Затрымалі жонку Статкевіча Марыну Адамовіч →
https://smarturl.click/y6gB3Пра гэта
https://t.me/statkevichm Мікола Статкевіч у сваім тэлеграм-канале.
Сёньня каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта хочуць узяць тлумачэньні пра атрыманьне ёй праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне.
Чакалі каля дома. Адзін назваўся сьледчым Казловым», — напісаў Мікола Статкевіч і дадаў, што пакуль іншай інфармацыі няма.
💬 Тое, што была затрыманая ў Менску Марына Адамовіч, якая тыдзень таму атрымала ў Празе ўзнагароду за Міколу Статкевіча, сьведчыць пра тое, што сытуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі не мяняецца. Пра гэта заявіў Алесь Бяляцкі падчас выступу ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.
Upd. А восьмай вечара Мікола Статкевіч
https://t.me/statkevichm, што Марыну Адамовіч, пратрымаўшы 4,5 гадзіны, адпусьцілі.
На фота — Марына Адамовіч падчас уручэньня 11 сакавіка ў Празе
https://smarturl.click/7vVzX для Мікалая Статкевіча. Палітыка і былога палітвязьня ўшанавалі за «нязломную мужнасьць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі».