1/2Выдавецтва Універсітэту Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выпусціла фундаментальны збор публіцыстычнай спадчыны беларускага палітыка і музыказнаўцы міжваеннага часу Альбіна Стаповіча. Кніга — плён шматгадовай працы праф. Алены Глагоўскай, піша bellit.info.
Альбін Стаповіч (1894–1934) — адзін з найпрыкметнейшых беларускіх дзеячаў у Вільні ў 1920-я — 1930-я гады. Выкладчык і кіраўнік хора Віленскай беларускай гімназіі, віцэ-старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, выдавец газеты «Беларуская крыніца». Некалькі гадоў быў прадстаўніком беларускіх інтарэсаў у польскім Сойме (абраны паслом у 1928 годзе). Памёр у Вільні ў 1934 годзе, пахаваны на могілках Росы.
Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.









