філалабайкі беларускія Telegram channel photo

філалабайкі беларускія

@ololo_philolo_byPublic Channel

сфоткай нібыта мовазнаўца ёсць бот для сувязі: https://t.me/ololo_philolo_bot

202

Last views

465 (465 subscribers)
A'zolar
—
Rating
63
Total Posts
Oct 19, 2026, 3:22 PM
Yangilangan
Oct 12, 2025
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel Nameфілалабайкі беларускія
Username@ololo_philolo_by
CategoryMatka va lotereya
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar465
Channel TypePublic Channel
Created12-okt, 2025
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#185760+115
Til reytingi
#1101-19
Toifa reytingi
#4341+1

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 46530 Days growth: +00%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026465
21:09:2026465
22:09:2026465
23:09:2026465
24:09:2026465
25:09:2026465
26:09:2026465
27:09:2026465
28:09:2026465
29:09:2026465
30:09:2026465
01:10:2026465
02:10:2026465
03:10:2026465
04:10:2026465
05:10:2026465
06:10:2026465
07:10:2026465
08:10:2026465
09:10:2026465
10:10:2026465
11:10:2026465
12:10:2026464
13:10:2026464
14:10:2026464
15:10:2026464
16:10:2026464
17:10:2026464
18:10:2026464
19:10:2026465
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 09:03:2026457
Week of 16:03:2026458
Week of 23:03:2026455
Week of 30:03:2026455
Week of 06:04:2026453
Week of 13:04:2026454
Week of 20:04:2026456
Week of 27:04:2026456
Week of 04:05:2026454
Week of 11:05:2026454
Week of 18:05:2026454
Week of 25:05:2026458
Week of 01:06:2026458
Week of 08:06:2026457
Week of 15:06:2026457
Week of 22:06:2026457
Week of 29:06:2026457
Week of 06:07:2026457
Week of 13:07:2026455
Week of 20:07:2026459
Week of 27:07:2026460
Week of 03:08:2026460
Week of 10:08:2026461
Week of 17:08:2026461
Week of 24:08:2026462
Week of 31:08:2026461
Week of 07:09:2026461
Week of 14:09:2026465
Week of 21:09:2026465
Week of 28:09:2026465
Week of 05:10:2026465
Week of 12:10:2026464
Week of 19:10:2026465
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 2026455
April 2026456
May 2026458
June 2026457
July 2026460
August 2026462
September 2026465
October 2026465
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026465

So'nggi postlar

#alala_байка
#alala_слова
У мінулай байцы згадвалася https://t.me/ololo_philolo_by/515 . Увогуле славянская лінгвістыка разглядае тры палаталізацыі: першую, другую і трэцюю. Як думаеце, якая адбылася апошняй?

Правільны адказ: мы не ведаем.

***

Калі вы паспрабуеце параўнаць вымаўленне, напрыклад, цвёрдага гука /l/ і мяккага /l'/, вы можаце адчуць, як на /l'/ уздымаецца сярэдняя частка языка. А паспрабуйце /t/ і /t'/, /n/ і /n'/, /s/ і /s'/ — тое самае, на мяккім гуку язык датыкаецца да цвёрдага паднябення. Па-лацінску паднябенне завецца palatum, таму мяккія зычныя называюць палаталізаванымі.

Тут вы маглі б падумаць, што тры палаталізацыі — гэта працэсы змякчэння, калі, напрыклад, /l/ пераходзіла ў /l'/. Думка лагічная, але няправільная.

***

Палаталізаваныя зычныя не варта блытаць з палатальнымі.

Розніца ў тым, што ў палатальных зычных месца сутыкнення языка і паднябення — асноўная крыніца гука. У беларускай мове палатальным з'яўляецца /j/.

У палаталізаваных зычных пад'ём сярэдняй часткі языка да паднябення толькі дадае другасную артыкуляцыю. Напрыклад, /s'/ застаецца свісцячым гукам, які ўтвораны плынню паветра паміж кончыкам языка і верхняй лініяй дзясен, але да артыкуляцыі дапасоўваецца пад'ём сярэдняй часткі языка.

***

Першай палаталізацыяй называецца фанетычная змена, калі зычныя /g/, /k/, /x/ перад галоснымі пярэдняга раду перайшлі ў мяккія /ž'/, /č'/, /š'/. Пазней, ужо ў беларускай мове, гэтыя шыпячыя гукі зацвярдзелі.

Галосныя пярэдняга раду — гэта тыя, пры вымаўленні якіх язык аказваецца наперадзе, бліжэй да зубоў. У часы першай палаталізацыі праславянская мова мела з такіх гукаў доўгія /ī/, /ē/ і кароткія /ĭ/, /ĕ/.

Напрыклад, у праславянскай мове ўжываўся суфікс *-ĭka для ўтварэння дымінутываў, то-бок слоў з памяншальным значэннем: *muxa — *muxĭka, *rǫka — *rǫkĭka, *noga — *nogĭka. Пасля палаталізацыі атрымаліся *mušĭka, *rǫčĭka, *nožĭka, якія далі сучасныя мушка, ручка, ножка.

Беларускае шлем роднаснае англійскаму helmet; жанчына аднакарэнная грэчаскаму γυνή, як у слове гінекалогія; жарало і горла — гэта адно і тое ж; квадрат і чатыры маюць агульнага продка. Яшчэ ад першай палаталізацыі засталіся такія чаргаванні, як бог і божа, магу і можаш, крок і крочыць, ток і абясточыць.

Цікава, што першая палаталізацыя адбывалася якіх 1500 год таму, але праз аналогіі ўплывае і на сучасную мову: калі вы захочаце ўтварыць дзеяслоў ад слова ТыкТок, у вас хутчэй за ўсё атрымаецца ТыкТочыць.

***

Другой палаталізацыяй называецца фанетычная змена, калі зычныя /g/, /k/, /x/ перад галоснымі пярэдняга раду перайшлі ў мяккія /dz'/ і /z'/, /c'/, /s'/ і /š'/.

Праніклівы чытач можа спытаць: адкуль узяліся спалучэнні зычных /g/, /k/, /x/ і галосных пярэдняга раду, калі яны ўсе перайшлі ў іншыя гукі падчас першай палаталізацыі. Справа ў тым, што паміж першай і другой палаталізацыямі адбылася яшчэ адна фанетычная змена, падчас якой дыфтонгі — галосныя з двух кампанентаў — змяніліся ў простыя галосныя.

Напрыклад, давальны склон слова *rǫka — *rǫkai пасля манафтангізацыі дыфтонгаў перайшоў у *rǫkě. Гэтае /ě/ — таксама галосны пярэдняга раду, які потым на пісьме перадавалі літарай ѣ. Адпаведна, *noga і *muxa ў давальным былі *nogai і *muxai, а потым сталі *nogě і *muxě. І вось, зноўку спалучэнні /gě/, /kě/, /xě/ — наперакор усім намаганням першай палаталізацыі. Другая палаталізацыя змяніла зычны, і цяпер маем у давальным склоне руцэ, назе, мусе.

Вынік: чаргаванні рука — ручка, муха — мушка старэйшыя за чаргаванні рука — руцэ, муха — мусе!

***

Трэцяя палаталізацыя таксама пра тое, што /g/, /k/, /x/ змяняліся ў мяккія /dz'/ і /z'/, /c'/, /s'/ і /š'/. Але яна была прагрэсіўнай — зычныя палаталізаваліся, калі галосныя /ь/, /i/, /ę/ ці мяккі https://t.me/ololo_philolo_by/330 /r̩'/ стаялі перад імі.

То-бок падчас трэцяй палаталізацыі папярэдні галосны ўплываў на наступны зычны. Гэта рэдкая з'ява ў славянскіх мовах, значна часцей адбываюцца рэгрэсіўныя працэсы, калі наступны гук уплывае на папярэдні, як гэта было ў першай і другой палаталізацыях. Так, у сучаснай беларускай мове сшытак вымаўляецца [шш]ытак, мыешся — мые[сс']я, зубкі — зу[п]кі, а касьба — ка[з']ба. Ва ўсіх гэтых прыкладах адбываецца рэгрэсіўная асіміляцыя: наступны зычны перадае папярэдняму сваю якасць: ці то шыпячасць, ці то свісцячасць, ці то глухасць, ці то звонкасць.

Трэцяя палаталізацыя — пытанне таямнічае. Па розных прыкідках, яна магла прайсці ці то да першай палаталізацыі, ці паміж першай і другой, ці адначасова з другой, ці пасля другой. Як яна дзейнічала, таксама незразумела, бо назіраецца шмат непаслядоўнасцяў. Так, вядома, што яна адбывалася толькі калі пасля зычнага стаялі /a/. І можа быць яшчэ /o/. Але і тут — дзесьці здарылася, а дзесьці не.

* беларускае лік у сэнсе «твар» роднаснае балгарскаму лице і рускаму лицо;
* аўца калісьці была *ovĭka;
* германскае запазычанне *kuningaz, роднаснае англійскаму king і беларускаму конунг, пасля фанетычных змен атрымала форму *kъnęgь. Менавіта гэтае слова не мусіла трапіць пад дзеянне палаталізацыі. Але ва ўскосных склонах сустракаліся формы, якія адпавядалі ўмовам палаталізацыі, і ў іх з'явіўся зычны /dz'/. Па аналогіі і астатнія формы прынялі форму з /dz'/, які потым спрасціўся у /z'/: князь. У жаночым родзе ўмоў для палаталізацыі не сустракалася, таму засталася княгіня.
2020028
#alala_каляндар
20 верасня 1989 года памерла Клаўдзія Плотнікава-Анджыгатава, апошняя носьбітка камасінскай мовы.

Камасінцы жылі ў Сібіры, трохі на поўдзень ад Краснаярска, а іх мова адносілася да самадыйскіх моў — была роднасная энецкай, нянецкай і селькупскім. Больш далёкімі сваякамі камасінскай мовы лічацца фінская і эстонская. Камасінскае джага («рака»), напрыклад, роднаснае фінскаму joki і эстонскаму jõgi. А кхола («рыба») — фінскаму і эстонскаму kala.

Весткі пра камасінскую мову з'явіліся ў першай палове XVIII стагоддзя.
* Даніэль Готліб Месершміт, які па запрашэнні Пятра I накіраваўся ў Сібір у навуковую экспедыцыю, запісаў у сваіх нататках 34 словы «абаканскай» мовы. Высветлілася, што насамрэч гэта былі 12 лічэбнікаў камасінскай мовы і яшчэ 22 словы з суседняй маторскай мовы.
* Падчас «другой камчацкай экспедыцыі» Герард Фрыдрых Мілер зрабіў шмат этнаграфічных запісаў пра жыццё сібірскіх народаў, у тым ліку татарска-арынска-камасінска-бурацка-коцка-лацінскі слоўнік. Коцкая і арынская — яшчэ дзве сібірскія мовы, не роднасныя камасінскай, якія зніклі ў XVIII–XIX стагоддзях. Слоўнік Мілера змяшчаў 256 камасінскіх слоў.
* Таксама нататкі пра камасінскую мову зрабіў Васіль Тацішчаў — каля 400 слоў, праўда, не ўсе з іх добра чытаюцца праз мудрагелісты почырк.

У XIX стагоддзі з камасінцамі два тыдні пражыў Маціяс Кастрэн, вядомы даследчык уральскіх моў і фальклору. Ён пакінуў нарысы па лексіцы і граматыцы двух дыялектаў камасінскай мовы, якія ўмоўна называюцца I і II ляснымі камасінскімі дыялектамі.

У сярэдзіне XIX стагоддзя колькасць камасінцаў складала ўсяго каля 130 чалавек. Праўда, роднасныя ім народы, тыя ж маторы — носьбіты маторскай мовы, — у тыя часы ўжо былі асіміляваныя цюркскім насельніцтвам. Так, паводле звестак Маціяса Кастрэна, апошняя носьбітка маторскай мовы памерла ў 1839 годзе. Камасінцы ж захаваліся: яны качавалі, пасвілі аленяў, палявалі і лавілі рыбу, падтрымлівалі культурныя сувязі з навакольнымі рускімі паселішчамі, якія пачалі тут з'яўляцца. Напрыканцы XIX стагоддзя камасінцы перажылі мор аленяў і вырашылі асесці ў сяле Абалакава.

У 1914 годзе ў Абалакава завітаў фінскі даследчык Кай Донэр, які пакінуў не толькі слоўнік і граматыку камасінскай мовы, але і фотаздымкі камасінцаў. Яшчэ праз дзесяць гадоў з камасінцамі сустрэўся арнітолаг Аркадзь Тугарынаў. Ён адзначыў, што ўжо тады нешта памяталі па-камасінску толькі асобныя старыя.

Экспедыцыя ў сяло Абалакава, якая адбылася ў 1963 годзе, не чакала заспець жывой камасінскую мову. Але раптам высветлілася, што сямідзесяцігадовая жанчына Клаўдзія Захараўна Плотнікава-Анджыгатава крыху валодае камасінскай мовай, хаця і не карысталася ёй дваццаць гадоў. Між іншым, высветлілася, што Клаўдзія Анджыгатава разам з бацькамі была інфарматаркай Кая Донэра, то-бок больш за паўстагоддзя ўдзельнічала ў даследаваннях камасінскай мовы. Пасля адкрыцця 1963 года шэраг экспедыцый дазволіў назбіраць больш інфармацыі, у тым ліку аўдыёматэрыялы.

А ў 1970 годзе пабачыў свет эстонскі фільм Veelinnurahvas («Народ вадаплаўнай птушкі»), прысвечаны культуры фіна-ўгорскіх і самадыйскіх народаў. Дарэчы, рэжысёрам фільма быў Ленарт Меры. Пасля распаду СССР ён стаў прэзідэнтам незалежнай Эстоніі. Першая асоба, якая з'яўляецца ў стужцы, — Клаўдзія Захараўна Плотнікава-Анджыгатава. Яна распавядае гісторыю з дзяцінства на камасінскай мове.

Фільм можна пабачыць на YouTube: тут — https://www.youtube.com/watch?v=2Wqd54MwUto , а тут — https://www.youtube.com/watch?v=zXi3AYZBRD0 . Камасінская гучыць прыкладна з 0:40.
Video Thumbnail
3150028
#alala_байка
У вялікай байцы пра https://t.me/ololo_philolo_by/475 Філалош зноўку прыйшоў да высновы, што ні праўдзівай беларускай мовы, ні беларускай мовы ўвогуле, ні аніякай іншай мовы свету аб'ектыўна не існуе. Ёсць толькі дыялекты, гаворкі, ідыялекты, а таксама сукупнасці іх адметных рыс, якія адвольна абвяшчаюцца асобнымі мовамі — па прычынах хутчэй палітычных, чым лінгвістычных.

Аб'ектыўна вызначыць мяжу паміж, напрыклад, беларускай і ўкраінскай мовамі немагчыма: нават калі абраць нейкую характарыстыку як вырашальную, яна не зменіцца імгненна паміж «апошняй беларускай» і «першай украінскай» вёскамі, а будзе заставацца ў пераходным стане на значнай тэрыторыі. А калі б гісторыя склалася інакш і паміж Беларуссю і Украінай узнікла незалежная Палеская дзяржава, палескія гаворкі беларускай (ці ўкраінскай?) мовы ўвогуле сталі б асобнай палескай мовай — нацыянальнай мовай палескага народу.

І калі сучасныя мовы — гэта такія тэрміны-парасоны для недакладна вызначанага мноства дыялектаў і ідыялектаў, то, вядома, рэканструяваных моў-продкаў гэта таксама датычыцца. Не было ўсеагульнай аднолькавай праіндаеўрапейскай мовы — былі праіндаеўрапейскія дыялекты, якія патроху адыходзілі адзін ад аднаго. Не было аднолькавай праславянскай мовы, не было адзінай усходнеславянскай мовы...

***

Уяўленне пра генеалагічнае дрэва моў, дзе ад мовы-продка адыходзяць мовы-нашчадкі, развівалася ў XIX стагоддзі пад уплывам дарвінскай тэорыі аб паходжанні відаў. Яно зручна тлумачыла падабенства моў, а таксама дазваляла «пабачыць» зараджэнне ўласнай нацыі дзесьці ў глыбіні стагоддзяў — што было вельмі карысна падчас росквіту нацыяналізмаў. Згодна з тэорыяй генеалагічнага дрэва, носьбіты агульнай прамовы разбіваліся на групы, разыходзіліся па свеце і накоплівалі змены ва ўласным маўленні, так што праз некаторы час узаемаразуменне рабілася вельмі складаным. Тэорыя дазваляла праводзіць рэканструкцыі старажытных моў: агульныя характарыстыкі моў-нашчадкаў былі ўласцівыя і мове-продку, а вось усе адрозненні з'яўляліся ўжо ў часы раздробленасці. Калі нейкая з'ява сустракаецца ў некалькіх мовах-нашчадках — то, напэўна, продкі носьбітаў менавіта гэтых моў яшчэ некаторы час суіснавалі перад тым, як разышліся канчаткова.

Насамрэч гэтая мадэль добра апісвае выпадкі, калі носьбіты пра-мовы раз'ехаліся па далёкіх астравах і сапраўды больш не ўзаемадзейнічалі паміж сабой. Ну, то-бок былі ісландцамі. Але моўная гісторыя астатняй Еўропы зусім не такая: народы заўсёды жылі на сумежных тэрыторыях, кантактавалі паміж сабою, а іх гаворкі ўплывалі адна на другую.

Тут варта звярнуць увагу на іншую тэорыю моўных змен — хвалевую. Яна кажа, што лінгвістычная інавацыя ўзнікае ў канкрэтным месцы, а потым праз перайманне падчас кантактаў трапляе ў суседнія гаворкі — падобна таму, як колы хваль разыходзяцца па вадзе ад кінутага каменя. Распаўсюд кожнай змены ніяк не абмежаваны роднасцю дыялектаў: ён можа закрануць шэраг генеалагічна далёкіх дыялектаў, але адбыцца толькі ў частцы блізкароднасных гаворак.

Вось на Балканскім паўвостраве вылучаюць Балканскі моўны саюз — сукупнасць моў, якія належаць да розных галін індаеўрапейскай моўнай сям'і, але выпрацавалі агульныя рысы. Прыклад такой рысы — азначальны артыкль пасля назоўніка. Ён з'явіўся ў балгарскай і македонскай мовах, хаця ў іншых славянскіх артыкляў няма ўвогуле; ён з'явіўся ў румынскай мове, хаця ў іншых раманскіх мовах артыклі стаяць перад словам; ёсць ён і ў албанскай мове.

А ў славянскіх мовах адбылася https://t.me/ololo_philolo_by/122 — вельмі характэрная змена, якая адасабляе іх ад іншых індаеўрапейскіх галін. Згодна з тэорыяй генеалагічнага дрэва варта было б чакаць, што славянская мова распалася на ўсходнюю, заходнюю і паўднёвую, і ў кожнай з іх метатэза адбылася па-свойму. Але насамрэч сітуацыя больш заблытаная, і межы паміж рознымі рэалізацыямі метатэзы не супадаюць з межамі груп славянскіх моў:
* усходнеславянскі варыянт горад з поўнагалоссем сапраўды ўласцівы толькі ўсходнеславянскім мовам;
* царкоўнаславянскі варыянт град рэалізаваўся ў паўднёваславянскіх мовах, а таксама ў чэшскай і славацкай;
* польскі варыянт gród — толькі ў польскай і лужыцкіх мовах;
* у кашубскай на поўначы Польшчы і ў зніклай палабскай на паўднёвым усходзе Германіі спалучэнне /or/ паміж двума зычнымі ўвогуле не трапіла пад дзеянне метатэзы: засталіся gard і gord.

Нарэшце, прыклад з усходнеславянскіх моў. Другая палаталізацыя — фанетычная з'ява, якая ахапіла ўсе славянскія мовы. Яе сутнасць у змякчэнні заднеязычных зычных у мяккія свісцячыя і шыпячыя перад галоснымі /e/ і /i/: гук /k/ перайшоў у /c'/, /g/ — у /dz'/ і потым у большасці моў у /z'/, /x/ — у /s'/ і /š'/. Праз гэтую змену ў беларускай мове ўзніклі чаргаванні рука — руцэ, нага — назе і саха — сасе. Тое самае і ва ўкраінскай: руці, нозі, сосі. І так паўсюль: кашубскае rãka — rãce, чэшскае ruka — ruce, харвацкае ruka — ruci. А вось у старажытнанаўгародскім дыялекце другая палаталізацыя нейкім чынам не адбылася. Там захоўваліся формы рукѣ, ногѣ, сохѣ. І можа быць, гэты дыялект паўплываў на сучасную літаратурную рускую мову, дзе чаргаванне ў давальным і месным склоне знікла (руке, ноге, сохе), хаця калісьці было не так: «трубка желѣзна въ руцѣ, а въ другои руцѣ стрѣлка желѣзна». То-бок, паўночная частка ўсходнеславянскіх гаворак жыла нейкім уласным жыццём і пазбегла агульнаславянскага фанетычнага працэсу.

Кожная такая змена, чый арэал не супадае з мяжой рэканструяванай прамовы-продка, — напамін пра тое, што гэтая мяжа праведзена ўмоўна, наўпрост пасярод мора дыялектаў.
3320035
#alala_байка
Калі з *h₂ŕ‌tḱos не магло атрымацца праславянскага *orxъ, то лагічна спытаць — а што атрымацца магло? Нажаль, Філалошу не вядома акадэмічнай крыніцы, якая б падрабязна адказвала на такое пытанне. Таму Філалош паспрабаваў правесці ўласную аматарскую рэканструкцыю беларускага нашчадка слова *h₂ŕ‌tḱos.

Атрымалася даволі доўгая і складаная байка: нібыта ўся гісторыя філалабаек была падрыхтоўкай да гэтага тэксту.

https://telegra.ph/U-poshukah-belaruskaga-myadzvedzya-04-30
4970036
#alala_байка
У лінгвістыцы ёсць фанетычны закон, які завецца правілам рукі. Па-англійску так сама: ruki rule.

Закон насамрэч не датычыцца рук ці іншых канечнасцяў. Гэта фанетычная змена ў славянскіх мовах, вядомая яшчэ пад назвай закон Педэрсена. Згодна з ёй, у праславянскай мове зычны гук /s/ пасля гукаў /r/, /u/, /k/ і /i/ пераходзіў у /x/, калі за ім не ішоў глухі выбухны /p/, /t/ ці /k/. Вось гэты інвентар /r/, /u/, /k/, /i/ зафіксаваны ў імені закону.

Індаеўрапейскі корань *pers «пырскаць» даў праславянскае *porxъ — усялякія пырскі, мелкія кавалкі, пыл. Потым з гэтага *porxъ атрымаліся ўсходнеславянскае порах і паўднёваславянскае непоўнагалоснае прах, а таксама перхаць і пароша (з больш познім пераходам /х/ -> /ш/).

Этымалогія слоў пырскаць і пырскі не вельмі празрыстая: ці то ад *pers таксама, ці то ад чагосьці іншага. Але ў любым выпадку перахода /s/ -> /x/ у іх бы не чакалася, бо пасля /s/ ідзе /k/.

У германскіх мовах закон Педэрсана не дзейнічаў, затое дзейнічаў, таму з *pers атрымаўся старанарвежскі fors. Потым у ісландскай мове /r/ перайшоў у /s/, што дала foss «вадаспад». Недарма назвы амаль усіх ісландскіх вадаспадаў заканчваюцца на -foss: Дэтыфос, Х'яўльпарфос, Гадафос...

Вось яшчэ прыклады ўплыву правіла рукі:
* Муха — ад кораня *mus. У біялогіі род мух завецца лацінскім словам musca, якое паходзіць ад таго ж кораня.
* Вуха — сваяк латышскага auss, літоўскага ausis, албанскага vesh. Таксама тут і старажытнагрэчаскае οὖς /ус/. Дарэчы, ва ўскосных склонах яно мела аснову з /t/: ὠτός /отос/, і менавіта ад яго пайшла назва вушной хваробы атыт, а таксама першая частка доўгага слова отарыналарынголаг.
* Беларуская блыха — літоўская blusà, латышская blusa.
* Мох — сваяк англійскага moss. Імаверна, першая частка слова mushroom таксама адсюль, бо грыбы часта растуць у моху.
5340033
#alala_факт
У ЗША красавік — месяц гісторыі , бо 15 красавіка 1817 года адкрылася першая амерыканская дзяржаўная школа для глухіх, а 8 красавіка 1864 на падставе адной з такіх школ запрацаваў Галадзецкі каледж. Зараз гэта Галадзецкі ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова, цалкам арыентаваная на людзей з асаблівасцямі слыху.

З нагоды месяца гісторыі культуры Глухіх кампанія Дысней разам з тэатрам Deaf West Theatre падрыхтавала апрацоўку некалькіх музычных нумароў са сваіх мультфільмаў: героі атрымаюць новую анімацыю і будуць — амерыканскай жэставай мове. Пабачыць у новым выкананні можна будзе песні «The Next Right Thing» з мультфільма «Халоднае сэрца 2», «We Don’t Talk About Bruno» з «Энканта» і «Beyond» з «Маана 2».

Прэм'ера чакаецца 27 красавіка, але асобныя ўрыўкі даступныя ўжо зараз.
https://www.youtube.com/watch?v=oLwOmxNxCsE
https://www.youtube.com/watch?v=BfeOxf4Hln8
https://www.youtube.com/watch?v=80PVeROO0Ug
Video Thumbnail
4830020
#alala_байка
Не надта зразумела, ці існуе асобная беларуская жэставая мова.

На заканадаўчым узроўні яна згадваецца ў адным дакуменце — законе « https://t.me/ololo_philolo_by/50 », падпісаным летам 2022 года. Ён у тым ліку вызначыў самабытнасць https://t.me/ololo_philolo_by/446 . 11-ы артыкул закона кажа, што «Беларуская жэставая мова з'яўляецца жэставай мовай, якая сфарміравалася з улікам тэрытарыяльнай прыналежнасці і культуры ў Рэспубліцы Беларусь».

Пасля гэтага афіцыйнага вызначэння тэрмін «беларуская жэставая мова» пачаў сустракацца ў дакументах ААН, рэгіянальных газетах і сацсетках дзяржаўных устаноў.

З іншага боку, Кодэкс аб адукацыі, які з 2022 года неаднаразова рэдагаваўся, сцвярджае, што адукацыйны працэс для вучняў з парушэннямі слыху арганізуецца на беларускай ці рускай мове, а таксама на жэставай мове — без аніякай дадатковай характарыстыкі. Вучэбныя планы для спецыялізаваных школ таксама прапануюць прадметы «жэставая мова» і «развіццё жэставага маўлення», але без адзначэння беларускай спецыфікі. А некаторыя вучэбныя матэрыялы ўвогуле расійскія і прысвечаныя рускай жэставай мове.

Самае ранняе ўжыванне тэрміна, якое атрымалася знайсці, — у рускамоўным варыянце «белорусский жестовый язык» — датуецца 2016 годам. У тым жа годзе Беларусь далучылася да праекта Spread the Sign — вялікага слоўніка нацыянальных жэставых моў: былі запісаныя ролікі для 15000 слоў і словазлучэнняў.

Двухгадовая навукова-даследчая праца, распачатая ў 2021 годзе па замове Міністэрства адукацыі, адыграла значную ролю ў прасоўванні ідэі пра самабытнасць беларускай жэставай мовы і беларускай супольнасці глухіх. Можна бачыць, як адны і тыя ж аўтары ў 2015 годзе пісалі, што людзі з парушэннямі слыху ў Беларусі карыстаюцца, па сутнасці, рускай жэставай мовай, але падчас даследаванняў 2021–2022 гадоў прыходзілі да высновы пра неабходнасць вылучыць асобную беларускую жэставую мову.

З пункту гледжання лінгвістыкі, канешне, беларуская жэставая мова вельмі падобная да рускай, бо яны маюць агульнае савецкае паходжанне. Кажуць, што глухія з Расіі і Беларусі — ды і з усёй астатняй https://t.me/ololo_philolo_by/473 — лёгка разумеюць адзін аднаго.

Адрозненні, безумоўна, ёсць. На матэрыяле таго ж Spread the Sign падлічылі, што прыкладна 9% жэстаў у беларускай і рускай жэставых мовах цалкам розныя. Напрыклад, зусім непадобна паказваюцца «каляндар», «казка», «цана» і «вецер». Яшчэ 20% жэстаў адрозніваюцца на ўзроўні хірэм, то-бок асобных кампанентаў. Скажам, жэст «вада» выглядае ідэнтычна паводле формы далоні і руху, але лакалізуецца ў розных месцах.

Таксама беларуская жэставая мова выпрацавала ўласныя жэсты для абазначэння беларускіх рэалій — нацыянальнага адзення, ежы, традыцый; тапонімаў — беларускіх гарадоў і іншых геаграфічных аб'ектаў; антрапонімаў — канкрэтных людзей, пераважна значных дзеячаў беларускай супольнасці глухіх.

Ёсць адрозненні і на ўзроўні фразеалагізмаў і ідыёмаў: беларускае жэставае «трымаць сябе ў руках» зусім непадобнае да рускага жэставага аналага. А беларускі дактыльны алфавіт мае дадатковыя жэсты для беларускіх літар І і Ў.

Такім чынам, беларуская жэставая мова не супадае з рускай жэставай, але дыстанцыя паміж імі невялікая — паводле некаторых падлікаў, ледзь не меншая, чым паміж жэставымі мовамі Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Зрэшты, пытанне «мова ці дыялект» больш палітычнае, чым лінгвістычнае. Беларускае таварыства глухіх намагаецца зафіксаваць тэрмін «беларуская жэставая мова» ў якасці назвы нацыянальнай жэставай мовы Беларусі. Гэтая назва ўжо з'явілася ў тэксце закона, у навуковых працах, у слоўніку Spread the Sign, паступова трапляе ў СМІ, адукацыйныя матэрыялы і міжнародныя справаздачы па правах людзей з інваліднасцю. Таму, імаверна, «беларуская жэставая мова» праз некаторы час стане агульнапрынятай назвай жэставай мовы Беларусі.
3870034
#alala_каляндар
1 верасня — даволі лінгвістычны дзень.

1 верасня 1816 года нарадзіўся Пётр Карлавіч Услар — этнограф-каўказавед, даследчык моў Дагестана. Ён склаў першыя ў гісторыі граматычныя нарысы шэрага каўказскіх моў: абхазскай, чачэнскай, аварскай, лакскай, даргінскай, лезгінскай, табасаранскай — а пра https://t.me/ololo_philolo_by/169 да Услара ў Еўропе не ведалі ўвогуле. Дарэчы, пра арчынскую мову Філалош калісьці распавядаў на Мінскім фестывалі моў!

1 верасня 1889 года выйшаў першы нумар газеты «La Esperantisto». У 1890 годзе газета стала цалкам https://t.me/ololo_philolo_by/192 . Гэта быў першы сродак масавай інфармацыі, які друкаваўся на эсперанта. «La Esperantisto» праіснавала шэсць год, а закрылася, таму што Леў Талстой https://t.me/ololo_philolo_by/153 .

1 верасня 1906 года была надрукавана першая легальная газета на беларускай мове — https://t.me/ololo_philolo_by/10 .

1 верасня 1957 года нарадзілася Александра Юр'еўна Айхенвальд, спецыялістка па лінгвістычнай тыпалогіі. Яна аўтарка граматыкі паўднёвамерыканскай мовы тарыяна, якая генетычна адносіцца да аравакскіх моў, але праз працяглыя моўныя кантакты з туканскімі мовамі стала больш падобная на іх, чым на сваіх непасрэдных сваякоў. Таксама Айхенвальд напісала самую вялікую і дасканалую кнігу пра эвідэнцыяльнасць — граматычную катэгорыю, якая перадае крыніцу інфармацыі. У Філалоша былі байкі пра эвідэнцыяльнасць у мовах свету: у https://t.me/ololo_philolo_by/80 , у https://t.me/ololo_philolo_by/218 і нават у https://t.me/ololo_philolo_by/406 .

1 верасня 2016 года адбылася прэм'ера фільма «Прыбыццё», у якім лінгвістка спрабуе дэшыфраваць мову іншапланецян. Філалош пра гэта фільм нічога не пісаў, але затое пісаў пра іншую https://t.me/ololo_philolo_by/278 .

1 верасня 2022 года з'явіўся першы пост у тэлеграм-канале https://t.me/ololo_philolo_by — як раз прысвечаны газеце «Наша доля».
4150033
#alala_этымалогія
Праіндаеўрапейскае слова пакінула не так ужо і мала слядоў. Гэта не толькі грэчаскі άρκτος і лацінскі ursus з нашчадкамі: французскім ours, іспанскім oso і румынскім urs. З таго ж слова паходзяць армянскі արջ /ардж/, албанскі ari, валійскі arth, асецінскі арс (гэта кірыліца), hirč у мове народу рома, хецкі 𒄯𒁖𒂵𒀸 , таджыкскі хирс...

Выглядае, што паклікаць мядзведзя баяліся толькі германцы, славяне ды балты. То-бок, у часы індаеўрапейскай агульнасці слова *h₂ŕ̥tḱos не пазбягалі, і замена зыходнай назвы на «той, што есць мёд», «той, што карычневы» ці «той, што топча» адбывалася ў мовах-нашчадках: прагерманскай, праславянскай і прабалцкай.

Можа здарыцца, што табуяванае слова сышло са штодзённага ўжывання, але захавалася ў нейкіх устойлівых канструкцыях — напрыклад, тапонімах ці імёнах фальклорных герояў.

Уявіце: вучоныя высветлілі, што вымаўленне слова мядзведзь сапраўды прыносіць непрыемную сустрэчу са злым галодным мядзведзем, таму замест яго беларусы дамовіліся казаць таптач. Праз некаторы час людзі ўжо і забылі, як там раней называлі таго таптача — але ў Мінску засталіся транспартныя прыпынкі Мядзвежына. Гэтая назва вельмі б дапамагла лінгвістам альтэрнатыўнай будучыні аднавіць зніклае слова!

Мовазнаўца-іраніст Васіль Абаеў лічыў, што праіндаеўрапейскі *h₂ŕ̥tḱos мог бы перайсці ў праславянскі *orxъ, ці *roxъ пасля метатэзы плаўных. Далей ён згадвае праславянскі суфікс -ja, які дазваляў будаваць новыя назоўнікі ад існуючых слоў. Напрыклад, менавіта праз так былі ўтвораны словы гушча ад густы, суша ад сухі, душа ад дух... Чаргаванне зычных тлумачыцца больш познімі фанетычнымі з'явамі ў праславянскай мове: першай палаталізацыяй і першай ётацыяй. Адпаведна таму, як праславянская *duša утворана ад праславянскага *duxъ, так і з *orxъ / *roxъ магло б выйсці *orša ці *roša з нейкім «каля-мядзведжым» значэннем.

І як мы ведаем, ёсць такі горад Орша, які ў старажытных летапісах завецца Ръша. Васіль Абаеў робіць вынік, што Орша — гэта вось Мядзвежына і ёсць.

***

Агульнапрынятай этымалогіі назвы горада Орша не існуе. Орша стаіць на рацэ Аршыцы, а назву ракі выводзяць і з балцкіх моў, і з фіна-ўгорскіх, і ад кораня іржавы. Што датычыцца гіпотэзы Абаева, то яна не мае шырокай падтрымкі, бо, падаецца, з *h₂ŕ̥tḱos усё ж такі не магло атрымацца праславянскага *orxъ.
4770040
#alala_каляндар
Аднакарэннае слова bear — гэта вынік табу. Сярод старажытных еўрапейцаў была распаўсюджана думка, што калі называць мядзведзя яго сапраўднай назвай, ён пачуе: ці то нападзе, ці то схаваецца ад паляўнічых. Таму мядзведзь пераўтварыўся ў таго-каго-нельга-называць: замест звычайнага слова выкарыстоўвалася бяспечная замена: карычневая істота. Табу выконвалася так адказна, што з часам зыходнае слова цалкам знікла з лексікону.

Славянская назва мядзведзь — таксама іншасказанне: той, хто есць мёд.

Лічыцца, што першапачатковай індаеўрапейскай назвай мядзведзя было *h₂ŕ̥tḱos — з яго ўтварыліся лацінскае ursus і грэчаскае άρκτος, вядомае нам па слову Арктыка.

***

Філалош чарговы раз да мядзведзя на дзень нараджэння Філалабаек, бо менавіта пра *h₂ŕ̥tḱos і табу была напісана першая байка роўна 12 год таму — 14 красавіка 2014 года.
4460050
Photo
#alala_каляндар
Першая кніга Францыска Скарыны — Псалтыр — была надрукавана роўна 509 год таму, 6 жніўня 1517 года.

Калісьці пра яе https://t.me/ololo_philolo_by/142 , але сёння Філалош прапануе іншае. Імаверна, сярод чытачоў ёсць тыя, каму дагэтуль не выпала нагоды пачытаць Скарынаўскі Псалтыр. І таксама ёсць тыя, хто ў яго можа і зазіраў, але неяк не адолеў аўтарскую арфаграфію пачатку XVI стагоддзя. Варта гэта выправіць!

Таму тут у карцінках 22 Псалом. У ім няма нейкіх неверагодных лінгвістычных асаблівасцяў — проста ён адначасова караценькі і вельмі значны. На кожнай карцінцы фрагмент з Псалтыра 509-гадовай даўніны з падсвечаным вершам, а таксама два пераклады: царкоўнаславянскі з Лізавецінскай Бібліі 1751 года (у рускай арфаграфіі) і беларускі пераклад Васіля Сёмухі (запісаны тарашкевіцай). Верш Пс 22:5 знаходзіцца на мяжы дзвюх старонак, таму яго давялося разбіць на дзве часткі.
4740034
#alala_факт
Старашведская мова — гэта мова ўкраінскай вёскі Старашведскае.

***

У 1781 годзе каля тысячы шведскіх сялян вырушылі з вострава Дага — зараз ён належыць Эстоніі і называецца Хіюмаа. Яны накіроўваліся ў стэпы сучаснай Херсонскай вобласці Украіны. Адправіцца ў цяжкае падарожжа іх падштурхнулі канфлікт са шведскімі памешчыкамі і абяцанні расійскіх уладаў перадаць вялікія надзелы на новых пустых тэрыторыях, якія былі далучаны да Расійскай імперыі падчас руска-турэцкіх войнаў.

Падарожнікі спыніліся на зімоўку ў Рэшацілаўцы, а да месца прызначэння дабраліся толькі вясной 1782 года. Легенда кажа, што аднымі з першых слоў перасяленцаў былі «Nu vära ve rätt narrander!» — «Нас сапраўды ашукалі!» Землі Херсоншчыны не былі падрыхтаваныя да жыцця: напрыклад, у стэпе відавочна складана здабываць драўніну, што значна ўскладніла будаўніцтва. Людзі былі вымушаныя жыць у зямлянках.

Цяжкі шлях і дрэнныя ўмовы жыцця прывялі да вялікай колькасці ахвяраў: падчас пераходу і ў першыя месяцы пасля перасялення памерлі сотні шведаў, а вясной 1783 года ў жывых засталося менш за 150 чалавек. Тым не менш, яны здолелі заснаваць паселішча, якое першапачаткова фігуравала ў дакументах як Шведская калонія.

Праз некалькі гадоў у гэтыя ж землі пачалі прыязджаць іншыя перасяленцы, пераважна немцы з Данцыга — сучаснага польскага горада Гданьска. Яны ўтварылі ўласныя паселішчы: Шлангендорф, Мюльгаўзендорф і Кластэрдорф. Шведскую ж вёску называлі Alt-Schwedendorf, то-бок «Старашведская вёска» — імаверна, падкрэсліваючы, што яна з'явілася ў гэтых землях раней за нямецкія. Аналагічна пабудаваныя шведская назва «Gammalsvenskby» і ўкраінская «село Старошведське».

Жыхары Старашведскай вёскі стварылі суполку, якая захоўвала шведскую культуру і мову, але развівалася асобна ад іншых шведаў. У ізаляцыі дыялекты могуць набываць адрозненні ад іншых дыялектаў — як гэта адбылося, напрыклад, з https://t.me/ololo_philolo_by/451 на Алясцы. Такім чынам, на беразе Дняпра на поўдні Украіны сфарміраваўся дыялект шведскай мовы, які называюць старашведскім.

Сёння Старашведскае з'яўляецца часткай вёскі Змееўка, якая была ўтворана аб'яднаннем шведскага і нямецкіх паселішчаў. У ёй працягвае захоўвацца шведская культура, а ў 2008 годзе вёску нават наведаў шведскі кароль. Але стан старашведскай мовы вельмі ўразлівы: у пачатку 2010-х гадоў колькасць носьбітаў дыялекту прынамсі ў якой-небудзь ступені не перавышала 20 чалавек, большасць з якіх — пажылыя жанчыны. Артыкул 2024 года, напісаны пасля вызвалення Змееўкі ад расійскай арміі, паведамляе, што ў вёсцы заставалася каля трыццаці чалавек, якія ў той ці іншай ступені размаўлялі па-шведску, але толькі адна жанчына карысталася менавіта старашведскім дыялектам.
6340036
#alala_байка
У мове паўмары, на якой гаворыць аднайменны паўднёваамерыканскі народ, існуюць дзве паралельныя сістэмы родаў.

Першая ўмоўна дзеліць назоўнікі на словы мужчынскага і жаночага роду. Умоўна, бо да мужчынскага роду адносяцца мужчыны, самцы буйных жывёл, нябесныя целы, большасць рэптылій, рыб і насякомых, усе малюскі, а таксама дождж і туман. Да жаночага, адпаведна, жанчыны, самкі жывёл, часткі цела і раслін, большасць штучна створаных прадметаў, многія амфібіі, а яшчэ неба, возера і пляж. Птушкі і культурныя расліны падзелены паміж родамі прыкладна пароўну. Карацей, схема сваёй туманнасцю вельмі нагадвае беларускую. Словы, якія дапасуюцца да назоўнікаў паводле роду, звычайна атрымліваюць суфікс з галосным -i- у форме жаночага роду і з галосным -a- у форме мужчынскага роду.

Другая катэгорыя падзяляе словы на класы ka і не-ka. Назвы тлумачацца проста: для дапасавання да назоўнікаў першага класа патрэбны прэфікс ka-, а для назоўнікаў другога класа ён не патрэбны. Прынцып падзелу слоў на класы яшчэ больш туманны, чым падзел на роды: напрыклад, у ka-клас трапляюць унутраныя часткі носа і вуха, але знешнія не трапляюць; буйныя часткі цела — рука і нага, але не пальцы на іх; вялікія плоскія рэчы і жывёлы: вясло, вясёлка, рачны востраў, чарапаха і яшчарка. Абазначэнні людзей заўсёды не-ka.

Змена паводле родаў і змена паводле класаў — два цалкам розныя працэсы. Напрыклад, словы ў множным ліку не патрабуюць дапасавання паводле роду, але працягваюць дапасоўвацца паводле класа. Падобны да азначальнага артыкля займеннік ada «гэты» змяняецца толькі паводле родаў, а дзеясловы стану, наадварот, толькі паводле класаў. Лічэбнік hoara «адзін» скланяецца паводле абедзвюх прыкмет:
* kaira ka-hoara-ni — адзін плод гуаявы, ka-клас, жаночы род;
* ka'si ka-hoara-na — адзін кракадзіл, ka-клас, мужчынскі род;
* jomahi hoara-ni — адзін ягуар, не-ka-клас, жаночы род;
* kavina hoara-na — адна малпа-равун, не-ka-клас, мужчынскі род.

Спражэнне дзеясловаў мовы паўмары — асобная дзівосная гісторыя. Возьмем прыклад:
Ida ojoro-ra ka-karaga-'a-ha ada makhira — «чарапаху знайшоў мужчына».
* ida / ada — згаданы раней указальны займеннік, які змяняецца паводле родаў: ida — «гэтая», ada — «гэты».
* ojora — чарапаха, тут у жаночым родзе, належыць да ka-класа. Суфікс -ra — маркер ускоснага склону: маўляў, гэта чалавек знайшоў чарапаху, а не наадварот.
* makhira — мужчына, адносіцца да не-ka-класа і мужчынскага роду.
Пакуль што маем: ida ojoro-ra — «гэтую чарапаху»; ada makhira — «гэты мужчына». І застаецца самае цікавае, ka-karaga-'a-ha — дзеяслоў «знайсці». Прыстаўка ka- паказвае на дапасаванне да ka-класа, а суфікс 'a-ha — да мужчынскага роду.

То-бок, у гэтым сказе дзеяслоў дапасуецца да мужчыны паводле роду, але да чарапахі — паводле класа.

***

Асноўная крыніца:
* Alexandra Aikhenvald. Gender, noun class and language obsolescence: The case of Paumarí
5930029
#alala_alala
Роўна праз паўгода, 14 лістапада, будзе прыгожы лінгвістычны юбілей: 100 год з пачатку Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі — вялікага мовазнаўчага фэсту і сапраўднай культурнай падзеі. Туды з'ехалася значная колькасць беларускіх мовазнаўцаў, а таксама замежных спецыялістаў, у тым ліку аўтар этымалагічнага слоўніка Макс Фасмер. Пра канферэнцыю пісалі ў https://t.me/ololo_philolo_by/173 , а ўдзельнікі між чынам наведалі адкрыццё Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Магілёве.

Філалош https://t.me/ololo_philolo_by/54 , каб арганізаваць нейкую падзею з нагоды стагоддзя канферэнцыі — можа нешта накшталт https://t.me/ololo_philolo_by/90 . На жаль, часу засталося зусім няшмат, а рашучасці ўзяцца за нейкую справу не хапае...
6130031
#alala_байка
На зямлі жыве велізарнае мноства розных відаў істот, і кожны від мусіць атрымаць унікальную навуковую назву. Пераважная большасць назваў, канешне, строгія і сур'ёзныя, але час ад часу даследчыкі-біёлагі вырашаюць пажартаваць.

***

Аўстралійская аса Aha ha уваходзіць у род Aha. Энтымолаг Арнольд Менке апісаў гэты род вос у артыкуле з красамоўнай назвай «Aha, a new genus of Australian Sphecidae». Ён прызнаваўся, што калі б яму давялося апісаць яшчэ адзін род вос, ён бы абраў назву Ohno — каб стварыць публікацыю «Ohno, another new genus of Australian Sphecidae».

***

Ааміцэты — гэта арганізмы накшталт водарасцяў. Адзін з відаў ааміцэтаў называецца Bremia krungthepmahanakhonamonrattanakosinmahintharayuthayamahadilokphopnoppharatratchathaniburiromudomratchaniwetmahasathanamonpimanawatansathitsakkathattiyawitsanukamprasitnonopsis. Гэтае вельмі доўгае слова пабудавана ад поўнай назвы горада Бангкок: «Крунг Тхэп Маханатхон Амон Ратанакасін Махінтхара Аютхая Махадылок Пхоп Нопхарат Ратчантхані Бурыём Удамратчанівет Махасатхан Амон Пітан Аватан Сатхіт Сакатхатыя Вітсанукан Прасіт». Напрыканцы выкарыстаны суфікс -nonopsis, які мае значэнне «непадобны на». То-бок гэты ааміцэт не выглядае як горад Бангкок — хто бы мог падумаць.

***

Другі ааміцэт віду Bremia называецца Bremia o. Гэтыя два Bremia атрымалі свае назвы 28 снежня 2025 года, а з 1 студзеня 2026 пачало дзейнічаць правіла, згодна з якім кожнае слова ў назве новых відаў мусіць мець даўжыню ад 2 да 30 літар.

***

Да адкрыцця непадобнага на Бангкок ааміцэта самае доўгае імя насіў від бактэрый Myxococcus llanfairpwllgwyngyllgogerychwyrndrobwllllantysiliogogogochensis, названы ў гонар іншага цікавага тапоніма, валійскай вёскі Лланвайрпуллгуінгіллгогерыхуірндробуллллантысіліогогогох.

***

Сярод павукоў роду Funny ёсць від Funny valentine.

***

Ва В'етнаме жывуць мухі-цакатухі. Назву Mucha tzokotucha атрымаў від двухкрылых насякомых, адкрыты ў 1992 годзе. Важна, што род Mucha не мае дачынення да звычайных мух — тыя па-лацінску называюцца Musca. Пазней вучоныя знайшлі яшчэ некалькі відаў насякомых таго ж роду Mucha: Mucha yunnanensis, напрыклад.

***

Некаторыя віды істот адсылаюць да тых ці іншых культурных з'яў, напрыклад брэндаў і выдуманых персанажаў:
* сярод чарвякоў роду Zygonemertes ёсць Zygonemertes cocacola;
* порысты грыб Spongiforma squarepantsii названы ў гонар губкі Боба з квадратнымі штанамі.
* да роду Ameronothrus належаць у тым ліку кляшчы Ameronothrus twitter і Ameronothrus retweet;
* павук Hotwheels sisyphus названы ў гонар лялечных машынак Hot Wheels (а яшчэ — Сізіфа);
* від мурашак Proceratium google быў знойдзены ў 2005 годзе;
* зніклая жывёла Bulbasaurus phylloxyron не з'яўлялася пакемонам;
* шмат таксонаў спасылаюцца на франшызу Зорных войнаў, у тым ліку двухкрылае насякомае Meoneura artoodetoo, названае ў гонар робата R2-D2, і выкапнёвы трылабіт Han Solo;
* адно вымерлае млекакормячае мае назву Roberthoffstetteria nationalgeographica.

***

Парнакапытная жывёла нільгаў з паўднёва-ўсходняй Азіі мае навуковую назву Boselaphus tragocamelus. Пры гэтым Boselaphus пабудавана з лацінскага bos «карова, бык» і грэчаскага ἔλαφος «алень», а tragocamelus — з грэчаскіх τράγος «казёл» і κάμηλος «вярблюд».

***

На астравах у Ціхім акіяне жывуць маленькія папугаі Vini. Гэта таіцянскае слова, якім называлі птушак мясцовыя жыхары. Але да роду належыць і вымерлы папугай Vini vidivici, назва якога адсылае да выказвання Юлія Цэзара.

***

Апошнім у гэтым спісе будзе род марскіх арганізмаў Zyzzyzus. Ён увогуле даволі часта аказваецца апошнім...
6600036
#alala_факт
У санскрыце ёсць слова रक्षस् /rákṣas/ са значэннем «шкода, урон». З ім звязаныя назва злых індуісцкіх дэманаў — ракшасы, а таксама слова «урон» /rašah/ у авесційскай мове — мове свяшчэнных тэкстаў зараастрызму.

Гэта слова нагадвае санскрыцкае ऋक्ष /ṛ́kṣa/ «мядзведзь», якое паходзіць ад праіндаеўрапейскага https://t.me/ololo_philolo_by/493 . Існуе гіпотэза, што само *h₂ŕ̥tḱos утворана менавіта ад кораня са значэннем «разбураць» з дапамогай суфікса *-os.

У такім выпадку праіндаеўрапейская назва мядзведзя магла азначаць «разбуральнік». Гэта выглядае як іншасказанне, як апісанне жывёлы. То-бок, магчыма, гэта таксама эўфемізм: замена нейкай яшчэ больш старажытнай, «сапраўднай» праіндаеўрапейскай назвы мядзведзя…
4690040
Photo
#alala_факт
Вось Францішак Ліхтэнберк у прадмове да -англійскага слоўніка пералічвае класы слоў і піша Adjective у адзіночным ліку. Выглядае цікава: у таабаіта ёсць назоўнікі, дзеясловы, лічэбнікі, прыслоўі... і прыметнік.
6160031
Адзін з Саламонавых астравоў носіць назву Малаіта. Ён не вельмі вялікі, яго плошча каля 4300 км². Для параўнання, самы вялікі раён Беларусі, Столінскі, мае плошчу каля 3300 км². Але на востраве ўжываецца не менш за дзесяць розных моў, якія належаць да паўднёвасаламонскай галіны аўстранезійскай моўнай сям'і. Сярод іх ёсць і мова таабаіта.

Аўтар найбольш поўнай граматыкі мовы таабаіта вылучаў часціны мовы так:
* калі слова можа быць галоўным словам у канструкцыі, якая апісвае дзеянне, то гэта дзеяслоў — незалежна ад таго, якія яшчэ функцыі яно можа выконваць;
* інакш, калі слова можа быць галоўным словам у канструкцыі, якая апісвае суб'ект ці аб'ект дзеяння, то гэта назоўнік;
* інакш, калі слова можа мадыфікаваць назоўнік, то гэта прыметнік.
Гэта, канешне, вельмі спрошчанае апісанне, але перадае асноўную ідэю.

Аўтар разглядаў словы, якія могуць быць ужыты як мадыфікатары назоўнікаў. Адпаведна з распрацаванай сістэмай, гэтыя словы могуць быць прыметнікамі, калі яны ніколі не выконваюць аніякіх іншых функцый. У іншым выпадку яны могуць быць назоўнікамі ці дзеясловамі.

Возьмем слова baqita, «вялікі». Яно можа ўжывацца ў якасці характарыстыкі аб'екту:
* subuni baqita — вялікая лыжка;
* Fiona baqita — вялікая Фіёна, тая, што старэйшая за сваю цёзку;
* сама назва народу, toqabaqita, азначае нешта накшталт «вялікі народ». Праўда, маецца на ўвазе не фізічны памер, а нейкія легендарныя, вялікія продкі. Народ таабаіта нібыта сціпла называе сябе сапраўднымі нашчадкамі тых надзвычайных людзей.

Але слова baqita можа выкарыстоўвацца і ў якасці дзеяслову стану:
* biqu nau qe baqita — «мой дом вялікі». Тут дзеяслоў baqita атрымаў паказчык qe, які кадзіруе трэцюю асобу, адзіночны лік, небудучы час. Менавіта небудучы, такія вось часы ў таабаіта.

Насамрэч, baqita можа таксама выконваць і ролю прыслоўя, мадыфікуючы іншыя дзеясловы:
* nau ku fanga baqita qana baqu — «я з'еў шмат бананаў». Тут fanga — гэта дзеяслоў «з'есці», fanga baqita — «з'есці шмат».

І вось, слова baqita можа быць і дзеясловам, і прыслоўем, і прыметнікам. Згодна з прынцыпамі, якія былі пакладзены ў аснову вывучэння мовы таабаіта, гэтае слова мусіць быць запісана ў дзеясловы.

Высветлілася, што на ўсім матэрыяле таабаіта знайшліся ўсяго толькі тры слова, якія могуць выконваць функцыю атрыбута назоўніка і якія ніколі не бываюць дзеясловам. Два з іх — гэта назоўнікі thaama і thaina, якія азначаюць бацьку і маці. Яны ніколі не ўжываюцца для апісання дзеянняў, але могуць быць прыметнікамі — таксама са значэннем «вялікі».

І, нарэшце, ёсць прыметнік «маленькі», у трох формах: kali, kaala і kasi. Формы маюць абмежаванні па выкарыстанню: у залежнасці ад адушаўлёнасці і ліку назоўніка не кожная з іх можа быць ужыта. Дык вось, гэтае слова не бывае ні дзеясловам, ні назоўнікам, і таму лічыцца прыметнікам. Адзіным вядомым прыметнікам у мове таабаіта.

***

Асноўная крыніца:
* Lichtenberk, Frantisek. On the Notion "Adjective" in Toqabaqita
5790034
#alala_байка
У мове таабаіта ўсяго толькі адзін прыметнік — kali, «маленькі».

***

Як і ў лінгвістыцы, часціны мовы — не надта зразумелая рэч, і мы не вельмі добра ўмеем іх адрозніваць. Канешне, мы ведаем, што назоўнік абазначае з'яву, дзеяслоў — дзеянне, прыметнік — якасць, а прыслоўе — прыкмету дзеяння. Але нават на матэрыяле беларускай мовы не ўсё так адназначна.

Напрыклад, барсукова нара — гэта тое ж самае, што і нара барсука. І там, і там дадаецца прыкмета нары, але ў адным выпадку мы маем прыметнік, у другім дапасаванне, выражанае назоўнікам. Магічная школа і школа магіі — адна і тая ж з'ява, але розныя часціны мовы. Нарэшце, ёсць яшчэ і гэтыя дзіўныя канструкцыі тыпу дуб-велікан, дзе велікан — дакладна якасць дуба. Дуб які? — велікан!

Аднаго толькі сэнсу не хапае, каб адрозніваць адныя часціны мовы ад другіх. Трэба, здаецца, звяртаць увагу і на граматыку. Якія паказчыкі мае слова, якія функцыі можа выконваць у сказе. Але і гэтага недастаткова, каб рабіць нейкія адназначныя высновы, бо ўсе граматычныя апісанні — гэта толькі жывога маўлення:

* Ёсць словазлучэнні накшталт сукенка бэж, вага нета, гатунак люкс. Другое слова ў іх даволі часта — але не заўсёды — характарызуюць як нязменныя прыметнікі. Адпаведна, у словазлучэннях мова хіндзі і мова ўрду назва моў таксама можа быць разгледжана як нязменны прыметнік. Праўда, калі мы скажам мова іўрыт, гэта ўжо наўрад ці прыметнік, бо слова іўрыт мае характэрнае для назоўніка скланенне.

* Ёсць сказы «мне холадна», «на вуліцы прыгожа», «да дому далёка» дзе апошняе слова выглядае як прыслоўе, але характарызуе не дзеянне, а нейкі агульны стан сітуацыі. Пры гэтым яно нібыта з'яўляецца галоўным членам сказа. Некаторыя мовазнаўцы прапануюць вылучаць іх у асобную часціну мовы — прэдыкатывы, словы катэгорыі стану.

* Лаўрэнцій Зізаній напрыканцы XVI стагоддзя выдаў адну з першых граматык царкоўнаславянскай мовы. Падчас працы ён падглядваў у класічныя граматыкі грэчаскай і лацінскай моў і запазычыў адтуль сістэму часцін мовы. У тым ліку перанес на славянскую глебу артыкль. Зізаній назваў яго «различіе» і аднёс да яго словы іже, еже, яже.

Такім чынам, нават у беларускай і славянскіх мовах вызначэнне часцін моў з'яўляецца няпростай задачкай. Што ўжо казаць пра мовы свету, якія паводзяць сябе зусім не як індаеўрапейскія?
3640026
#alala_байка
У аматарскіх падборках лінгвістычных фактаў часта можна сустрэць сцвярджэнне, што, маўляў, толькі ў пэўнай мове існуе нейкая рыса, якой больш нідзе ў свеце няма. На практыцы ж аказваецца, што такія нібыта «ўнікальныя» асаблівасці можна знайсці і ў суседніх мовах-сваяках, і яшчэ ў дзясятках ці нават сотнях моў па ўсім свеце.

Моў на планеце надзвычай многа, і яны вельмі разнастайныя. Таму, каб сапраўды даказаць унікальнасць нейкай лінгвістычнай характарыстыкі, патрэбнае маштабнае і грунтоўнае даследаванне. І вельмі часта падчас такіх пошукаў высвятляецца, што падобная рыса ўжо зафіксаваная, скажам, у мовах Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі ці Японіі.

Аднак некаторыя асаблівасці ўсё ж лічацца ўнікальнымі. Праўда, звычайна яны фармулююцца даволі складана — занадта складана для папулярных забаўляльных тэкстаў. Напрыклад, у адной з гаварылася пра сістэму займеннікаў у берберскіх мовах. У мове тахамак па родах змяняюцца ўсе займеннікі множнага ліку (мы, вы, яны), а таксама формы другой асобы адзіночнага ліку (ты), тады як астатнія займеннікі (я, ён/яна) маюць толькі форму агульнага роду. Менавіта такая сістэма, наколькі вядома, больш нідзе ў свеце не сустракаецца.

***

На поўдні Індыі распаўсюджаныя мовы дравідыйскай сям’і. Некаторыя з іх вельмі буйныя: тэлугу, канада, тамільская і малаялам маюць дзясяткі мільёнаў носьбітаў. У паўднёвай галіне дравідыйскіх моў — у старой літаратурнай тамільскай, старой літаратурнай канада, а таксама ў жывых мовах кота, тода і бадага — зафіксаваны даволі незвычайны спосаб утварэння адмоўных форм.

Найбольш звыклая для нас стратэгія адмоўя — дадаць адмысловую негатыўную часціцу або афікс. У беларускай мове, напрыклад, з’яўляецца «не»: я зрабіла — я не зрабіла. У мове народа , які жыве на мяжы Бразіліі і Калумбіі, адмоўе выражаецца дзеяслоўным суфіксам -ri-: buéwɨ — «я вучыўся», buériwɨ — «я не вучыўся».

Ёсць мовы, дзе адмоўе ўтвараецца заменай адной марфемы на іншую. У сучаснай тамільскай мове — якая, дарэчы, ужо страціла ўнікальную рысу свайго продка — адмоўная часціца з’яўляецца на месцы паказальніка часу: naan pooreen — «я іду»; naan pooneen — «я ішоў»; naan poohalle — «я не іду». У некаторых афрыканскіх бенуэ-кангалезскіх мовах адмоўе можа выражацца з дапамогай тону. Напрыклад, у мове нгені для гэтага выкарыстоўваецца высокі тон: mí ta — «я не іду», тады як тая ж фраза з нізкім тонам у дзеяслове дае сцвярджальнае значэнне: mí tá — «я іду».

Але ў літаратурных помніках двухтысячагадовай даўніны на тамільскай мове і канада, а таксама ў некаторых сучасных невялікіх дравідыйскіх мовах, сустракаецца яшчэ больш рэдкая стратэгія — перадача адмоўя з дапамогай нулявой марфемы. Каб утварыць адмоўную форму, трэба проста апусціць паказальнік часу ў дзеяслове. Вось як гэта выглядала ў старой канада:

* nōḍ-id-eṃ — «я бачыў»
* nōḍ-uv-eṃ — «я бачу»
* nōḍ-eṃ — «я не бачыў / не бачу»

* nōḍ-id-ai — «ты бачыў»
* nōḍ-uv-ai — «ты бачыш»
* nōḍ-ai — «ты не бачыў / не бачыш»

* nōḍ-id-aḷ — «яна бачыла»
* nōḍ-uv-aḷ — «яна бачыць»
* nōḍ-aḷ — «яна не бачыла / не бачыць»

Такім чынам, у некаторых паўднёвадравідыйскіх мовах для выражэння адмоўя трэба ўзяць сцвярджальнае выказванне і замяніць у ім пэўную марфему на нулявую — то-бок проста выкінуць яе. І вось такая стратэгія, наколькі вядома сучаснай лінгвістыцы, сапраўды не мае паралеляў у іншых мовах свету.
1,4900038
Photo
#alala_alala Калісьці ў мінулым жыцці рускамоўны паблік «филолобайки» рабіў мерч з лацінскім дзеясловам «несці»! Можа варта будзе аднавіць — ужо па-беларуску.
5020041
#alala_факт
Формы на -істы, якія ў часы тарашкевіцы : камуністы, (бачу) арганістага, (кажу) спецыялістаму — былі скасаваны рэформай правапісу 1933 года. Ім быў прысвечаны асобны пункт змен:
Словы, як камуніст, сацыяліст, марксіст, пісаць без канчатку «ы» і скланяць не як прыметнікі (камуністага, камуністаму), а як назоўнікі тыпу «брат» — камуніст, камуністу.
Але вось што казаў пра іх у 1927 годзе Мікола Байкоў, супрацоўнік Інстытуту беларускай культуры, аўтар некалькіх слоўнікаў:
Словы на „іст“ азначаюць прыхільніка пэўнай тэорыі і таксама не паддаюцца перакладу. Пакідаючы гэтыя словы без перакладу, было-б варта, аднак, адмовіцца ад прынятага цяпер у літаратуры канчатку „істы“ і адпаведнага яму ўзору скланеньня („істага“, „істаму“, „істым“, мн. л.—„істыя“, „істых“ і г. д.). Такі канчатак быў у першы раз праведзены Яз. Лёсікам у яго перакладзе „Комуністычнага Маніфэсту“, аднак ён не адпавядае жывому народнаму вымаўленьню (за выключэньнем толькі некаторых мясцовасьцяў). Трэба прыняць бяз доўгіх акалічнасьцяў канчатак „іст“, як у расійскай і іншых мовах.
Гэта зноўку да складанага пытання аб : тут вось атрымліваецца, што наркамаўка можа быць нават больш праўдзівая за тарашкевіцу!
6040026
#alala_байка
#alala_alala
Год 2026 у Філалоша распачаўся з суровай крытыкі: адзін з чытачоў абурыўся ўжываннем слова , бо яно парушае прынцыпы беларускай мовы.

Філалоша гэта ўвогуле зусім ні як ні кроплі катэгарычна не кранула, і таму ён проста вырашыў напісаць велічэзны адказ.

Між чынам, высветлілася, што абмяркоўваць слова непасрэдна — гэта ўжо векавая беларуская традыцыя.

https://telegra.ph/Nepasrehdny-adkaz-01-15
7250039
#alala_alala
З новым годам!

Хочацца пажадаць усім нам мірнага і спакойнага, сапраўды добрага 2026 года. Хай кожная змена ў жыцці будзе да лепшага, кожная навіна — светлай і радаснай, кожны вечар — утульным, кожная філалабайка — цікавай. Жывіце ў гармоніі з сабой і згодзе з блізкімі, беражыце адзін аднаго і дапамагайце адзін аднаму. Бывайце здаровы і жывіце багата!

І ў завяршенне — некаторыя з баек 2025 года:
* пра слова ;
* пра ў выдуманай беларускай арфаграфіі;
* пра ;
* пра ;
* пра ;
* пра , ад якой засталося чатыры слова і дзве песні
* пра ;
* пра ;
* і яшчэ каналу https://t.me/lingulinks пра перайменаванне «Белоруссии» у «Беларусь» у рускай Вікіпедыі.

Усім дзякуй, што чытаеце, і яшчэ раз: з новым годам!
7170032
#alala_факт
А гэта «Новы год» на беларускай жэставай мове. Складаецца непасрэдна з жэстаў «новы» і «год».

Жэставыя мовы на постсавецкай прасторы маюць дастаткова шмат агульных рыс, таму гэты жэст зразумеюць носьбіты ўкраінскай, казахскай, эстонскай, рускай і малдаўскай жэставых моў.

Крыніца: https://media.spreadthesign.com/video/mp4/45/533096.mp4
6430024
Photo
#alala_факт
цар Гудэа, які жыў у другой палове XXII стагоддзя да н. э., пакінуў пасля сябе прынамсі 27 уласных статуй, прысвечаных розным багам і багіням. Статуя, якую ў навуковых апісаннях пазначаюць літарай E, ушаноўвае багіню Баў. На ёй змешчаны вялікі клінапісны тэкст, які падрабязна распавядае, што менавіта зрабіў Гудэа, каб здабыць яе міласць: узвёў новы вялікі храм паводле ўсіх правіл, усталяваў для багіні трон і істотна павялічыў аб’ёмы ахвяраванняў.

Надпіс падкрэслівае: раней вось, у старым храме, падчас фестывалю Баў на мяжы гадоў ахвяравалі аднаго быка і дзесяць авечак ды бараноў, а цяпер — ужо двух быкоў і дванаццаць авечак, а таксама чатырнаццаць гронак фінікаў і чатырнаццаць кашолак агуркоў, не лічачы ўсялякага іншага дабра.

Два абведзеныя на фота клінапісныя знакі — гэта 𒍠𒈬, загму, «мяжа гадоў». У шумераў ужо існаваў уласны каляндар, таму яны маглі вызначаць момант, калі адзін год заканчваецца і пачынаецца наступны. Вядома, гэтае словазлучэнне не абазначала свята ў сучасным сэнсе, а называла канкрэтны перыяд часу — дарэчы, вясновы. Але калі шукаць шумерскі адпаведнік Новага году, то гэта будзе менавіта 𒍠𒈬.

Крыніца малюнкаў: https://collections.louvre.fr/en/ark:/53355/cl010119544.
6050024
Video
#alala_факт
Навагодняе свята на паўднёвым дыялекце завецца Snuuwikuutaq. Гэта запазычанае рускае С новым годом!, якое паводзіць сябе як назоўнік і таму мае адпаведны канчатак адзіночнага ліку -q.

У паўночным дыялекце Новы год завецца амаль так сама: Nuuwikuutaq.

Па правілах граматыкі алутыік да назоўнікаў можна дапасоўваць іншыя часткі, каб атрымліваць новыя значэнні:
* Nuuwikuutak'gcikina — Шчаслівага Новага году!
* Nuuwikuutartukut — Мы збіраемся паказваць навагоднюю п'есу.

Назвы каталіцкага і праваслаўнага Раства запазычаны з англійскай і рускай мовы адпаведна: KRiismaq і Rausistuaq / ARusistuaq. Руская назва існавала з часоў каланізацыі, а англійскую зафіксавала Рада новых слоў 17 лютага 2009 года.

У словазлучэннях «канун свята» выкарыстоўваецца слова Maqin'ra, назва свята пры гэтым атрымлівае канчатак -m замест -q: Snuuwikuutam Maqin'ra, ARusistuam Maqin'ra. Нягледзячы на арфаграфію, паўднёвае Snuuwikuutam гучыць вельмі падобна на С новым годом! Паслухаць можна https://alutiiqmuseum.org/collection/Detail/word/364 Музея культуры алутыік: там агучаны ўвесь артыкул, а Snuuwikuutam Maqin'ra прамаўляюць прыкладна на 21 секундзе.

У назвах Раства можна пабачыць вялікую R у сярэдзіне слоў. Гэта не памылка: арфаграфія алутыік адрознівае r і R.

Да байкі далучаны запіс з віншаваннем Nuuwikuutak'gcikina. Раней ён таксама быў прадстаўлены на старонках Музея культуры алутыік, але чамусьці знік і захаваўся толькі ў архіве Інтэрнэту.
4240022

Showing 30 of 63 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

філалабайкі беларускія Telegram kanali nima haqida?+

філалабайкі беларускія (@ololo_philolo_by) — tgdio da Matka va lotereya toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 465 obunachi bor.

філалабайкі беларускія (@ololo_philolo_by) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @ololo_philolo_by ga bepul obuna bo‘ling.

філалабайкі беларускія yaxshi Matka va lotereya kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin філалабайкі беларускія reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 465 obunachi bor. O‘xshash Matka va lotereya kanallar bilan solishtiring.

філалабайкі беларускія statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @ololo_philolo_by sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.