Адраджэнне Telegram channel photo

Адраджэнне

@revivalbelarusPublic Channel

Канал Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета

Erotikao‘zbekOʻzbekiston

49

Last views

151 (151 subscribers)
A'zolar
—
Rating
32
Total Posts
Oct 19, 2026, 8:44 PM
Yangilangan
Mar 14, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameАдраджэнне
Username@revivalbelarus
CategoryErotika
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar151
Channel TypePublic Channel
Created14-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 4 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#354999-653
Til reytingi
#1745-12
Toifa reytingi
#8843-30

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 15130 Days growth: -31.9%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026154
21:09:2026154
22:09:2026154
23:09:2026154
24:09:2026153
25:09:2026153
26:09:2026153
27:09:2026153
28:09:2026153
29:09:2026153
30:09:2026153
01:10:2026153
02:10:2026153
03:10:2026153
04:10:2026153
05:10:2026153
06:10:2026153
07:10:2026153
08:10:2026153
09:10:2026153
10:10:2026153
11:10:2026153
12:10:2026152
13:10:2026152
14:10:2026152
15:10:2026152
16:10:2026152
17:10:2026152
18:10:2026152
19:10:2026151
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 13:04:202699
Week of 20:04:202699
Week of 27:04:202699
Week of 04:05:2026101
Week of 11:05:2026101
Week of 18:05:2026101
Week of 25:05:2026112
Week of 01:06:2026112
Week of 08:06:2026122
Week of 15:06:2026122
Week of 22:06:2026127
Week of 29:06:2026127
Week of 06:07:2026127
Week of 13:07:2026129
Week of 20:07:2026139
Week of 27:07:2026139
Week of 03:08:2026139
Week of 10:08:2026153
Week of 17:08:2026153
Week of 24:08:2026153
Week of 31:08:2026154
Week of 07:09:2026154
Week of 14:09:2026154
Week of 21:09:2026153
Week of 28:09:2026153
Week of 05:10:2026153
Week of 12:10:2026152
Week of 19:10:2026151
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 202699
May 2026112
June 2026127
July 2026139
August 2026153
September 2026153
October 2026151
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026151

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1Абноўленая база беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць частку п978
  2. #2Хто мы без сваёй мовы, культуры і памяці?769
  3. #3З нагоды гадавіны 9 жніўня і напярэдадні [Канферэнцыі "Новая Беларусь"724
  4. #4Павел Баркоўскі: Выбіраць беларускую мову — гэта ў пэўнай ступені акт 153
  5. #5Алег Магалецкі: працэс дэканалізацыі расійскай імперыі не завершаны152
  6. #6🔹 25 жніўня — Дзень Незалежнасці Беларусі.151
  7. #7Тарас Бык: дэкаланізацыя — гэта працяглы працэс ачышчэння ад імперскіх145
  8. #8Апошнія тры дні мінулага тыдня выдаліся для Прадстаўніцтва па нацыянал141
  9. #99 жніўня ў Варшаве адзначаць Дзень Годнасці.140
  10. #1027 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Белар140

So'nggi postlar

Адраджэнне logo
Адраджэнне

14-okt, 2026, 20:21

Photo
🔹 Сёння, 14 кастрычніка, праваслаўныя хрысціяне на нашых землях адзначаюць традыцыйнае народна-рэлігійнае свята — Пакровы. Яно мае глыбокія архаічныя вытокі ў земляробчым кульце нашых продкаў і звязанае з ушанаваннем Прасвятой Багародзіцы — заступніцы і апякункі людзей, якая гатовая схаваць іх пад сваім покрывам у час небяспекі і гвалту.

Менавіта на гэты дзень прыпадае і найноўшая беларуская традыцыя адзначэння Дня маці. Маці Божая як нябесная апякунка зямлі і роду ўвасабляецца ў вобразе канкрэтных жанчын, якія штодня клапоцяцца пра сваю сям’ю і дзяцей. Гэта даніна павагі да нябачнай часткі жаночых абавязкаў, да любові і пяшчоты, з якімі для нас звязаны вобраз роднай маці.
Сёння, у цяжкія часы войнаў, рэвалюцый і глабальных катаклізмаў, менавіта сям’я і маці застаюцца крыніцай веры і надзеі для мільёнаў людзей. Многім маці даводзіцца жыць у разлуцы з роднымі: з тымі, хто пакутуе ў турмах, знаходзіцца на вайне, быў вымушаны з’ехаць у эміграцыю ці апынуўся пад пераследам.

Жадаем вам, нашы любімыя маці, сіл захаваць той свет цеплыні і надзеі, які завецца сям’ёй і дорыць нам тое, чаго немагчыма набыць ні за якія грошы.

І з нагоды свята давайце ўзгадаем радкі Яўгеніі Лось, напісаныя яшчэ ў 1947 годзе:

Дзякуй, маці, што мне падарыла
Ты любоў да зямлі маёй роднай,
Дзе ўсміхаецца сонца так міла,
Дзе бягуць хвалі рэк мнагаводных,
Дзе гамоняць вятры напрадвесні
З маладой сакавітаю рунню,
Дзе звіняць салаўіныя песні,
Лес іграе на тысячах струнаў…
Павел Баркоўскі.
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні
49002
Адраджэнне logo
Адраджэнне

13-sen, 2026, 01:13

Photo
Прадстаўнік у нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі і яго намеснік у галіне адукацыі і навуцы Андрэй Лаўрухін узялі ўдзел у круглым стале «Беларускі ўніверсітэт у выгнанні: досвед, адказнасць і будучыня».

Галоўная выснова дыскусіі: беларуская адукацыйная і акадэмічная прастора ў выгнанні ўжо існуе, але паўнавартаснага беларускага ўніверсітэта па-ранейшаму няма.

Ёсць асобныя праграмы, даследчыя цэнтры і адукацыйныя ініцыятывы. Аднак няма інстытуцыі, якая адначасова аб’ядноўвала б якасную адукацыю, фундаментальныя даследаванні, беларускую нацыянальную місію і прызнаны акадэмічны статус.

Удзельнікі сышліся на тым, што такі ўніверсітэт павінен стварацца з фокусам на Беларусі і для будучай дэмакратычнай Беларусі. Яго задача — захоўваць і развіваць беларускую мову, культуру, нацыянальную адукацыйную традыцыю і акадэмічную суб’ектнасць, а не толькі рыхтаваць спецыялістаў.

Каб універсітэт не стаў чарговым часовым праектам, патрэбныя празрыстае кіраванне, акадэмічнае самакіраванне, адкрыты набор супрацоўнікаў, абарона ад канфліктаў інтарэсаў і фінансаванне, якое не залежыць ад аднаго донара або вузкага кола людзей.

Адным з магчымых варыянтаў назвалі кампактны даследчы ўніверсітэт для абмежаванай колькасці студэнтаў — з адукацыйнымі праграмамі розных узроўняў, цэнтрам беларускіх даследаванняў і партнёрствамі з моцнымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі.

Пры гэтым пакуль няма канчатковага адказу, як менавіта будаваць такую інстытуцыю: ствараць новую структуру, трансфармаваць ужо існыя праекты або спачатку развіваць сеткавую інтэлектуальную платформу. Адкрытымі застаюцца таксама пытанні юрыдычнага статусу, месца размяшчэння, маштабу і доўгатэрміновага фінансавання.

Але ў галоўным удзельнікі пагадзіліся: дыскусія павінна перайсці ў сістэмную працу. Неабходна сфармуляваць агульныя прынцыпы беларускага ўніверсітэта ў выгнанні, далучыць да размовы навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, грамадскія арганізацыі і дэмакратычныя сілы, а таксама адвакатаваць гэтую ідэю перад еўрапейскімі партнёрамі.

І важна — не пачынаць усё з чыстага аркуша, а абапірацца на ўжо назапашаны досвед, падрыхтаваныя канцэпцыі і зробленыя раней высновы.
138004
Адраджэнне logo
Адраджэнне

08-sen, 2026, 17:29

Photo
🔹 Сёння, 8 верасня, — Дзень беларускай вайсковай славы.

У гэты дзень мы ўзгадваем Аршанскую бітву 1514 года — перамогу аб’яднаных войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над войскам Вялікага Княства Маскоўскага. Войска ВКЛ і Польшчы ўзначальваў вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі.

— Бітва пад Воршай — гэта прыклад таго, як народы ВКЛ — беларусы, украінцы, літоўцы, палякі — мужна і разам змагаліся супраць імперскай агрэсіі ўсходняга суседа, здолеўшы атрымаць перамогу не столькі сілай, колькі розумам. І гэта добры напамін і прыклад для нас сённяшніх, як варта гэтую перамогу здабываць. Разам мы здольныя абараняць нашу свабоду і незалежнасць — гэта наша агульная справа! Дзень беларускай вайсковай славы — гэта таксама і дзень братэрства па зброі з нашымі суседзямі, якія гатовыя абараняць сваё права людзьмі звацца.

Павел Баркоўскі.
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні
94008
Адраджэнне logo
Адраджэнне

01-sen, 2026, 21:06

Photo
Адукацыя — адзін з галоўных чыннікаў канструявання ідэнтычнасці і фарміравання асобы, ад якой залежыць самавызначэнне грамадства і краіны. Менавіта таму нашыя імкненні і надзеі звязаныя з адукацыяй і светам ведаў — за імі будучыня.

На жаль, сёння адукацыя ў Беларусі ўсё больш становіцца інструментам дзяржаўнага кантролю, індактрынацыі і мілітарызацыі моладзі. Ваенная тэматыка, «патрыятычнае выхаванне» і патрабаванне палітычнай лаяльнасці паступова становяцца звычайнай часткай адукацыйнага працэсу.

Найбольш моцна ад гэтага пацярпела вышэйшая адукацыя — праз рэпрэсіі супраць выкладчыкаў і студэнтаў, ізаляцыю ад міжнароднай акадэмічнай супольнасці і адток кадраў. Адначасова прафесійная адукацыя ўсё больш падладжваецца пад патрэбы дэфіцытнага рынку працы і ваенізаванай эканомікі.

Але для больш адэкватнага разумення сітуацыі важна задаваць яшчэ адно пытанне: наколькі глыбока гэтыя ідэі рэальна прымаюцца дзецьмі, бацькамі і настаўнікамі?

Мы добра бачым, што дзяржава ўкараняе ў адукацыйную сістэму. Значна менш мы ведаем пра тое, як гэта ўспрымаецца самім грамадствам. Таму разам з захаваннем свабодных адукацыйных прастораў крытычна важна даследаваць не толькі што дзяржава навязвае, але і як гэтыя наратывы засвойваюцца, прымаюцца ці адхіляюцца грамадствам.

Андрэй Лаўрухін
Намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі
113005
Адраджэнне logo
Адраджэнне

29-avg, 2026, 02:56

Photo
Памяці Святланы Курс

Пайшла з жыцця Святлана Курс — не проста беларуская пісьменніца, што стала культавай, але і чалавек неверагодных глыбіні і маштабу, носьбіт прыгожай у сваёй кантраверсійнасці беларускасці, абсалютны маральны аўтарытэт для беларускай інтэлігенцыі.

Балюча, што хвароба забрала жыццё ў той, хто ўмела так яго любіць і радавалася нават дробным момантам — і тым, што здарыліся, і тым, што толькі павінныя былі адбыцца.

Святлана давала рады надаць ўсяму беларускаму амаль сакральнае значэнне і прымусіць навакольных ганарыцца і сваёй нацыянальнасцю, і сваёй гісторыяй, і сваім характарам. Пры гэтым яна транслявала збалансаваныя натуральную любоў да навакольных і асцярожнасць там, дзе гэта з’яўляецца пытаннем выжывання і нашага развіцця.

Святлана — гэта чалавек, кніг і інтэрв’ю якой ніколі не будзе дастаткова, а яе ўнёсак у беларускую культуру і ў тое, каб беларусы не гублялі аптымізму, складана пераацаніць. Аптымізм — гэта тое, чым мы ёй абавязаныя.

Аб’яднаны пераходны кабінет выказвае спачуванні сям’і і блізкім спадарыні Святланы.
110009
Адраджэнне logo
Адраджэнне

25-avg, 2026, 20:36

Photo
🔹 25 жніўня — Дзень Незалежнасці Беларусі.

Чаму менавіта 25 жніўня, калі раней беларусы адзначалі Дзень Незалежнасці 27 ліпеня?

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. А 25 жніўня 1991 года, пасля правалу путчу ў Маскве, Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Гэты крок фактычна азначаў аднаўленне поўнай дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.
Таму 25 жніўня — гэта не проста яшчэ адна дата ў календары. Гэта дзень, калі незалежнасць Беларусі атрымала рэальнае палітычна-прававое ўвасабленне.


🔹 Дзень Незалежнасці – важная свята для кожнай нацыі, асабліва гэта тычыцца народаў Украіны і Беларусі, якія аднавілі ўласную незалежнасць у 1991 г. Цяпер яднае разуменне той каштоўнасці і цаны, якую даводзіцца плаціць за сапраўдную, а не дэкларатыўную незалежнасць.
Давайце прыгадаем словы нашага вядомага пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова, які таксама сёння святкуе свае Народзіны:
«Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесся сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі-небудзь так будзе. Бо іначай проста ня варта жыць».
Нам усім варта кіравацца гэтымі словамі, як і час ад часу перачытваць яго эсэ «Незалежнасць — гэта...», каб зразумець, што не так пакуль з гэтым святам, які беларусы адзначаюць з болем у сэрцы, але і з верай у будучыню.

З Днём Незалежнасці, Беларусь!

Павел Баркоўскі,
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні
1510012
Адраджэнне logo
Адраджэнне

10-avg, 2026, 23:31

Photo
Апошнія тры дні мінулага тыдня выдаліся для Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні вельмі насычанымі.

🔹 Пра сайд-івент «Мова, культура, адукацыя і медыя: нябачны фронт за Беларусь»:
Прэзентацыя нашых аналітычных даследаванняў і рэкамендацый ў фармаце policy paper выклікала шмат цікаўнасці ў наведнікаў і журналістаў. Было шмат пытанняў, каментароў і парад. Натхняе, што людзі не застаюцца абыякавымі да сваёй мовы, адукацыі і культуры, а таксама шукаюць шляхі, як палепшыць сітуацыю на фоне маштабнага крызісу. Тое, што сёння гэта перадусім клопат дэмакратычных сіл і беларускай супольнасці за мяжой, накладае на нас асаблівыя маральныя абавязкі ў тым, каб развіваць беларускасць і падтрымліваць нацыянальную ідэнтычнасць насуперак рэпрэсіям, русіфікацыі, мілітарызацыі і наступу «рускага свету.

🔹 Пра канферэнцыю «Новая Беларусь» 2026:
Як удзельнікі аргкамітэта сёлета мы ўкладаліся і ў распрацоўку праграмы, і ў запрашэнне цікавых спікераў, і традыцыйна адказвалі за цырымонію ўзнагароджання на канферэнцыі. Гэта кожны раз спроба сумясціць інклюзіўнасць з запрашэннем спікераў і гасцей, часам нават вельмі крытычных да сённяшняга дэмакратычнага руху, з данясеннем актуальнай павесткі і найбольш вострых пытанняў стратэгічнага развіцця для ўсёй беларускай супольнасці. Можа, канферэнцыя і не змяніла свет, але прынамсі спарадзіла шмат гарачых абмеркаванняў. Было зацверджана шмат пазіцый у фармаце рэзалюцый, прэзентавана новых карысных праектаў і наважана смелых планаў на будучыню. У адной з панэляў удзельнічаў спікер ад Прадстаўніцтва – Андрэй Лаўрухін. Ён акрэсліў комплекс мер, неабходны нам для узмацнення патэнцыялу адукацыйных праектаў, падтрымкі паўстання нацыянальнага ўніверсітэту і пераўтварэння беларускай адукацыйнай супольнасці ў міжнародна суб’ектную.

🔹 Пра акцыю да Дня Годнасці ў цэнтры Варшавы:
Як частка аргкамітэта па правядзенні акцыі 9 жніўня мы б хацелі падзякаваць усім нашым партнёрам, найперш уладам Варшавы за салідарнасць і падтрымку – падсвятленне будынку Палаца навукі і культуры ў колеры нашага сцяга і абвесткі ў грамадскім транспарце да акцыі. Таксама тым нашым калегам з дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, хто дапамог з арганізацыяй і правядзеннем самой акцыі. Таксама тым беларусам, якія падтрымалі нас сваім прыходам і данатамі праз платформу для збораў. Гэта адбылося толькі дзякуючы нашай сумеснай працы і ўзаемнай падтрымцы. Мы не толькі нагадалі сабе пра сімвалічны сэнс 9 жніўня і паслухалі яркія прамовы палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, уключна з сяброўскіх краін-партнёраў, але і атрымалі незабыўныя ўражанні ад культурнай праграмы. Яна прагучала не толькі для беларусаў, але жыхароў Варшавы і турыстаў.

Павел Баркоўскі
Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні
141009
Адраджэнне logo
Адраджэнне

06-avg, 2026, 21:39

Photo
Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні распрацавала чатыры стратэгічныя дакументы, прысвечаныя мове, культуры, адукацыі і інфармацыйнай палітыцы.

За кожным з іх — месяцы даследаванняў, аналізу, працы з экспертамі і выпрацоўкі практычных рэкамендацый. Дакументы не толькі апісваюць актуальныя выклікі, але і прапануюць магчымыя сцэнарыі развіцця і крокі, якія ўжо сёння могуць зрабіць дэмакратычныя сілы, грамадзянская супольнасць і міжнародныя партнёры.

Пра тое, чаму гэтыя дакументы важныя, расказваюць аўтары.

Павел Баркоўскі, Прадстаўнік АПК па нацыянальным адраджэнні:
«Мы так даўно звыкліся з тым, што з беларускай мовай у Беларусі ўсё кепска, што ўжо нават не заўважаем, наколькі. А што, калі мова можа знікнуць цягам бліжэйшых пакаленняў? Без нашых аб'яднаных высілкаў яна можа быць вырачаная на смерць, а следам за ёй — і сама нацыя. Мы аналізуем тэндэнцыі, разглядаем магчымыя сцэнарыі і прапануем рэкамендацыі, што яшчэ можна зрабіць. Бо беларуская мова — гэта наша супольная справа».

Ірэна Кацяловіч, намесніца Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях культуры:
«Часта кажуць, што мы не маем улады над сітуацыяй у Беларусі. Я прапаную паглядзець на гэта інакш: культура — адзін з нямногіх інструментаў, праз якія мы ўсё яшчэ можам уплываць на будучыню краіны».

Андрэй Лаўрухін, намеснік Прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі:
«Беларуская адукацыя і навука ўнутры краіны і за яе межамі стаяць перад беспрэцэдэнтнымі выклікамі, якія ставяць пад пытанне будучыню новых пакаленняў Беларусі. Ад таго, як мы адкажам на гэтыя выклікі сёння, залежыць далейшы лёс усіх нас».

Ксенія, спецыялістка па інфармацыі і стратэгічнай камунікацыі:
«Як прасоўваць і захоўваць беларускасць, калі ўнутры краіны ўсё беларускае знаходзіцца пад забаронамі і рэпрэсіямі, а за яе межамі нацыянальная ідэнтычнасць часта адыходзіць на другі план? Мы абмяркуем, якая камунікацыя сапраўды працуе, а што ўспрымаецца як прымус. Хто адказвае за захаванне беларускай нацыі? І як у гэтым могуць дапамагчы стратэгічныя камунікацыі?»

Прэзентацыя дакументаў адбудзецца падчас спецыяльнага мерапрыемства «Мова, культура, адукацыя і медыя: нябачны фронт за Беларусь» у межах Канферэнцыі «Новая Беларусь».

📍 Варшава, Канферэнцыя «Новая Беларусь»
📅 7 жніўня, 11:00–12:30

Запрашаем далучыцца!

Мерапрыемства адкрытае для ўсіх ахвотных. Для ўдзелу неабходна папярэдняя рэгістрацыя, паколькі колькасць месцаў абмежаваная.

Рэгістрацыя па спасылцы: ТУТ
138006
Адраджэнне logo
Адраджэнне

06-avg, 2026, 17:35

Photo
З нагоды гадавіны 9 жніўня і напярэдадні Канферэнцыі "Новая Беларусь" Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў платформу з акцыямі да адметных штогадовых беларускіх дат: 9 жніўня, Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях, Ноч расстраляных паэтаў, Дзень салідарнасці з палітвязнямі.

Карыстацца мапай вельмі проста: знайдзіце свой горад — і адразу ўбачыце, дзе і калі пройдуць беларускія імпрэзы. А калі вы самі ладзіце падзеі, іх можна лёгка дадаць праз спецыяльную кнопку на сайце: https://salidarnasc.space
724004
Адраджэнне logo
Адраджэнне

05-avg, 2026, 18:33

Photo
9 жніўня ў Варшаве адзначаць Дзень Годнасці.

Шэсць гадоў таму Беларусь перажыла падзеі, якія змянілі яе гісторыю. Дзень Годнасці — гэта магчымасць сабрацца разам, успомніць жнівень 2020 года і падтрымаць тых, хто працягвае змагацца за свабоду Беларусі.

У праграме — выступы Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Паўла Севярынца, Паліны Шарэнды-Панасюк ды іншых прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама замежных дзеячаў.

Таксама на сцэне:
🎶 Вольны Хор
🎶 Kriwi
🎶 Аляксей Шкурапацкі
🔥 Javaryna Fire Show.

✔️ Падтрымаць правядзенне Дня Годнасці можна праз збор на BySol.

Далучайцеся да івэнту! Бо салідарнасць, свабода і годнасць — гэта тое, што нас аб’ядноўвае.

📅 9 жніўня
🕕 18:00
📍 Помнік Мікалаю Каперніку, Варшава

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
140000
Адраджэнне logo
Адраджэнне

04-avg, 2026, 22:14

Photo
Хто мы без сваёй мовы, культуры і памяці?

Беларуская мова, культура, адукацыя і медыя — гэта не проста сферы грамадскага жыцця. Гэта аснова існавання беларускай нацыі. І сёння яна пад пагрозай.

Як не страціць сваю ідэнтычнасць? Якія рашэнні патрэбныя ўжо цяпер? Пра гэта — на сайд-івэнце «Мова, культура, адукацыя і медыя: нябачны фронт за Беларусь», які адбудзецца ў межах канферэнцыі «Новая Беларусь».

Будуць прэзентаваныя policy papers па чатырох ключавых напрамках:
▪️ мова
▪️ адукацыя і навука
▪️ культура
▪️ інфармацыйна-камунікацыйная палітыка

🎤 Выступоўцы: Павел Баркоўскі, Ірэна Кацяловіч, Андрэй Лаўрухін, Ксенія.

📅 7 жніўня | 🕚 11:00–12:30
📍 Варшава (канферэнцыя «Новая Беларусь»)

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя: https://surl.lt/bwdxnc
769001
Адраджэнне logo
Адраджэнне

28-iyl, 2026, 00:32

Photo
27 ліпеня — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі

Гэта дата, якая стала адной з ключавых вех на шляху да беларускай незалежнасці.

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская адзначыла, што для многіх гэта можа здавацца проста гістарычнай датай, але насамрэч за ёй стаяць людзі, якія хацелі, каб Беларусь сама вырашала свой лёс, мела ўласныя законы, палітыку і будучыню.
«Пасля Чарнобыля, пасля адкрыцця праўды пра Курапаты, пасля рухаў за свабоду ў суседніх краінах усё больш беларусы адчувалі: мы маем права быць асобнай краінай».

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі звярнуў увагу, што ў беларускай гісторыі ёсць некалькі дат, якія могуць прэтэндаваць на статус Дня Незалежнасці. Гэта і 25 сакавіка — Дзень Волі, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, і 25 жніўня 1991 года, калі Дэкларацыя аб суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона.

На думку Паўла Баркоўскага, менавіта 27 ліпеня найбольш абгрунтавана можна лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі.
«Але ўсё ж менавіта дата 27 ліпеня — дзень падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі ў 1990 годзе — мае найбольшае права лічыцца сапраўдным днём Незалежнасці, калі Беларусь не толькі дэ юрэ, але ўжо і дэ факта змагла атрымаць права на самастойнае дзяржаўнае існаванне».

Барацьба за незалежнасць Беларусі не скончылася ў 1991 годзе. Сёння беларусы працягваюць адстойваць сваю свабоду, дэмакратыю і права жыць у незалежнай краіне. Але свабоду нельга навечна схаваць за кратамі. Беларусь жыве! І будзе жыць незалежнай!
140001
Адраджэнне logo
Адраджэнне

23-iyl, 2026, 15:18

Photo
Чым займаецца Інстытут беларускае мовы? 📚💻🌍

Інстытут стварае інфраструктуру, якая дапамагае беларускай мове развівацца і быць практычным інструментам у адукацыі, даследаваннях, культуры і публічнай камунікацыі.

Сярод нашых асноўных кірункаў — лінгвадыдактыка, корпусная лінгвістыка, беларусазнаўства, тэрміналогія і ўрбананімія, моўнае кансультаванне, а таксама навуковае і міжнароднае супрацоўніцтва.

У першай частцы расказваем пра некаторыя з праектаў і кірункаў, над якімі Інстытут працуе сёння.

🔗 Корпус беларускіх тэкстаў: noske.bielkorpus.com
134006
Адраджэнне logo
Адраджэнне

23-iyl, 2026, 15:18

А вы ведалі, что існуе асобны Інстытут беларускае мовы?

Нашы партнёры з Інстытута беларускае мовы распавядаюць, як ствараюць практычную інфраструктуру для развіцця беларускай мовы — ад навучальных матэрыялаў і корпуснай лінгвістыкі да тэрміналогіі, даследаванняў і публічнай камунікацыі.

Раім пазнаёміцца з іх працай і праектамі, якія дапамагаюць беларускай мове быць сучаснай, запатрабаванай і зручнай для выкарыстання ў самых розных сферах 👇
119002
Адраджэнне logo
Адраджэнне

22-iyl, 2026, 17:28

🎓 Чаму медыцынскія ўніверсітэты недабралі студэнтаў, а будучыя дыпламаты ўсё часцей вывучаюць Афрыку?

Нізкія прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты, сотні незанятых мэтавых месцаў і нечаканы рост цікавасці да педагагічных спецыяльнасцяў — сёлетняя ўступная кампанія шмат гаворыць пра стан беларускай адукацыі і грамадства.

Намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні ў пытаннях адукацыі і навукі Андрэй Лаўрухін у каментары "Салідарнасці" тлумачыць:

— чаму пяцігадовая адпрацоўка адштурхоўвае нават абітурыентаў з медыцынскіх дынастый;
— што можа стаяць за папулярнасцю педагагічных і інжынерных спецыяльнасцяў;
— чаму факультэт міжнародных адносін па-ранейшаму ўспрымаецца як "уваход у эліту";
— і як паварот беларускай знешняй палітыкі на Усход і ў Афрыку ўжо адбіваецца на адукацыйных праграмах.

"Раней у выпускнікоў была магчымасць паехаць паслом, напрыклад, у Германію, а цяпер — у адну з афрыканскіх краін. Вектар змяніўся".

Падрабязны разбор першых вынікаў уступнай кампаніі — чытайце ў матэрыяле "Салідарнасці": https://d39njx84n2vpte.cloudfront.net/post/lavruxin-ranshe-u-vypusknikov-byla-vozmozhnost-uexat-poslom-v-germaniy/215372/
119001
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Photo
Павел Баркоўскі: “У Беларусі квітнее “духоўны Чарнобыль”.

Роўна 40 год таму адбылася адна з найбольш трагічных старонак беларускай гісторыі. Чарнобыльская атамная станцыя ў суседняй Украіне выбухнула і справакавала адну з найгоршых тэхнагенных катастроф чалавецтва. Гэта стала для беларусаў сведчаннем важнасці руплівага стаўлення да развіцця тэхналогій і прыкладам таго, як цынічная палітыка і хлусня дзяржавы можа адбіцца на здароўі і жыццях людзей. Спробы схаваць рэальнасць і паменшыць маштаб катастрофы вялі да неапраўданых чалавечых ахвяр. Іх наступствы мы адчуваем да сёння.

З падобным стаўленнем беларусы сутыкнуліся і ў нядаўняй гісторыі, калі ўлады ігнаравалі маштаб кавіднай эпідэміі, заніжалі колькасць ахвяр і правакавалі новыя заражэнні і смерці.

Гэтыя выпадкі яднае тое, што любая недэмакратычная сістэма застаецца непразрыстай і карумпаванай, калі гаворка заходзіць пра бяспеку людзей. Толькі дзяржава, урад якой фармуецца на аснове грамадзянскага волевыяўлення, насамрэч нясе адказнасць перад выбаршчыкамі за вынікі сваіх рашэнняў.

У Беларусі сёння сфера атамнай энергетыкі таксама застаецца непразрыстай. Пры будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС у Астраўцы не дапускаюць незалежных экспертаў і не ўлічваюць меркаванне грамадства. Гэта можа здавацца далёкім, але мы расплачваемся за гэта анкалагічнымі захворваннямі, павышэннем дзіцячай смяротнасці і іншымі наступствамі.

У Беларусі таксама квітнее “духоўны Чарнобыль”: разбурэнне паняццяў справядлівасці і маралі, што вядзе да знікнення беларускай ідэнтычнасці.

Беларусы маюць права на годнае жыццё і кантроль дзяржавы ў тым, наколькі яна дбае пра грамадскі інтарэс і гатовая несці адказнасць за свае рашэнні!
85002
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

🌍 1 і 2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.

Гэта адкрытая прастора, дзе можна будзе:
▪️ абмеркаваць важныя тэмы, сярод якіх — падыходы па захаванні беларускай ідэнтычнасці насуперак усім акалічнасцям;
▪️ падзяліцца досведам і знайсці адказы на агульныя выклікі;
▪️ пазнаёміцца і ўмацаваць сувязі паміж дыяспарамі.

Падзея будзе ладзіцца як афлайн, так і анлайн.

☘️ Ужо цяпер вы можаце азнаёміцца https://tsikhanouskaya.org/be/event/iv-kanferencyya-belarusau-i-belarusak-svety на яе.

Убачымся на івэнце!
85004
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Photo
📅 Роўна праз тыдзень — 30 красавіка — заканчваецца тэрмін падачы самых папулярных падатковых дэкларацый: PIT-28, PIT-36, PIT-36L, PIT-37, PIT-38 і PIT-39.
І праз іх таксама можна падтрымаць беларускія арганізацыі за мяжой.

✨ Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні прапануе базу ініцыятываў у Польшчы, Літве, Эстоніі і Італіі, якім можна пералічыць частку свайго падатку.

Там ёсць культурныя праекты, сацыяльныя і праваабарончыя ініцыятывы, медыя і незалежныя платформы — усе тыя, каму нашыя ўнёскі сапраўды дапамагаюць працягваць сваю працу.

Падаць PIT можна кругласутачна праз:
➡️ Twój e-PIT
➡️ дадатак e-Urząd Skarbowy

Кожны ваш адсотак мае значэнне ✨

https://revivalbelarus.org/wp-content/uploads/2026/03/padatak_arhanizacyi.pdf
92002
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Photo
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запусціла афіцыйны сайт.

Цяпер уся ключавая інфармацыя пра дзейнасць, праекты і ўзнагароды – у адным месцы: https://revivalbelarus.org/

На сайце можна знайсці:
• навіны і ініцыятывы;
• дзейнасць у кірунках мандату Прадстаўніцтва: у культуры, адукацыі і навуцы, гістарычнай памяці, моўнай і інфармацыйнай палітыках;
• стратэгічныя і актуальныя дакументы;
• імёны беларускіх і замежных дзеячаў, узнагароджаных медалямі АПК.

Тут можна быць не толькі чытачом, але і ўдзельнікам культурніцкіх рухаў. Напрыклад, вы можаце:
✔️прапаноўваць кандыдатуры асобаў на ўзнагароджанне;
✔️ далучацца да ініцыятываў;
✔️ дзяліцца ідэямі для праектаў і супрацы.

Таксама нагадваем, што за дзейнасцю Прадстаўніцтва можна сачыць у сацсетках: Instagram, Facebook, LinkedIn, Telegram.

📩 Для супрацы: [email protected]
📩 Для медыяў: [email protected]
94005
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Photo
“Мы можам размаўляць пра будучыню без перакладчыкаў” — беларускія і ўкраінскія эксперты ў Кіеве пачалі працу над супольнай стратэгічнай камунікацыяй. Падзея адбылася ва ўкраінскім Інстытуце нацыянальнай стойкасці і бяспекі. Гэтая ўстанова разам з Прадстаўніцтвам у нацыянальным адраджэнні і Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве выступіла суарганізатарам мерапрыемства. У выніку былі распрацаваныя наратывы, якія лягуць у аснову стратэгічнай камунікацыі.

У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 20 экспертаў, сярод іх — Павел Баркоўскі і Ірэна Кацяловіч ад імя , кіраўніца Місіі беларускіх дэмакратычных сіл у Кіеве Святлана Шаціліна, сацыёлаг і кансультант https://t.me/tsikhanouskaya Генадзь Коршунаў, галоўная рэдактарка https://t.me/mediaIQBelarus Надзея Белахвосцік, спецыялістка ў тэмах дэкаланізацыі і ідэнтычнасці Аліна Герашчанка ды іншыя.

Украінскі бок прадстаўлялі дырэктарка https://inrs.net.ua/ Рэна Маруцян, палітычны аналітык Яраслаў Чарнагор, дыпламат і былы амбсадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, культуралагіня Наталля Крівда, медыяэксперт і дырэктар Інстытута франціра Яўген Глебавіцкі, палітолаг і журналіст Яўген Магда, сацыёлаг Дзмітрый Грамакоў ды іншыя.

“Камунікацыя з украінцамі захоўвалася ад пачатку поўнамаштабнай вайны, абодва бакі разумеюць, як важнай будзе супраца Беларусі і Украіны ў будучыні, але відавочна, камунікацыя становіцца ўсё больш канструктыўнай і прадуктыўнай”, — адзначыў прадстаўнік у нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі. Ён дадаў, што стратэгічная сесія ў Кіеве — толькі пачатак шырокай супрацы.
114004
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

pinned «Вітаем у новым Telegram-канале Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні! Гэты канал створаны для журналістак (-ў), даследчыц (-каў) і экспертак (-ў), якім важна сачыць за тым, што адбываецца ў сферах гісторыі, культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, а таксама…»
0000
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Тарас Бык: дэкаланізацыя — гэта працяглы працэс ачышчэння ад імперскіх практык

Дэкаланізацыя Расіі — гэта адзіны рэалістычны шлях да ўстойлівага міру. Пра гэта казаў Тарас Бык, член праўлення няўрадавай украінскай арганізацыі «Дэкаланізацыя», падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Паводле Быка, ідэя заключаецца ў адмове ад масквацэнтрычнага мыслення — або захаванне імперыі з узмацненнем дыктатуры, або яе хаатычны распад. Эксперт бачыць шырэйшы спектр сцэнарыяў, і ключавы з іх — дэкаланізацыя праз рэфедэралізацыю або кіраваную дэзынтэграцыю і з’яўленне новых дзяржаў.

«Украінскі досвед паказвае, што дэкаланізацыя — гэта працяглы працэс ачышчэння ад імперскіх практык. Пасля 2014 года Украіна праходзіць выразны шлях дэкамунізацыі і дэрусіфікацыі праз аднаўленне мовы і ідэнтычнасці.

Выхад з расійскага каланіяльнага ўплыву з’яўляецца працяглым і нераўнамерным працэсам, які залежыць ад інерцыі палітычных і элітных сістэм.

Напрыклад, Літва, якая знаходзілася больш за 170 гадоў пад расійскім каланіялізмам, здолела хутка інтэгравацца ў ЕС і НАТА. Украіна пасля 320 гадоў каланіялізму з 2014 года пачала актыўную дэкаланізацыю. Беларусь пасля амаль 200 гадоў пад каланіялізмам і здабыцця незалежнасці ў 1991 годзе фактычна вярнулася пад кантроль Расіі ў 1994 годзе. А шлях Башкартастану, які знаходзіцца пад каланіяльным уплывам больш за 450 гадоў, можа быць яшчэ даўжэйшым.

Імперыя трымаецца на страху, фінансавай залежнасці, ідэалогіі і інерцыі, але ўсе яны паступова руйнуюцца. Крах СССР паказвае, што распад імперыі з’яўляецца непазбежным, а дэкаланізацыя — неабходнай умовай незваротных змен.

Міжнародныя інстытуцыі (Еўрапарламент, ПАРЕ, АБСЕ) прызнаюць, што дэкаланізацыя Расіі з’яўляецца перадумовай дэмакратыі і міру.

Дэкаланізацыя Расіі азначае знікненне адной з ключавых геапалітычных пагроз і новыя магчымасці супрацоўніцтва з новымі краінамі, а для народаў і рэгіёнаў Расіі — свабоду і развіццё. Пытанне ў тым, наколькі змены будуць кіраванымі. Бо кіраваная дэкаланізацыя — гэта аптымальны сцэнар для ўстойлівага міру», — сказаў Бык.
145006
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Павел Баркоўскі: дзякуючы нам — Жыве Беларусь!

Мы святкуем Дзень Волі як свята незалежнай Беларусі насуперак навязванню нам каланіяльных традыцый з усходу, перапісванню памяці і засіллю сімвалаў савецкага мінулага ў грамадскім жыцці. Пра гэта ў сваім віншаванні да Дня Волі кажа Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.

«Сёння 108-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — першай незалежнай беларускай дзяржавы, дзякуючы якой мы і сёння маем уласную дзяржаўнасць.

Беларусы па ўсім свеце мусяць адзначаць яго самастойна, бо святкаваць гэты дзень у сваёй краіне публічна немагчыма праз рэпрэсіі, здзек і забарону нацыянальных сімвалаў, гісторыі, мовы і культуры», — адзначае Баркоўскі.

Ён нагадвае, што ў Беларусі пашыраецца спіс «экстрэмісцкіх» выданняў і фарміраванняў, пад пераслед трапляюць беларускія выдаўцы і гісторыкі, музыкі і дзеячы сцэны, журналісты і праваабаронцы, грамадзяне, якія выступаюць супраць працягу падтрымкі расійскай агрэсіі і рэпрэсій супраць уласнага народа.

«Дзень Волі — гэта прамень надзеі. Ён паказвае, што ў самых немагчымых варунках можна зрабіць цуд і даць магчымасці для ўласнага развіцця нацыі, што доўгі час існавала без уласнай дзяржаўнасці і не ўспрымалася нават асобным народам.

Дзякуючы энтузіязму і веры нашых продкаў, бацькоў-заснавальнікаў БНР, мы і сёння можам карыстацца гэтым правам — мець сваю дзяржаву і "людзьмі звацца". Для нас сёння вельмі істотна не пакідаць гэтую спадчыну, а рухацца далей.

Сёння ў свеце ведаюць пра Беларусь дзякуючы мужнасці, сіле і талентам саміх беларусаў. Мы паказалі свету сваю адданасць уласнаму шляху развіцця ў 2020 годзе і працягваем даводзіць нашу адметнасць нават у эміграцыі — сваімі даследчыкамі і артыстамі, актывістамі і ваярамі, палітыкамі і бізнесоўцамі.

Калі гэта свята немагчыма адзначаць у Беларусі публічна, на сімвалічным узроўні мы ўсе можам яго святкаваць разам. Мы можам памятаць пра гэты дзень, рабіць усё магчымае на індывідуальным узроўні, каб каштоўнасці незалежнасці і свабоды рэалізоўваліся вакол нас саміх і там, дзе мы можам на гэта паўплываць. І гэта могуць быць невялікія крокі, але з вельмі вялікімі наступствамі. Бо менавіта дзякуючы нам — Жыве Беларусь!», — сказаў Баркоўскі.
1300012
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Павел Баркоўскі: Канстытуцыя мусіць быць працоўным дакументам

Дзень Канстытуцыі — гэта звычайна свята. Яно адсылае да асноўнага дакумента краіны, які гарантуе базавыя правы і свабоды людзям. Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае, што, на жаль, для Беларусі гэта сёння зусім не так.

«Пасля з’яўлення Асноўнага закона краіны ў 1994 годзе яго рэдакцыі падлягалі зменам, якія зрабілі магчымымі ўзурпацыю ўлады і парушэнне гарантаваных Канстытуцыяй базавых правоў і свабод.

Сёння для нас гэты дзень — як напамін пра неабходнасць вяртання да нармальнага жыцця, калі асноўны закон дзяржавы сапраўды выконваецца і забяспечвае інтарэсы людзей.

Можна шмат спрачацца над асобнымі палажэннямі гэтага закона: ці быць нашай краіне прэзідэнцкай або парламенцкай рэспублікай, якім чынам у будучыні мусіць быць надзейна гарантаваны падзел галін улады? Але галоўнае — гэта разуменне таго, што Канстытуцыя мусіць быць працоўным дакументам, а не прыгожай дэкларацыяй, за якой хаваюцца гвалт і адсутнасць закону.

Некалі нашы продкі стварылі адзін з першых канстытуцыйных дакументаў у Еўропе — Статут Вялікага Княства Літоўскага, і гэты дакумент быў настолькі спраўны, што доўгі час яшчэ выкарыстоўваўся нават пры маскоўскай акупацыі.

Беларусам варта памятаць пра свае карані і памятаць, што наш край здаўна быў рэспублікай пад знакам Закона і Канстытуцыі, і наша задача сёння — вярнуцца да гэтай спадчыны і аднавіць яе», — сказаў Баркоўскі.
1250012
Адраджэнне logo
Адраджэнне

16-may, 2026, 20:27

Photo
Алег Магалецкі: працэс дэканалізацыі расійскай імперыі не завершаны

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні дзеліцца асноўнымі тэзісамі заснавальніка Free Nations PostRussia Forum Алега Магалецкага, якія ён агучыў падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Алег Магалецкі адзначае, што працэс дэканалізацыі расійскай імперыі, які пачаўся ў 1917 годзе і працягнуўся пасля распаду СССР у 1991 годзе, дагэтуль не завершаны.

Галоўныя тэзісы з выступу чытайце ў картках.
152007
Адраджэнне logo
Адраджэнне

27-mar, 2026, 19:20

Photo
Андрэй Лаўрухін пра каланіяльнасць пасля 1991 года

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні дзеліцца асноўнымі тэзісамі выступу адказнага за навуку і адукацыю ў Прадстаўніцтве Андрэя Лаўрухіна падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Лаўрухін аналізуе каланіяльнасць і праблему сама-каланіялізацыі беларускай акадэмічнай супольнасці расійскім навукова-асветніцкім дыскурсам.

Ён тлумачыць ключавыя паняцці — каланіялізм, каланіяльнасць, дэкаланізацыю і дэкаланіялізацыю — і паказвае, чаму распад СССР і атрыманне незалежнасці не азначалі рэальнай дэкаланізацыі Беларусі.

Паводле даследчыка, савецкі досвед застаўся дамінуючым у беларускай універсітэцкай культуры, а арыентацыя на расійскую акадэмічную прастору працягвае вызначаць мову, стандарты і гарызонт магчымых рэформаў.

Лаўрухін таксама ставіць шэраг пытанняў пра магчымыя сцэнары дэкаланіялізацыі Беларусі — і пра тое, ці можа існаваць уласны, трэці шлях.

Гартайце карткі.
109005
Адраджэнне logo
Адраджэнне

27-mar, 2026, 19:20

Павел Баркоўскі: Падыход да святкавання 8 сакавіка ў Беларусі застаецца патрыярхальным

8 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца пераважна як дзень барацьбы за правы жанчын і гендэрную роўнасць, у той час як у Беларусі гэта «свята вясны і прыгажосці».

Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, адзначае, што такая пазіцыя часта падаецца як наша перавага. Маўляў, усе правы жанчын у Беларусі забяспечаныя і нам застаецца толькі захапляцца іх прывабнасцю і дабрынёй.

«Падыход да святкавання 8 сакавіка ў Беларусі застаецца патрыярхальным: жанчын разглядаюць як прыгажунь, якія мусяць падабацца мужчынам, або як маці, якія выконваюць свой грамадзянскі абавязак перад дзяржавай і грамадствам. Але цалкам замоўчваюцца рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца сёння беларускія жанчыны.

Некаторыя прафесіі і кар’ерныя магчымасці застаюцца для беларусак недаступнымі ці маларэальнымі. Апошнюю жанчыну-міністарку звольнілі ў «Год беларускай жанчыны». Жанчынам забараняюць ісці ў прэзідэнткі, кіраваць буйнымі прадпрыемствамі ці дзяржаўнымі арганізацыямі.

Шмат у якіх прафесіях, асабліва малааплочваных, дамінуюць жанчыны: настаўніцы, выхавацелькі, медперсанал, сакратарскія і асістэнцкія пасады. Іх куды радзей прызначаюць на кіроўныя пасады ў гэтых службах.

Жанчыны ў Беларусі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у памеры заробкаў і гатоўнасці працадаўцаў браць іх на працу праз дэкрэтны адпачынак ці вяртанне з яго.

Для грамадства востра стаіць праблема хатняга гвалту. Адпаведны законапраект быў падрыхтаваны, але дагэтуль не прыняты. Таму многія жанчыны адчуваюць сябе безабаронна перад фактамі гвалту ці ўшчамлення іх правоў у сям’і.

Гэта ўсё сведчыць, што пытанне гендэрнай роўнасці і адсутнасці дыскрымінацыі — патрэба мільёнаў беларусак, якіх дзяржава і грамадства заганяюць у штамп шчаслівай маці, хатняй гаспадыні ці прыгажуні, задача якой — усім падабацца.

Нам трэба памятаць, што 8 сакавіка — свята не пра кветкі і ўсмешкі. Гэта напамін аб існаванні праблем у грамадстве, якія трэба вырашаць.

Адсутнасць гендэрнай дыскрымінацыі — важны для жанчын і мужчын, бо толькі ў справядлівым грамадстве кожная асоба атрымае магчымасці для паўнавартаснага самаразвіцця», — сказаў Баркоўскі.
83007
Адраджэнне logo
Адраджэнне

27-mar, 2026, 19:20

Павел Церашковіч: Поспех дэмакратычных рэформаў у Беларусі – вяртанне палітычнай эміграцыі

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні дзеліцца асноўнымі тэзісамі выступу гісторыка і антраполага Паўла Церашковіча падчас семінара ў Вільнюсе «Беларусь і краіны былога Савецкага Саюза на шляху пазбаўлення каланіяльнай спадчыны».

Паводле даследчыка, пасля паразы Беларускай дэмакратычнай рэвалюцыі 2020 года палітычны рэжым у краіне трансфармуецца з аўтарытарнага ў таталітарны.

Церашковіч адзначае, што ў сферы адукацыі гэта праяўляецца праз палітычную індактрынацыю, мілітарызацыю, палітычныя рэпрэсіі, ліквідацыю недзяржаўнага сектара адукацыі і русіфікацыю. «Усё гэта суправаджаецца агульнай дэградацыяй сістэмы адукацыі», — падкрэсліў ён.

Даследчык вылучае некалькі ключавых пунктаў.

Ідэі пра аптымальныя формы ўзаемадзеяння ў магчымай дэмакратычнай будучыні Беларусі і Расіі

Пунктам адліку можа стаць прыняцце расійскімі дэмакратычнымі сіламі Дэкларацыі аб безумоўным прызнанні поўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уключаючы права на еўрапейскую і еўраатлантычную інтэграцыю, адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій, а таксама абавязацельства дэнансаваць Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Падабенствы і адрозненні дзвюх ідэалогій («псеўдаідэалогій») у Беларусі і Расіі

Абедзве ідэалогіі антызаходнія, антыдэмакратычныя, антыліберальныя, мазаічныя і «размытыя».

Але беларуская ідэалогія мае значна меншы «партфель» канцэптаў, чым расійская. Ступень канцэптуалізацыі таксама меншая. Адсутнічаюць аналагі рускага месіянізму, «Рускага свету», еўразійства і г.д. Пры гэтым ступень «размытасці» і мазаічнасці беларускай ідэалогіі нават большая, чым расійскай.

Сцэнар транзіту: праз «адлігу» да поўнамаштабных дэмакратычных рэформаў

Поспеху дэмакратычных рэформаў у Беларусі можа спрыяць вяртанне добра арганізаванай палітычнай эміграцыі і часткі дыяспары, якія валодаюць значным палітычным капіталам, у тым ліку асабістымі сувязямі з заходнімі палітычнымі элітамі і медыйнымі рэсурсамі.

Якасць існых праектаў пераўтварэння будучай Расіі і Беларусі

У якасці маркераў дэмакратычнай накіраванасці праектаў рэформаў Церашковіч прапануе вылучыць стаўленне да праблем гендарнай роўнасці і меншасцяў, уключаючы нацыянальныя, этнічныя, мігранцкія і супольнасці ЛГБТ.
100004
Адраджэнне logo
Адраджэнне

27-mar, 2026, 19:20

Video
Абноўленая база беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць частку падатку, ужо даступна

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні абнавіла базу беларускіх арганізацый і ініцыятываў у Польшчы, Літве, Эстоніі і Італіі. Сярод іх культурныя, сацыяльныя, праваабарончыя праекты, медыя і незалежныя платформы.

Гартайце файл да канца, каб пабачыць новыя арганізацыі.

Падтрымлівайце ініцыятывы, якія вам сапраўды важныя, бо нават невялікая падтрымка мае значэнне.
978006

Showing 30 of 32 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Адраджэнне Telegram kanali nima haqida?+

Адраджэнне (@revivalbelarus) — tgdio da Erotika toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 151 obunachi bor.

Адраджэнне (@revivalbelarus) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @revivalbelarus ga bepul obuna bo‘ling.

Адраджэнне yaxshi Erotika kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Адраджэнне reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 151 obunachi bor. O‘xshash Erotika kanallar bilan solishtiring.

Адраджэнне statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @revivalbelarus sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.