DA VOLI Telegram channel photo

DA VOLI

@bap_da_voliPublic Channel

Публічны канал Беларускай Асацыяцыі Палітвязьняў ДаВолі

42

Last views

284 (284 subscribers)
A'zolar
—
Rating
100
Total Posts
Oct 20, 2026, 1:15 AM
Yangilangan
Mar 23, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameDA VOLI
Username@bap_da_voli
CategoryStreaming va IPTV
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar284
Channel TypePublic Channel
Created23-mar, 2026
Last Updated20-okt, 2026 • 3 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#44114+68
Til reytingi
#392+5
Toifa reytingi
#888+11

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 28430 Days growth: +197.2%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026265
21:09:2026265
22:09:2026265
23:09:2026265
24:09:2026269
25:09:2026269
26:09:2026269
27:09:2026269
28:09:2026269
29:09:2026269
30:09:2026269
01:10:2026269
02:10:2026269
03:10:2026269
04:10:2026269
05:10:2026269
06:10:2026269
07:10:2026269
08:10:2026269
09:10:2026269
10:10:2026269
11:10:2026269
12:10:2026280
13:10:2026280
14:10:2026280
15:10:2026280
16:10:2026280
17:10:2026280
18:10:2026280
19:10:2026284
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 23:03:2026205
Week of 30:03:2026202
Week of 06:04:2026202
Week of 13:04:2026204
Week of 20:04:2026205
Week of 27:04:2026205
Week of 04:05:2026211
Week of 11:05:2026211
Week of 18:05:2026211
Week of 25:05:2026232
Week of 01:06:2026232
Week of 08:06:2026235
Week of 15:06:2026235
Week of 22:06:2026240
Week of 29:06:2026240
Week of 06:07:2026240
Week of 13:07:2026242
Week of 20:07:2026244
Week of 27:07:2026247
Week of 03:08:2026247
Week of 10:08:2026256
Week of 17:08:2026256
Week of 24:08:2026261
Week of 31:08:2026265
Week of 07:09:2026265
Week of 14:09:2026265
Week of 21:09:2026269
Week of 28:09:2026269
Week of 05:10:2026269
Week of 12:10:2026280
Week of 19:10:2026284
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 2026205
April 2026205
May 2026232
June 2026240
July 2026247
August 2026261
September 2026269
October 2026284
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026284

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1Мы - Беларуская Асацыяцыя палітвязняў «ДаВолі». Кожны з нас на ўласным577
  2. #2Адзін дзень працы праекта «Квіток ДаВолі»485
  3. #325 Сакавіка 1918!281
  4. #4Падтрымайце, калі ласка, нашую сям’ю 🙏276
  5. #5Памёр Аляксандр Мілінкевіч219
  6. #6Дзень Волі ў Музеі Вольнай Беларусі163
  7. #728 сакавіка 2026156
  8. #8Паважаныя сябры , запрашаю да працы у Варшаве ў ŻABKA142
  9. #9Пры рэгістрацыі грамадзянскіх ініцыятываў іх заснавальнікаў будзе абав142
  10. #10Пасля памілаванняў палітвязняў у Беларусі засталося 897 палітычных зня141

So'nggi postlar

DA VOLI logo
DA VOLI

22-okt, 2026, 13:41

Photo1/2
Беларускі Halloween зь Лявонам Вольскім і Паўлам Трыпуцём! 🎃🎸

31 кастрычніка ў Варшаве — тэматычны акустычны канцэрт у новым мейсцы!

Сустракайце ў госьці чарапы ды косьці!

Адсьвяткуйма Halloween разам пад улюбёныя гіты й рэдкія восеньскія песьні.

Кожнага госьця, хто прыйдзе ў касьцюме ці з тэматычным макіяжам, чакае прывітальны напой! 🍹

📍 новы Beer Station (ul. Żurawia 22, Warszawa)
📆 31 кастрычніка 2026
19:00 — дзьверы
19:30 — старт

Першыя 20 квіткоў па прома-кошце.
🎫 https://pl.fridayticket.com/ru/warszawa/belaruski-halloween-z-lavonam-volskim-i-paulam-trypucem-48641.html

Зьвярніце ўвагу: колькасьць мейсцаў абмежаваная!
42000
DA VOLI logo
DA VOLI

22-okt, 2026, 13:40

Photo1/2
🕯 «Дзяды» — канцэрт-рэквіем Сяргея Чарняка ў Варшаве.

Запрашаем вас на асаблівы музычна-паэтычны вечар, дзе слова беларускіх паэтаў сустрэнецца з гукамі акустычнай гітары.

Гэты канцэрт — даніна памяці продкаў, роздум пра наша мінулае і дыялог з вечнымі тэмамі: памяццю, любоўю, стратай і надзеяй. У выкананні Сяргея Чарняка прагучаць вершы класікаў беларускай паэзіі пад гітару — словы, якія яднаюць пакаленні і дапамагаюць адчуваць свае карані.

🎸 Сяргей Чарняк — акустычная гітара
📅 22 кастрычніка
🕖 Пачатак а 19:00
📍 Beer Station, Варшава, Żurawia 22
🤍 Уваход — данат

Прыходзьце, каб разам паслухаць, адчуць і ўспомніць. Пакуль мы памятаем — сувязь з продкамі жыве.
41000
DA VOLI logo
DA VOLI

22-okt, 2026, 13:27

Photo1/2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Баравікам

Аляксандр Баравік — сталяр-станочнік. 15 траўня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса і прызначылі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У 2024 годзе мужчыну асудзілі паўторна. Яго абвінавацілі ў «гвалце або пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак», «абразе Лукашэнкі», «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці» і «абразе прадстаўніка ўлады».

Месцазнаходжанне палітвязня і вынесены яму прысуд праваабаронцам пакуль невядомыя.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
40000
DA VOLI logo
DA VOLI

22-okt, 2026, 13:27

Photo1/2
💔 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.

Сярод палітвязняў у Беларусі — мінімум адзін адзінокі бацька, мінімум 23 шматдзетных бацькоў, мінімум 86 бацькоў непаўналетніх. Гэта бацькі дзяцей з інваліднасцю, шматдзетныя таты, адзінокія бацькі і тыя, чыіх малых забіралі ў прытулкі.

"Вясна" распавядае пра мужчын з рознымі лёсамі, якіх аб'ядноўвае адно: працяглыя тэрміны зняволення і дзеці, якія мусяць расці без бацькоўскай падтрымкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121480

🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая

🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая
33000
DA VOLI logo
DA VOLI

22-okt, 2026, 13:26

Photo1/2
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год

Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.

✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
42000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 19:04

Video
Адзін дзень працы праекта «Квіток ДаВолі»

Праязныя квіткі не з'яўляюцца самі па сабе.
За імі — канкрэтная праца і людзі, якія дапамагаюць арганізаваць дарогу тым, каму патрэбная падтрымка.
Каб гэтая праца працягвалася, нам патрэбная ваша падтрымка.

Кожны ваш унёсак — гэта яшчэ адзін квіток да новага пачатку. Падтрымайце «ДаВолі»!

https://donate.stripe.com/9B6aEWeKSdfa3Vp77k28800


https://zrzutka.pl/p78yme/award/s8bp7x

Разам мы можам больш!
485004
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 16:33

Photo1/2
13 кастрычніка Анджэй Пачобут у Лодзі.

Шчыра запрашаем вас на сустрэчу з Анджэем Пачобутам, прадстаўніком польскай меншасці ў Беларусі, журналістам і абаронцам свабоды слова, права на незалежную памяць. Сустрэча адбудзецца 13 кастрычніка а 18:00 у аўдыторыі А1 на філалагічным факультэце Лодзінскага ўніверсітэта ( Pomorska ul., 171/173). Уваход вольны.

Падрабязнасці:
https://facebook.com/events/s/otwarte-spotkanie-z-andrzejem-/1603722731160292/
83000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 16:31

Photo1/2
🇵🇱 Праца па найме ці B2B у Польшчы? Дзе больш грошай і менш падаткаў?

Вам прапануюць перайсці на B2B, але вы не ведаеце, ці гэта выгадна? Даўно думаеце адкрыць уласную справу, але палохаюць падаткі, ZUS і бухгалтэрыя?

💡 24 кастрычніка запрашаем у Беларускі Дом на бясплатную сустрэчу з эксперткай па падатках і бухгалтарскім уліку!

🗓 24 кастрычніка (субота), 12:00
📍 Беларускі Дом у Варшаве, ul. Kryniczna 6
💚 Удзел бясплатны і без рэгістрацыі!

Разбярэмся ў пытаннях, якія важна высветліць, перш чым адкрываць уласную дзейнасць у Польшчы:

👩‍💼 Нашая госця — Małgorzata Dankowska, сузаснавальніца і кіраўніца кансалтынгавай кампаніі, якая спецыялізуецца на падаткаабкладанні і бухгалтарскім уліку.

Гэта магчымасць атрымаць інфармацыю непасрэдна ад эксперткі і задаць свае пытанні! Не прымайце фінансавыя рашэнні навобмацак — прыходзьце разбірацца разам!
76000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 16:30

Photo1/2
Чарнагорыя адмяняе бязвізавы рэжым для беларусаў. Ёсць выключэнні

Без чарнагорскай візы можна будзе знаходзіцца ў краіне да 30 дзён пры наяўнасці дзейнай візы Шэнгенскай зоны, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі, Японіі, Новай Зеландыі або Ірландыі.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3744518
74000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 16:27

Photo1/2
«Я не вінаваты!» - канцэрт Вольнага Хору прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў.

На 89 гадавіну «Чорнай ночы», калі савецкая ўлада расстраляла творчую інтэлігенцыю Беларусі, Вольны Хор выступіць з адмысловай праграмай твораў на вершы забітых паэтаў, рэпрэсаваных творцаў пад час Сталінскіх рэпрэсій, а таксама твораў сучасных беларускіх паэтаў і кампазітараў, напісаныя ў турмах.

У канцэрце таксама прымуць удзел беларускія акторы. Акрамя песень прагучаць вершы растраляных паэтаў і аповеды пра жыццё і творчасць беларускіх рэпрэсаваных аўтараў.

30 кастрычніка, 19:30 запрашаем у касцёл св.Ганны ў Варшаве ўшанаваць памяць загінулых творцаў Беларусі і пражыць частку нашая гісторыі разам.

Не вiнаватыя! Не зламаныя!
Не забытыя!
73000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 16:20

Photo1/2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Сасноўскім

Дзмітрый Сасноўскі — адзін з фігурантаў справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яго асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў).

Мужчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі», «акце тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча», «незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі», «закліках да санкцый» і «распальванні сацыяльнай варожасці».

✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
75000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 15:31

Video
У ЦБС працягваюцца бясплатныя заняткі польскай мовы для былых палітзняволеных — у невялікіх групах і ў спакойнай, падтрымліваючай атмасферы.

І зараз у нас ёсць вольныя месцы ў групе для пачаткоўцаў. Яна падыдзе тым, хто робіць першыя крокі ў польскай: будзем разбірацца з асновамі, папаўняць слоўнікавы запас і паступова пераходзіць да жывой размовы.

🗓 Заняткі праходзяць па серадах і пятніцах у дзённы час.

Хочаце далучыцца? Для запісу пішыце ў Telegram @cbs_education.

Do zobaczenia! 💛🇵🇱
81003
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 13:49

Photo1/2
Да 10 000 еўра на навучанне для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад рэпрэсій

Асвоіць новую прафесію, вывучыць мову для працы ці пацвердзіць свой дыплом за мяжой — з гэтымі выдаткамі можа дапамагчы праграма Еўрапейскага саюза EU4Belarus — SALT.

Падтрымка прызначаная для беларусаў і беларусак, якія праз палітычны пераслед страцілі магчымасць працаваць або працягваць адукацыю. 

Праграма можа аплаціць да 10 000 еўра на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, моўныя курсы і іспыты, а таксама прызнанне дакументаў аб адукацыі.

Для ўдзелу трэба пацвердзіць факт рэпрэсій і скласці план навучання з тлумачэннем, як яно дапаможа ў прафесійным развіцці. Адукацыйныя паслугі павінны аказвацца пастаўшчыкамі з ЕС

🔗 Умовы ўдзелу і форма заяўкі
86000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 13:34

Photo1/2
📢 Набор на анлайн-курсы польскай мовы — узровень A1!

Беларускі Дом запрашае рэпрэсаваных беларусаў на бясплатны анлайн-курс польскай мовы для пачаткоўцаў (узровень A1).

Курс прызначаны для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій і цяпер жывуць у Польшчы, а таксама толькі пачынаюць вывучаць польскую мову.

🗓 Заняткі будуць праходзіць онлайн:
• аўторак — 16:00–17:30
• чацвер — 13:30–15:00
• пятніца — 16:00–17:30

Падчас курса ўдзельнікі будуць вывучаць:
🇵🇱 базавую граматыку і лексіку;
🗣 размоўную польскую мову;
📚 карысныя выразы для паўсядзённых сітуацый;
🤝 мову, неабходную для жыцця, працы і інтэграцыі ў Польшчы.

Колькасць месцаў абмежаваная! Рэгістрацыя - ТУТ.
Запрашаем да ўдзелу!
85000
DA VOLI logo
DA VOLI

21-okt, 2026, 13:24

Photo1/2
📌 Лічба дня — 235

Мінімум столькі чалавек, паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», былі асуджаныя ў Беларусі па «справе Гаюна».

✍️ Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай.
81002
DA VOLI logo
DA VOLI

20-okt, 2026, 12:51

Photo1/2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Яўгенам Кладавым

Яўген Кладаў — рабочы з Баранавічаў, якога судзілі паводле абвінавачанняў у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «распальванні варожасці», «закліках да санкцый», «арганізацыі масавых беспарадкаў», «абразе прадстаўніка ўлады» і «абразе Лукашэнкі».

Праваабаронцам прысуд Яўгену невядомы. Цяпер ён адбывае тэрмін у ПК № 15.

✍️ Калі вы перасякаліся з Яўгенам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
100000
DA VOLI logo
DA VOLI

20-okt, 2026, 12:19

Photo1/2
Польшча хоча прадоўжыць ільготы пры выдачы віз беларусам на 2027 год

У агульным парадку збор за заяву на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі, якія падаюць дакументы ў сваёй краіне, прапануецца захаваць на ўзроўні 60 еўра, а для гуманітарных візаў пакінуць нулявую стаўку.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3743809
99000
DA VOLI logo
DA VOLI

20-okt, 2026, 11:21

Photo1/2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Русланам Лабанком

Руслан Лабанок — бізнэсовец, заснавальнік і былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса — за здраду дзяржаве, а таксама паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 431 — за дачу хабару.

6 сакавіка 2023 года яму вынеслі прысуд — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Зараз палітвязень адбывае прысуд у следчай турме № 8 у Жодзіна.

✍️ Калі вы перасякаліся з Русланам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
100000
DA VOLI logo
DA VOLI

19-okt, 2026, 18:01

Photo1/2
Сёння – гадавіна пачатку стварэння БНФ

19 кастрычніка 1988 года ў мінскім Чырвоным касцёле адбыўся ўстаноўчы сход таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі», па выніках якога быў створаны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» – грамадска-палітычнага руху за дэмакратычныя рэформы, нацыянальнае адраджэнне і дасягненне фактычнага суверэнітэту Беларусі.

БНФ стаў першай альтэрнатывай камуністычнай партыі ў БССР і адыграў важную ролю ў працэсе аднаўлення незалежнасці Беларусі. Стваральнікамі і ўдзельнікамі руху былі такія выбітныя асобы, як З. Пазьняк, В. Быкаў, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, А. Бяляцкі, П. Панчанка, В. Вячорка, А. Мальдзіс, У. Конан, А. Трусаў і многія іншыя. БНФ адыграў найвышэйшую ролю ў адкрыцці народу праўды пра Курапаты і Чарнобыльскую катастрофу, арганізоўваў масавыя дэманстрацыі супраць камуністычнай улады і за дэмакратычныя рэформы, а таксама спрычыніўся да прыняцця ключавых заканадаўчых актаў у першыя гады аднаўлення незалежнасці, у тым ліку аб наданні беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай і вяртанні нацыянальнай сімволікі.
У 1993 г. для ўдзелу ва ўтварэнні дзяржаўных уладаў была заснаваная парламенцкая Партыя БНФ, якая ў далейшым удзельнічала ў першых прэзідэнцкіх выбарах з кандыдатурай З. Пазьняка. У 1999 г. партыя змяніла назву на Кансерватыўна-Хрысціянскую Партыю – БНФ, пасля чаго ў ёй адбыўся раскол, у рэзультаце якога была створаная асобная партыя пад старой назвай. У 2023 г. падчас зачысткі рэжымам палітычнага поля, па выніках якой у краіне не засталося ніводнай легальнай палітычнай сілы, абедзве партыі былі ліквідаваныя.
99004
DA VOLI logo
DA VOLI

19-okt, 2026, 17:55

Photo1/2
Паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна.

❗️ Афіцэра спецназа асудзілі за "здраду дзяржаве" да 19 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе за "здраду дзяржаве" (ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) асудзілі 23-гадовага афіцэра з Бабруйска Яўгена Жарыкава.

Мужчыне прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачвання невядомыя.

Прысуд быў вынесены яшчэ ў траўні, але праваабаронцам "Вясны" пра яго стала вядома толькі цяпер.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121454
97000
DA VOLI logo
DA VOLI

17-okt, 2026, 18:16

Media · open in Telegram
26000
DA VOLI logo
DA VOLI

17-okt, 2026, 18:16

Photo
🧬 У Беларусі ў палітвязняў і сваякоў эмігрантаў патрабуюць здаваць ДНК

Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны. Але ці абавязкова здаваць біяматэрыял?

📌 Нагадаем пра гайд «Вясны» «Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?» У ім тлумачым, у якіх выпадках такое патрабаванне законнае, а калі ад працэдуры можна адмовіцца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178
27000
DA VOLI logo
DA VOLI

17-okt, 2026, 18:01

Photo
27 гадоў Маршу Свабоды

17 кастрычніка 1999 года ў Мінску адбыўся Марш Свабоды – масавае шэсце, арганізаванае аб'яднанымі сіламі беларускай апазіцыі на знак пратэсту супраць палітыкі Лукашэнкі і чарговай пагрозы страты незалежнасці праз інтэграцыйныя працэсы з Расіяй. Акцыя, у якой узялі ўдзел ад 20 да 40 тыс. чалавек, адзначылася жорсткімі сутычкамі паміж міліцыяй і пратэстоўцамі, сярод якіх былі байцы «Белага Легіёну», падрыхтаваныя да процістаяння спецназу, а таксама шмат прадстаўнікоў іншых патрыятычных, нацыяналістычных і анархісцкіх беларускіх арганізацый і рухаў.

Марш Свабоды стаў адным з найбольш масавых і паспяховых выступаў беларускай апазіцыі супраць палітыкі Лукашэнкі. Па выніках акцыі працэс інтэграцыі Беларусі з РФ быў прыпынены, пачаўся рэзкі рост продажаў незалежнай беларускай прэсы, а да шэрагаў апазіцыі далучылася значная колькасць моладзі.
38002
DA VOLI logo
DA VOLI

16-okt, 2026, 19:31

Photo
❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў

Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121445

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
80002
DA VOLI logo
DA VOLI

16-okt, 2026, 15:58

Photo
🇵🇱 Працаваць па найме ці адкрыць уласную дзейнасць у Польшчы? Што выгадней, якія падаткі давядзецца плаціць і што трэба ведаць перад рэгістрацыяй бізнесу?

Пра гэта можна будзе даведацца непасрэдна ад эксперткі ў сферы падаткаў і бухгалтарскага ўліку — і задаць свае пытанні.

🗓 24 кастрычніка (субота), 12:00
📍 Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6
🙋 Удзел БЯСПЛАТНЫ!

Тэма сустрэчы: «Індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць у Польшчы — альтэрнатыва працы па найме і спосаб вядзення ўласнага бізнесу»

Нашая госця — Małgorzata Dankowska, сузаснавальніца і кіраўніца кансалтынгавай кампаніі, якая спецыялізуецца на падаткаабкладанні, бухгалтарскім уліку

Падчас сустрэчы пагаворым пра тое, што такое jednoosobowa działalność gospodarcza, у якіх выпадках варта яе адкрываць.

Сустрэча будзе асабліва карыснай беларусам, якія ўжо працуюць у Польшчы, разглядаюць магчымасць пераходу на B2B або плануюць адкрыць уласны бізнес.
94002
DA VOLI logo
DA VOLI

16-okt, 2026, 15:55

Photo
✊ Зварот да былых палітвязняў

Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.

🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1

Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.

Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.

📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
79000
DA VOLI logo
DA VOLI

15-okt, 2026, 17:04

Photo
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым

Апанас Афанасенкаў быў асуджаны судом Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі).

10 верасня 2024 года супраць Апанаса разгледзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).

Цяпер ён адбывае прысуд у ПК № 14.

✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
85000
DA VOLI logo
DA VOLI

15-okt, 2026, 17:03

Photo
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Пелешам

Аляксандр Пелеш быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК № 2.

✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
85000
DA VOLI logo
DA VOLI

15-okt, 2026, 17:02

Photo
Belarus Passport Center у Вільні згортвае дзейнасьць. Што будзе далей з «пашпартам Новай Беларусі»? https://smarturl.click/dLQ7jz

Як стала вядома Свабодзе, адкрыцьцё новых пашпартных цэнтраў у Польшчы альбо іншых краінах пакуль не плянуецца.

Аднак самі дакумэнты працягнуць выдаваць, нягледзячы на нізкую актыўнасьць патэнцыйных уладальнікаў і панесеныя выдаткі. На пачатак верасьня 2026 году, выдалі каля 600 пашпартоў, яшчэ 60 заявак былі ў працы.

Дарадца ў прававых пытаньнях Сьвятланы Ціханоўскай Лявон Марозаў распавёў нам, што працуе над юрыдычным прызнаньнем пашпарту.

«Верагодней, што гэтае прызнаньне будзе не ў Эўразьвязе. Умоўна, калі Армэнія дае „дабро“, мы ваш пашпарт „новай Беларусі“ забярэм і зробім яго трэвэл-дакумэнтам.

То бок ён будзе ўмоўна армянскім юрыдычна, а палітычна беларускі».
60000
DA VOLI logo
DA VOLI

15-okt, 2026, 11:37

Photo
Лавэлас, знахар і вышывальнік: 11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце → https://smarturl.click/y60DL

🗓 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай.

Зь імем Касьцюшкі зьвязаная яшчэ адна падзея дня. У 1968 годзе ў вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрылі Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У кастрычніку 1943 году ў гэтых мясьцінах упершыню ўступіла ў бой зь нямецкімі войскамі сфармаваная ў СССР польская пяхотная дывізія імя Касьцюшкі.

Піша выданне Наша Ніва
84002

Showing 30 of 100 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

DA VOLI Telegram kanali nima haqida?+

DA VOLI (@bap_da_voli) — tgdio da Streaming va IPTV toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 284 obunachi bor.

DA VOLI (@bap_da_voli) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @bap_da_voli ga bepul obuna bo‘ling.

DA VOLI yaxshi Streaming va IPTV kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin DA VOLI reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 284 obunachi bor. O‘xshash Streaming va IPTV kanallar bilan solishtiring.

DA VOLI statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @bap_da_voli sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.