1/2[на русском с VPN – здесь, если не пользуетесь – пробуйте здесь]
Пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Сяргей Сурыновіч напісаў кнігу для падлеткаў «Нулявы мерыдыян». Яе выхад плануецца ў другой палове лістапада, паведаміў святар на сваёй старонцы. Ён удакладніў у каментарах, што яна павінна з'явіцца ў продажы ў «Акадэмкнізе» ў Мінску.
Гэта зборнік псіхалагічных апавяданняў пра віцебскіх падлеткаў, заціснутых у вакуум сацсетак і бацькоўскіх чаканняў:
Сапраўднае жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G. Адзінота, чужы боль, страта ілюзіі прыводзяць кожнага да свайго «нулявога мерыдыяна» — моманту, калі лічбавы код ператвараецца ў жывое сэрца.
Кніга адрасуецца падлеткам, іх бацькам і ўсім, хто шукае шлях да самога сябе, адзначыў аўтар.
Дарэчы, на яго ранейшы твор – аповесць «Крушня» – пасля нашай публікацыі напісаў рэцэнзію вядомы літаратурны крытык Сяргей Дубавец.











