратамі https://dissidentby.com/by/prisoners/aleksandr-evgenevich-sobolevskii.

У Магілёве Сабалеўскі вядомы як адзін з фрылансераў, якія супрацоўнічалі да 2020 года з гарадскімі анлайн-выданнямі. Двойчы яго асуджалі на суткі за «адміністрацыйнае парушэнне» — і пасля другога разу ён ужо не выйшаў на волю. 31 ліпеня 2024 года суд прысудзіў яму 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Рэпрэсіі не спыняюцца! І кожнаму з гэтых людзей па-ранейшаму патрэбная падтрымка: станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай, https://stayrebel.fun/parcels, https://stayrebel.fun/letter.

Дзякуй за вашу неабыякавасць 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
2410020
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
ПРАЦЯГВАЕМ ВЕБІНАРЫ ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠

Палітычны пераслед і вымушаная эміграцыя — гэта не толькі страта волі ці дома. Часта гэта яшчэ і страта звыклага жыцця, прафесіі, сацыяльных роляў, адчування прыналежнасці і ўяўленняў пра сябе.

«Хто я цяпер?» і «Як жыць далей?» — гэтыя пытанні могуць гучаць яшчэ доўга пасля таго, як знешне жыццё, здаецца, наладзілася. Таму гэтым разам мы прапануем пагаварыць пра пошук новых сэнсаў.

Абмяркуем ⤵️

🔵што такое крызіс сэнсаў
🔵як паступова, крок за крокам, нанова выбудоўваць сваю ідэнтычнасць
🔵дзе шукаць апоры, каб будаваць новае жыццё

🗣️ Эфір правядзе Дар'я Давыдзька — сямейная псіхалагіня, якая працуе ў Volnyja з заснавання.

🫷 Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog.

Дата: 9 верасня
Час: 18:00 па Варшаве
Фармат: анлайн

Нават калі здаецца, што зямля сышла з-пад ног, магчыма знайсці новую апору. Прыходзьце шукаць яе разам з намі і запрашайце блізкіх 🫂
2100014
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
❓ ЯК НАПІСАЦЬ ТЫМ, КАМУ ЛІСТЫ ПАТРЭБНЫЯ БОЛЬШ ЗА ЎСЁ

Кожны палітзняволены заслугоўвае падтрымкі — але камусьці пішуць часта, а хтосьці месяцамі не атрымлівае ні радка. На нашым сайце можна знайсці менавіта тых, каму лістоў не хапае.

Як гэта зрабіць — распавядаем у картках 🔽

Давайце не пакінем нікога без лістоў. Падзяліцеся з сябрамі, давайце пісаць тым, каму зараз не піша ніхто 💜

📌 https://dissidentby.com/by/political
2200013
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
ШІ НА КОЖНЫ ДЗЕНЬ 🤖

Серыя анлайн-сустрэч для валанцёра:к і былых палітзняволеных

ШІ ўвайшоў у штодзённае жыццё і працу так шчыльна, што разбірацца ў ім — ужо не раскоша, а звычайная неабходнасць. Прыкладна як умець карыстацца пошукам у інтэрнэце.

За чатыры сустрэчы мы разбяром, што ШІ ўмее сёння, пакажам практычныя прыёмы на кожны дзень, навучымся адрозніваць праўду ад упэўнена пададзенай выдумкі і зазірнем у тое, куды ўсё рухаецца далей.

Пасля курса вы зможаце ўпэўнена карыстацца ШІ ў побыце і працы, заўважаць фэйкі і падробкі, не губляцца сярод новых інструментаў і разумець, як усё гэта змяняе прафесіі. Без страху і лішняй магіі вакол тэмы.

Расклад:

🔵 10 верасня: ШІ: змест папярэдніх серый
🔵 17 верасня: Лайфхакі на кожны дзень
🔵 24 верасня: Упэўнена — не значыць праўда
🔵 1 кастрычніка: Што далей: жыццё і праца побач з ШІ

Усе сустрэчы праходзяць па чацвяргах у 18:00 па Варшаве, анлайн.

📌 Вядзе сустрэчы Максім — 18 гадоў у ІТ, кіраваў ІТ-працэсамі і ўкараненнем зменаў у буйных праектах у фінансавым сектары і энергетыцы, займаўся аўдытам працэсаў і ўнутраным кантролем, а апошнія гады працуе з ШІ-агентамі і аўтаматызацыяй рабочых працэсаў.

Каб далучыцца, дастаткова запоўніць кароткую форму рэгістрацыі — спасылку на сустрэчу і ўсе падрабязнасці дашлем вам асобна.

🔜 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeoXUL2DIjpTNEhI6jTDJqK_1SiDj67b8q9jBp-6I0FC6Cnyw/viewform?usp=dialog

Прыходзьце на ўсе чатыры сустрэчы або толькі на тую, якая зачапіла 🔥
2690010
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ

Вітаю, у мяне сябар нядаўна вызваліўся. Які ёсць механізм атрымання фінансавай дапамогі, куды скласці заяву? Дзякуй!

Пасля вызвалення, асабліва калі чалавек апынуўся за мяжой, сапраўды узнікае шмат пытанняў. Мы сабралі галоўнае ў гайдзе « https://dissidentby.com/assets/work/handout_ru.pdf».

ШТО ЎНУТРЫ:

🧠 Псіхалагічная дапамога
Падтрымка пры ПТСР і цяжкіх перажываннях.

🩺 Медыцына
Рэабілітацыя і медычнае абслугоўванне, як аформіць страхоўку ў Польшчы, Літве ці Грузіі.

📋 Легалізацыя
Міжнародная абарона, ВНЖ, абскарджанне адмоў.

🗣 Мова
Бясплатныя моўныя курсы і платформы для самастойнага навучання.

💼 Праца і перападрыхтоўка
Складанне рэзюмэ, сайты вакансій, стажыроўкі, валанцёрства і курсы новай прафесіі.

🤝 Кам'юніці
Беларускія чаты і суполкі ў новай краіне.

У кожным падзеле вы знойдзеце канкрэтныя кантакты і спасылкі па краінах (Польшча, Літва, Грузія).

✏️ А яшчэ можна https://dissidentby.com/released-help на дапамогу з працаўладкаваннем і перападрыхтоўкай на нашым сайце.
2260010
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 1 чалавека 🔽

1. Арыстарх https://stayrebel.fun/by/prisoners/aristarh-sergeevich-krukovskii

❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 5 новых чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Кожнаму з іх патрэбная не толькі ўвага, але і вельмі канкрэтныя рэчы. Дапамажыце нам сабраць чарговую перадачу ў калонію!

Нават пара еўра мае значэнне: за гэтыя грошы можна купіць гарбату, шкарпэткі, мыла, сурвэткі ці ролтан. На волі гэта дробязь з кішэні, а за кратамі — рэчы, якіх чакаюць месяцамі.

📦 https://stayrebel.fun/by/parcels

Дзякуй за вашу падтрымку 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
273009
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
🔴23 жніўня — Дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму

Гэты дзень абвясціў Еўрапарламент у 2008 годзе, а ў 2009-м яго падтрымала Парламенцкая асамблея АБСЕ.

Дату прымеркавалі да пакта Молатава-Рыбентропа 1939 года, якім два таталітарныя рэжымы падзялілі Еўропу. У шэрагу краін гэты дзень ведаюць таксама як Дзень чорнай стужкі — Black Ribbon Day — знак жалобы па ахвярах абодвух рэжымаў.

Для Беларусі сталінскі тэрор — не абстракцыя. Тысячы беларуса:к прайшлі праз расстрэлы, лагеры, высылку за веру, паходжанне, мову ці «не тыя» погляды. Толькі ў Курапатах у 1937-1941 гадах паводле розных ацэнак НКУС расстраляў ад 30 да 250 тысяч чалавек.

Прайшло больш за 80 гадоў, а палітычныя рэпрэсіі так і не скончыліся.

Памятаць пра ахвяр сталінізму — значыць не адварочвацца ад тых, каго рэпрэсуюць сёння.
3830019
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

📣 А ёга для вольных у Варшаве ўжо заўтра, 22 жніўня!

Ёга — гэта мяккі спосаб скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе.

Запрашаем разам з іншымі вольнымі далучыцца да нас у прыгожым месцы ў цэнтре Варшавы, каб размяць цела і пабавіць час разам.

Досвед не патрэбны, з сабой толькі спартовая форма. Рэгістрацыя яшчэ адкрыта ❤️‍🔥

🔜 Сустракаемся ў 11:00. Запоўніце https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog, і мы дашлем усе падрабязнасці.
4020017
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
📡 Справа «Гаюна». Каля 200 чалавек пад пераследам, больш за 170 ужо асуджаныя.

Паводле пацверджаных дадзеных, у справе «Гаюна» ужо каля 200 фігурантаў, з якіх 180 імёнаў вядомыя публічна. 176 чалавек ужо атрымалі прысуды. Усіх судзяць па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

НОВЫЯ тэндэнцыі і практыка па справах “Гаюна”:
📎 Калі ўстанаўліваюць асобу чалавека, які накіроўваў паведамленні ў бот „Беларускага Гаюна", яму або ёй прапануюць або зрабіць ахвяраванне ў памеры некалькіх тысячаў еўра на карысць Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання або панесці крымінальную адказнасць.

Большасць людзей пагаджаюцца заплаціць. Пры гэтым ім не выдаюць на рукі дакументаў аб закрыцці крымінальнай справы.

Агульныя тэндэнцыі і практыка па справах “Гаюна”:
⭐️9 сакавіка 2023 года уступіў у сілу закон https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=H12300256&p1=1&p5=0, які дапоўніў арт. 361-4 фразай «са штрафам або без штрафу». Адсюль два тыпы прысудаў:
- для эпізодаў да 9.03.2023 суды прымяняюць рэдакцыю арт. 361-4 ад 2021 года, дзе не было магчымасці прызначыць штраф.
- для эпізодаў пасля гэтай даты аўтаматычна дадаецца штраф, згодна з новай рэдакцыяй

⭐️Памер пакарання залежыць ад колькасці эпізодаў і нават ад таго, што менавіта было на фота або відэа

⭐️Дзяржава практыкуе своеасаблівы “рэкет” грошай. Падчас следства людзям прапануюць рабіць «дабрачынныя ўзносы» у розныя арганізацыі нібыта як змякчальную акалічнасць. для тых, хто пераследуецца за "данаты". Тым не меньш, па нашых статыстычных дадзеных, на прысуд такія ўзносы не маюць уплыву.

💬 Калі вам вядома пра пераслед і судовыя выракі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам. Вы заўседы можаце ананімна напісаць нам https://stayrebel.fun/ або звярнуцца па кантакту ў апісанні канала.

📎 Справа “Гаюна” гэта масавы крымінальны пераслед людзей, якія дасылалі ў бот "Беларускі Гаюн" фота і інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войскаў і тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.
5860013
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
✨ ЁГА Ў БЕЛАСТОКУ ✨

Эміграцыя пасля зняволення — гэта калі жыць даводзіцца вучыцца нанова, і псіхічна, і фізічна.

Ёга дапамагае распачаць аднаўленне менавіта з цела: праз спакойны рух і дыханне адпусціць напружанне і вярнуць адчуванне апоры пад нагамі.

🔥 Таму 30 жніўня збіраемся на заняткі ёгай у Беластоку.

Досвед не патрэбны! Прыходзьце, нават калі ніколі не стаялі на карымаце 💜

Дата: 30 жніўня
Працягласць: 1 гадзіна
Месца: Беласток

З сабой бярыце толькі спартовую форму. Усё астатняе мы забяспечым!

Для рэгістрацыі запоўніце кароткую форму ⤵️

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog

Пасля гэтага мы звяжамся з вамі і дашлем падрабязнасці (у тым ліку месца і час).

Будзем рады кожнай і кожнаму ❤️‍🔥
311009
dissidentby logo
dissidentby

29-avg, 2026, 01:10

Photo
🎙 АДКАЗВАЕМ НА ВАШЫ ПЫТАННІ

Які парадак атрымання лістоў у зняволеных і як адпраўніку абараніць сябе?

1️⃣Які парадак атрымання лістоў?

Любы ліст, які трапляе ў папраўчую ўстанову ці СІЗА, спачатку правярае цэнзар:ка. Калі ліст адпраўлены звычайным спосабам (у тым ліку канвертам першага класа), пасля праверкі яго прыносяць чалавеку ў камеру. Калі ліст заказны — чалавека звычайна выклікаюць у кабінет, каб уручыць яго.

На жаль, гарантый няма. Ліст могуць знішчыць яшчэ на этапе праверкі, ці нават на вачах у чалавека. Гэта робіцца дзеля рэпрэсій і дадатковага ціску.

2️⃣Пра што нельга пісаць?

Памятайце, што лісты не прыватныя. Іх чытаюць цэнзар:кі, а часам і аператыўныя супрацоўні:цы. Таму ў лісце не варта:

• абмяркоўваць падрабязнасці крымінальнай справы
• крытыкаваць прадстаўні:ц улады
• востра рэагаваць на палітычныя падзеі
• ужываць нецэнзурную лаянку

3️⃣Як абараніць сябе пры адпраўцы?

Пры адпраўцы можна пазначыць не свае дадзеныя: адрас блізкіх / знаёмых / неіснуючы адрас / выдуманыя імя і прозвішча. Але памятайце: адказ прыйдзе менавіта на той адрас, які вы напішаце.

Не паведамляйце падрабязнасцяў свайго жыцця, калі не хочаце, каб іх хтосьці выкарыстаў.

Калі ў вас ёсць кантакт з блізкімі зняволенага (ці магчымасць яго знайсці) — лісты можна перадаваць праз іх.


❓ А калі ліст не дойдзе?

У нашым Банку лістоў можна напісаць ліст або загрузіць фота ўжо адпраўленага, каб ён дачакаўся свайго адрасата. Пасля вызвалення чалавек прачытае ўсё, што яму пісалі.

📩 https://dissidentby.com/letter/bank
2970013
dissidentby logo
dissidentby

18-avg, 2026, 15:11

Photo
За апошні тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 2 чалавек 🔽

1. Аляксандр https://dissidentby.com/by/prisoners/aleksandr-nikolaevich-chukovich
2. Уладзімір https://dissidentby.com/by/prisoners/vladimir-sergeevich-korchevnyi

❗️ Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 7 новых чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам.

Кожнаму з іх вы можаце напісаць ліст проста зараз, праз наш сайт. Ліст не мусіць быць доўгім ці «правільным». Дастаткова расказаць пра надвор'е за акном, падзяліцца навінамі ці напісаць свой любімы верш.

Нават калі ліст не пройдзе праз цэнзуру, ён не знікне: мы захаваем яго ў https://stayrebel.fun/letter/bank, дзе ён дачакаецца свайго чалавека да вызвалення.

📩 https://stayrebel.fun/letter

Дзякуй за вашу падтрымку 💜

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных
1690017
dissidentby logo
dissidentby

18-avg, 2026, 15:11

Photo
🧘 ЁГА ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ

Пасля перажытага траўматычнага досведу напружанне і трывога застаюцца не толькі ў галаве, але і ў целе. Цела нібы «памятае» стрэс і часта не адпускае яго само.

Ёга — гэта мяккі спосаб вярнуцца да сябе. Спакойны рух дапамагае скінуць напружанне, аднавіць дыханне і зноў адчуць апору ў целе. А калі робіш гэта не сам-насам, а побач з іншымі, лягчэй становіцца і на душы.

🌸 Таму 22 жніўня запрашаем на заняткі ёгай у прыгожым месцы ў цэнтры Варшавы.

Заняткі будзе праводзіць прафесійная трэнерка з досведам больш за 5 гадоў. Але вам досвед не патрэбны!

Прыходзьце, нават калі ніколі не разгортвалі карымат 💜

Дата: 22 жніўня
Час: 11:00 (пачатак)
Працягласць: 1 гадзіна
Месца: Цэнтр Варшавы

З сабой: спартовую форму. Усё астатняе мы забяспечым :)

👇 Для рэгістрацыі запоўніце кароткую форму.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog

Пасял гэтага з вамі звяжацца наша менеджарка і дашле ўсе падрабязнасці, у тым ліку дакладны адрас.

Будзем рады кожнай і кожнаму 💜
3360016
dissidentby logo
dissidentby

18-avg, 2026, 15:11

Photo
Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за ліпень, якіх мы дасягнулі разам з вамі 🔽

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 75 новых чалавек.

Што можна рабіць?

⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна
⏺ Зрабіце http://stayrebel.fun/support і атрымайце унікальны мерч
⏺ Аформіце https://buy.stripe.com/fZueVd1SK9gt2yT3Oiew805 каб падтрымаць нашу працу
⏺ https://stayrebel.fun/parcels ў калонію
⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): https://t.me/dissidentby_bot

📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты https://stayrebel.fun/released-help

Дзякуй за вашу падтрымку ❤️‍🔥

Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных
2850017
dissidentby logo
dissidentby

18-avg, 2026, 15:11

Photo
💜 12 жніўня 2020-га жанчыны ў белым з кветкамі выйшлі супраць гвалту.

Прайшло шэсць гадоў, а рэпрэсіі супраць жанчын не спыняюцца. Сабралі лічбы ў картках 🔜

І гэта толькі тыя, каго рэпрэсіі закранулі наўпрост. Тысячы жанчын, якія цягнуць на сабе перадачы, лісты, суды і адвакатаў, падтрымліваючы блізкіх у зняволенні, застаюцца па-за статыстыкай.

Больш за тое, улады свядома хаваюць звесткі, таму велізарны пласт інфармацыі проста недаступны, а рэальныя лічбы куды большыя.

Актуальная інфармацыя на http://dissidentby.com/
2770026
dissidentby logo
dissidentby

18-avg, 2026, 15:11

Photo
📌 Пасля перажытага зняволення ў рэжыме трывогі застаецца не толькі псіхіка, але і цела.

Таму працэс аднаўлення таксама трэба пачынаць з двух бакоў. Размова са спецыяліст:камі дапамагае зразумець, што з намі адбываецца, рух — скінуць напружанне і вярнуць адчуванне апоры ў целе, а жывыя сустрэчы — не заставацца сам-насам з перажытым.

У гэтым жніўні мы правядзём ажно 4 невялічкія івенты самадапамогі, якія дапамогуць зрабіць першы крок. Гэта бясплатна, патрэбна толькі кароткая рэгістрацыя ⬇️

🟣 11.08: Вебінар пра ПТСР, анлайн — https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog
🟣 15.08: Валейбол, Варшава — https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog
🟣 22.08: Ёга, Варшава — https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog
🟣 30.08: Ёга, Беласток — https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdhyfHFV2Grl-OC2qdgz9uSzPgpFafuiAwtr5v9bsu-on1kYQ/viewform?usp=dialog

Першы івент ужо сёння!

Сустракаемся анлайн, каб пагаварыць пра тое, як ПТСР уплывае на нашы стасункі з блізкімі, і што дапамагае паступова вяртаць давер і адчуванне бяспекі побач з іншымі 💜

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe8imyodCBdBW8-TcNn5mYYwdFMDNfp3Wu-ZXggEwZFONEwUA/viewform?usp=dialog
2970015
dissidentby logo
dissidentby

16-may, 2026, 12:47

📈 Новыя палітзняволеныя, якіх мы дадалі на сайт (25 чал.): Яўген Федасеенка, Арцем Сабалеўскі, Уладзімір Целяпун, Аляксей Ігнаценка, Максім Смірноў, Дзмітрый Мацкевіч, Уладзімір Герасімаў, Ірына Рашкевіч, Павел Каберда, Уладзімір Ніканаў, Алена Лабанава, Сяргей Алдасеў, Артур Гранічны, Юрый Гадун, Андрэй Колб, Віталь Пятрэнка, Уладзімір Стрыжыч, Аляксей Кузаваткін, Аляксандр Карнееў, Аляксандр Петрашкевіч, Наталля Уласава, Раман Шаркоў, Аляксей Сокал, Яўген Скочка.

Агулам на сайт за месяц было дадзена: 95 чалавек.

http://dissidentby.com/
http://stayrebel.fun/ (працуе без VPN)
2010023
dissidentby logo
dissidentby

16-may, 2026, 12:47

Photo
🔍 Грамадзяне 16 краін прадстаўлены ў спісе экстрэмістаў на сённяшні дзень, а значыць былі асуджаны ў рамках крымінальнага кодэкса па палітычных матывах. Глядзіце ў картках статыстыку па краінах.

У "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" https://spring96.org/be/news/109774, асуджаныя па "злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці" пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Гэта людзі, якіх асудзілі па крымінальных справах. Асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах не ўключаюцца ў гэты Спіс. Гэта такія артыкулы Крымінальнага кодэкса, як напрыклад, 293 (удзел у масавых беспарадках), 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), 341 (апаганьванне маёмасці) і іншыя "пратэсныя артыкулы".
3050016

Showing 30 of 48 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

dissidentby Telegram kanali nima haqida?+

dissidentby (@dissidentby) — tgdio da PUBG toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 1 325 obunachi bor.

dissidentby (@dissidentby) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @dissidentby ga bepul obuna bo‘ling.

dissidentby yaxshi PUBG kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin dissidentby reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 1 325 obunachi bor. O‘xshash PUBG kanallar bilan solishtiring.

dissidentby statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @dissidentby sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.