Народныя амбасады Беларусі Telegram channel photo

Народныя амбасады Беларусі

@peofbelarusPublic Channel

Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах. Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot E-Mail: [email protected]

78

Last views

601 (601 subscribers)
A'zolar
—
Rating
74
Total Posts
Oct 19, 2026, 5:06 PM
Yangilangan
Oct 28, 2025
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameНародныя амбасады Беларусі
Username@peofbelarus
CategoryMimlar (Memes)
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar601
Channel TypePublic Channel
Created28-okt, 2025
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#152568+335
Til reytingi
#972-12
Toifa reytingi
#3971+4

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 60130 Days growth: +30.5%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026598
21:09:2026598
22:09:2026598
23:09:2026598
24:09:2026598
25:09:2026598
26:09:2026598
27:09:2026598
28:09:2026598
29:09:2026598
30:09:2026598
01:10:2026598
02:10:2026598
03:10:2026598
04:10:2026598
05:10:2026598
06:10:2026598
07:10:2026598
08:10:2026598
09:10:2026598
10:10:2026598
11:10:2026598
12:10:2026603
13:10:2026603
14:10:2026603
15:10:2026603
16:10:2026603
17:10:2026603
18:10:2026603
19:10:2026601
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 30:03:2026605
Week of 06:04:2026604
Week of 13:04:2026600
Week of 20:04:2026601
Week of 27:04:2026601
Week of 04:05:2026608
Week of 11:05:2026608
Week of 18:05:2026608
Week of 25:05:2026609
Week of 01:06:2026609
Week of 08:06:2026608
Week of 15:06:2026608
Week of 22:06:2026613
Week of 29:06:2026613
Week of 06:07:2026613
Week of 13:07:2026607
Week of 20:07:2026606
Week of 27:07:2026603
Week of 03:08:2026603
Week of 10:08:2026597
Week of 17:08:2026597
Week of 24:08:2026595
Week of 31:08:2026598
Week of 07:09:2026598
Week of 14:09:2026598
Week of 21:09:2026598
Week of 28:09:2026598
Week of 05:10:2026598
Week of 12:10:2026603
Week of 19:10:2026601
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 2026601
May 2026609
June 2026613
July 2026603
August 2026595
September 2026598
October 2026601
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026601

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1🧑‍🏫👨🏼‍🏫 Школа народнай дыпламатыі989
  2. #2🇩🇰 У Даніі выдадзены першы пашпарт замежніка грамадзянке Беларусі бе525
  3. #3🇧🇬 Добрыя навіны ад https://www.facebook.com/share/p/1EvHFUpNgd/480
  4. #4🌍 На V дыяспаральнай канферэнцыі было прэзентавана даследаванне «Падл463
  5. #5🗺️ Мэпінг праблемаў беларусаў у замежжы392
  6. #6🇸🇪Народная амбасада Беларусі ў Швецыі правяла ўрачысты прыём у Стакг370
  7. #7🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі355
  8. #8Першая двухбаковая сустрэча Зяленскага і Ціханоўскай351
  9. #9📚 Вольны Беларускі Ўніверсітэт — адукацыя для будучыні дэмакратычнай 341
  10. #10🎊Калядным цудам — быць!338

So'nggi postlar

Photo
🇮🇪 У Ірландыі беларусы змогуць працягваць ВНЖ з пратэрмінаваным пашпартам

Кожны выпадак будуць ацэньваць індывідуальна, а заяўнікам трэба будзе патлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы дакумент.

Пра гэта паведаміў міністр міграцыі Ірландыі Колм Брофі ў адказ на запыт дэпутата — піша «Зеркало».

Раней падобныя захады для беларусаў прынялі Іспанія, Швецыя і Данія.
78008
Photo
📚«Беларусь. Галасы забароненых кніг»

За што ў Беларусі забараняюць кнігі, хто ацэньвае іх «шкоднасць» і як агулам працуе механізм цэнзуры? Дакладных адказаў на гэтыя пытанні няма. Асаблівасць беларускай сітуацыі – у адсутнасці ўцямнага тлумачэння з боку рэпрэсіўных структур. Кнігі знікаюць з бібліятэк, крам, школьных праграм – і разам з імі знікаюць важныя ідэі пра мову, гісторыю, свабоду.

Арганізатары выставы аб’ядналі гісторыі аўтараў і іх твораў, якім дзяржава вынесла прысуд: «экстрэмізм», «шкода для нацыянальных інтарэсаў», «непажаданая інфармацыя».

"Мы даем галасы кнігам, якім у краіне наканавана маўчаць, нагадваючы нам пра тое, што слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць".

Выстава арганізавана Народнымі амбасадамі Беларусі сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка» і Беларускім ПЭНам ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Латвіі.

🗓 21 кастрычніка а 17:00
📍 Mūkusalas iela 3, Rīga  (галерэя M паверха)

Уваход па папярэдняй рэгістрацыі
👉 па спасылцы.
Пры сябе мець пасведчанне асобы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
108003
Photo
⚡️Адкрываць свет - файная справа! Дзелімся водгукам сям'і, у якой і мама, і тата перажылі турму ў Беларусі.

”Вялікі беларускі дзякуй за неверагодны адпачынак! Мы - сям'я былых палітычных зняволеных. Спачатку нашыя дзеці былі 3 гады без таты, а за месяц да яго вяртання дадому затрымалі маму. На 2 гады дзеці засталіся без яе. Пасля ўз'яднання сям'і мы марылі аб сумесным адпачынку, і наша мара здзейснілася! Італія, сонца, мора, неверагодныя краявіды… Гэта былі лепшыя 10 дзён за апошнія 5 гадоў. Калі шчаслівы ты, і тым жа шчасцем свецяцца вочы родных, якія побач, - гэта найлепшыя моманты. Зараз мы ведаем, як выглядае рай: гэта — любімая Італія. Яшчэ раз шчыры дзякуй за цудоўныя апартаменты каля мора, падтрымку ўвесь час адпачынку і за ўсё тое неабходнае дзеля нашых уражанняў!”

❤️Дзякуй Народным амбасадам Беларусі! Няхай такія водгукі натхняюць кожнага, хто спрычыніўся да адпачынку сем'яў!
81003
10 кастрычніка — Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

На гэтым тыдні ў розных краінах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя барацьбе за адмену смяротнага пакарання. Для Беларусі гэтая тэма мае асаблівае значэнне.
Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы, дзе смяротнае пакаранне не толькі захоўваецца ў заканадаўстве, але і прымяняецца на практыцы.
Выкананне смяротных прысудаў у Беларусі суправаджаецца асаблівай закрытасцю. Сваякоў загадзя не паведамляюць пра дату расстрэлу, целы пакараных не выдаюць сем'ям, а месца пахавання застаецца невядомым.
Але пасля 2020 года праблема набыла яшчэ адно небяспечнае вымярэнне.
У 2022 годзе ў Беларусі пашырылі магчымасць прымянення смяротнага пакарання за замах на здзяйсненне актаў тэрарызму, а ў 2023 годзе — за дзяржаўную здраду для асобных катэгорый дзяржаўных службоўцаў і вайскоўцаў.
Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што абвінавачанні ў тэрарызме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі і ў палітычна матываваным пераследзе. У сітуацыі, калі права на справядлівы суд сістэматычна парушаецца, а незалежная адвакатура знаходзіцца пад ціскам, пашырэнне прымянення смяротнага пакарання стварае дадатковыя пагрозы для правоў чалавека.

🇱🇹 Літва адмяніла смяротнае пакаранне ў 1998 годзе. Сёння адмова ад яго з'яўляецца адным з фундаментальных праваабарончых прынцыпаў еўрапейскай прававой прасторы.
Для беларусаў, якія жывуць у Літве, гэты досвед асабліва важны. Ён паказвае, што адмова дзяржавы ад смяротнага пакарання — рэальнае рашэнне і важны крок да сістэмы правасуддзя, заснаванай на павазе да правоў чалавека.

💬 Алена Волкава, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве, праваабаронца:
«Для мяне як праваабаронцы гэта не абстрактная дыскусія пра пакаранне і справядлівасць. Гэта пытанне пра межы дзяржаўнай улады і каштоўнасць чалавечага жыцця.
Я перакананая, што дзяржава не павінна мець права забіваць чалавека ад імя закона. Нават за самае цяжкае злачынства.
І я вельмі хачу, каб Беларусь перастала быць апошняй краінай Еўропы, дзе існуе смяротнае пакаранне».

Народная амбасада Беларусі ў Літве далучаецца да міжнароднага закліку аб адмене смяротнага пакарання і падтрымлівае патрабаванне неадкладнага ўвядзення мараторыя на выкананне смяротных прысудаў як першага кроку да яго поўнай адмены.
Права на жыццё — права чалавека. Дзяржава павінна яго абараняць, а не пазбаўляць.
140004
Photo
Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі»

У рэзалюцыі адзначаецца, што права на жыцьцё і недатыкальнасьць чалавечай годнасьці вызначаюць межы любой дзяржаўнай улады. Сьмяротнае пакараньне парушае гэтыя прынцыпы, робіць судовую памылку фатальнай і незваротнай ды ператварае правасудзьдзе ва ўзаконенае пазбаўленьне жыцьця ад імя дзяржавы.

Асобна ў дакумэнце падкрэсьліваецца небясьпека зьменаў 2022 і 2023 гадоў, якімі рэжым Лукашэнкі пашырыў сфэру прымяненьня сьмяротнага пакараньня на так званыя «замах на тэрарызм» і «дзяржаўную здраду». Ва ўмовах татальнага палітычна матываванага перасьледу і поўнага зьнішчэньня незалежнага суду гэтыя нормы могуць быць выкарыстаныя супраць палітычных апанэнтаў рэжыму.

Рэзалюцыя надзяляе дэлегацыю Каардынацыйнай Рады мандатам адстойваць поўную і безумоўную адмену сьмяротнага пакараньня падчас патэнцыйнага Круглага стала паміж дэмакратычнымі сіламі і прадстаўнікамі рэжыму. Дэлегацыя павінна дамагацца замацаваньня гэтага рашэньня ў выніковых палітычных дамоўленасьцях, увядзеньня неадкладнага мараторыю, замены ўжо вынесеных сьмяротных прысудаў і поўнага выключэньня сьмяротнага пакараньня з крымінальнага заканадаўства з наступным замацаваньнем яго забароны ў Канстытуцыі Беларусі.

Адмена сьмяротнага пакараньня — гэта ня толькі пытаньне правоў чалавека, але і неабходная ўмова вяртаньня Беларусі ў эўрапейскую прававую прастору. Яна адкрые шлях да будучага далучэньня Беларусі да Рады Эўропы і міжнародных мэханізмаў абароны правоў чалавека.

Рэзалюцыя прынятая Агульным паседжаньнем Каардынацыйнай Рады 4-га скліканьня 8 кастрычніка 2026 году. За рэзалюцыю прагаласавалі 52 дэлегаты, супраць — 1. 

Аўтар праэкту рэзалюцыі — Мікіта Семяненка, фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”». Канчатковая рэдакцыя ўлічвае прапановы іншых дэлегатаў і дэлегатак Каардынацыйнай Рады.

Поўны тэкст рэзалюцыі
116002
Photo
Банк не хоча адкрываць рахунак?

Беларусы ў ЕС па-ранейшаму сутыкаюцца з адмовамі банкаў праз грамадзянства, дакументы або дадатковыя праверкі. Пры гэтым, у многіх выпадках можна звярнуцца па basic payment account — базавы плацёжны рахунак. Але не ўсе ведаюць пра такую магчымасць.

Што гэта і як патрабаваць адкрыцця базавага рахунку ў ЕС — у картках.
113002
Photo
🛡️ Октябрь — месяц кибербезопасности!

Digital Skills Coalition Belarus присоединяется к European Cybersecurity Month (ECSM) 2026 — общеевропейской кампании по повышению осведомлённости о кибербезопасности, которую координирует ENISA при поддержке Европейской комиссии и партнёров по всей Европе.

И мы решили, что лучший способ говорить о цифровой безопасности — не только читать о ней, а делать.

Поэтому запускаем:

🔥 30 ДНЕЙ — 30 ЗАДАНИЙ ПО ЦИФРОВОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

Каждый день октября здесь, в нашем Telegram-канале, будет появляться одно небольшое практическое задание. Будем проверять пароли, настраивать 2FA, разбираться с фишингом, приватностью, VPN, резервными копиями, безопасностью смартфонов и компьютеров, восстановлением аккаунтов, физическими ключами безопасности, безопасным использованием AI и многим другим.

А помогать нам будут новые герои Digital Skills Coalition Belarus:

🦊 Киберлисица — думает, исследует и раскрывает цифровые головоломки.

🐕 Киберпёс — замечает угрозы и предупреждает команду, когда что-то не так.

🦫 Кибербобр — обожает технологии и… нажимает практически на всё, что видит. Ссылка? Клик! QR-код? Уже сканирует! «Разрешить приложению доступ»? Палец уже над кнопкой.

Именно поэтому официальный девиз European Cybersecurity Month — #ThinkB4UClick — ему особенно пригодится 🙂

🎁 А ещё будут призы.

Участников, которые выполнят все 30 заданий, ждут полезные для цифровой безопасности подарки: privacy screens для телефонов и компьютеров, годовые VPN-подписки, физические ключи безопасности и ещё несколько сюрпризов.

Первое задание — уже Завтра.

30 дней. 30 заданий. 30 небольших действий для более защищённой цифровой жизни.

🔗 Подробнее о нашей кампании

🔗 European Cybersecurity Month — ENISA:

🔗 ECSM 2026 — EU Agenda

#CyberSecMonth #ThinkB4UClick #DigitalSkillsBY
177005
Photo
⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеянняў»

25 верасня ў Вільні юрыдычны дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і праваабаронцы абмеркавалі абарону беларусаў і адказнасць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі.

Падчас сустрэчы, у якой брала ўдзел і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве Алена Волкава, былі разгледжаны наступныя пытанні:
— сітуацыя з палітычнымі зняволенымі і рэпрэсіямі, якія працягваюцца;
— дакументаванне злачынстваў і міжнародныя механізмы адказнасці;
— транснацыянальныя рэпрэсіі і злоўжыванні механізмамі Інтэрпола;
— юрыдычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы і беларускі за мяжой;
— падрыхтоўка даследавання Belarus: «Welcome Home» — пра выпадкі затрыманняў і пераследу беларусаў і беларусак пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.

Больш падрабязней пра сустрэчу
👉 па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
284005
Photo
🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026

22-23 верасня ў Варшаве прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, сяброўка Міжнарднай камісіі КР Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Minsk Forum 2026.

Падчас панэлі «Прававыя дакументы беларускай дыяспары і прававы статус беларусаў у краінах пражывання» яна прадставіла праект Mapping Legalization and Document Problems of Belarusians in Exile, які рэалізуецца пры падтрымцы GMF.
Праект ахоплівае 20 краін Еўропы. На аснове інтэрв’ю з экспертамі ў кожнай краіне, аналізу заканадаўства і адміністрацыйнай практыкі, статыстыкі і канкрэтных кейсаў беларусаў даследуюцца праблемы легалізацыі, дакументаў, мабільнасці і бяспекі.

Сярод ключавых пытанняў — пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і магчымасць атрымання пашпартоў іншаземца, падаўжэнне ВНЖ і ПМЖ, міжнародная абарона і натуралізацыя без адмовы ад беларускага грамадзянсва, атрыманне і прызнанне дакументаў з Беларусі, апастыль, даведкі і пасведчанні, дакументы для дзяцей, якія нарадзіліся за мяжой. Таксама даследуюцца пытанні доступу да банкаўскіх паслуг, транснацыянальных рэпрэсій і выкарыстання механізмаў Interpol.

Асобная ўвага надаецца добрым практыкам: рашэнням, якія ўжо працуюць у адных краінах і могуць быць выкарыстаныя ў іншых. Па кожнай краіне будуць падрыхтаваныя канкрэтныя рэкамендацыі для нацыянальных уладаў, дыяспары і беларускіх дэмакратычных сіл.

«Няма краіны, дзе былі б вырашаныя ўсе праблемы беларусаў. Але няма і краіны, дзе мы не маглі б знайсці хаця б адно карыснае рашэнне.
У многіх выпадках нам не трэба вынаходзіць новае. Трэба знайсці тое, што ўжо працуе ў іншай еўрапейскай краіне, адаптаваць і перанесці гэтую практыку.
Таму наш праект — гэта не толькі мэпінг праблем. Фактычна мы таксама робім мэпінг рашэнняў », — падсумавала Аляксандра Мамаева.

Пасля прэзентацыі ўдзельнікі працавалі ў групах, дзе абмеркавалі асноўныя праблемы беларусаў у розных краінах, магчымыя шляхі іх вырашэння, што могуць зрабіць нацыянальныя ўлады і якая каардынацыя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі для гэтага неабходная.

Здымкі: Нямецка-беларускае таварыства (dbg e.V.)

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
211009
Photo
🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага!

Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў!

Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў абароне правоў чалавека, дапамозе людзям і адстойванню чалавечай годнасці. Яго шматгадовая праца стала важнай часткай гісторыі беларускага праваабарончага руху і атрымала міжнароднае прызнанне.
Сёння мы жадаем Алесю найперш здароўя і сіл, натхнення і новых задум, больш светлых і радасных момантаў, часу з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
І няхай наперадзе будзе яшчэ шмат гадоў плённай працы дзеля правоў чалавека і свабоднай Беларусі.

З Днём народзінаў, Алесь! 🌿🤍❤️🤍
1360011
Photo
🎼 Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння?

Запрашаем на вечар, прысвечаны дню нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага — кампазітара, дыпламата і палітычнага дзеяча, чыя біяграфія і спадчына сталі часткай еўрапейскай гісторыі.

Фларэнцыя займала ў яго жыцці асаблівае месца: тут Агінскі правёў апошнія гады жыцця і тут, у базіліцы Санта-Крочэ, ён пахаваны.

Вечар распачнецца з афіцыйных прывітанняў, пасля якіх прафесар Jan Władysław Woś выступіць з дакладам «Michał Kleofas Ogiński. Un europeo tra patria, musica e libertà».

Пасля канцэрта запрашаем застацца на аперытыў і працягнуць вечар разам.

Мерапрыемства арганізавалі Народная амбасада Беларусі ў Італіі і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці сумесна з Ганаровым консульствам Рэспублікі Польшча ў Фларэнцыі.

📅 25 верасня | 17:30
📍 Via di S. Giuseppe, Firenze

Уваход вольны. Будзем рады бачыць вас у Фларэнцыі! 🤍❤️🤍
166003
Photo
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына МакЛейн узяла ўдзел у экспертным вэбінары Офіса Святланы Ціханоўскай «Падтрымка беларусаў сёння, пашырэнне магчымасцей заўтра: сацыяльная палітыка для Новай Беларусі»

​У сваім выступе Ірына прадставіла сацыяльную палітыку як аснову будучай грамадскай дамовы паміж грамадзянамі і дзяржавай. У цяперашняй Беларусі доступ да занятасці, сацыяльнай падтрымкі і дзяржаўных паслуг звязаны з сістэмай палітычнай залежнасці. У дэмакратычнай Беларусі сацыяльная абарона мусіць грунтавацца на правах грамадзян, празрыстых рашэннях, прафесійнай незалежнасці і магчымасці аспрэчваць дзеянні дзяржаўных інстытутаў.

​Асобная ўвага была нададзеная эканамічнай абгрунтаванасці будучай сістэмы.

​«Моцная сацыяльная дзяржава патрабуе ўстойлівага фінансавання, аднак выдаткі на ахову здароўя, сацыяльную дапамогу, адукацыю і падтрымку сем’яў таксама з’яўляюцца інвестыцыямі ў чалавечы патэнцыял і эканамічную актыўнасць.
​Практычным прыкладам салідарнасці стала «Раёнка», лічбавая платформа для бясплатных і ананімных медыцынскіх кансультацый людзям унутры Беларусі. У верасні пачаўся збор сродкаў, пачатак кансультацый запланаваны на кастрычнік. Праект дазволіць адначасова аказваць неабходную дапамогу і захоўваць прафесійныя сувязі паміж беларускімі лекарамі за мяжой і людзьмі ўнутры краіны».

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
2050011
Photo
🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Bled Strategic Forum 2026.

Bled Strategic Forum, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня у Славеніі – гэта адзін з ключавых міжнародных форумаў у рэгіёне, які штогод збірае палітычных лідараў, дыпламатаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.

Сёлета ў цэнтры дыскусій былі еўрапейская і рэгіянальная бяспека, вайна Расіі супраць Украіны і перспектывы міру, будучыня трансатлантычных адносін, пашырэнне Еўрапейскага саюза, кібербяспека і супрацьдзеянне дэзінфармацыі.

«Для нас вельмі важна прысутнічаць на такіх міжнародных пляцоўках, каб Беларусь заставалася на парадку дня еўрапейскіх партнёраў. Гэта таксама магчымасць дзяліцца беларускай экспертызай у пытаннях рэгіянальнай бяспекі і адначасова выкарыстоўваць міжнародныя кантакты для вырашэння канкрэтных праблем беларусаў, якія жывуць за мяжой», — адзначыла https://slovenia.belarusabroad.org/

Падчас размоваў з прадстаўнікамі  Міністэрства замежных спраў Славеніі, замежнымі палітыкамі і дыпламатамі, асобная ўвага была нададзена Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека і транснацыянальнымі рэпрэсіямі, а таксама практычным праблемам беларусаў у Славеніі і магчымым шляхам іх вырашэння.

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
1320010
Photo
Запрашаем правесці апошнія выходныя верасня разам - мерапрыемствы будуць на любы густ!

🔻26 верасня: сустрэча з Паўлам Севярынцам + прэзентацыя кнігі + барбекю🔥 Будзе магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць у нефармальнай атмасферы.

🔻27 верасня: традыцыйны спартыўны турнір, 4 edition🏆 Будзе валейбол, камандная гульня, спаборніцтвы, заўзятары і пазітыўныя эмоцыі.

‼️Дакладныя месцы, час і поўную праграму абодвух дзён апублікуем крыху пазней у афішах.

🏠 Прыязджаеце здалёк? Мы зможам дапамагчы з начлегам тым, каму ён патрэбны. Калі ласка, пазначце гэта пры рэгістрацыі.

👉 Каб узяць удзел, https://forms.gle/MeRUBDgVcysfVc2z6

Можна далучыцца да аднаго з мерапрыемстваў або прыехаць да нас на ўсе выходныя 26–27 верасня.

Захоўвайце даты, запрашайце знаёмых з Италіі — пабачымся ў Фларэнцыі! 🤍❤️🤍І чакайце на афішы!
98006
Photo
❗️ Рэпрэсіі на "экспарт": як палітычны пераслед у Беларусі выходзіць за межы краіны

Рэпрэсіўная машына ў Беларусі ўсё больш засяроджваецца на тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны, спрабуючы крыміналізаваць любыя праявы міжнароднай актыўнасці і ўвагі да краіны.

На 18 жніўня 2026 года ў Беларусі існуе 376 "экстрэмісцкіх фармаванняў" — і як мінімум 19 з іх звязаныя з замежнымі арганізацыямі. Геаграфія пераследу пашырылася на ўвесь свет — ад суседняй Польшчы да далёкага Лас-Вегаса, тэматыка ахоплівае разнастайныя сферы жыцця — ад медыя да адукацыі, а агульная колькасць “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, звязаных з замежжам, толькі за няпоўны 2026 год папоўнілася дзесяткамі новых пазіцый. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/120955
196003
Photo
Кіпр пачаў выдаваць беларусам дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі: https://smarturl.click/XQk6Z

Адпаведнае адміністрацыйнае рашэньне дзейнічае з траўня 2026 году, паведамілі Радыё Свабода ў Офісе намесьніка міністра міграцыі і міжнароднай абароны Кіпру.

У адказ на запыт Свабоды ў Офісе намесьніка міністра пацьвердзілі, што Міграцыйны дэпартамэнт Кіпру ўхваліў рашэньне, якое дазваляе грамадзянам Беларусі з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі атрымліваць або працягваць дазволы на жыхарства.

Кіпрскія ўлады таксама пацьвердзілі Свабодзе, што дзеці, народжаныя на Кіпры ў сем’ях, дзе абое бацькоў зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі і ня могуць атрымаць для дзіцяці беларускі пашпарт, здолеюць атрымаць дазвол на жыхарства на падставе выдадзенага на Кіпры пасьведчаньня аб нараджэньні.
203007
Photo
🇱🇻 Дзень Рыгі Запрашаем наведаць беларускі стэнд, арганізаваны Народнай амбасадай Беларусі ў Латвіі сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка». "15 жніўня ў Верманскім садзе наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам ужо трэці раз прадставіць дэмакратычную…
2780010
Photo
Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? 

Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках
1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы https://t.me/tsikhanouskaya былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна легалізацыі беларусаў, у тым ліку тых, хто мае пратэрмінаваныя пашпарты.
2. Індывідуальная праца з кожнай краінай. Бо кожная мае свае механізмы легалізацыі: у Літве і Польшчы дзейнічаюць сістэмныя рашэнні, у іншых краінах выкарыстоўваюцца пашпарты замежніка або іншыя формы легалізацыі.

📌 Кейс за кейсам — разам з дыяспарай
Каманда Офіса супрацоўнічае з беларускімі дыяспарамі, заклікае іх уздымаць праблему праз мясцовыя інстытуты — амбудсменаў, праваабарончыя структуры і нацыянальныя органы ўлады. Адначасова пытанне прасоўваецца і на палітычным узроўні.

А якія вынікі? У Іспаніі беларускія пашпарты — як дзеючыя, так і пратэрмінаваныя — прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур. Цяпер ёсць https://t.me/tsikhanouskaya: Міграцыйная служба афіцыйна прызнала, што вяртанне ў Беларусь дзеля атрымання новага пашпарта можа быць небяспечным і весці да палітычна матываванага пераследу. Гэта дазваляе беларусам у Швецыі прэтэндаваць на пашпарт іншаземца, а ў асобных выпадках — падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта.

Важна разумець, што такія рашэнні не з’яўляюцца хутка. Кожны такі кейс — гэта месяцы, а часам і гады сустрэч, перамоваў, збору доказаў і працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Праца працягваецца і з іншымі краінамі. Кожнае такое рашэнне стварае прэцэдэнт і дадатковы аргумент для перамоваў з наступнымі дзяржавамі.

📌 Чаму гэта так складана?
Рашэнні па дакументах часта прымаюць не міністэрствы замежных справаў, а МУС, міністэрствы юстыцыі або іншыя профільныя ведамствы. Акрамя таго, краіны павінны пераканацца, што чалавек сапраўды не можа бяспечна вярнуцца ў Беларусь, таму працэс патрабуе дадатковых праверак. Менавіта таму неабходная праца адразу на некалькіх узроўнях — палітычным, экспертным і адміністрацыйным.

Дзяніс Кучынскі:
«Рэжым Лукашэнкі стварыў пастку не толькі для беларусаў і беларусак, але і для ўрадаў іншых краінаў, якія цяпер вымушаныя шукаць прававыя механізмы для вырашэння гэтай праблемы.

Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў рэгулярна ўздымаецца падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай з міністрамі дзяржаваў. Паралельна перамовы працягваюцца на працоўным узроўні — менавіта так удалося дасягнуць прагрэсу ў Іспаніі.

Таму поспех магчымы толькі праз сумесныя намаганні — дзяржаўных органаў, парламентарыяў, міжнародных партнёраў і беларускіх дыяспар. Менавіта такая сінергія дапамагае знаходзіць рашэнні і адкрывае шлях да новых змен».
226009
Photo
🇱🇻 Дзень Рыгі

Запрашаем наведаць беларускі стэнд, арганізаваны https://latvia.belarusabroad.org/ сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі https://t.me/supolka_latvia.

"15 жніўня ў Верманскім садзе наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам ужо трэці раз прадставіць дэмакратычную Беларусь побач з павільёнамі еўрапейскіх амбасад".

Расклад актыўнасцей на стэндзе:
12:00 – 14:00 — майстар-клас з https://www.instagram.com/yakubouskayaolga
15:00 – 17:00 — майстар-клас з Вольгай Якубоўскай
12:00 – 17:00 — аквагрым з беларускімі сімваламі для ўсіх ахвотных

📚 Беларускія кнігі ад https://gutenbergpublisher.eu/

16:50 — Выступ беларускага гурта https://www.youtube.com/channel/UCQN2dx05UgXw0ad739LtTOw на галоўнай сцэне!

🗓 15 жніўня (субота)
🕖 12:00 – 18:00
📍 https://maps.app.goo.gl/oL1QgkvwkKJ6bFvd8

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
246008
Photo
🇧🇬 Добрыя навіны ад https://www.facebook.com/share/p/1EvHFUpNgd/

"У нас вызначылiся некаторыя пазітыўныя зрухі адносна магчымасці атрымання часовага дакумента, які сведчыць асобу, пры аб’ектыўнай немагчымасці замяніць пашпарт.

Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі «Міграцыя», асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або на доўгатэрміновае пражыванне (паводле Дырэктывы Савета ЕС 2003/109/EC), змогуць пры жаданнi атрымаць часовы дакумент замежнiка.

У сувязі з адсутнасцю паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка ў Рэспубліцы Балгарыя, гэты дакумент, на жаль, будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал, але, магчыма, стане важным крокам наперад i дапаможа часова вырашыць праблемы (прынамсi, для дзяцей), а над пошукам больш зручнага рашэння адмысловая група пры МУС Балгарыi працягне працаваць i надалей.

У перспектыве, канешне, вырашэнне пытання беларусаў з часовым дазволам на пражыванне, i, згодна з нашымi крынiцамi, падчас будучай сесii Народнага сходу Балгарыi плануецца з'яўленне заканапраекта, якi будзе скiраваны на далейшае паляпшэнне умоў для легалiзацыi беларусаў у Балгарыi".

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
480008
Photo
Швецыя афіцыйна прызнала немагчымасць бяспечнага атрымання пашпартоў беларусамі на радзіме і спрасціла выдачу дакументаў

Міграцыйная служба Швецыі абнавіла сваю прававую пазіцыю адносна немагчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт. Цяпер прызнана: беларусы пры вяртанні на радзіму з-за замены пашпарта могуць сутыкнуцца з палітычна матываваным пераследам, у тым ліку з затрыманнямі.

Гэта рашэнне — вынік працяглай і сістэмнай працы Офіса Святланы Ціханоўскай, Народных амбасадаў, беларускай дыяспары ў Швецыі, а таксама праваабарончых арганізацый. Пасля таго, як рэжым забараніў консульствам выдаваць пашпарты, каманда Офіса правяла серыю сустрэч з урадам і Міграцыйнай службай Швецыі, перадаючы доказы рэпрэсій і затрыманняў на мяжы.

Што гэта значыць на практыцы для беларусаў у Швецыі:

– Права на пашпарт іншаземца (främlingspass): Калі ў вас сканчаецца ці ўжо скончыўся пашпарт, Швецыя разглядае вас як чалавека, які фізічна не можа яго атрымаць. Гэта дае магчымасць атрымаць шведскі пашпарт іншаземца.
– Заявы на ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта: заяўнік можа быць вызвалены ад патрабавання мець пашпарт, калі яго немагчыма атрымаць у разумныя тэрміны праз беларускае консульства ці ўлады на радзіме. У цяперашніх умовах Міграцыйная служба прызнае, што беларус за мяжой такой магчымасці не мае, таму заявы на атрыманне ці падаўжэнне ВНЖ могуць разглядацца нават без дзеючага пашпарта.

Важна ўдакладніць, што прававая пазіцыя абноўлена толькі адносна пытання наяўнасці дзеючага беларускага пашпарта пры здзяйсненні міграцыйных працэдур. То бок іншыя крытэры прадастаўлення легалізацыі ў Швецыі на тых ці іншых падставах застаюцца нязменнымі. 

«Мы доўга працавалі над тым, каб краіны Еўропы зразумелі: паездка за пашпартам у Беларусь для многіх — гэта прамы шлях у турму. Рашэнне Швецыі паказвае, што такія крокі ў напрамку спрашчэння жыцця беларусаў магчымыя. Я шчыра дзякую ўсім беларусам і дыяспары ў Швецыі, Народным амбасадам, арганізацыям і актывістам, якія не спыняліся і адвакатавалі гэтае пытанне. Гэта наш супольны вынік і прыклад для іншых краін Еўропы, што трэба працягваць працаваць і лабіяваць інтарэсы беларусаў»,
— дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
1220010
Photo
🥂 Першы дыпламатычны прыём Народных амбасадаў Беларусі

7 жніўня ў Варшаве адбыўся першы дыпламатычны прыём, арганізаваны Народнымі амбасадамі Беларусі.

Мы сабралі разам дыпламатаў і дыпламатак з розных краін, міжнародных партнёраў і партнёрак, прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай дэмакратычнай супольнасці і нашых сяброў і сябровак, якія на працягу многіх гадоў падтрымліваюць Беларусь і беларусаў.

Гэта быў вечар жывых размоў, новых знаёмстваў і сустрэч з тымі, з кім нас ужо звязваюць гады супрацоўніцтва. Без доўгіх прамоў і фармальнасцяў, але з вялікай колькасцю ідэй, планаў і размоў пра Беларусь.

Для Народных амбасадаў гэта першы досвед правядзення дыпламатычнага прыёму такога фармату — і мы вельмі рады, што ён атрымаўся менавіта такім: цёплым і ўтульным.

Дзякуем усім, хто быў з намі ў гэты вечар, і хто дапамог зрабіць гэтую сустрэчу магчымай!

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
185006
Photo
Памёр вядомы беларускі палітык Аляксандр Мілінкевіч. 

Спачуванні родным, сябрам. Спачуванні ўсёй Беларусі.
1060013
Photo
Што вырашылі на Канферэнцыі «Новая Беларусь»? Галоўнае — коратка

Два дні дыскусій, дзевяць рэзалюцый, новыя праекты, кадравыя змены і асобны акцэнт на Украіне, палітвязнях, еўрапейскай будучыні і падтрымцы беларусаў.

Сабралі галоўныя вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь»:

– дэмакратычныя сілы прынялі дзевяць рэзалюцый з ключавымі пазіцыямі;
– асобная ўвага — беларуска-ўкраінскай супрацы і недапушчэнню поўнага ўцягвання Беларусі ў вайну;
– Вольга Зазулінская прызначаная кіраўніцай Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве;
– прадстаўленыя новыя інструменты і ініцыятывы для беларусаў, у тым ліку Belarus Network, «Раёнка», «Падарожжа», абнаўленні «Трох сланоў» і платформы «Прастора»;
– дадзены старт кампаніі «Постлукашэнкаўская Беларусь»;
– працягнецца праца па вызваленні палітвязняў, падтрымцы беларусаў і еўрапейскай будучыні краіны;
– будуць узмацняцца прадстаўніцтвы ў Кіеве, Таліне, Празе і Бруселі.

Поўны матэрыял з вынікамі — https://tsikhanouskaya.org/be/news/kanferenczyya-novaya-belarus-zavyarshylasya-u-varshave-galounyya-vyniki.html.
72006
Photo
Юхно: Справай беларускі займаюцца праваабаронцы

🔺 У Італіі затрымалі беларуску Карыну Зданевіч-Спыхальскую. Яе арыштавалі яшчэ 1 лютага ў аэрапорце Орыа-аль-Серыа паводле ордэра, выдадзенага ў Берасці ў 2021 годзе.

🎤 Сітуацыю каментуе прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/juchno-spravaj-belaruski-zajmajucca-pravaabaroncy/
108005
❗️ Важнае абнаўленне ад каманды тэхнічнай платформы для выбараў: Пераходзім на іншы сайт для галасавання

Наша каманда бачыць перыядычную перагрузку атакамі сэрвісу Google, на якім быў даступны сайт для выбараў, таму сайт галасавання цяпер будзе даступны па новым асобным адрасе:

https://rada2026.svaepeera.com/

❗️ Калі ласка, пераходзьце на яго толькі з правераных крыніц!

❗️ Калі вы ў Беларусі ці наведваеце Беларусь, выкарыстоўвайце VPN і рэжым Incognito! Калі вы не скарысталіся рэжымам Incognito, абавязкова ачысціце гісторыю і кэш браўзера пасля галасавання!

❗️ Не забудзьцеся захаваць код голасу пасля галасавання, калі плануеце праверыць яго ў сістэме Vocdoni пасля галасавання

❗️ Калі вы карыстаецеся iPhone, на час галасавання адключыце Lockdown mode

Аплікацыі для галасавання даступныя па ранейшых адрасах.

Інфармацыя пра праграмы і кантакты службы падтрымкі даступныя на сайце https://svaepeera.com/
87003
Photo
🇦🇹 На тыдні адбылося некалькі мерапрыемстваў з удзелам прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасіі Свірковай

9 траўня яна сумесна з іншымі беларусамі і беларускамі Аўстрыі прыняла ўдзел у штогадовым фэсце Europatag Wien (Дзень Еўропы). На беларускім стэндзе былі прадстаўлены кнігі, творы мастацтва і ўзоры народнай творчасці. Наведвальнікі фестывалю і мінакі цікавіліся ня толькі пра беларускую культуру, а таксама і пра бягучую палітычную сітуацыю ў Беларусі.

10 траўня адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная вызваленню канцлагера Маўтхаўзэн. https://austria.belarusabroad.org/ штогод фарміруе дэлегацыю для ўдзелу ў гэтай цырымоніі, як важную частку дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці і ўмацаванні міжнародных і дыпламатычных сувязей з Дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

У гэтым годзе цырымонія была прысвечана сапраўдным віноўнікам нацысцкіх злачынстваў і ахвярам лагера.  Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстым шэсці, а таксама ўсклала кветкі ля манументу Дачкам і Сынам Беларусі. Памяць загінулых была таксама ўшанаваная ля ўкраінскага манумента. Падчас асабістай гутаркі з паслом Украіны ў Аўстрыі дэлегацыя выказала падзяку за супрацьстаянне агульнаму ворагу.

11 траўня Анастасія завітала ў Дыялог-бюро і разам з Валерам Мацкевічам і Алісай Рыжычэнка прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечанам Каардынацыйнай радзе і бягучым выбарам у яе. Падчас мерапрыемства удзельнікі і ўдзельніцы даведаліся аб прыродзе і значэнні Каардынацыйнай рады, аб парадку галасавання і важнасці ўдзелу ў выбарах.  Значная частка змястоўных зносін прайшла ў фармаце кулуарных гутарак, у якіх прадстаўніца Народнай амбасады таксама правяла асабістыя сустрэчы.

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
154006
Photo
⬜️ Народная амбасада Беларусі ў Польшчы запрашае на "Прыемны Прыём" ў Беларускім Моладзевым Хабе!

Як і шматлікія іншыя дыпламатычныя пляцоўкі ў Варшаве, Народныя Амбасады далучаюцца 16 траўня да Ночы музеяў і ладзяць свой урачысты "Прыемны Прыём" у стылі Дранік-party.
Чакаем усіх у госці, дзе будзем частаваць дранікамі, халадніком, радаваць музыкай ды танцамі.

Пачатак а 14:00.

📅 16.05.2026 (субота)
⏰ 14:00–20:00
📍 Беларускі Моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa 6a

Арганізатары: 🌐
⬜️ https://t.me/polskastudent
117008
Photo
🇸🇮 8 мая ў Любляне адбылася сустрэча беларускай дыяспары з Настай Рагатко — аўтаркай кнігі https://nosissoboj.com/

Падчас сустрэчы, арганізатарам якой была Народная амбасада Беларусі ў Славеніі, Наста https://www.facebook.com/reel/2487837705064728 ўрывак з кнігі, распавяла гісторыю яе напісання і прасоўвання. Таксама ўдзельнікі абмяркоўвалі жыццё беларускай дыяспары ў Славеніі: хто і калі пераехаў, чаму выбраў менавіта гэтую краіну, як змянілася жыццё пасля эміграцыі і з якімі пытаннямі легалізацыі сутыкаюцца беларусы.

«Вечар прайшоў у вельмі цёплай і шчырай атмасферы. Размовы пра Беларусь, эміграцыю, памяць, траўму 2020 года і спробы нанова выбудоўваць жыццё ў іншай краіне нечакана аб’ядналі вельмі розных людзей. У кожнага — свая Беларусь, свой досвед і свой боль, але ўсіх аб’ядноўвае тое, як моцна працягвае балець за краіну. Насты сапраўды атрымалася напісаць пра гэта так, каб гэта адгукнулася кожнаму — і ад гэтых гісторый не хацелася памерці», - падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы прадстаўніца https://slovenia.belarusabroad.org/ Аляксандра Мамаева.

| https://t.me/PEofBelarus_bot | https://buy.stripe.com/6oE7t3eCX0xg5yMbIJ
134003
Інструкцыя і спасылкі на платформы для галасавання

1. Выбіраем платформу

а) мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
б) для  iOS праз TestFlight
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
в) сайт: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html (для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, наведвае Беларусь або карыстаецца iPhone).

2. Калі абраны вэб-сайт:
❗️ Адкрыйце вэб-сайт https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html у браўзеры (адкрыццё праз месенджар можа працаваць некарэктна).
❗️ Важна, калі вы ў Беларусі! ❗️ Уключыце VPN ❗️ Карыстайцеся рэжымам Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі!

Выбар спіса. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».

Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

Захавайце ў бяспечным месцы код голасу Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.

2. Калі абрана мабільная аплікацыя:
Калі вы працуеце з iOS, выключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Уваход у сістэму. Сістэма прапануе вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў сістэму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.
Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Калі з мабільнай аплікацыяй нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.
79006

Showing 30 of 74 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Народныя амбасады Беларусі Telegram kanali nima haqida?+

Народныя амбасады Беларусі (@peofbelarus) — tgdio da Mimlar (Memes) toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 601 obunachi bor.

Народныя амбасады Беларусі (@peofbelarus) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @peofbelarus ga bepul obuna bo‘ling.

Народныя амбасады Беларусі yaxshi Mimlar (Memes) kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Народныя амбасады Беларусі reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 601 obunachi bor. O‘xshash Mimlar (Memes) kanallar bilan solishtiring.

Народныя амбасады Беларусі statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @peofbelarus sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.