Беларускі ПЭН Telegram channel photo

Беларускі ПЭН

@penbelarusPublic Channel

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

56

Last views

495 (495 subscribers)
A'zolar
—
Rating
118
Total Posts
Oct 19, 2026, 4:34 PM
Yangilangan
Oct 19, 2025
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameБеларускі ПЭН
Username@penbelarus
CategoryPinay kontenti
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar495
Channel TypePublic Channel
Created19-okt, 2025
Last Updated19-okt, 2026 • 3 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#157248+204
Til reytingi
#983+6
Toifa reytingi
#1562+3

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 49530 Days growth: +20.4%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026493
21:09:2026493
22:09:2026493
23:09:2026493
24:09:2026491
25:09:2026491
26:09:2026491
27:09:2026491
28:09:2026491
29:09:2026491
30:09:2026491
01:10:2026491
02:10:2026491
03:10:2026491
04:10:2026491
05:10:2026491
06:10:2026491
07:10:2026491
08:10:2026491
09:10:2026491
10:10:2026491
11:10:2026491
12:10:2026494
13:10:2026494
14:10:2026494
15:10:2026494
16:10:2026494
17:10:2026494
18:10:2026494
19:10:2026495
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:2026467
Week of 23:03:2026467
Week of 30:03:2026463
Week of 06:04:2026467
Week of 13:04:2026472
Week of 20:04:2026471
Week of 27:04:2026471
Week of 04:05:2026477
Week of 11:05:2026477
Week of 18:05:2026477
Week of 25:05:2026481
Week of 01:06:2026481
Week of 08:06:2026484
Week of 15:06:2026484
Week of 22:06:2026484
Week of 29:06:2026484
Week of 06:07:2026484
Week of 13:07:2026486
Week of 20:07:2026483
Week of 27:07:2026484
Week of 03:08:2026484
Week of 10:08:2026487
Week of 17:08:2026487
Week of 24:08:2026490
Week of 31:08:2026493
Week of 07:09:2026493
Week of 14:09:2026493
Week of 21:09:2026491
Week of 28:09:2026491
Week of 05:10:2026491
Week of 12:10:2026494
Week of 19:10:2026495
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 2026467
April 2026471
May 2026481
June 2026484
July 2026484
August 2026490
September 2026491
October 2026495
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026495

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1«Lity Taler» выступіць на цырымоніі прэміі Арсенневай! 🪕438
  2. #2Беларускі ПЭН на восеньскай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу210
  3. #3«Прывязаць правую руку, каб пісаць левай»: яшчэ раз пра пераклад паэзі205
  4. #4Напярэдадні шостай гадавіны з дня сфальсіфікаваных выбараў 2020 года, 180
  5. #5Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA прымае заяўкі на удзел у фест178
  6. #6verse X change: «Партыя канчаецца нічыёй». Транстромер (ды іншыя вершы170
  7. #7📷 Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі168
  8. #8❗️Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»!167
  9. #9Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа162
  10. #10Ілья Барыскевіч на волі!162

So'nggi postlar

Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

21-okt, 2026, 21:00

Video
Знаёмімся з наступнай фіналісткай прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)

Таццяна Шустава каментуе працу над вокладкай так:

Дызайн пабудаваны вакол лабірынта – аднаго з ключавых матываў творчасці Борхеса, які сімвалізуе пошук сэнсу, бясконцасць і складанасць чалавечага мыслення. Цэнтральны лабірынт з сонцам становіцца метафарай руху да цэнтра, які адначасова здаецца блізкім, але застаецца недасяжным. Плаўныя пераходы колеру адлюстроўваюць няўлоўнасць і шматслойнасць філасофскай літаратуры Борхеса: думка ўвесь час змяняе кірунак, перацякае з аднаго стану ў іншы і не мае адзінай канчатковай кропкі.

Увесь шорт-ліст – на сайце прэміі.

Запрашаем на цырымонію ўзнагароджання:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat
56004
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

21-okt, 2026, 19:07

Photo1/10
24 кастрычніка чакаем вас на цырымоніі ўручэння прэміі Анемпадыстава!

Пачнём цырымонію з прэзентацыі кнігі «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку», прысвечанай беларускай кніжнай вокладцы як асобнай культурнай з’яве. Выданне з’явілася ў межах прэміі Анемпадыстава ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай і жывой.

Выданне можна будзе атрымаць падчас імпрэзы ў падарунак за данат 😊

Запрашаем правесці разам вечар, прысвечаны беларускаму кніжнаму дызайну:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat
65006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

20-okt, 2026, 23:02

Photo1/8
Выстава «Беларусь. Галасы забароненых кніг» у Рызе 📚

Заўтра а 17:00 у Рызе адкрываецца выстава «Беларусь. Галасы забароненых кніг», у якой мы расказваем гісторыю забароны кніг у Беларусі. На сёння ў «чорных спісах» налічваецца не менш за 390 выданняў.

Выстава арганізаваная Асацыяцыяй «Суполка», Беларускім ПЭНам і Народнымі амбасадамі Беларусі ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Латвіі. Мы вельмі радыя, што, дзякуючы Асацыяцыі «Суполка», экспазіцыя будзе прадстаўленая ў Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі і з‘явіліся пераклады выставачных матэрыялаў на латвійскую мову.

📆 Выстава будзе працаваць да 27 лютага.
📍Нацыянальная бібліятэка Латвіі, галерэя M (Mūkusalas iela 3)
😊 Уваход вольны. На адкрыццё рэгіструйцеся па спасылцы. Не забудзьцеся на пасведчанне асобы для ўваходу ў бібліятэку.

Мы заўсёды радыя новым партнёрствам, але не ўсюды можам даехаць. Калі вы далёка ад нас, але гатовыя арганізаваць пераклад і выставу ў сваёй краіне – пішыце нам на пошту [email protected] ❤️

📸 Фота: «Суполка»
85006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

20-okt, 2026, 19:48

Photo1/12
24 кастрычніка падчас нязмушанай вечарыны даведаемся імя пераможцы прэміі Анемпадыстава!

А пасля цырымоніі нас чакаюць віно, размовы і музычны сэт Papa Bo Selektah, створаны адмыслова для прэміі Анемпадыстава.

Papa Bо Selektah – вядомы беларускі дыджэй у выгнанні, заснавальнік канцэртнага агенцтва BOpromo і культурнага цэнтра «Корпус» у Мінску, а таксама вядомы культурны прадзюсар і куратар з больш чым 20-гадовым досведам працы на незалежнай сцэне.

Запрашаем правесці разам вечар, прысвечаны беларускаму кніжнаму дызайну:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat
86005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

19-okt, 2026, 20:12

Video
Наступны фіналіст прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар (Skaryna Press, 2025)

Вось што Сяргей Шабохін кажа пра вокладку:

Тэатральная фатаграфія амаль заўсёды існуе ў цемры сцэны, і для «Body in Progress; Целам сваім…» я вырашыў не пазбягаць гэтай асаблівасці, а зрабіць яе асновай вокладкі: змясціць цёмны кадр як асобнае акно ў светлую паверхню кардону. На абранай фатаграфіі дзве гераіні сядзяць спіна да спіны, таму я размясціў іх так, каб яны сустракаліся спінамі акурат на карэньчыку кнігі. Хацелася б, каб гэты прынцып – цёмнае тэатральнае акно ўнутры светлай або каляровай вокладкі – стаў асновай і для наступных выданняў драматургіі.

Увесь шорт-ліст – на сайце прэміі.

Запрашаем на цырымонію ўзнагароджання:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat
1350011
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

16-okt, 2026, 20:03

Video
Знаёмімся з наступнымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025)

Ліна Хесэ пра сваю працу:

Сама гісторыя толькі робіць выгляд, што яна прыгодніцкая. А насамрэч яна пра пераадоленне страхаў, пра права ісці за марай, пра пошукі апоры, пра страту і пошукі сябе – вельмі тонкая і душэўная. І чагосьці падобнага хацелася ад вокладкі. З аднаго боку – рашучасці, з другога – далікатнасці.

Вось і атрымалася: з аднаго боку – універсальнае фота на пашпарт, а калі прыгледзецца, то, можа, і партрэт аднаго дзіўнага і трапяткога дрэва, са сваім унутраным светам, са сваёй гісторыяй. Той самай, што хаваецца ўнутры кнігі.

Увесь шорт-ліст – на сайце прэміі.

Запрашаем на цырымонію ўзнагароджання:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat
54006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

16-okt, 2026, 17:32

Photo
Проста цяпер пачынаецца эфір на Еўрарадыё з фіналістам прэміі Гедройця Аляксандрам Карнаўхам!

👀 Далучайцеся па спасылцы.

Юбілейная 15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 6-7 лістапада. Па традыцыі публічныя аўтары з «кароткага спіса» напярэдадні ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў завітаюць у эфір да партнёраў прэміі – Еўрарадыё. Сёлета такіх эфіраў будзе тры, а пачнуцца яны размовай з Аляксандрам Карнаўхам пра яго раман «Халодныя землі».

Ці сапраўды гэты раман – пра нашу будучыню і ці магчыма яе пазбегнуць? Чым для аўтара адметны раман «Халодныя землі» і ці чакаць працягу? Ці існуе верагоднасць, што паступова патрэба ў беларускай літаратуры за мяжой знікне, і як гэтага не дапусціць? Глядзіце ў эфіры Еўрарадыё.

Пачытаць рэцэнзію сябра журы прэміі на раман «Халодныя землі» можна тут.

Запрашаем на фінальную цырымонію!
⏰ 6-7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
🤓 Сачыце за навінамі тут

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
77007
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

15-okt, 2026, 19:16

Photo
Сябры журы прэміі Анемпадыстава расказваюць пра кніжныя вокладкі гэтага сезона 📚

Як журы абірае пераможцаў? На што звяртае ўвагу? Як агулам зразумець, якая кніжная вокладка з'яўляецца ўдалай?

Праца журы нябачная, але вельмі цікавая і інтрыгоўная. Таму мы папрасілі сябраў журы трохі пракаментаваць свой удзел у сёлетнім сезоне прэміі Анемпадыстава. Сёння сваімі ўражаннямі дзеліцца Анатоль Лазар, беларускі дызайнер і рэкламіст.

👉 Чытайце тэкст цалкам па спасылцы.

Запрашаем на цырымонію ўзнагароджання:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–18:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV
87007
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

14-okt, 2026, 20:37

Video
Чарговыя фіналісты прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі (Мяне Няма, 2025)

Ігар Юхневіч каментуе працу над вокладкай так:

Цікавы бэкстэйдж гэтай кнігі ў тым, што спачатку яна планавалася не ананімная. І пэўны час чакала гатовая іншая вокладка, пакуль вырашаліся арганізацыйныя пытанні. Але падчас падрыхтоўкі моцна змянілася кан'юнктура. І разам з аўтаркай мы вырашылі зрабіць выданне ананімным, што запатрабавала поўнай перапрацоўкі. Праз некалькі ітэрацый розных ідэй мы прыйшлі да дэканструктаваных каляндарных сетак. Так, сабраўшы сеткі за перыяд кнігі, і пакінуўшы толькі дні з запісамі, мы атрымалі цікавы патэрн.

Увесь шорт-ліст шукайце на сайце прэміі.

Запрашаем на цырымонію ўзнагароджання:
⏰ 24 кастрычніка, 16:00–19:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV
88006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

14-okt, 2026, 13:25

Photo
🎙 Што адбываецца з беларускай літаратурай сёння і чым адметны юбілейны сезон прэміі Гедройця?

Старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай завітала ў эфір Еўрарадыё, каб паразмаўляць пра 15-ты сезон літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, рэпрэсіі супраць літаратараў, феномен турэмнай літаратуры і будучыню беларускай кнігі ў эміграцыі.

А яшчэ – пра сёлетніх намінантаў прэміі Гедройця, крытэрыі адбору і цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

👀 Глядзіце размову тут.

Запрашаем на фінальную цырымонію прэміі!
⏰ 6-7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск
🤓 Сачыце за навінамі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
96008
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-okt, 2026, 20:50

Photo
Культурныя правы – неад’емная частка правоў чалавека ✅

13 кастрычніка старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай узяла ўдзел у сайд-івэнце Варшаўскай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ, арганізаваным Беларускім Хельсінкскім камітэтам. Тэма: «Правы ў цені: эканамічныя, сацыяльныя і культурныя правы ў сістэме палітычных рэпрэсій у Беларусі».

У сваім выступе Таццяна распавяла пра забароненыя ў Беларусі кнігі, рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, праблемы выкарыстання беларускай мовы ў Беларусі, а таксама перашкоды для рэалізацыі моўных і культурных правоў.

Яна падкрэсліла, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не паляпшаецца. Як прыклад – хваля пераследу незалежных выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, у тым ліку фактычнае спыненне дзейнасці «Тэхналогіі», аднаго з найстарэйшых незалежных выдавецтваў.

Асаблівую ўвагу Таццяна звярнула на лёс Вацлава Арэшкі – палітзняволенага культуролага, які за кратамі цалкам страціў зрок. Яго стан патрабуе неадкладнага рэагавання, а сам Вацлаў – тэрміновага вызвалення.
102007
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-okt, 2026, 17:52

Photo
Зарэгіструйцеся на цырымонію ўручэння прэміі Анемпадыстава!

Менш чым праз два тыдні сустрэнемся ў Варшаве на імпрэзе, прысвечанай беларускаму кніжнаму дызайну!

Мы ўжо пакуем кнігі для выставы і чакаем размоў за келіхам віна 😊, а вас просім зарэгістравацца на сустрэчу праз вось гэтую простую форму (турбуемся, што не ўсім можа хапіць месца): https://forms.gle/Rx8XWuZWpEZpHc6w8

У праграме:
〰️ цырымонія ўзнагароджання
〰️ выстава кніжных вокладак з кароткага спіса прэміі
〰️ прэзентацыя выдання «Форма прысутнасці» і дыскусія з лаўрэатамі мінулых гадоў Святланай Дземідовіч, Анатолем Лазарам і Ігарам Юхневічам, мадэратарка – Вольга Мжэльская
〰️ музыка ад Papa Bo Selektah

Прыходзьце сустрэцца з беларускай кніжнай супольнасцю і пагаварыць пра кнігі!

⏰ 24 кастрычніка, 16:00–19:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі
👉 Падрабязнасці чытайце тут

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры прэміі | Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV
109005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

12-okt, 2026, 20:51

Video
Знаёмімся з чарговымі фіналістамі прэміі імя Міхала Анемпадыстава!

Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва (Skaryna Press, 2025)

Колькі словаў Алены пра сваю працу:

Асноўная тэма вокладкі – тунэль пад горадам, які адначасова становіцца метафарай падарожжа, пошуку і пераадолення перашкод. Гэта і лабірынт, у якім лёгка згубіцца, і карані горада, схаваныя пад яго бачнай паверхняй, і шлях героя, які павінен прайсці праз невядомае, каб у выніку вярнуцца да сябе і дадому. У гэтым вобразе пераплятаюцца падарожжа Дантэ праз пекла, доўгае вяртанне Адысея і логіка старой камп’ютарнай гульні...

Увесь шорт-ліст шукайце на сайце прэміі.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 кастрычніка ў Варшаве. Запрашаем!

⏰ 24 кастрычніка, 16:00–19:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV
142008
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

12-okt, 2026, 18:54

Photo
Заява праваабарончай кааліцыі аб ацэнцы сітуацыі з рэпрэсіямі ў Беларусі

Беларускі ПЭН далучаецца да супольнай заявы праваабарончай кааліцыі.

«Колькасныя паказчыкі рэпрэсій, і найперш колькасць палітвязняў, на сёння не з’яўляюцца адзіным індыкатарам стану сістэмы. Для ацэнкі рэальных змен важныя якасныя індыкатары. Да такіх адносяцца, у першую чаргу, спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў, спыненне катаванняў, жорсткага абыходжання і іншага дыскрымінацыйнага стаўлення да людзей, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды з палітычных прычын, магчымасць для вызваленых палітвязняў паўнавартасна ўдзельнічаць у эканамічным і сацыяльным жыцці і свабодна выбіраць месца знаходжання, адмена «пашпартнага ўказа», магчымасць свабоднай дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і многія іншыя».

👉 Чытайце тэкст заявы цалкам па-беларуску і па-англійску.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас на Patreon
🔖 Зрабіце разавы данат
103006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

12-okt, 2026, 15:30

Photo
15-я літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця абяшчае праграму! 💃

6 і 7 лістапада літаратурная супольнасць – пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы, рэцэнзенты і чытачы – збярэцца ў Гданьску на Свята беларускай літаратуры. У цэнтры ўвагі будуць новая беларуская проза, пытанні перакладу і кнігавыдання, творчасць пісьменніц, жыццё і праца ў эміграцыі, а таксама развіццё беларускай літаратуры па-за межамі радзімы.

У праграме:
〰️ абвяшчэнне вынікаў прэміі і цырымонія ўручэння (музычныя госці – Лявон Вольскі і гітарыст Павел Трыпуць)
〰️ сустрэчы з аўтаркамі і аўтарамі (Аляксандр Карнаўх, Дзяніс Трусаў, Арцём Шуканаў і іншыя)
〰️ дыскусія пра жанчын у літаратуры
〰️ інтэрактыўныя майстар-класы з Перакладчыцкай майстэрняй і «Мовай Нанова»
〰️ выстава графікі Артура Вакарава з вершаванымі тлумачэннямі Сабіны Брыло
〰️ кніжны кірмаш

👉 Чытайце ўсю праграму па спасылцы.

⏰ 6-7 лістапада
📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці
🔗 giedroyc.penbelarus.org

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
125009
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

10-okt, 2026, 13:16

Photo
Сёння – Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Калі дзяржава прысвойвае сабе права вырашаць, хто павінен жыць, а хто – памерці, гэта ставіць пад пагрозу саму ідэю правоў чалавека. Беларускі ПЭН далучаецца да Тыдня супраць смяротнага пакарання, бо жыццё кожнага чалавека мае безумоўную каштоўнасць.

З гэтай нагоды мы хочам узгадаць апублікаваную намі раней прамову Максіма Знака, агучаную на Дзявятым сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання (беларускі сайд-івэнт):

«Праблема смяротнага пакарання ў Беларусі не толькі ў тым, што яно існуе, але і ў тым, што сама працэдура – гэта псіхалагічнае катаванне. У законе прапісана, што асуджанаму на смерць не паведамляюць, калі адбудзецца расстрэл. Яго ніколі не папярэджваюць загадзя. Ён проста чакае, гэтае чаканне можа быць доўгім ці кароткім. Ён не можа падрыхтавацца, не можа развітацца. Больш за тое, месца пахавання і дэталі выканання прысуду – найвышэйшая дзяржаўная таямніца».

👉 Прамову можна прачытаць па-англійску і па-беларуску.
129005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

09-okt, 2026, 22:43

Video
Знаёмімся з фіналістамі прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку:

Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева (Лысы чэрап)

Вось што кажа пра вокладку адзін з аўтараў Андрэй Фядорчанка:

Узялі за аснову невялікі тэкст «Механічныя аркестры П’ера Басцьена», у якім гаворка ідзе пра Нажніцы і Сакавіцкага Зайца. Мне хацелася праз гэтыя дзве выявы перадаць ідэю «Свету як пазла», які можна скласці з, падавалася б, абсурдных, непраўдападобных і эклектычных фрагментаў, але пры гэтым логіка светабудовы застанецца непарушнай. Усё ў ім можна замяніць, падлатаць і, калі трэба, адрамантаваць.

Увесь шорт-ліст шукайце на сайце прэміі.

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава адбудзецца 24 кастрычніка ў Варшаве. Запрашаем!

⏰ 24 кастрычніка, 16:00–19:30
📍 REDAKCJA BAR, ul. Marszałkowska 21/25, Варшава
😊 Уваход па рэгістрацыі

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture»
Партнёры: Redakcja Bar, Reform.news, Fundacja Trzy Trąby, Belsat TV
149008
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

05-okt, 2026, 20:16

Photo
Беларускі ПЭН на восеньскай сесіі ПАРЕ ў Страсбургу

29 верасня – 2 кастрычніка прадстаўніцы Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і Ірына Козікава правялі серыю стратэгічных сустрэч з ключавымі структурамі Савета Еўропы і ПАРЕ, а таксама з прадстаўнікамі краін-сябраў. Гаварылі пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай культуры і становішча культурных дзеячаў у Беларусі і ў выгнанні.

«Падтрымка беларускай культуры – гэта не толькі адказ на рэпрэсіі, але і стратэгічная інвестыцыя ў дэмакратычную ўстойлівасць, захаванне беларускай ідэнтычнасці і будучыню незалежнай Беларусі».

На сайд-івэнце ПАРЕ, прысвечаным лічбавым формам транснацыянальных рэпрэсій, Ірына Козікава распавяла, як ціск на арганізацыі ў выгнанні праз лічбавую прастору стварае рызыкі для людзей унутры Беларусі – прымушае адмаўляцца ад чытання беларускіх медыя, падпісак, удзелу ў культурных падзеях і кантактаў з незалежнымі арганізацыямі.

❤️ Мы ўдзячныя PEN International, Human Rights House Foundation і Article 19 за падтрымку гэтай адвакацыйнай паездкі.
2100015
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Новая кніга ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚

7 верасня 2026 года суд Цэнтральнага раёна г. Мінска https://bannedbooks.penbelarus.org/10-09-2026-adna-novaya-kniga-u-spise-ekstremisczkih-materyyalau/яшчэ адну кнігу:

〰️ Марк Леви, «Ноа», (Москва: «Иностранка», «Азбука-Аттикус», 2023)

«Ноа» Марка Леві – заключная частка трылогіі пра «Групу 9», каманду хакераў, якія выкрываюць карупцыю і злачынствы ўплывовых людзей. Гэтым разам у цэнтры сюжэта – аўтарытарная дзяржава, палітычныя зняволеныя і спроба вызваліць апазіцыянера. Частка дзеяння адбываецца ў Беларусі: сярод пазнавальных рэалій – Мінск і Акрэсціна.

Можна меркаваць, што менавіта гэтая пазнавальнасць і магла стаць прычынай забароны кнігі. Хоць раман мастацкі, апісаная ў ім дыктатура мае выразныя беларускія рысы: палітычныя зняволеныя, Акрэсціна, пераслед апанентаў улады і супраціў рэпрэсіўнай сістэме.

Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла лічбу 378. Падрабязней чытайце на сайце http://bannedbooks.penbelarus.org/.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
104003
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Чаму варта удзельнічаць у Перакладчыцкай майстэрні? 🍊

Да 1 кастрычніка прымаюцца заяўкі на ўдзел у Перакладчыцкай майстэрні.

Займаецеся перакладамі на беларускую мову ці хочаце паспрабаваць сябе ў гэтым? Далучайцеся да нашай творчай прасторы, дзе перакладчыкі і перакладчыцы мастацкай літаратуры збіраюцца разам, дзеляцца спробамі перакладу і абмяркоўваюць узніклыя праблемы.

Ці варта удзельнічаць у майстэрні? Чытайце водгукі выпускніц і выпускнікоў папярэдніх сезонаў і рашайцеся!

Заняткі пачнуцца 15 кастрычніка і будуць анлайн кожны чацвер з 18:00 да 20:00 беларускага часу (альбо да заканчэння працы над апошнім перакладам 🙂). Удзельнічаць можна ананімна.

Вядоўца – Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе.

⏳ Дэдлайн: 1 кастрычніка
📎 https://forms.gle/4hHR8FJpor7rfZG58 (далучыце да формы зроблены вамі пераклад).
👉 https://penbelarus.org/2026/09/01/perakladchyczkaya-majsternya-adkryvae-czynamonavy-sezon.html.

Адчуйце смак восені і творчасці разам з цынамонавым сезонам! 🍂
117008
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты, прысвечаная помнікам і іх ролі ў перайначванні гісторыі.

"Неяк нечакана абрынаецца на нас інфармацыя пра новыя гістарычныя знакі.

Вось і блогераў павезлі на месца былой Валадаркі. То бок Валадарка як вуліца імя Валадарскага засталася, нічога яна не былая. Проста Пішчалаўскі замак страціў гордае званне следчага ізалятара № 1 і ператвараецца ў цалкам сучасную зону для забаў.

Не, у адрозненне ад суседзяў па СІЗА, я не абураны тым, што фудкорт ці гатэль будуць адкрытыя ў памяшканнях, «дзе нас катавалі». Можа, таму, што мяне там не катавалі, а тое, што адбывалася, я лічыў не катаваннем, а натуральным у сучаснай Беларусі выпрабаваннем для немаладога дзядзькі, які паспеў прайсці пэўны шлях у палітыцы.

Але ж – супала.

Гісторыю перапісваюць у нас на вачах, прычым не толькі на паперы".

👉 https://penbelarus.org/2026/09/07/akupaczyya-pomnikami-autarskaya-kalonka-alyaksandra-fyaduty.html.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
135005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч, дачка Алеся Адамовіча.

Наталля заўсёды была неад’емнай часткай гісторыі https://adamovic.penbelarus.org/, заснаванай Беларускім ПЭНам. Яна цікавілася ўсім, што адбывалася вакол прэміі, падтрымлівала яе і ў меру сваіх магчымасцяў дапамагала. Калі цырымоніі ўручэння праходзілі ў Беларусі, Наталля прыходзіла на іх і брала ўдзел ва ўшанаванні лаўрэатаў.

Мы ўдзячныя ёй за гэтую шматгадовую прысутнасць побач, за ўвагу, падтрымку і клопат пра захаванне памяці і спадчыны Алеся Адамовіча.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Наталлі.

Фота: Радыё Свабода
1450014
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
📷 Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі

Нашыя партнёры Дацкі інстытут культуры разам з ICON× і Good People ApS запрашаюць фатографаў і фатографак у анлайн-школу, якая пройдзе з сярэдзіны верасня да канца лістапада 2026 года.

У праграме – 12 анлайн-сесій, палявая праца, індывідуальнае ментарства і абмен досведам. Удзельнікі будуць працаваць з партрэтнай і дакументальнай фатаграфіяй, святлом, інтэрв’ю, візуальным сторытэлінгам і этыкай працы з уразлівымі людзьмі. Ментар праграмы – дацкі фатограф і візуальны мастак Martin Thaulow.

Будуць адабраныя па 2 удзельнікі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Вынікам школы стане супольнае выданне з фотаздымкамі і гісторыямі ўдзельнікаў.

⏰ Інфасесія: 9 верасня, 17:30–19:30 CEST
⏳ Дэдлайн заявак: 15 верасня, 23:59 CEST
👉 https://www.formpl.us/form/6617664196771840.
👉 https://iconxnetwork.org/news/photography-school-open-call/.

Працоўная мова – англійская.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
168005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Новае апавяданне Максіма Знака 😊

Максім Знак – адвакат, бард, пісьменнік, сябра Беларускага ПЭНа – вядомы сваімі трапнымі і дасціпнымі кароткімі апавяданнямі. З прыемнасцю пачынаем серыю публікацый яго тэкстаў з будучай кнігі беларускіх юрыстаў, якія ён сам апісвае так:

«Беларускіх адвакатаў маглі пазбавіць беларускай ліцэнзіі, але не маглі пазбавіць пачуцця гумару ды тых гісторый, якія здараюцца штодня і надаюць беларускаму прававому асяроддзю ўпэўнены кафкіянскі вайб. Калегі падрыхтавалі кнігу з адвакацкімі байкамі – пра абсурд, смешнае і горкае ў прафесіі, і пра ўсё астатняе, набалелае, і я з задавальненнем далучыўся да праекту, узгадаўшы некалькі баек са свайго праўніцкага досведу. Актуальнасці яны не страцілі. Хутчэй наадварот».

👉 Першае апавяданне пад назвай «Ідыёт» https://penbelarus.org/2026/09/04/idyyot-advakaczkiya-bajki-maksim-znak.html.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
144007
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» 📚

1 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва https://bannedbooks.penbelarus.org/03-09-2026-dzve-novyya-knigi-u-spise-ekstremisczkih-materyyalau/:

〰️ Анатоль Санаценка, «Вяртанне на Радзіму» (Мiнск: «Галiафы», 2016) / Кнігазбор: http://Kamunikat.org/
〰️ Анатоль Варшаўскі, «Нябесны лён» (Кнігазбор: http://Kamunikat.org/, 2024)

Анатоль Санаценка – паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. «Вяртанне на Радзіму» – першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй – пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі.

Анатоль Варшаўскі – беларускі паэт і перакладчык, які ў 90-2000-я гады жыў і працаваў у Беларусі. У кнізе змешчаны творы розных гадоў гэтага лірычнага паэта, які ўспадкаваў традыцыі беларускай класікі.

Колькасць кніг, забароненых у Беларусі, перавысіла лічбу 377. Падрабязней чытайце на сайце http://bannedbooks.penbelarus.org/.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
145005
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Амаль дэтэктыўная гісторыя пра шопінг. Аўтарская калонка Лявона Вольскага

Новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра падступныя выкрунтасы гандлёвых цэнтраў 👟👟👟

«– Гэта ня ў нас пішчыць, – з падазрэньнем гледзячы на мяне, сказаў супрацоўнік крамы.

"А ў каго тады?" – падумаў я. Піск не сьціхаў. Я выйшаў з абутковае крамы і пакрочыў па гандлёвым цэнтры. Высокі настойлівы гук не перапыняўся. Можа быць, недзе побач спрацавала якаясьці сыгналізацыя? Я ішоў хуткай хадою, але мярзотны высокі гук быў побач. Здавалася, ён перасьледуе мяне. Я мінаў краму за крамай, а піск заставаўся нязьменны».

👉 https://penbelarus.org/2026/09/03/amal-detektyunaya-gistoryya-pra-shoping-autarskaya-kalonka-lyavona-volskaga.html

Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».

📸 Фота: https://www.instagram.com/darya.kaleda/

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
125004
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Photo
Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча ☄️

На працягу трыццаці гадоў прэмія Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. Сёння, у афіцыйны дзень народзінаў класіка, мы радыя абвясціць https://penbelarus.org/2026/09/03/karotki-spis-premii-imya-alesya-adamovicha-2026-goda-za-tvory-2025-goda.html:

〰️ Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук
〰️ Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк
〰️ Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова
〰️ Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі
〰️ Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў
〰️ Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык

Віншуем фіналістаў! Падрабязней чытайце на сайце прэміі:  https://adamovic.penbelarus.org/

Алесь Адамовіч – літаратар, сцэнарыст, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа. У наступным годзе нас чакае 100-гадовы юбілей Алеся Адамовіча – і з гэтай нагоды мы распачынаем год, прысвечаны пісьменніку, з рознымі імпрэзамі, сустрэчамі і публікацыямі. Сачыце за навінамі!

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
132008
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

13-sen, 2026, 13:26

Video
Кніга «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм (Gulag. A History. Anne Applebaum) з аўтографам аўтаркі – першая замежная кніга ў нашай калекцыі забароненых у Беларусі кніг!

Кніга была ўнесеная ў https://bannedbooks.penbelarus.org/harmful_list/#:~:text=«ГУЛАГ»,ЭннЭпплбаум 24 студзеня 2025 года.

Калі вы маеце забароненую кнігу і хацелі б яе ахвяраваць у нашу калекцыю – мы з радасцю яе прымем. Наш збор фармуецца валанцёрскімі высілкамі і мы будзем удзячныя дапамозе! Напішыце нам на пошту [email protected].

Праверыць кнігі з вашых паліц вы можаце на сайце http://bannedbooks.penbelarus.org/:
👉 https://bannedbooks.penbelarus.org/extremist_list/, прызнанай «экстрэмісцкімі матэрыяламі»;
👉  https://bannedbooks.penbelarus.org/harmful_list/, «распаўсюджванне якіх здольнае нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Сабраныя кнігі мы рэгулярна паказваем разам з https://bannedbooks.penbelarus.org/exhibition/ на розных міжнародных імпрэзах. Наша калекцыя – гэта напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае. Бо слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць.
138006
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

29-avg, 2026, 11:56

Photo
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💜

💜 У беластоцкім выдавецтве «Kamunikat. org» https://kamunikat.shop/прадукт/kniha-nekralohau/?v=288404204e3d, укладзеная Наталляй Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам, леташнімі пераможцамі прэміі імя Францішка Багушэвіча. Выданне адлюстроўвае праз некралогі сапраўднае, бурлівае жыццё беларусаў замежжа.

💜 Зміцер Бартосік https://audiobooksby.com/books/na-arbicie-zviazdy Валянціна Тараса пад назвай «На арбіце «Звязды». Аўтар стварае асабістую карціну эпохі «паўзверх старонак» афіцыйнай гісторыі СССР і Беларусі.

💜 30 жніўня ў Берліне https://www.instagram.com/p/DcYJ__2DEko/?igsi=MWxtZXE3aG1yMHJhYw== пасярод саду з беларускімі і ўкраінскімі аўтаркамі. Чытаюць: Ірына Коткалова, Юля Цімафеева, Анка Упала, Оксана Щур. Творы прагучаць па-беларуску і па-ўкраінску з перакладам на нямецкую.

💜 Праект http://audiobooks.by/ https://audiobooks.by/books/zanzibar прэміі Гедройця мінулага сезону. «Занзібар» Сяргея Дубаўца цяпер можна паслухаць на сайце аўдыявыдавецтва. Чытае кнігу сам аўтар.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце нас https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
72002
Беларускі ПЭН logo
Беларускі ПЭН

29-avg, 2026, 11:56

Photo
Паэтычная прэмія імя Адама Міцкевіча ў Польшчы 🏄‍♀️

Першы польска-беларуска-ўкраінскі паэтычны конкурс пад патранатам Адама Міцкевіча запрашае да ўдзелу. Конкурс адкрыты для моладзі і дарослых (15+) з усёй Польшчы. Прымаюцца аўтарскія вершы на беларускай, польскай або ўкраінскай мовах, натхнёныя любоўю да мовы і радзімы, памежжам, выгнаннем, свабодай і голасам.

Лепшыя вершы прагучаць на фінальным паэтычным слэме ў межах XIV Фестывалю незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве 24 кастрычніка 2026 года.

Журы прэміі: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Агнешка Маткоўска.

Узнагароды: грашовая прэмія + запрашэнне ў Школу маладога пісьменніка + публікацыя на літаратурным партале https://www.taubinpoetry.com/.

⏳ Заяўкі прымаюцца да 31 жніўня 2026 года.
📩 [email protected]
👉 https://zawolnosc.eu/2026/08/nagroda-poetycka-im-adama-mickiewicza/.

Калі для вас бяспечна:
🔖 Падтрымайце дзейнасць нашых экспертаў https://patreon.com/PENBelarusBY
🔖 Зрабіце https://buy.stripe.com/14k7vK1Ij9890nefYY
93004

Showing 30 of 118 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Беларускі ПЭН Telegram kanali nima haqida?+

Беларускі ПЭН (@penbelarus) — tgdio da Pinay kontenti toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 495 obunachi bor.

Беларускі ПЭН (@penbelarus) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @penbelarus ga bepul obuna bo‘ling.

Беларускі ПЭН yaxshi Pinay kontenti kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Беларускі ПЭН reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 495 obunachi bor. O‘xshash Pinay kontenti kanallar bilan solishtiring.

Беларускі ПЭН statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @penbelarus sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.