Dapamoga Telegram channel photo

Dapamoga

@dapamoga_channelPublic Channel

🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве: ▫️Міграцыйныя пытанні ▫️Шэлтар ▫️Адаптацыя ▫️Гуманітарны склад ▫️Мерапрыемствы 📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10) Vilnius ✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

69

Last views

1k (1,003 subscribers)
A'zolar
—
Rating
133
Total Posts
Oct 19, 2026, 8:35 PM
Yangilangan
Mar 14, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameDapamoga
Username@dapamoga_channel
CategoryDesi kontenti
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar1,003
Channel TypePublic Channel
Created14-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 3 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#116326+281
Til reytingi
#805+3
Toifa reytingi
#5266+10

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 1.0K30 Days growth: +141.4%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026989
21:09:2026989
22:09:2026989
23:09:2026989
24:09:2026999
25:09:2026999
26:09:2026999
27:09:2026999
28:09:2026999
29:09:2026999
30:09:2026999
01:10:2026999
02:10:2026999
03:10:2026999
04:10:2026999
05:10:2026999
06:10:2026999
07:10:2026999
08:10:2026999
09:10:2026999
10:10:2026999
11:10:2026999
12:10:20261,007
13:10:20261,007
14:10:20261,007
15:10:20261,007
16:10:20261,007
17:10:20261,007
18:10:20261,007
19:10:20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 06:04:2026989
Week of 13:04:2026982
Week of 20:04:2026983
Week of 27:04:2026983
Week of 04:05:2026976
Week of 11:05:2026976
Week of 18:05:2026976
Week of 25:05:2026978
Week of 01:06:2026978
Week of 08:06:2026978
Week of 15:06:2026978
Week of 22:06:2026975
Week of 29:06:2026975
Week of 06:07:2026975
Week of 13:07:2026974
Week of 20:07:2026972
Week of 27:07:2026972
Week of 03:08:2026972
Week of 10:08:2026986
Week of 17:08:2026986
Week of 24:08:20261,002
Week of 31:08:2026988
Week of 07:09:2026988
Week of 14:09:2026989
Week of 21:09:2026999
Week of 28:09:2026999
Week of 05:10:2026999
Week of 12:10:20261,007
Week of 19:10:20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 2026983
May 2026978
June 2026975
July 2026972
August 20261,002
September 2026999
October 20261,003
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20261,003

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1ТРЭНІНГ «СТАМЛЕННЕ, ХВАРОБЫ, СТАРЭННЕ. ЯК ЗМЯНІЦЬ ЯКАСЦЬ ЖЫЦЦЯ»816
  2. #2Гаў! 🐾 Нядзеля — значыць, час мне зноў расказаць, чым жыла Dapamoga н635
  3. #3Сёння ў прасторы Музея акупацый і барацьбы за свабоду адбыўся асаблівы579
  4. #4🚨 УВАГА: МАХЛЯРЫ ДЗЕЙНІЧАЮЦЬ АД ІМЯ DAPAMOGA!537
  5. #5🌙 У гэты цудоўны сакавіцкі вечар мы хочам шчыра падзякаваць усім, хто482
  6. #6Аляксандр Андрушкевіч выйшаў з адзіночным пікетам да амерыканскай амба471
  7. #7🤍❤️🤍 Наблiжаецца Дзень Волі - гэта свята нашай годнасці, памяці і на456
  8. #8Дзень Волі 2026 у Вільні завяршыўся мітынгам на Лукішскай плошчы і шэс455
  9. #9💪🇺🇦 https://t.me/sustrecha_hub» запускае агульны збор дапамогі для 389
  10. #10❤️Учора, 19 сакавіка, з турмаў і калоній былі вызваленыя 250 беларускі384

So'nggi postlar

Dapamoga logo
Dapamoga

22-okt, 2026, 12:35

Photo1/2
🎬 АДКРЫТЫ КІНАПАКАЗ З TETRAКЎБ #4: «АВІЯТАР» (2004)

✈️ «Я хачу рабіць тое, чаго яшчэ ніхто не рабіў. Я здыму самы дарагі фільм у гісторыі, потым пабудую самы вялікі самалёт, а пасля стану самым багатым чалавекам у свеце».

— Говард Х’юз

Гэтым разам у межах нашых нядзельных кінасустрэч разам з Ігарам Tetraкўб 25 кастрычніка мы будзем глядзець «Авіятар» Марціна Скарсэзэ — гісторыю Говарда Х’юза, амерыканскага мільянера, авіятара і кінапрадзюсара, які імкнуўся дасягнуць немагчымага.

🎞 «Авіятар» / The Aviator (2004)
🎬 Рэжысёр — Марцін Скарсэзэ
⏳ Працягласць — 2 гадзіны 49 хвілін
⭐ У галоўных ролях — Леанарда Ды Капрыа, Кейт Бланшэт, Кейт Бекінсэйл.

🎟 Уваход вольны!

Розныя людзі здольныя вытрымліваць розны ціск тоўшчы вады. Хтосьці лопне, як паветраны шарык, ужо на глыбіні некалькіх дзясяткаў метраў пад паверхняй акіяна, а хтосьці дзякуючы трэніроўкам і дысцыпліне апусціцца на цэлыя сотні метраў.

Большасць увогуле аддасць перавагу боўтацца на хвалях, нават не дапускаючы думкі пра тое, каб падвергнуць сябе некамфортнаму ціску.

А хтосьці дасягне самага дна акіяна і толькі там дазволіць сабе сплюшчыцца, нібы кансервавая бляшанка, пад цяжарам тысячы атмасфер.

Затое як эфектна! Вы ведаеце, што такое вакуумная бомба?

Толькі, вядома, у гэтай метафары гаворка ідзе не пра сапраўдны, фізічны ціск, а пра ціск абставін, рэальнасці, адказнасці, амбіцый, уласнай псіхікі.

І, бадай, толькі самыя непамерныя для звычайнай чалавечай істоты амбіцыі або вера здольныя апусціць ваша напоўненае кіслародам цела на самае дно.

Нармальны чалавек ніколі не стане добраахвотна працягваць апускацца ў ваду, адчуваючы, як лопаюцца яго барабанныя перапонкі, як пад ціскам з лёгкіх вырываюцца апошнія рэшткі паветра, як ламаюцца косці і выскокваюць вочы з арбіт.

Каб дасягнуць дна акіяна, трэба не пакінуць сабе шляху назад, да вар’яцтва прагнуць дасягнуць акіянічнага дна — месца, дзе пабывалі лічаныя прадстаўнікі чалавечага роду, менш, чым у космасе.

Прагнуць гэтага больш за само жыццё.

Ці ведаеце вы, што такое абсесіўна-кампульсіўны разлад?

https://ru.wikipedia.org/wiki/Обсессивно-компульсивное_расстройство

Уявіце, што вас злёгку б’е токам кожны раз, калі вы, напрыклад, ужываеце словазлучэнне «я хачу».

Ну, здаецца, не так ужо і страшна. Падумаеш, людзі будуць здзіўлена глядзець на вас, калі падчас звычайнай размовы вы раптам скрывіцеся ад болю. Можна пацярпець дзень, два.

Але што, калі цяпер так будзе заўсёды?

Кожны дзень вас непазбежна будзе біць токам, калі вы купляеце ежу ў краме, ды і ўвогуле амаль падчас любой размовы.

Заўсёды. Кожны дзень.

Як варыянт, можна перастаць казаць «я хачу». Але тады бывай, чалавечае грамадства! Хто захоча мець справу з чалавекам, які нават нармальна выказацца не можа?

Можна хаваць свой боль дзякуючы жорсткаму самакантролю і дысцыпліне. Але тады людзі таксама западозраць нешта нядобрае ў чалавеку, які ўвесь час напружаны ад болю. Ды і ці вытрымаеце вы самі?

А потым да ўсяго гэтага дадасца яшчэ і тое, што вас будзе біць токам, калі вы, напрыклад, не завязалі шнуркі і выйшлі ў такім выглядзе з пакоя.

Выйшлі з кватэры, не праверыўшы, ці выключаныя ўсе электрапрыборы.

Не памылі рукі трыма відамі спецыяльнага мыла, пажадана не менш за пяць разоў, і вельмі старанна.

Вас будзе біць токам за тое, што вы наступаеце на патрэсканыя пліткі тратуара, за тое, што не выключылі святло ў сваім пакоі асаблівым, строга вызначаным спосабам, паводле пэўнай паслядоўнасці дзеянняў, ад якой нельга адхіліцца ні на ёту, — інакш усё давядзецца пачынаць спачатку.

І так вам давядзецца жыць заўсёды, год за годам, усё сваё жыццё.

Назаўсёды.

Прыкладна так я магу растлумачыць людзям, далёкім ад розных псіхічных разладаў, што значыць жыць з абсесіўна-кампульсіўным разладам — хваробай, з якой змагаўся Говард Х’юз.

Я магу гэта растлумачыць, таму што сам таксама маю АКР.

І ў мінулым у мяне былі такія ж цяжкія эпізоды, як у Х’юза.

Да сустрэчы ў Замку! 🤍❤️🤍

🗓 Нядзеля 25 кастрычніка
🕐 19:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

🎧 І традыцыйна — музычная кампазіцыя ад Ігара для патрэбнага настрою:
57007
Dapamoga logo
Dapamoga

22-okt, 2026, 10:35

Photo1/2
🗓 Чацвер, 22 кастрычніка

14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
78002
Dapamoga logo
Dapamoga

22-okt, 2026, 00:36

🎭 Падтрымаем тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песьняй мінуўшчыну біць»!

29 кастрычніка 2026 года ў Вільні адбудзецца тэатральна-музычная імпрэза «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечаная Ночы (не)расстраляных паэтаў.

29 кастрычніка 1937 года стала адной з самых трагічных дат у гісторыі беларускай культуры. У Мінску былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы і дзеячы культуры.

Амаль праз 90 гадоў мы працягваем захоўваць памяць пра людзей, чые жыцці былі абарваныя, але чые словы і творы перажылі сваіх аўтараў.

У гэты вечар беларускія акторы, музыкі і юныя навучэнцы тэатральнай школы VARTA аб’яднаюць тэатр, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.

Тры часткі — тры мастацкія прасторы — адна гісторыя:

▪️ ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.

▪️ ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».

▪️ ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні ў выкананні гурта BAJSTRUK.

❤️ Чаму мы адкрываем збор?

Мы хочам, каб кожны ахвотны мог далучыцца да гэтай падзеі незалежна ад сваіх фінансавых магчымасцяў. Таму ўваход на імпрэзу будзе бясплатным.

Але нават бясплатныя для гледачоў культурныя мерапрыемствы патрабуюць арганізацыйных выдаткаў.

Менавіта таму мы адкрываем збор на 300 еўра, каб дапамагчы з арганізацыяй імпрэзы і яе правядзеннем.

Падтрымліваючы гэты збор, вы дапамагаеце не толькі арганізаваць тэатральны вечар. Вы дапамагаеце захаваць беларускую культурную памяць і перадаць яе наступным пакаленням.

Мы не можам змяніць мінулае. Але можам зрабіць так, каб галасы тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць, працягвалі гучаць.

Будзем удзячныя за любое ахвяраванне. Кожныя 5, 10 ці 20 еўра набліжаюць нас да мэты!

https://dapamoga.org/be/donations/support-budzem-pesniaj-minuushchynu-bits

━━━━━━━━━━━━━━

📅 29 кастрычніка 2026, чацвер
🕕 18:00 (дзверы адчыняюцца ў 17:30)
📍 MROJ-HALL TEATRAS
Gedimino pr. 45, Вільнюс

Dapamoga

Падтрымаем тэатральна-музычную імпрэзу «Будзем песьняй мінуўшчыну біць» — Dapamoga

Збіраем 300 еўра на арганізацыю тэатральна-музычнай імпрэзы «Будзем песьняй мінуўшчыну біць», прысвечанай Ночы (не)расстраляных паэтаў. Уваход бясплатны, а ваша падтрымка дапаможа захаваць беларускую культурную памяць!

121002
Dapamoga logo
Dapamoga

21-okt, 2026, 20:55

Photo1/2
🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦

Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой.

Разам мы мацнейшыя!
Далучайцеся!
Слава Украіне! 🇺🇦

🗓 Штовечар
🕐 18:00-21:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
118005
Dapamoga logo
Dapamoga

21-okt, 2026, 18:00

Photo1/2
🎭 Запрашаем вас 29 кастрычніка а 18:00 на тэатральна-музычную імпрэзу ў Вільні, прысвечаную Ночы (не)расстраляных паэтаў.

У выкананні беларускіх актораў тэатра, музыкаў, а таксама юных актораў, прагучыць гісторыя пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць.

Імпрэза аб’ядноўвае тэатральнае дзеянне, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.

29 кастрычніка 1937 года — адна з самых трагічных дат у гісторыі беларускай культуры. У Мінску былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры.

Сярод іх — Анатоль Вольны, які ў 1925 годзе напісаў паэму «Кастусь Каліноўскі». Распавядаючы пра чалавека, пакаранага смерцю ў XIX стагоддзі, паэт не мог ведаць, што праз дванаццаць гадоў сам стане ахвярай рэпрэсій.


ТРЫ ЧАСТКІ, ТРЫ МАСТАЦКІЯ ПРАСТОРЫ, АДНА ГІСТОРЫЯ:

▫️ПРЫСУД — тэатралізаваная рэканструкцыя пасяджэння НКУС, прысвечанага вынясенню смяротных прысудаў беларускай інтэлігенцыі.

▫️ПАЭЗІЯ — сцэнічнае ўвасабленне паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».

▫️ПЕСЬНЯ — жывая музыка на вершы расстраляных паэтаў і сучасныя беларускія песні, у якіх мінулае перагукаецца з сённяшнім днём.

«Будзем песьняй мінуўшчыну біць» — гэта мастацкае асэнсаванне трагедыі беларускай інтэлігенцыі і яе водгуку ў лёсе наступных пакаленняў. Гэта гісторыя пра людзей, чые жыцці абарваліся, але чые творы засталіся. Пра словы, якія перажылі сваіх аўтараў. Пра галасы, што працягваюць гучаць праз дзесяцігоддзі. І пра новыя пакаленні, якія зноў шукаюць адказы на пытанні, што некалі стаялі перад іх папярэднікамі.

━━━━━━━━━━━━━━

📅 29 кастрычніка 2026, чацвер
🕕 18:00 (дзверы адчыняюцца ў 17:30)
📍 MROJ-HALL TEATRAS
Gedimino pr. 45, Вільнюс

🎭 У ролях:

▫️Сяржук Тоўсцікаў,
▫️Натэлла Бялугіна,
▫️Наталля Лявонава,
▫️І маладыя акторы-навучэнцы тэатральнай школы VARTA.

Выкананне песень — гурт BAJSTRUK.

Рэжысёр і мастацкі кіраўнік праекта — Наталля Лявонава.

━━━━━━━━━━━━━━

🎟 Уваход вольны, каб забраніраваць месца ў залі, аформіце бясплатны квіток па спасылцы:

https://fienta.com/budzem-teatralnaja-impreza
104002
Dapamoga logo
Dapamoga

21-okt, 2026, 15:45

Photo1/2
💀QUIZAVA: DÍA DE MUERTOS 🌺

🇲🇽 ¡HOLA, AMIGOS!

Кажуць, што раз на год мяжа паміж светам жывых і светам мёртвых становіцца асабліва тонкай…

У суботу 31 кастрычніка а 18:30 запрашаем вас у Беларускі замак на самую містычную QUIZAVA гэтай восені! 🕯️

Гэтым разам мы натхніліся мексіканскім святам DÍA DE MUERTOS — Днём мёртвых, калі смерць перастае быць нагодай для страху, а памяць пра тых, каго мы любім, ператвараецца ў сапраўднае свята жыцця!

Што вас чакае?

🧠 Шэсць тураў QUIZAVA! Хэлоўін, містыка, культавыя фільмы жахаў, музыка, гарадскія легенды і загадкавыя традыцыі розных краін свету!

🌼 Атмасфера мексіканскага свята! Аксаміткі, свечкі, рознакаляровыя чарапы і яркія дэкарацыі ў стылі Día de Muertos!

🍸 Тэматычны кактэйльны бар! За чароўныя эліксіры і напоі з таго свету адказвае наш бармэн Сяргей!

👑 КОНКУРС НА НАЙЛЕПШЫ КАСЦЮМ! Даставайце шкілеты з шафаў, прымярайце вобразы ведзьмаў, вампіраў і прывідаў або натхняйцеся мексіканскімі катрынамі! Уладальніка самага эфектнага вобраза чакае прыз!

💃 А гаспадыняй вечара стане сама LA CATRINA, якая правядзе вас паміж светам жывых і светам мёртвых!

🎭 Дрэс-код: Halloween × Día de Muertos. Касцюмы вельмі вітаюцца!

¡QUE VIVA LA VIDA! 🌹💀

🌺 Арганізатары QUIZAVA таксама адкрылі збор сродкаў на святочныя дэкарацыі, каб стварыць у Беларускім замку сапраўдную атмасферу Día de Muertos!

https://dapamoga.org/be/donations/quizava-halloween-2026

Будзем вельмі ўдзячныя за любы данат, які дапаможа нам зрабіць гэтае свята яшчэ больш яркім і незабыўным! ❤

Да сустрэчы на QUIZAVA — там, дзе нават мёртвыя не супраць павесяліцца!

🗓 Субота 31 кастрычніка
🕐 18:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
111005
Dapamoga logo
Dapamoga

21-okt, 2026, 14:10

🕊️ ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА!

Сябры, сёння мы звяртаемся да вас з просьбай дапамагчы маладому беларусу, былому палітвязню Мікіту Саідаву, які апынуўся ў надзвычай складанай сітуацыі ў Літве.

Мікіце ўсяго 23 гады. У 19-гадовым узросце ён трапіў за краты ў Беларусі за ўдзел у пратэстах. Пасля вызвалення і пераезду ў Літву яму дапамагала наша арганізацыя Dapamoga.

На жаль, цяпер Мікіта зноў сутыкнуўся з крымінальным пераследам.

Што адбылося?

Нядаўна ў сацыяльных сетках з’явіліся кадры, знятыя каля віленскага офіса кампаніі RSI Europe, якая займаецца вытворчасцю беспілотных сістэм, у тым ліку для Украіны.

Каля будынка былі пакінутыя жалобныя вянкі і фотаздымак кіраўніка кампаніі Томаса Мілашаўскаса з чорнай жалобнай стужкай.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам быў затрыманы Мікіта Саідаў.

Паводле інфармацыі, якой мы валодаем, Мікіта атрымаў прапанову за грошы аднесці жалобны вянок да офіса кампаніі. Мы мяркуем, што праз сваю недасведчанасць і даверлівасць ён не ўсведамляў усёй сур’ёзнасці таго, у што аказаўся ўцягнуты.

Аднак наступствы гэтага ўчынку сталі вельмі сур’ёзнымі.

Пасля затрымання Мікіта быў змешчаны пад варту. Паводле наяўнай у нас інфармацыі, яму прад’яўлена абвінавачанне ў аказанні дапамогі іншай дзяржаве або яе арганізацыі ў дзейнасці супраць Літоўскай Рэспублікі.

На шчасце, цяпер Мікіта вызвалены з-пад варты да суда. Але крымінальная справа працягваецца, і наперадзе яго чакае складаны судовы працэс.

Мы не хочам апраўдваць учынак Мікіты.

Мы разумеем, што падобныя дзеянні, асабліва ў дачыненні да кампаніі, якая працуе на патрэбы Украіны, не могуць успрымацца як бяскрыўдны жарт.

Але мы таксама лічым, што пры разглядзе гэтай справы неабходна ўлічваць не толькі сам учынак, але і намеры чалавека, абставіны, пры якіх ён дзейнічаў, і ступень усведамлення ім магчымых наступстваў.

Мікіта — малады чалавек, які ўжо прайшоў праз палітычнае зняволенне ў Беларусі, а пасля быў вымушаны пачынаць жыццё нанова ў чужой краіне.

На нашу думку, яго даверлівасцю і недасведчанасцю маглі скарыстацца іншыя людзі.

Мы лічым, што абставіны гэтай справы патрабуюць уважлівага і справядлівага разгляду.

І менавіта таму сёння мы просім вашай дапамогі.

⚖️ Dapamoga адкрывае збор на аплату адваката для Мікіты Саідава.

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на кваліфікаваную юрыдычную дапамогу, каб Мікіта мог абараніць свае правы і атрымаць справядлівы разгляд сваёй справы.

Мы верым, што тое, што адбылося, ужо стала для яго цяжкім жыццёвым урокам. Цяпер асабліва важна, каб ён не застаўся сам-насам са сваёй бядой.

🤍❤️🤍 Дапамагчы чалавеку атрымаць прававую абарону — не азначае апраўдаць яго ўчынак. Гэта азначае не пакінуць яго без падтрымкі ў складаны момант.

Нават невялікае ахвяраванне мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава, мы будзем удзячныя за распаўсюд гэтага допісу.

🔗 Падтрымаць Мікіту:

https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-saidau

Dapamoga

ДАПАМОЖАМ МІКІЦЕ САІДАВУ АПЛАЦІЦЬ АДВАКАТА — Dapamoga

Мікіта Саідаў — 23-гадовы беларус і былы палітвязень, які цяпер жыве ў Літве. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы пасля інцыдэнту каля офіса кампаніі RSI Europe у Вільні.Цяпер Мікіта вызвалены да суда, але крымінальны пераслед працягваецца. Яму патрэбная…

75007
Dapamoga logo
Dapamoga

21-okt, 2026, 10:35

Photo1/2
🗓 Серада, 21 кастрычніка

12:00 - 21.00 – 💅 майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
141004
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 22:55

🤍❤️🤍 Сябры, сёння мы звяртаемся да вас з просьбай падтрымаць маладога беларуса, былога палітвязня Мікіту Залатарова.

Мікіта стаў адным з самых маладых палітычных зняволеных Беларусі. За краты ён трапіў усяго ў 16 гадоў — у тым узросце, калі ягоныя аднагодкі заканчвалі школу, будавалі планы на будучыню і рабілі першыя крокі ў самастойнае жыццё.

Замест гэтага Мікіта правёў важныя гады свайго сталення ў зняволенні.

У сакавіку 2026 года, пасля вызвалення ў выніку перамоваў з удзелам амерыканскага прадстаўніка Джона Коўла, Мікіта апынуўся ў Літве.

Вось ужо больш за сем месяцаў ён паступова адаптуецца да жыцця на волі, вучыцца самастойнасці і спрабуе навярстаць жыццёвы досвед, якога быў пазбаўлены за гады, праведзеныя ў калоніі.

Мікіта падпрацоўвае, імкнецца самастойна забяспечваць сябе і будуе планы на будучыню.

Але пачынаць дарослае жыццё практычна з нуля, ды яшчэ і ў іншай краіне, — няпростая задача.

💔 Сёння Мікіта апынуўся ў складаным фінансавым становішчы і звярнуўся да нас па дапамогу.

Мы адкрываем збор на 500 еўра, каб падтрымаць яго ў гэты няпросты перыяд і дапамагчы справіцца з бягучымі жыццёвымі выдаткамі.

Для маладога чалавека, які толькі вучыцца жыць самастойна пасля гадоў зняволення, гэта магчымасць атрымаць неабходную падтрымку і крыху больш упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Мы не можам вярнуць Мікіце гады, якія ён правёў за кратамі. Але можам дапамагчы яму зрабіць наступныя крокі на волі.

🙏 Будзем удзячныя за любую суму ахвяравання. Нават невялікі данат мае значэнне!

🔗 Падтрымаць Мікіту:

https://dapamoga.org/be/donations/help-mikita-zalatarou

Дзякуй кожнаму, хто дапамагае былым палітвязням пачынаць жыццё нанова.

Ваша Dapamoga 🤍❤️🤍

Dapamoga

ДАПАМОЖАМ БЫЛОМУ ПАЛІТВЯЗНЮ МІКІЦЕ ЗАЛАТАРОВУ — Dapamoga

Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых былых палітвязняў Беларусі, які трапіў за краты ўсяго ў 16 гадоў. Пасля вызвалення ў сакавіку 2026 года ён жыве ў Літве, паступова адаптуецца да самастойнага жыцця і спрабуе навярстаць гады, праведзеныя ў зняволенні.…

161008
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 20:35

Photo1/2
🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹

Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

💛 Для тых, хто толькі пачынае
💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы
❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай

📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: @LingvoAleks

Nori kalbėti? Kalbėk!

🗓 Аўторак / Чацвер
🕐 20:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
143003
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 16:35

Photo1/2
ПРАЗЬ НІШТО Ў НІКУДЫ 🎸📖

Запрашаем 1 лістапада ў ZOLAK на вечар, прысвечаны кнізе Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”.

У праграме прэзентацыя кнігі, акустычны канцэрт “Кашлаты BOХ” і спецыяльны госць - Уладзіслаў Наважылаў (aka Lesley Knife), фронтмэн Gods Tower 🔥

Будзем слухаць, адкрываць для сябе новыя сэнсы і праводзіць вечар у прасторы, дзе літаратура сустракаецца з музыкай. Далучайцеся да нас, каб разам пражыць гэты вечар і паглядзець, куды нас прывядзе шлях празь нішто ў нікуды.

📍 ZOLAK Micro Art Residence, Vytenio 50D, Vilnius
🕢 1 лістапада / Пачатак 19:30
🎟 Уваход: free donation
131006
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 14:55

🤍💔🤍 ЗБОР У ПАДТРЫМКУ СЯБРА DAPAMOGA АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКА

Сёння мы адкрываем асабісты збор. І гэта гісторыя пра тое, як дапамога вяртаецца па коле.

Аляксей Еўтушык — рэпрэсаваны беларус з Мінска, былы айцішнік і даўні сябар Dapamoga.

У жніўні 2020 года Лёша прайшоў праз суткі на Акрэсціна і пры падтрымцы Dapamoga змог выехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, ён амаль адразу пачаў дапамагаць іншым беларусам, якім таксама давялося ўцякаць ад рэпрэсій.

Яго дом на вуліцы Ягайлас у Вільні фактычна стаў маленькім «хабам» для новапрыбылых. Лёша дапамагаў знайсці і аплаціць жыллё, уладкавацца ў новым горадзе, пазычаў грошы — часта не атрымліваючы іх назад.

Тады ён мог дапамагаць — і дапамагаў.

Але за апошнія гады жыццё самога Лёшы моцна змянілася.

Праблемы з сэрцам, сур’ёзная аперацыя, а пазней інсульт і доўгае аднаўленне на пэўны час пазбавілі яго магчымасці працаваць. Сёння Лёша стараецца падпрацоўваць і самастойна аплачваць самае неабходнае, у тым ліку жыццёва важныя лекі для сэрца.

За гэты час у яго назапасілася каля 2000 еўра запазычанасці перад Sodra, што стварыла сур’ёзную праблему з медыцынскім страхаваннем.

І сёння дапамога патрэбная таму, хто столькі разоў дапамагаў іншым.

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў. І асабліва — да тых, каго калісьці падтрымаў сам Лёша.

Магчыма, ён сустрэў вас пасля пераезду. Дапамог з жыллём. Пазычыў грошы. Ці проста быў побач у момант, калі ўсё ваша ранейшае жыццё засталося па той бок мяжы.

🫶 Цяпер прыйшоў час падтрымаць Лёшу.

Наша мэта — дапамагчы яму закрыць запазычанасць перад Sodra, аднавіць медыцынскае страхаванне і атрымаць магчымасць нармальна клапаціцца пра сваё здароўе.

Кожны данат мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава — калі ласка, падзяліцеся гэтым зборам.

У 2020-м мы шмат гаварылі пра беларускую салідарнасць.

Яна патрэбная і сёння. Асабліва тады, калі дапамога патрэбная таму, хто так доўга дапамагаў іншым.

https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk

Dapamoga

Збор у падтрымку сябра Dapamoga Аляксея Еўтушыка — Dapamoga

Аляксей Еўтушык шмат гадоў дапамагаў беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля рэпрэсій. Сёння дапамога патрэбная яму самому. Збіраем сродкі, каб дапамагчы Лёшу закрыць запазычанасць перад Sodra і аднавіць медыцынскае страхаванне. Час падтрымаць…

118007
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 12:35

Photo1/4
ПАСЛУГІ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ СФЕРЫ ЗДАРОЎЯ І ПРЫГАЖОСЦІ 💆‍♀️🪞

Па аўторках, чацверах і суботах з 14:00 да 21:00 у Беларускім Замку праводзяць прыём нашыя масажыст і касметолаг з залатымі рукамі і сэрцам

⸻

💆‍♀️ Генадзь Манёнак — масажыст шырокага спектру з 20-цігадовым вопытам працы. Валодае рознымі тэхнікамі масажу.

📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @Gennadiu20

🫶 Прыемны кошт для “дапаможцаў” — 15 еўра за масаж

⸻

🪞 Юлія Манёнак – прафесіянал у сферы прыгажосці са шматгадовай практыкай.

Юлія прапануе класічны, а таксама лімфадрэнажны масаж твару і дэкальтэ.

📝 Прыём праводзіцца па папярэднім запісе праз @YuliaManenok

🫶 Прыемны кошт для “дапаможцаў” — 15 еўра за 40 хвілін масажа; 20 еўра за 60 хвілін масажа з маскай.

⸻

🗓 Аўторак, чацвер, субота
🕐 14:00-21:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
141004
Dapamoga logo
Dapamoga

20-okt, 2026, 10:35

Photo1/2
🗓 Аўторак, 20 кастрычніка

14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

20:00 – 🇱🇹 клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў у Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
154002
Dapamoga logo
Dapamoga

19-okt, 2026, 21:05

Photo1/2
📌 Литовский Красный Крест приглашает мигрантов на бесплатный онлайн-семинар "Правовые особенности трудовых отношений в Литве", который состоится в среду 21 октября в 10:00.

От квалифицированных специалистов Государственной инспекции труда Литвы (VALSTYBINĖ DARBO INSPEKCIJA)  вы получите  полезные и практически применимые знания о своих трудовых правах, необходимые абсолютно каждому человеку, который живёт и работает или планирует трудоустроиться в Литве.

На встрече узнаем всё самое важное о:
✅ Заключении трудового договора;
✅ Времени работы и отдыха, обеденного перерыва и ежегодного отпуска;
✅ Командировках работника и суточных;
✅ Простое работников;
✅ Расторжении трудового договора;
✅ Куда обратиться в случае нарушения трудового законодательства.

👌Также вы получите ответы на свои вопросы по теме встречи от спикеров.

📆 21 октября (ср) 10:00
📍 Online, через Microsoft Teams. 
❗️Видео-записи не будет
✍️ Участие бесплатное, по регистрации через форму:
https://forms.cloud.microsoft/e/TqjK8nSGPM
119003
Dapamoga logo
Dapamoga

19-okt, 2026, 19:30

Photo1/4
🇺🇦ПАНЯДЗЕЛКАВЫ МІТЫНГ У ПАДТРЫМКУ УКРАІНЫ🇺🇦

Сёння, 19 кастрычніка, а 18:30 ужо 197-ы раз на Кафедральнай плошчы Вільні адбудзецца традыцыйны панядзелкавы мітынг салідарнасці з Украінай.

🕊️ Галоўная тэма сённяшняй сустрэчы — становішча крымскіх татараў.

Арганізатары мітынгу нагадваюць пра пераслед крымскататарскага народа на акупаваным Расіяй паўвостраве, палітычныя зняволенні і парушэнні правоў чалавека.

Крым — гэта Украіна! 🇺🇦


🎤 УДЗЕЛЬНІКІ МІТЫНГУ:

▪️Адас Якубаўскас — прафесар, сябра праўлення Саюза татарскіх супольнасцей Літвы.

▪️Рэфат Чубараў — украінскі і крымскататарскі палітычны і грамадскі дзеяч, старшыня Меджліса крымскататарскага народа, прэзідэнт Сусветнага кангрэса крымскіх татараў (тэлефоннае ўключэнне).

▪️Валдас Барткявічус — вайсковец Узброеных сіл Украіны, кіраўнік фонду дапамогі Украіне «Mažasis konvojus» (тэлефоннае ўключэнне).

🎙️ КАМАНДА МІТЫНГУ:

• Арганізатар і вядоўца — Аркадзь Вінакурас
• Каардынатарка — Аўксе Дрансар
• Перакладчык — Кірыл Крэменчук
• Фатограф — Наіль Гарэеў
• Інтэрнэт-трансляцыя — Кацярына Ахотнік

Слава Украіне! Героям слава! 🇺🇦

📅 Панядзелак 19 кастрычніка
🕐 18:30
📍 Кафедральная плошча
161002
Dapamoga logo
Dapamoga

19-okt, 2026, 16:56

Photo1/2
🕯 «Дзяды» — канцэрт-рэквіем Сяргей Чарняк ў Вільні

Запрашаем вас на асаблівы музычна-паэтычны вечар, дзе слова беларускіх паэтаў сустрэнецца з гукамі акустычнай гітары.

Гэты канцэрт — даніна памяці продкаў, роздум пра наша мінулае і дыялог з вечнымі тэмамі: памяццю, любоўю, стратай і надзеяй. Праз музыку і паэзію мы звернемся да таго, што яднае пакаленні і дапамагае нам адчуваць свае карані.

🎸 Сяргей Чарняк — акустычная гітара
📅 25 кастрычніка
🕕 Пачатак а 18:00
📍 Карчма 1863, Вільня, Bokšto g. 2 🤍

Уваход — данат

Прыходзьце, каб разам паслухаць, адчуць і ўспомніць. Пакуль мы памятаем — сувязь з продкамі жыве.
143008
Dapamoga logo
Dapamoga

17-okt, 2026, 14:30

Photo
У Вільні праходзіць фестываль PRADMOVA, і ў суботу, 17 кастрычніка, я буду там увесь дзень. Запрашаю ўсіх на тры сустрэчы:

🔹 16:45–17:30 — «Адвакацкія гісторыі». Размова пра права і беззаконне праз асабістыя гісторыі тых, хто працягваў абараняць іншых. Разам з калегамі Дзмітрыем Лепрэтарам, Натальляй Мацкевіч і Таццянай Лішанковай, мадэруе Адар'я Гуштын.

🔹 18:15–19:15 — панэль «Інкамунікада. Чалавек, якога няма». З Натальляй Мацкевіч і Інай Карней, мадэратары Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай. Пра тое, што значыць знікнуць для ўсяго свету, застаючыся жывым.

🔹 21:00–21:50 — мой музычны вечар - нечаканы фармат прэзентацыі кнігі «Каланісты». На пытанні буду адказваць песнямі 🎸

На Прадмове ў выдавецтве Сведкі/Полацкія лабірынты можна будзе набыць мае кнігі, і я з радасцю падпішу іх усім, хто захоча. Прыходзьце і прыносьце свае асобнікі!

📍 Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25
🆓 Уваход вольны

Буду рады ўбачыць старых сяброў і пазнаёміцца з новымі. Да сустрэчы!
67002
Dapamoga logo
Dapamoga

17-okt, 2026, 12:35

Photo
🗓 Субота, 17 кастрычніка

10:00 – 🧘 заняткі па ёзе ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 🪞прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці ў Беларускім Замку

14:00 - 21:00 – 💆‍♀️ прыём масажыста ў Беларускім Замку

18:00 - 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
90002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 21:05

Photo
🧘 ЗАНЯТКІ ПА ЁЗЕ З ІНСТРУКТАРАМ АЛЕСЕМ 🧘

Па суботах запрашаем на ёгу ў Беларускім Замку! Заняткі праводзіць інструктар Алесь.

Што вас чакае?

   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.
   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.
   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі.

Чаму ёга карысная?

   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум.
   •   Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу.
   •   Павышае канцэнтрацыю і дапамагае знайсці ўнутраны баланс.

Прыходзьце, каб адчуць сябе лепш і пачаць дзень з клопату пра сябе!

🗓 Субота
🕐 10:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
107000
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 20:25

🤍💔🤍 ЗБОР У ПАДТРЫМКУ СЯБРА DAPAMOGA АЛЯКСЕЯ ЕЎТУШЫКА

Сёння мы адкрываем асабісты збор. І гэта гісторыя пра тое, як дапамога вяртаецца па коле.

Аляксей Еўтушык — рэпрэсаваны беларус з Мінска, былы айцішнік і даўні сябар Dapamoga.

У жніўні 2020 года Лёша прайшоў праз суткі на Акрэсціна і пры падтрымцы Dapamoga змог выехаць у Літву. Але, апынуўшыся ў бяспецы сам, ён амаль адразу пачаў дапамагаць іншым беларусам, якім таксама давялося ўцякаць ад рэпрэсій.

Яго дом на вуліцы Ягайлас у Вільні фактычна стаў маленькім «хабам» для новапрыбылых. Лёша дапамагаў знайсці і аплаціць жыллё, уладкавацца ў новым горадзе, пазычаў грошы — часта не атрымліваючы іх назад.

Тады ён мог дапамагаць — і дапамагаў.

Але за апошнія гады жыццё самога Лёшы моцна змянілася.

Праблемы з сэрцам, сур’ёзная аперацыя, а пазней інсульт і доўгае аднаўленне на пэўны час пазбавілі яго магчымасці працаваць. Сёння Лёша стараецца падпрацоўваць і самастойна аплачваць самае неабходнае, у тым ліку жыццёва важныя лекі для сэрца.

За гэты час у яго назапасілася каля 2000 еўра запазычанасці перад Sodra, што стварыла сур’ёзную праблему з медыцынскім страхаваннем.

І сёння дапамога патрэбная таму, хто столькі разоў дапамагаў іншым.

Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых беларусаў. І асабліва — да тых, каго калісьці падтрымаў сам Лёша.

Магчыма, ён сустрэў вас пасля пераезду. Дапамог з жыллём. Пазычыў грошы. Ці проста быў побач у момант, калі ўсё ваша ранейшае жыццё засталося па той бок мяжы.

🫶 Цяпер прыйшоў час падтрымаць Лёшу.

Наша мэта — дапамагчы яму закрыць запазычанасць перад Sodra, аднавіць медыцынскае страхаванне і атрымаць магчымасць нармальна клапаціцца пра сваё здароўе.

Кожны данат мае значэнне. А калі вы не можаце дапамагчы фінансава — калі ласка, падзяліцеся гэтым зборам.

У 2020-м мы шмат гаварылі пра беларускую салідарнасць.

Яна патрэбная і сёння. Асабліва тады, калі дапамога патрэбная таму, хто так доўга дапамагаў іншым.

https://dapamoga.org/be/donations/support-aliaksei-yevtushyk
111000
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 16:35

Photo
🫖 ГАРБАТА ДЛЯ ДУШЫ: ПСІХАЛАГІЧНАЯ СУСТРЭЧА 🫖

У пятніцу, 16 кастрычніка, а 19:30 запрашаем вас у Беларускі Замак на групавую псіхалагічную сустрэчу за кубачкам гарбаты

Гэта будзе цёплая і бяспечная прастора для размовы, падтрымкі і проста прысутнасці побач 🌿

Час, каб крыху запаволіцца, выдыхнуць і пабыць сярод сваіх

Да сустрэчы ✨🤍

🗓 Пятніца 16 кастрычніка
🕐 19:30
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
81003
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 14:30

Photo
🎬 АДКРЫТЫ ПАКАЗ З TETRAКЎБ #3 | «БЕДНЫЯ-НЯШЧАСНЫЯ» (POOR THINGS)

У нядзелю, 18 кастрычніка, а 19:00 запрашаем вас у Беларускі Замак на чарговую кінасустрэчу з Ігарам Tetraкўб!

Гэтым разам глядзім адну з самых незвычайных і правакацыйных карцін апошніх гадоў — «Poor Things» Ёргаса Лантымаса.

🎞️ Пра фільм:

🎬 Poor Things / Бедныя-няшчасныя (2023)
🎥 Рэжысёр: Ёргас Лантымас
⭐ У ролях: Эма Стоўн, Марк Руфала, Уілем Дэфо
⏳ Працягласць: 2 гадзіны 21 хвіліна
🔞 Узроставае абмежаванне: 18+

І, як заўсёды, асобная частка нашага кінавечара — аўтарскі агляд Ігара Tetraкўб:

Што атрымаецца, калі змяшаць пачвару Франкенштэйна з Пігмаліёнам, шчодра дадаць эротыкі, метаіроніі і Эму Стоўн у галоўнай ролі?

А калі рэжысёрам будзе чалавек, якога наш кінааглядальнік падазрае ў рэінкарнацыі Оскара Уайльда?

Атрымаецца гісторыя Бэлы Бакстэр — жанчыны, якая адкрывае для сябе свет, каханне, сексуальнасць і ўласную свабоду. А заадно, сама таго не заўважаючы, разбурае жыцці мужчын, якія сустракаюцца на яе шляху. 😏

«О, Эма! Твая ўсмешка, твае вочы! Ты — Афрадыта, ты — багіня! Твой акцёрскі талент непаўторны! Ты будзеш жыць у стагоддзях, як Джаконда, як Венера Мілоская, як…

Я…

Я НЕ МАГУ МАЎЧАЦЬ!

Я ПАВІНЕН ПРЫЗНАЦЦА!

Я КАХАЮ ЦЯБЕ, ЭМА СТОЎН!!! ❤️

…

Кхм…

Ну, карацей…

Я трэці тыдзень на бензадыазепінах у «санаторыі»…

Увогуле, выдатнае кіно. Прыходзьце».

Ігар, мы ўсё разумеем. Эма Стоўн сапраўды цудоўная ❤️

🍿 «Адкрыты паказ з Tetraкўб» — гэта наш праект нядзельных кінасустрэч: 20 фільмаў, 20 нядзель, 20 гісторый.

🗓 Нядзеля 18 кастрычніка
🕐 19:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10

🎧 І традыцыйна — музычная кампазіцыя ад Ігара для патрэбнага настрою:
75002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 12:35

Photo
💅 ПАСЛУГІ МАЙСТАРКІ МАНІКЮРУ І ПЕДЫКЮРУ 💅

Прывітанне! 🤍 Мяне завуць Караліна, я майстарка манікюру з досведам працы больш за 4 гады.

За апошні час мая маленькая прастора стала яшчэ больш утульнай: пашырылася палітра гель-лакаў і геляў, а цяпер я таксама прымаю на педыкюр.

✨ Паслугі і кошт:

• Манікюр — 15 €
• Манікюр + умацаванне гелем — 20 €
• Нарошчванне — 30 €
• Педыкюр (пальчыкі + пакрыццё) — 15 €
• Поўная апрацоўка стоп — 25 €
• Поўная апрацоўка стоп + пакрыццё — 35 €

📲 Анлайн-запіс адкрыты! 🤍

Звярніце ўвагу: запіс у гэтай лакацыі даступны толькі для маіх пастаянных кліентаў, а таксама для падпісчыкаў Dapamoga.

Гэта звязана з асаблівасцямі лакацыі, таму запісацца сюды могуць толькі тыя, з кім мы ўжо знаёмыя, або тыя, хто з’яўляецца часткай супольнасці Dapamoga.

Дзякуй за разуменне! 🤍

🔗 Анлайн-запіс:

https://dikidi.net/2093643

Запіс у асабістыя паведамленні:

💌 @Karolesk
📞 +370 639 29 725
📸 Instagram: @karalina.beauty.vilnius

Буду вельмі рада нашаму знаёмству! 🤍

🤍 Працую акуратна, спакойна, без спешкі. Вялікая палітра гель-лакаў і геляў, а таксама плёнкі для педыкюру.

🗓 Пн • Ср • Пт • Нд
🕛 12:00–21:00
📍 Беларускі Замак
Naujoji Riovonių g. 10
105002
Dapamoga logo
Dapamoga

16-okt, 2026, 11:04

Photo
🗓 Пятніца, 16 кастрычніка

12:00 - 21:00 – 💅 майстарка манікюру і педыкюру ў Беларускім Замку

18:00 – 21:00 – 🇺🇦 пляценне маскіравальных сетак для Украіны ў Беларускім Замку

19:30 – 🫖 гарбата для душы: псіхалагічная сустрэча ў Беларускім Замку

Штовечар – 🕯️варта святла ў памяць пра герояў Беларусі ля Беларускай Амбасады

⸻

🫶Актуальныя дабрачынныя зборы на платформе Dapamoga:

https://dapamoga.org/be/donations

💔Падтрымаць можна любы збор — разам мы можам больш!
132002
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 22:02

Photo
📚 PRADMOVA Ў ВІЛЬНІ: ШТО РАІЦЬ DAPAMOGA? 🤍❤️🤍

Ужо з 16 па 18 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova!

Тры дні літаратуры, дыскусій, сустрэч з аўтарамі, прэзентацый кніг і размоў пра культуру, гісторыю і сучаснасць.

📖 Поўная праграма фестывалю па спасылцы

А мы ў Dapamoga склалі ўласны ТОП мерапрыемстваў з удзелам нашых сяброў, якія асабліва раім не прапусціць!

📅 17 КАСТРЫЧНІКА, СУБОТА

📍 Дом нацыянальных супольнасцей (Tautinių bendrijų namai), Raugyklos g. 25

🕥 10:30–11:10 — Вячка Красулін. «Афлайн-трэпанацыя творчай асобы паэта»

Шчырая размова пра паэзію, натхненне, сумневы, унутраную свабоду і тое, што адбываецца «пад чарапной каробкай» паэта.

🕜 13:35–14:15 — «Я караля ў табе пазнаў»

Прэзентацыя кнігі перакладаў літоўскага паэта Вітаўтаса Мачэрніса.

Удзельнікі: перакладчыца Ванда Марцінш душ Рэйш, рэдактары Алма Лапінскене і Сяржук Гаўрыленка.

🕕 18:15–19:15 — «Інкамунікада. Чалавек, якога няма»

Панэльная дыскусія з удзелам Наталлі Мацкевіч і Максіма Знака.

Мадэратары — Павел Лягчылаў і Таццяна Нядбай.

🕗 20:00–20:45 — «Рок-н-рол канца 80-х — пачатку 90-х: што слухалі і што гралі падлеткі на Палессі» 🎸

Музычная вандроўка ў мінулае разам з Уладзіславам Наважылавым (Lesley Knife) і Аляксеем Дзікавіцкім.

Мадэратар — Яраслаў Іванюк.

🧸 А ШТО ДЛЯ МАЛЕНЬКІХ ЧЫТАЧОЎ?

📍 Дзіцячая пляцоўка — Беларуская школка ў Вільні, Vilniaus g. 20

🕛 12:00–13:00 — «Ха-Хэй-Хо!»

Прэзентацыя білінгвальнай кніжкі дзіцячых гульняў, створанай вучнямі Stembridge School!

Удзельнікі: Ілля Ясінскі, Наталля Сялецкая, Антон Мазейка і самі юныя аўтары кнігі.

👧 Для дзяцей ад 5 гадоў.

🕐 13:00–14:00 — «Кніжны мост: ірландскія кніжкі па-беларуску»

Прэзентацыя праекта выдання ірландскіх дзіцячых кніг на беларускай мове пры падтрымцы Амбасады Ірландыі ў Вільні.

Сярод удзельнікаў — амбасадарка Ірландыі Сэдна МакХ’ю, Павел Баркоўскі, Андрэй Скурко, Аляксандра Дварэцкая, прадстаўнікі Gutenberg і Асацыяцыі беларускіх бацькоў.

❤️ Для нас Pradmova — гэта не толькі кнігі. Гэта сустрэчы з людзьмі, якія захоўваюць і развіваюць беларускую культуру, ствараюць новыя праекты і дапамагаюць беларускай мове гучаць далёка за межамі Беларусі.

Прыходзьце, сустракайце знаёмых, адкрывайце новыя імёны і падтрымлівайце беларускую кнігу!

Да сустрэчы на Pradmova! 📚🤍
144004
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 20:35

Photo
🇱🇹 КЛУБ РАЗМОЎНАЙ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАЧАТКОЎЦАЎ 🇱🇹

Кожны аўторак і чацвер а 20:00 сутракаемся з нашым сябрам Алексам у Беларускім Замку на Клубе размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

💛 Для тых, хто толькі пачынае
💚 У нефармальнай і сяброўскай атмасферы
❤️ Практыка жывой мовы з падтрымкай

📩 Запіс — у асабістыя паведамленні: @LingvoAleks

Nori kalbėti? Kalbėk!

🗓 Аўторак / Чацвер
🕐 20:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
138005
Dapamoga logo
Dapamoga

15-okt, 2026, 17:00

Photo
🇺🇦 ПЛЯЦЕМ МАСКІРАВАЛЬНЫЯ СЕТКІ ДЛЯ ВАЯРОЎ 🇺🇦

Dapamoga рэгулярна дапамагае ваярам, якія змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, і кожны вечар з 18:00 да 21:00 працягвае плесці маскіравальныя сеткі для вайскоўцаў.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне далучыцца — прыходзьце. Кожная стужка, кожная гадзіна вашага часу — гэта рэальная падтрымка тых, хто сёння на перадавой.

Разам мы мацнейшыя!
Далучайцеся!
Слава Украіне! 🇺🇦

🗓 Штовечар
🕐 18:00-21:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
133003

Showing 30 of 133 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Dapamoga Telegram kanali nima haqida?+

Dapamoga (@dapamoga_channel) — tgdio da Desi kontenti toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 1 003 obunachi bor.

Dapamoga (@dapamoga_channel) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @dapamoga_channel ga bepul obuna bo‘ling.

Dapamoga yaxshi Desi kontenti kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Dapamoga reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 1 003 obunachi bor. O‘xshash Desi kontenti kanallar bilan solishtiring.

Dapamoga statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @dapamoga_channel sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.