Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча Telegram channel photo

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча

@kaciaryna_dzermanPublic Channel

Інфармацыя для псіхолагаў, псіхіятраў, пацыентаў

Tibbiyoto‘zbekOʻzbekiston

526

Last views

619 (619 subscribers)
A'zolar
—
Rating
17
Total Posts
Oct 20, 2026, 12:52 PM
Yangilangan
Mar 28, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameКацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча
Username@kaciaryna_dzerman
CategoryTibbiyot
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar619
Channel TypePublic Channel
Created28-mar, 2026
Last Updated20-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#54666+12754
Til reytingi
#471+61
Toifa reytingi
#1258+375

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 61930 Days growth: +325.5%
09/2109/2610/0110/0610/1110/1610/20
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
21:09:2026587
22:09:2026587
23:09:2026587
24:09:2026587
25:09:2026609
26:09:2026609
27:09:2026609
28:09:2026609
29:09:2026609
30:09:2026609
01:10:2026609
02:10:2026609
03:10:2026609
04:10:2026609
05:10:2026609
06:10:2026609
07:10:2026609
08:10:2026609
09:10:2026609
10:10:2026609
11:10:2026609
12:10:2026615
13:10:2026615
14:10:2026615
15:10:2026615
16:10:2026615
17:10:2026615
18:10:2026615
19:10:2026615
20:10:2026619
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 23:03:2026543
Week of 30:03:2026543
Week of 06:04:2026547
Week of 13:04:2026552
Week of 20:04:2026555
Week of 27:04:2026555
Week of 04:05:2026555
Week of 11:05:2026554
Week of 18:05:2026554
Week of 25:05:2026566
Week of 01:06:2026569
Week of 08:06:2026574
Week of 15:06:2026574
Week of 22:06:2026572
Week of 29:06:2026572
Week of 06:07:2026572
Week of 13:07:2026573
Week of 20:07:2026574
Week of 27:07:2026574
Week of 03:08:2026574
Week of 10:08:2026580
Week of 17:08:2026580
Week of 24:08:2026588
Week of 31:08:2026591
Week of 07:09:2026591
Week of 14:09:2026587
Week of 21:09:2026609
Week of 28:09:2026609
Week of 05:10:2026609
Week of 12:10:2026615
Week of 19:10:2026619
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 2026543
April 2026555
May 2026566
June 2026572
July 2026574
August 2026588
September 2026609
October 2026619
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026619

So'nggi postlar

📢 Шаноўныя пацыенты!
З 13 па 25 кастрычніка я буду ў водпуску і абсалютна не на сувязі. Не буду зазіраць у паведамленні. І выпісаць рэцэпты таксама не змагу. У мяне ўжо некалькі год не было такога доўгага водпуску, прыйшоў час даць сабе адпачыць.

Таму, калі ласка, плануйце свае візіты да мяне з улікам гэтай інфармацыі. Калі бачыце, што не хопіць лекаў, напішыце загадзя.

Нагадваю таксама, што рэцэпт на лекі, якія вы прымаеце, можа выпісаць вам і сямейны доктар. У сітуацыях, калі псіхіятр недасяжны, сямейныя дактары звычайна выконваюць такую просьбу.
5260056
Photo
🩹 Што можна рабіць самому, апрача фармакатэрапіі, калі ў вас БАР 🩹

БАР - гэта расстройства, якое немагчыма цалкам кантраляваць толькі сілай волі. Але ёсць рэчы, якія могуць дапамагчы лепш разумець свой стан, заўважаць яго змены і зніжаць рызыка новых эпізодаў.

☀️ Сачыце за сваім настроем.
Можна весці просты дзённік настрою ў тэлефоне або на паперы і адзначаць, як змяняюцца настрой, энергія, сон і актыўнасць. З часам гэта дапамагае заўважыць пэўныя заканамернасці.
Вось тут прыклад добрай табліцы настрою.

⚡️ Вучыцеся распазнаваць свае трыгеры.
У розных людзей яны розныя. Гэта могуць быць моцны стрэс, перагрузка, значныя жыццёвыя падзеі, перыяды вялікай нявызначанасці, недахоп сну, а таксама змены ў лячэнні. Калі вы ведаеце свае трыгеры, можна паспрабаваць загадзя знізіць іх уплыў.

☀️ Звяртайце ўвагу на раннія прыкметы.
Перад эпізодам у чалавека часта змяняецца звыклы стан. Гэта можа быць змяненне сну або апетыту, незвычайнае павелічэнне актыўнасці, змены ў паводзінах, раздражняльнасць, паскарэнне думак або, наадварот, зніжэнне энергіі і цікавасці да жыцця.

🔥 Карысна загадзя вызначыць свае асабістыя "чырвоныя сцяжкі" і расказаць пра іх блізкім. Часам чалавек сам не заўважае, што яго стан змяняецца, а людзі, якія яго добра ведаюць, заўважаюць гэта раней.

🐥 Падтрымлівайце рэжым дня.
Пры БАР асабліва важны стабільны рэжым дня: прыблізна аднолькавы час сну і абуджэння, рэгулярнае харчаванне, час для адпачынку, фізічнай актыўнасці і звычайных спраў. Рэзкія змены рэжыму могуць негатыўна ўплываць на стан.

🌙 Беражыце сон.
Парушэнне сну можа быць не толькі сімптомам эпізода, але і яго трыгерам. Таму некалькі начэй з істотна меншай колькасцю сну - асабліва калі пры гэтым вы не адчуваеце стомленасці і становіцеся больш энергічнымі - гэта нагода звярнуць на свой стан асаблівую ўвагу.

💰 Памятайце пра грошы. Калі ў вас бываюць гіпаманіякальныя або маніякальныя эпізоды, імпульсіўныя пакупкі могуць стаць праблемай. Можа быць карысна загадзя дамовіцца з блізкім чалавекам пра пэўныя абмежаванні або іншыя меры, якія дапамогуць абараніць вас ад фінансавых рашэнняў, прынятых у стане ўзбуджэння.

✅ Правіла "я падумаю пра гэта заўтра" супраць імпульсіўных паводзінаў:
Калі ўзнікае моцнае жаданне нешта зрабіць - напісаць паведамленне, прыняць рашэнне, купіць нешта, спыніць адносіны і г.д. - не забараняйце сабе гэта рабіць, але адкладзіце рашэнне на 24, альбо 48 гадзін. За гэты час можна супакоіцца і зразумець, ці сапраўды гэтае жаданне адпавядае нашым інтарэсам. Часта тое, што здавалася вельмі важным проста зараз, праз некалькі гадзін ужо не выглядае такім неабходным.

⬇️ Загадзя падумайце, што рабіць пры пагаршэнні.
Калі вы ўжо ведаеце свае раннія прыкметы, можна разам з псіхіятрам скласці план: што для вас будзе сігналам звярнуцца да лекара, каму паведаміць пра пагаршэнне, якая дапамога вам патрэбная і што варта рабіць, калі стан пачынае хутка змяняцца.

❤️ І нарэшце, не заставайцеся з гэтым сам-насам. Падтрымка сям'і, сяброў або іншых людзей, якім вы давяраеце, можа быць вельмі карыснай. Можна загадзя дамовіцца, як яны могуць вам дапамагаць і якія прыкметы змены вашага стану заўважаць.

✏️Карысныя крыніцы:

Англамоўная старонка з канкрэтнай інфармацыяй пра БАР.

Школа биполярного расстройства - расейскамоўны канал у тг, у якім шмат актуальнай і навукова абгрунтаванай інфармацыі пра БАР

Zaburzenie afektywne dwubiegunowe. Podręcznik pacjenta. Monica Ramieez Basco - вельмі добрая кніга з практычнымі парадамі для пацыентаў з БАР. Польскамоўную версію без праблемаў можна купіць у сеціве.

❗️Калі ў вас ёсць наводкі на іншыя карысныя крыніцы па БАР, буду вельмі ўдзячная за інфу.
8270027
Photo
Гэты тэкст - пра біпалярны афектыўны разлад другога тыпу. Разлад, які вельмі часта можа прагледзець нават дасведчаны спецыяліст, а па дадзеных даследавання HOPE-BD, ад з'яўлення першых сімптомаў да пастаноўкі дыягназу БАР ІІ у сярэднім праходзіць каля 11 гадоў.
Спадзяюся, што інфармацыя будзе для вас карыснай.

А ў наступным допісе будзе пра тое, што можна зрабіць каб лепш кантраляваць сімптомы БАР.
9130026
✏️ А можа ўзрост спажывання антыдэпрэсантаў абумоўлены тым, што на іх мы адчуваем сябе такімі ўласнымі версіямі 2.0 (г.зн. апгрэйджанымі)?

Пітэр Крамер у сваёй працы Listening to Prozac уводзіць тэрмін "касметычная псіхафармакалогія" і задаецца шэрагам этычных пытанняў: дзе межы нормы (ці межы паміж лячэннем і паляпшэннем), ці застаецца асоба аўтэнтычнай, калі чалавек прымае антыдэпрэсанты.

Крытыкі гэтай працы кажуць, што Крамер перабольшваў уплыў антыдэпрэсантаў на асобу і перанёс адказнасць з грамадства, якое патрабуе ад нас быць лепшай версіяй сябе без права на памылку, на фарму.
Але, на мой погляд, пытанні, якімі задаецца аўтар, - цікавыя. Ды і даводзілася чуць пра версіі сябе 2.0 ад саміх пацыентаў.

🩹 Вось такая атрымалася спроба зірнуць на сацыяльны кантэкст як важны чыннік, звязаны з ростам ужывання антыдэпрэсантаў.

Унутраны крытык:
- ну і атрымаўся ў цябе тэкст у стылі "не мы такія, жыццё такое"
Што ж)))
1,1800030
#роздумы #антыдэпрэсанты

↗️ Даволі вялікая колькасць людзей ужывае антыдэпрэсанты. За апошнія 20-30 гадоў узрост спажывання гэтай групы лекаў - гэта адзін з самых устойлівых трэндаў у фармакалогіі (крыху падрабязней і з лічбамі - у першым каментары).

❓Чаму так адбываецца?

✅ Прычына нумар адзін (на якой мы падрабязна спыняцца не будзем).
На шчасце, змяншаецца стыгматызацыя псіхічных разладаў. Паход да псіхіятра ўжо не здаецца чымсьці надзвычайным. Псіхіятрычная дапамога становіцца больш даступнай. У грамадстве развенчваюцца многія стэрэатыпы, звязаныя з псіхіятрычным лячэннем (ура! ура! ура!).
Дзякуючы гэтаму людзі з трывожнымі, дэпрэсіўнымі і іншымі псіхічнымі разладамі могуць атрымаць адэкватную медыцынскую дапамогу.

✅ Але мне хацелася б сёння спыніцца на іншым фактары росту ўжывання АД - сучаснасці, з яе тэмпам жыцця, патрабаваннямі, арыенцірамі на "паспяховы поспех", нястомную прадуктыўнасць і крэатыўнасць.
Бо абстаноўка, у якой мы жывем, а не толькі (і часам не столькі) генетычная схільнасць, таксама з’яўляецца прычынай развіцця псіхічных разладаў.

«Я не выцягваю», «я не спраўляюся», «калі я нічога не буду рабіць, я памру пад мостам» кажуць мне пацыенты. Я часта чую, як людзі, якія працуюць па дзесяць гадзінаў пяць дзён на тыдзень (а часам і ў выходныя таксама), здзіўляюцца, чаму ў іх няма энергіі, пры тым у гэтых людзей часта няма магчымасці зменшыць нагрузку (эміграцыя, сям’я, фінансавыя абавязкі).
Нядаўна пацыент сказаў мне: "але ж усе навокал неяк спраўляюцца, а я - не".

💡 Уплыў асаблівасцей/цяжкасцяў сучаснага жыцця на нашу псіхіку цікавіць не толькі псіхіятраў, але і сацыёлагаў, філосафаў. Паспрабуем пашырыць нашую рамку разумення іх ідэямі.

✏️ У эсэ "The Burnout Society" нямецкі філосаф карэйскага паходжання Бён-Чхоль Хан піша пра тое, што ў грамадстве цяпер значна менш забаронаў, больш свабоды выбару (чым, напрыклад, сто гадоў таму), квітнее культ «паспяховага поспеху», індывідуалізацыі і дасягатарства.
Чалавек, здавалася б, стаў кавалём уласнага шчасця, праектам самога сябе (Хан назваў гэта "прадпрымальнік уласнай асобы"), але ёсць нюансы.

Неабходнасць бесперапынна ўдасканальвацца, быць прадуктыўным, даступным, эмацыйна ўстойлівым і сацыяльна паспяховым спараджае вялізнае напружанне (Хан уводзіць тут такое паняцце як "пазітыўны гвалт" - г.зн. не знешні прымус, а ціск унутраных установак тыпу "развівайся", "не спыняйся", "толькі наперад" і г.д.).
Як вынік людзі часта адчуваюць неадпаведнасць свайго жыцця жаданай карцінцы, што перажываецца як недастатковасць, пустка, непаспяховасць і можа прыводзіць да дэпрэсіі.

Аўтар інтэрпрэтуе дэпрэсію як не толькі клінічны дыягназ, але і культурны сімптом (нешта накшталт знясілення на фоне завышаных патрабаванняў).

У такім кантэксце шырокае выкарыстанне антыдэпрэсантаў можна разглядаць як спосаб трымацца на плаву / падтрымліваць функцыянаванне / адпавядаць патрабаванням.

Унутраны крытык такі:
- Ага-ага. Паспрабавалі б мы расказаць пра цяжкасці нашага часу жыхарам Заходняй Еўропы XIV стагоддзя, якія пакутавалі ад пахаладання, голаду і чумы.

✏️ Яшчэ адзін камень у агарод нашай бяздушнай сучаснасці -
кніга Lost Connections Johann Hari - гэта папулярная (і даволі спрэчная) спроба пераасэнсаваць дэпрэсію і трывогу як вынік страты сувязяў, а не проста "хімічнага дысбалансу".

Аўтар лічыць, што наш час - гэта час, калі многія пакутуюць ад адзіноты, павярхоўных адносін, адсутнасці падтрымкі, працуюць на нелюбімай вымотваючай працы, жывуць дзеля спажывання.
Якія сувязі мы страцілі? Сувязі з іншымі людзьмі, значнай дзейнасцю, з каштоўнасцямі і ўнутрана значнымі мэтамі.
Аўтар "прапісвае" нам аднаўленне адносін, пошук сэнсаў, пошук калектыўных рашэнняў.
Антыдэпрэсанты, на яго погляд, палягчаюць боль, але не лечаць прычыны.
Кнігу крытыкуюць за, скажам так, "папсовасць", спрашчэнне біялогіі і селектыўнасць дадзеных. Але ў ёй вы знойдзеце інтэрв’ю з цікавымі даследчыкамі. Ну і яна дае надзею, што не так ужо і дрэнна ў нашы змрочныя часы.
1,2000030
✅ Навігатар па канале

💡 Як запісацца на кансультацыю

💡 #лекі #антыдэпрэсанты - інфармацыя пра антыдэпрэсанты , БАДы, будзе і пра іншыя лекі

💡 #медыцына_тут - карысная інфармацыя пра псіхіятрыю ў Польшчы, рэцэпты, internetowe konto pacjenta

💡 #жаночае пакуль што тут пра ПМС, але будзе дапаўняцца

💡 #роздумы - спробы асэнсаваць некаторыя аспекты псіхіятрыі і працы з пацыентамі:
Пра няпэўнасць і гарантыі ў псіхіятрыі
Пра прычыны ўзросту спажывання антыдэпрэсантаў

💡 #ADHD - спасылкі і інфармацыя пра сіндром дэфіцыту ўвагі

💡 #бар - пра біпалярны афектыўны разлад
Што такое БАР ІІ
Чым, апрача фармакатэрапіі, дапамагчы сабе, калі ў вас БАР

💡 #ASD - пра аутыстычны спектр

💡 #рознае
Як падрыхтавацца да першай кансультацыі ў псіхіятра
Пра выгаранне
Пра спорт
1,6500021
Photo
💡 Падазраю ў сябе аутызм.

Апошнім часам я атрымліваю шмат такіх запытаў. І дыягназы такія стаўлю. Але нашмат радзей, чым атрымліваю запыты)
Таму сёння паразмаўляем пра спектр.

✅ ASD (autism spectrum disorders) -гэта разлад нейразвіцця, які праяўляецца ў раннім дзяцінстве і характарызуецца парушэннямі сацыяльнай камунікацыі і наяўнасцю абмежаваных (часта нетыповых) інтарэсаў і паўтаральных форм паводзінаў.

Паводле сучасных даследаванняў, ASD — вельмі разнастайны стан. Ён можа мець розныя прычыны, многія з якіх пакуль не да канца вывучаныя. У выніку гэтай разнастайнасці не існуе двух людзей з ASD, чые праявы былі б цалкам аднолькавымі.

Але агульным для ўсіх людзей з дыягназам ASD з’яўляецца тое, што іх сімптомы маюць клінічную значнасць і прыводзяць да функцыянальных абмежаванняў, якія ўплываюць на якасць жыцця, альбо інакш кажучы, сімптомы, якія прэзентуе асоба, адпавядаюць дыягнастычным крытэрыям актуальнай класіфікацыі хваробаў (на дадзены момант у нашай частцы свету гэта ICD-11).

❗️Аднак значэнне літары «S» у абрэвіятуры ASD - «spectrum» (спектр) - падкрэслівае, што аўтыстычныя рысы не толькі гетэрагенныя па сваёй прыродзе, але і вар’іруюць паводле ступені інтэнсіўнасці/праяўленасці. То бок у некаторых людзей рысы аўтыстычнага спектру ёсць, але ў лёгкай ступені, не ствараюць істотных перашкод для функцыянавання, а хутчэй з'яўляюцца своеасаблівасцю дадзенай асобы.

✅ І вось тут мы падыходзім да канцэпцыі BAP (broader autism phenotype) - шырокага (а дакладней, распаўсюджанага) аўтыстычнага фенатыпу. Гэты канцэпт
апісвае людзей, у якіх ёсць некаторыя аўтыстычныя рысы, але яны не адпавядаюць дыягнастычным крытэрыям ASD. Такія асобы могуць мець асаблівасці ў зносінах, вузкія інтарэсы, пэўны стыль мыслення або паводзін. Даследванні BAP дэманструюць, што ў агульнай папуляцыі субклінічныя рысы аўтыстычнага спектру могуць праяўляцца ў прыкладна 10–15 % дарослых, у залежнасці ад выкарыстаных метадаў ацэнкі (пры гэтым распаўсюджанасць кнінічнага ASD ў папуляцыі вар'іруецца на ўзроўні 1-2%).

Канцэпцыя BAP з’явілася ў навуцы, каб лепш разумець, як аўтыстычныя рысы могуць праяўляцца ў людзей без клінічнага дыягназу. Даследаванне BAP дапамагае вывучаць генетычныя і паводзінавыя асаблівасці аўтызму, а таксама паказвае, што аўтыстычныя рысы могуць быць часткай нармальнага разнастайнага спектру чалавечых паводзін.

✏️ Тэстам, які найчасцей выкарыстоўваецца ў даследаваннях BAP з'яўляецца AQ - Autism Spectrum Quotient. Калі вы падазраеце, што маеце рысы аўтыстычнага спектру, можаце выканаць тэст тут, на старонцы ёсць і расейскамоўная версія. Тэст не прызначаны для дыягностыкі ASD, але калі ваш вынік большы за 26, верагодна, BAP - гісторыя пра вас, а ці ёсць у вас ASD няхай ужо разбіраецца псіхіятр.

🍀 Падсумоўваючы. BAP і ASD - часткі аднаго спектру, мяжа паміж якімі праходзіць па дыягнастычных крытэрыях.
Даволі часта, калі пацыенты падазраюць у сябе ASD, гэта аказваецца BAP, то бок той жа спектр, толькі меньш парушэнняў функцыянавання. У кожным выпадку, ведаць пра тое, што вы ў BAP таксама карысна, гэта дазваляе лепей сябе зразумець, а значыць, дае магчымасць палепшыць якасць свайго жыцця. Акрамя таго, наяўнасць рыс аўтыстычнага спектру мае значэнне для клініцыста, нават калі вы звяртаецеся да яго па іншых прычынах (дэпрэсія, трывога, OCD).

Спадзяюся, мне ўдалося зрабіць сітуацыю з аўтыстычным спектрам крыху больш яснай.

І напэўна вы ўжо не здзівіцеся, калі я скажу, што і ADD/ADHD апошнім часам часта разглядаецца як спектр, і што субклінічныя рысы гэтага спектру таксама шырока распаўсюджаныя ў папуляцыі. Але гэта ўжо крыху іншая гісторыя.

Карцінка - для настрою, а карцінка для мазгоў - у першым каментары.

#ASD
1,7200034
Шаноўныя пацыенты!
Крыху інфармацыі:

✈️ З 22 па 29 студзеня я буду ў водпуску, з вельмі абмежаванай магчымасцю адказваць на вашыя паведамленні.

❗️На жаль, па-ранейшаму не прымаю новых пацыентаў, няма вольных тэрмінаў для іх, і не з'явіцца ў бліжэйшыя месяцы напэўна.
1,2900022
Photo
🔤🔤🔤  🔤🔤🔤🔤🔤

Фізічная актыўнасць ідзе на карысць стану псіхікі. Гучыць банальна, праўда?
Але ці значыць гэта, што большасць з нас рэгулярна займаюцца спортам? Даведаемся з апытанкі ніжэй)

А я, між тым, у гэтыя паслянавагоднія аліўешныя дні, хачу яшчэ раз падкрэсліць, наколькі спорт можа дапамагчы нашай вытрымаласці і ментальнаму здароўю.

🏋️‍♂️ Фізічная актыўнасць як прафілактыка псіхічных расстройстваў:
✔️Паводле агляду апошніх дадзеных, людзі з высокім узроўнем рэгулярнай фізічнай актыўнасці маюць значна меншае рызыка новага выпадку дэпрэсіі ці трывогі у параўнанні з асобамі мала актыўнымі фізічна. Умеркаваныя фізічныя нагрузкі звязаныя са зніжэннем рызыка развіцця дэпрэсіі прыкладна на траціну.
✔️Даныя вялікага кагортнага даследавання сведчаць, што рэгулярная актыўнасць у дзяцінстве прагназуе меншае рызыка псіхіятрычных дыягназаў у падлеткавым узросце, уключаючы дэпрэсію і трывожныя станы.

🏋️‍♂️ Фізічная актыўнасць як частка лячэння:
✔️Сістэматычны агляд пацвярджае, што фізічная актыўнасць аказвае значны антыдэпрэсіўны эфект пры лёгкай і ўмеранай дэпрэсіі ў дарослых і падлеткаў.
✔️Рэгулярныя заняткі спортам таксама памяншаюць сімптомы трывогі і стрэсавых рэакцый, паляпшаюць агульны псіхічны стан і якасць жыцця.
✔️У рамах комплекснага лячэння пры шызафрэніі актыўнасць паляпшае кагнітыўныя функцыі і агульную якасць жыцця, што робіць яе каштоўнай часткай мульцімадальнай тэрапіі.

❓Якім чынам фізічная актыўнасць паляпшае стан ментальнага здароўя:

💡Нейрапластычнасць: фізічная актыўнасць павышае ўзровень BDNF — галоўнага чынніка нейрапластычнасці, які стымулюе нейронагенэз і утварэнне новых нейранальных сувязяў, што ўмацоўвае памяць, паляпшае навучанне і рэгуляцыю эмоцый.

💡Вось "кішэчнік-мозг" (gut‑brain axis):  фізічная актыўнасць уплывае на мікрафлору кішэчніка, што праз нейрахімічныя і імунныя шляхі можа рэгуляваць настрой і адаптацыю да стрэсу.

💡Супрацьзапаленчы эфект: 
хранічнае нізкаўзроўневае запаленне звязана з дэпрэсіяй і іншымі псіхічнымі парушэннямі. Рэгулярныя нагрузкі памяншаюць узроўні пра‑запаленчых цытакінаў (TNF‑α, IL‑6 і іншыя) і павялічваюць антызапаленчыя рэакцыі, што спрыяе паляпшэнню эмацыйнага стану.

💡Паляпшэнне крываснабжэння мозгу: больш кіслароду і пажыўных рэчываў для нейронаў.

💡Аптымізацыя рэакцыі на стрэс і нейраэндакрынныя сістэмы: фізічная актыўнасць дапамагае рэгуляваць гіпата­лама‑гипафізарна‑надныркавую (HPA) вось, рэгулюючы ўзровень картызолу — гармону стрэсу — што робіць арганізм больш устойлівым да стрэсавых сітуацый.

❗️Сусветная арганізацыя аховы здароўя раіць:
💪 мінімум 150 хвілін умеркаванай актыўнасці на тыдзень (напрыклад, хуткая хада);
💪 або 75 хвілін высокай інтэнсіўнасці (напрыклад, бег, аэробіка);
💪плюс сілавыя практыкаванні не радзей двух разоў на тыдзень

✏️ Некалькі парадаў для тых, хто хоча пачаць займацца спортам, але ўсё неяк не атрымоўваецца:

✔️Знайдзіце той від актыўнасці, які прыносіць вам задавальненне. Камусьці падабаюцца доўгія шпацыры, камусьці - плаванне, камусьці - трэнажорка. Калі вам падабаецца тое, што вы робіце — гэта значна павялічвае шанцы, што вы будзеце займацца рэгулярна.

✔️ Сістэматычнасць важнейшая за інтэнсіўнасць. Лепш вы будзеце раз на тыдзень ездзіць на ровары, але працягам году, чым пяць разоў на тыдзень пойдзеце ў трэнажорку, але тыднем справа і скончыцца.

✔️ Уплыў спорту на псіхічнае здароўе не адчуваецца пасля адной адзінай трэніроўкі,  каб адчуць яго трэба час (мінімум - некалькі месяцаў).

✔️Канешне, вы будзеце прапускаць трэніроўкі. Усе мы людзі, часам няма настрою, альбо ёсць вялікая стомленасць. Пропускі бываюць, галоўнае, каб потым вы вярнуліся да рэгулярных заняткаў.

✔️Паступова павялічвайце нагрузку, дадавайце іншыя віды актыўнасці.

✔️Сачыце за сваім самаадчуваннем.
Фізічная актыўнасць павінна прыносіць задавальненне, а не стрэс. Калі адчуваеце дыскамфорт, боль — зменшыце інтэнсіўнасць або зрабіце перапынак.

Так што будзем у наступным годзе дапамагаць сабе не толькі/не столькі таблеткамі) І няхай у нас усё атрымаецца!
🏋️‍♂️💪🏋️‍♂️

#рознае
1,4700041
(працяг пра БАДы)

🍬 Мелатанін і яго аганісты
Еўрапейскія рэкамендацыі па бяссонніцы (European Insomnia Guideline, ESRS, 2023)
дапускаюць выкарыстанне мелатаніна з працяглым вызваленнем (prolonged‑release melatonin) на тэрмін да 3 месяцаў ў пацыентаў ўзростам ≥ 55 гадоў. Большасць RCT па мелатаніну з працяглым вызваленнем праводзіліся менавіта ў пацыентаў старэйшага ўзросту, дзе прыродны ўзровень эндэгеннага мелатаніну зніжаны. У групе маладых дарослых і дзяцей клінічных даследаванняў менш, а эфект часта няпэўны. Дадатак мелатаніну можа не даць істотнага эфекту і нават змяніць натуральны рытм сну (phase advance/delay).
🚩Найбольш частыя сімптомы перадазіроўкі мелатаніну: санлівасць і стомленасць удзень, адчуванне затарможанасці, зніжэнне канцэнтрацыі ўвагі.

🍬 Магній - дадзеныя некаторых даследаванняў сведчаць пра некаторую карысць магнія як адзьюванта ў лячэнні дэпрэсіі і ў парушэннях сну.
У аглядах даследаванняў сувязі паміж узроўнем магнія ў крыві і ПМС падкрэсліваецца, што дэфіцыт магнія можа быць частковым фактарам развіцця ПМС, і магній‑падтрымка (напрыклад, арганічныя формы магнія) можа дапамагчы.
🚩Перадазіроўка магнія- вельмі рэдкая зьява і звычайна ўзнікае пры вельмі высокім ужыванні дабавак або пры цяжкай ныркавай недастатковасці.

🍬 Прабіётыкі
Апошнім часам даволі папулярнай тэмай сталася сувязь кішэчнік‑мозг (gut‑brain). У сувязі з гэтым праводзіцца шмат даследаванняў уплыву прабіётыкаў на псіхічнае здароўе. Напрыклад, мета‑аналіз RCT паказаў, што дабаўкі прабіётыкаў могуць у невялікай ступені памяньшаць сімптомы дэпрэсіі і трывожнасці, асабліва калі выкарыстоўваюцца канкрэтныя штамы (Lactobacillus, Bifidobacterium) і сумяшчаюцца з асноўнай тэрапіяй. Аднак пакуль што вынікі даследаванняў неаднастайныя: эфект малы і залежыць ад штамаў, дазіроўкі і працягласці прыёму, таму прабіётыкі пакуль разглядаюцца толькі як дапаможная, а не асноўная, тэрапія.

Падсумую гэтую частку:
✏️Ніводная з вышэй узгаданых субстанцый не учыніць цуда з нашым псіхічным здароўем.
✏️Узгаданыя мной сёння БАДы пераважна маюць вельмі невялякія эфекты і могуць выкарыстоўвацца толькі як адзьюванты для асноўнага лячэння.
✏️На шчасце, рызыка перадазіроўкі невялікае, але яго, безумоўна, трэба прымаць у разлік.
✏️Магчыма, далейшыя навуковыя даследванні ў гэтай галіне прынясуць нам больш пераканаўчыя і абгрунтаваныя высновы.
✏️Асноўная карысць БАДаў для пацыента часта псіхатэрапеўтычная — адчуванне кантролю, удзел у лячэнні, адным словам, вялікая моц плацэба, пра якую варта напісаць асобна.

#бад
1,2600033
Пацыенты часта пытаюцца ў мяне пра біялагічна актыўныя дадаткі (🔤🔤🔤).
Сёння я распавяду, чаму ў большасці выпадкаў я іх не раю.

Для адказу на гэтае пытанне істотна зразумець розніцу паміж лекамі і БАДамі.
Дык вось:

🩹Лекі — гэта субстанцыі, якія:
✅праходзяць  шматузроўневыя рандамізаваныя кантраляваныя даследаванні (RCT, фаза I–III) і атрымліваюць дзяржаўную рэгістрацыю;
✅павінны адпавядаць строгім стандартам GMP (Good Manufacturing Practice - міжнародныя правілы, паводле якіх павінны выпускацца лекі, яны рэгламентуюць усё: ад чысціні памяшкання і якасці сыравіны да абсталявання, персаналу і дакументацыі),
✅маюць стандартызаваныя дозы, абавязковае ўказанне пабочных эфектаў, толькі даказаныя паказанні і зацверджаныя інструкцыі,
✅вытворца нясе поўную адказнасць за эфектыўнасць і бяспеку.

😀БАДы:
🐤не праходзяць клінічных выпрабаванняў у тым аб’ёме і па тых жа стандартах, што і лекі,
🐤звычайна даследванні БАДаў абмежаваныя, часта без RCT.
🐤Стандарты адносна БАДаў менш строгія, склад і дазіроўка могуць вар’іравацца.
🐤Вытворцы абавязаныя толькі пацвердзіць бяспеку ў рэкамендаваных дозах, але не эфектыўнасць.
Гэта азначае, што ў навуковай літаратуры дадзеныя пра БАДы вельмі разнародныя: ад амаль поўнай адсутнасці да даволі сур’ёзных даследаванняў па асобных рэчывах.

💡Далей напішу пра тыя БАДы, адносна ролі якіх у лячэнні псіхічных разладаў можна знайсці больш-менш пераканаўчыя навуковыя дадзеныя:

😀 Амега-3 ПНТК (поліненасычаныя тлустыя кіслоты) (EPA > DHA):
Існуюць умераныя доказы эфектыўнасці ПНТК як адзьюванта пры вялікай дэпрэсіі, можна пачытаць тут і тут.
Няма доказаў эфектыўнасці ПНТК у прафілактыцы дэпрэсіі.
У даследаваннях ролі ПНТК у лячэнні біпалярнага разладу, памежнага разладу асабовасці, ADHD, трывожных разладаў доказная база не вельмі моцная, а эфект невялікі або няпэўны.
🚩Увага! ПНТК валодаюць лёгкім антыагрэгантным эфектам, могуць павялічваць час крывацёку.
Гэта асабліва важна ўлічваць пры прыёме антыкаагулянтаў і антытрамбацытарных прэпаратаў. Высокія дазіроўкі (>3–4 г/дзень элементарнага EPA + DHA) могуць павялічваць рызыка крывацёкаў.
Таксама могуць назірацца непажаданыя эфекты з боку страўніка і кішэчніка, скуры, ліпіднага профілю крыві.

😀Вітамін D — пры яго лабараторна пацверджаным дэфіцыце можа аказваць дадатковы ўплыў (то бок як адзьювант да асноўнай тэрапіі) на настрой і кагнітыўныя функцыі ў дэпрэсіі.
Для іншых псіхіятрычных разладаў (шызафрэнія, біпалярны разлад) — ёсць цікавыя гіпотэзы і некаторыя папярэднія дадзеныя, але доказная база менш пераканаўчая і патрабуе далейшых даследаванняў.
Агляд інтэрвенцый па суплементацыі вітаміну D у здаровых людзей не выявіў моцных доказаў стабільнага пазітыўнага ўплыву на псіхічнае здароўе у гэтай групе.
🚩Увага! Перадазіроўка вітаміна Д (на шчасце, даволі рэдкая зьява, справакаваная непатрэбным або самавольным ўжываннем вялікіх доз) можа выклікаць гіперкальцыэмію. Працяглая гіперкальцыэмія можа прыводзіць да ўтварэння камянёў у нырках, пашкоджання нырак, кальцінозу сасудаў і тканак, арытміі.

🍬Фалаты, а менавіта L-метылфалат — доказнасць абмежаваная, але ёсць станоўчыя даныя пра эфектыўнасць як адзьюванта пры дэпрэсіі і ў тэрапіі негатыўных сімптомаў шызафрэніі.
🚩Доўгатэрміновае ўжыванне ў межах рэкамендацый не выклікае сур’ёзных пабочных эфектаў.

🍬 N-ацэтылцыстэін (NAC) — даследуецца пры дэпрэсіі, БАР, абсэсіўна-кампульсіўным разладзе, пакуль вынікі супярэчлівыя, але цікавыя.
Абмежаваная доказная база эфектыўнасці і ўмеркаваныя пазітыўныя эфекты як адзьюванта ў лячэнні негатыўных сімптомаў шызафрэніі, разладаў аўтыстычнага спектру, дэпрэсіі, абсэсіўна‑кампульсіўным разладзе.
🚩Магчымыя непажаданыя эфекты: млоснасць, дыярэя, ізжога, скурныя высыпанні, рэдкія алергічныя рэакцыі.

#бад
9880016
Photo
#роздумы пра няпэўнасць і гарантыі ў псіхіятрыі

🦸У працы я даволі часта сутыкаюся з чаканнем гатовых і простых адказаў, лекаў, якія на сто адсоткаў дапамогуць і гарантуюць патрэбны вынік, уяўленнямі пра псіхіятра як некага ўсемагутнага чараўніка.

❓Магчыма, менавіта таму, што ў нашым жыцці так шмат нявызначанасці і няпэўнасці, нам так цяжка талераваць няпэўнасць у працэсе тэрапіі, хочацца простых адказаў і хуткіх вынікаў. І часам яно, на шчасце, так і бывае, але ж зусім не заўсёды.

Псіхіятрыя не адносіцца да тых галінаў медыцыны, дзе ўсё проста і зразумела. Гэта абумоўлена шэрагам прычын:

◻️Псіхічныя разлады маюць складаную прыроду: у іх уплеценыя генетычныя, нейрабіялагічныя, псіхалагічныя і сацыяльныя фактары. Мы далёка не заўсёды можам дакладна вызначыць, якія менавіта механізмы выклікаюць канкрэтны стан у кожнага чалавека і як яны ўзаемадзейнічаюць.

◻️Псіхіятрычны дыягназ — гэта не “аб’ектыўная рэальнасць”, а мадэль, якая дапамагае структуравана апісаць досвед чалавека і выбраць лячэнне.
У класіфікацыі DSM-5-TR (APA, 2022) падкрэсліваецца:
Псіхіятрычныя катэгорыі рэдка маюць выразныя межы; сімптомы часта перасякаюцца, а адзін чалавек можа адпавядаць крытэрам некалькіх дыягназаў адначасова.

◻️У большасці медыцынскіх спецыяльнасцяў мы маем магчымасць пры дыягностыцы абапірацца на аб'ектыўныя даследаванні: аналіз крыві, МРТ, ЭКГ, ультрагук — і адразу бачым вынік.
У псіхіятрыі такога няма: ніводзін аналіз не можа аб'ектыўна “паказаць” дэпрэсію ці трывогу. Мы абапіраемся на словы, выраз твару, інтанацыю, тэмп мыслення — усё тое, што не вымяраецца прыборам.

◻️Псіхіятрыя патрабуе навуковай дакладнасці і адначасова — эмпатыі, назіральнасці, інтэлектуальнай гнуткасці.
Псіхіятр працуе ў сітуацыі няпэўнасці і мноства інтэрпрэтацый.
Два спецыялісты могуць бачыць таго ж пацыента крыху па-рознаму — і абодва будуць мець рацыю, калі іх высновы лагічна абгрунтаваныя.
У артыкуле “The art of medicine and the science of psychiatry” (The Lancet Psychiatry, 2020) слушна зазначана:
Псіхіятрыя трымаецца на здольнасці лекара жыць з няпэўнасцю, не адмаўляючы навуковага падыходу, але і не звужаючы чалавека да сімптому.

◻️Негледзячы на тое, што псіхіятрычныя лекі дапамагаюць, немагчыма дакладна прадказаць, ці будуць яны эфектыўныя менавіта для дадзенага канкрэтныага пацыента і ці дадуць патрэбны эфект. Мы пакуль не ведаем цалкам прыроды псіхічных захворванняў, а механізмы дзеяння прэпаратаў, напрыклад антыдэпрэсантаў, даволі складаныя. Таму лячэнне патрабуе комплекснага падыходу, пастаяннага маніторынгу і карэкцыі, а лекі — толькі адзін з інструментаў у сістэме падтрымкі.

😱Баюся, я напужала вас гэтай усюдыіснай няпэўнасцю)
Хочацца дадаць, што няпэўнасць — гэта не толькі пра псіхіятрыю. Яна прысутнічае ва ўсіх галінах медыцыны: нават у кардыялогіі, інфекцыйных хваробах ці траўматалогіі мы часта не можам дакладна прадказаць, як пацыент адрэагуе на лячэнне, ці як будзе развівацца захворванне.
І канешне, мы імкнемся паменшыць ступень няпэўнасці ў нашай працы, кіруючыся прынцыпамі evidence-based medicine, а таксама праз пастаяннае навучанне і крытычную рэфлексію.

🦸Сёння псіхіятрыя актыўна змяняецца:
▫️выкарыстоўваюцца нейравізуалізацыя, даследаванні біямаркераў, штучны інтэлект для аналізу мовы і мімікі;
▫️але нават пры гэтым псіхіятрыя застаецца “медыцынай чалавека ў яго складанасці”, а не толькі медыцынай мозгу.

🦸Так што, шаноўныя пацыенты, я не магу гарантаваць стоадсоткавы вынік (дарэчы, як і доктар кожнай іншай спецыяльнасці), не магу гарантаваць, што нейкі лек дакладна падзейнічае і не будзе мець непажаданых эфектаў.
Але тое, што я магу гарантаваць, - я буду лячыць вас старанна, абапіраючыся на актуальныя веды і свой прафесійны досвед.
Крок за крокам мы будзем шукаць шлях, які будзе найбольш карысным менавіта для вас.
І гэта, may the Force be with us)
1,1600045
Photo
‼️Шаноўныя пацыенты, з якімі мы супрацоўнічаем ОФФЛАЙН у Беластоку!
Я змяняю лакацыю на больш для мяне зручную, а для вас камфортную.
Новы адрас: Беласток ul. Gen. Orlicz-Dreszera 1/11 gabinet 2.
Пачынаю працу ў новым месцы 1 кастрычніка. Прыём буду весці ў сераду.

📌Інфармацыя па запісам на кансультацыі - у замацаваных паведамленнях.

У старым месцы на Sikorskiego працую да канца верасня, так што калі вы запісаны там на візіт у гэты час, усё ў сіле)

Для пацыентаў АНЛАЙН усё застаецца без зменаў. Вольных вакенак для новых пацыентаў анлайн на дадзены момант, на жаль, няма.
1,1900022
Photo
Працягваем рубрыку #медыцына_тут.
Сёння - пра IKP

IKP Internetowe konto pacjenta Інтэрнэт-акаунт пацыента: як гэта працуе і якія перавагі.

📌Інтэрнэт-акаунт пацыента — гэта асабісты электронны кабінет, дзе можна знайсці важную інфармацыю пра сваё здароўе і лячэнне. Кабінет утрымлівае інфармацыю пра ўсе вашыя кантакты з медыцынскай службай (даты візітаў, рэцэпты, скіраванні).

Дзякуючы гэтаму акаунту вы можаце:
✅Быць у курсе сваіх рэцэптаў і лекаў, якія вам прызначылі.
✅Атрымаць паведамленні пра новыя рэцэпты праз SMS.
✅Адсочваць гісторыю свайго лячэння і візітаў да доктара.
✅Зберагчы час і пазбегнуць чэргаў у паліклініцы (зараз там ёсць функцыя e-rejestracja, то бок можна рэгістравацца на візыты (NFZ))

📌Як зарэгістравацца ў IKP (гэта могуць зрабіць не толькі грамадзяне Польшчы, а і кожная асоба, якае мае PESEL):

◽Адкрыйце старонку: pacjent.gov.pl
◽Абярыце опцыю «Увайсці» (Zaloguj się).
◽Абярыце спосаб уваходу: profil zaufany альбо bankowość elektroniczna і залагіньцеся ў кабінет (здымак 1)

◽Запоўніце кантактныя дадзеныя ў закладцы moje konto — нумар тэлефона і адрас электроннай пошты, каб атрымліваць электронныя рэцэпты і накіраванні ў электронным выглядзе.
Раю вам настроіць смс-апавяшчэнні (то бок запісаць свой нумар тэлефона), каб бесплатна атрымліваць коды рэцэптаў пасля візіту да абсалютна любога спецыяліста (і па NFZ і прыватна) (здымак 2).

💊Наступная частка допісу - для пацыентаў, якія прымаюць мецілфенідат альбо транквілізатары (насамрэч, у спісе ёсць і іншыя лекі, але тут гаворка пра псіхіятрыю). Калі вы прымаеце гэтыя лекі, доктар будзе прасіць у вас доступ да гісторыі вашых рэцэптаў (міністэрства аховы здароўя патрабуе ад нас такой праверкі, каб пазбегнуць надужывання псіхатропных лекаў пацыентамі, а таксама таксічных узаемадзеянняў паміж прэпаратамі). У кабінеце пацыента вы можаце ўпаўнаважыць доктара да прагляду гісторыі рэцэптаў, для гэтага вы павінны ведаць імя і прозвішча доктара, а таксама яго numer prawa wykonywania zawodu (ліцэнзіі) (здымкі 3,4,5,6,7)
❗Увага: калі ў вас наладжаныя смс-апавяшчэнні ў кабінеце, доступ да гісторыі рэцэптаў доктар можа атрымаць іншым шляхам - праз смс-код, які вы атрымаеце падчас кансультацыі.

Спадзяюся , інфармацыя была карыснай.
1,0400021

Showing 17 of 17 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча Telegram kanali nima haqida?+

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча (@kaciaryna_dzerman) — tgdio da Tibbiyot toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 619 obunachi bor.

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча (@kaciaryna_dzerman) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @kaciaryna_dzerman ga bepul obuna bo‘ling.

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча yaxshi Tibbiyot kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 619 obunachi bor. O‘xshash Tibbiyot kanallar bilan solishtiring.

Кацярына Дзерман, псіхіятр, Польшча statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @kaciaryna_dzerman sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.