‡ РУХ ‡ Telegram channel photo

‡ РУХ ‡

@ruchbelnacPublic Channel

📢 Міжнародная арганізацыя РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў) 📝 t.me/ruchbelnac_bot 🤝 t.me/ruchbelnac/276 📰 t.me/ruchbelnac 📷 instagram.com/ruchbelnac 📋 facebook.com/ruchbelnac ☕ buymeacoffee.com/ruchbelnac ⬜⬛⬜ Беларусь перадусім! ⬜🟥⬜

387

Last views

1.9k (1,918 subscribers)
A'zolar
—
Rating
33
Total Posts
Oct 19, 2026, 6:28 PM
Yangilangan
Mar 9, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel Name‡ РУХ ‡
Username@ruchbelnac
CategoryMimlar (Memes)
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar1,918
Channel TypePublic Channel
Created9-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#283138-525
Til reytingi
#1440-13
Toifa reytingi
#7068-19

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 1.9K30 Days growth: -191%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:20261,937
21:09:20261,937
22:09:20261,937
23:09:20261,937
24:09:20261,932
25:09:20261,932
26:09:20261,932
27:09:20261,932
28:09:20261,932
29:09:20261,932
30:09:20261,932
01:10:20261,932
02:10:20261,932
03:10:20261,932
04:10:20261,932
05:10:20261,932
06:10:20261,932
07:10:20261,932
08:10:20261,932
09:10:20261,932
10:10:20261,932
11:10:20261,932
12:10:20261,923
13:10:20261,923
14:10:20261,923
15:10:20261,923
16:10:20261,923
17:10:20261,923
18:10:20261,923
19:10:20261,918
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 23:03:20261,964
Week of 30:03:20261,965
Week of 06:04:20261,967
Week of 13:04:20261,965
Week of 20:04:20261,963
Week of 27:04:20261,963
Week of 04:05:20261,950
Week of 11:05:20261,950
Week of 18:05:20261,950
Week of 25:05:20261,945
Week of 01:06:20261,945
Week of 08:06:20261,936
Week of 15:06:20261,936
Week of 22:06:20261,935
Week of 29:06:20261,935
Week of 06:07:20261,935
Week of 13:07:20261,946
Week of 20:07:20261,947
Week of 27:07:20261,942
Week of 03:08:20261,942
Week of 10:08:20261,940
Week of 17:08:20261,940
Week of 24:08:20261,939
Week of 31:08:20261,940
Week of 07:09:20261,940
Week of 14:09:20261,937
Week of 21:09:20261,932
Week of 28:09:20261,932
Week of 05:10:20261,932
Week of 12:10:20261,923
Week of 19:10:20261,918
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 20261,964
April 20261,963
May 20261,945
June 20261,935
July 20261,942
August 20261,939
September 20261,932
October 20261,918
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20261,918

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1🐖 24 лютага спаўняецца чацьвёртая гадавіна поўнамаштабнага нападу Рас4.8K
  2. #2💐 Сёньня мы хацелі б падзякаваць нашым дарагім беларускам і нагадаць,4.1K
  3. #3⏺12 ліпеня ў Варшаве арганізаваў Вайсковую імпрэзу, прысьвечаную гадав3.4K
  4. #4🇧🇾🧍‍♂🇱🇹 Імпрэза ў гонар2.9K
  5. #5🇧🇾🧍‍♂🇱🇹 правёў дабрачынную імпрэзу ў гонар 107-годзьдзя Беларуска2.7K
  6. #6🦬 23 лютага 1944 году была створаная Беларуская Краёвая Абарона (БКА)2.7K
  7. #7🔔 VajarDruk – ПАДТРЫМКА І ДАПАМОГА2.6K
  8. #8🚩 У межах праекту дапамогі Ўкраіне былі вырабленыя засьцерагальнікі д2.1K
  9. #9🚩 Праект дапамогі Ўкраіне [VajarDruk](https://t.me/ruchbelnac/1994) а1.8K
  10. #10ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! TEGYVUOJA LIETUVA! 🇧🇾🤝🇱🇹1.8K

So'nggi postlar

‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

08-okt, 2026, 22:00

Photo
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне VajarDruk надрукаваў 250 камплектаў дэталяў для накольнікаў-дэтанатараў «Эдэльвайс».

⏺Кожны камплект складаецца з корпуса і ўтулкі – агулам 500 асобных дэталяў. Уся партыя ўжо адпраўленая ва Ўкраіну.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 Фінансавая дапамога
💬 Іншыя віды дапамогі
3870042
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

01-okt, 2026, 22:30

Photo
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне VajarDruk гэтым разам надрукаваў мэдычныя вырабы – 40 шынаў для рук.

⏺Яны прызначаныя для фіксацыі пашкоджанай канечнасьці пры траўмах і дапамагаюць утрымліваць яе ў стабільным становішчы да аказаньня неабходнай мэдычнай дапамогі. Вырабы ўжо былі адпраўленыя ва Ўкраіну.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 Фінансавая дапамога
💬 Іншыя віды дапамогі
6160061
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-sen, 2026, 21:26

Video
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне VajarDruk атрымаў чарговую відэа-падзяку ад кіраўніка валянтэрскага праекту "Донатори ЗСУ".

⏺Нядаўна мы адправілі вялікую партыю камплектуючых для боепрыпасаў з 2865 дэталяў. Праз праект «Донатори ЗСУ» яны будуць выкарыстаныя для патрэбаў украінскай арміі.

🔔Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 Фінансавая дапамога
💬 Іншыя віды дапамогі
1,7600054
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

13-sen, 2026, 07:37

Photo
🤬 Сьвяткаваньне 509-ых угодкаў бітвы пад Воршай і Дня беларускай вайсковай славы ў Варшаве ў 2023 годзе арганізаванае РУХам.

Сьвяткаваньне пачалося зь ў "Музэі вольнай Беларусі".

Далей сьвяткаваньне працягнулася https://telegra.ph/Dzen-belaruskaj-vajskovaj-slavy-ў-Varshave-09-12. Затым, на пляцы Канстытуцыі, адбыўся https://telegra.ph/Dzen-belaruskaj-vajskovaj-slavy-ў-Varshave-09-12.

Галоўнай ідэяй сьвяткаваньня было паказаць, што наша моц у адзінстве перад вечным ворагам з усходу.
🇧🇾🇵🇱🇺🇦

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️ |

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
3960043
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

12-sen, 2026, 21:30

Photo
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне VajarDruk вырабіў вялікую партыю камплектуючых для боепрыпасаў.

⏺Агулам было надрукавана 2865 дэталяў. Сярод іх – 140 поўных камплектаў, кожны зь якіх складаецца з корпуса, хваставіка, накрыўкі корпуса і засьцерагальніка. Акрамя таго, было выраблена яшчэ 345 засьцерагальнікаў, 350 хваставікоў і 60 накрывак корпуса, а таксама 1550 перахаднікоў для іншых хваставікоў. Уся вялікая партыя ўжо адпраўленая ва Ўкраіну.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 Фінансавая дапамога
💬 Іншыя віды дапамогі
8930052
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

08-sen, 2026, 20:50

Photo
⏺Беластоцкая філія Руху беларускіх нацыяналістаў далучылася да адзначэньня Дня беларускай вайсковай славы ў Беластоку.

🚩 Падчас акцыі РУХаўцы прэзентавалі ўдзельнікам праект па дапамозе Ўкраіне – VajarDruk. Былі разданыя ўлёткі з інфармацыяй, як дапамагчы праекту.

| Далучыцца🔝 | Дапамога🤝 | Чат-бот📝 | Тэлеграм📩 | Інстаграм🕊 | Фэйсбук😎 | BuyMeaCoffee☕️ |

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
9940047
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
💛 24 жніўня - Дзень незалежнасьці Ўкраіны. Шчыра віншуем мужны ўкраінскі народ са сьвятам!

З Днем Незалежності України! 🇺🇦
1,5100082
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Video
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне атрымаў відэа-падзяку ад кіраўніка валянтэрскага праекту "Донатори ЗСУ".

⏺Нядаўна мы вырабілі . Праз праект «Донатори ЗСУ» яны будуць выкарыстаныя для патрэбаў украінскай арміі.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 https://linktr.ee/vajardruk
💬
4720041
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
🚩 У межах праекту дапамогі Ўкраіне былі вырабленыя засьцерагальнікі для мэханізму наколу капсуля.

⏺Гэтыя дэталі не дазваляюць выпадкова накалоць капсуль і прадухіляюць заўчаснае спрацоўваньне боепрыпасу. Агулам было надрукавана 3000 асобнікаў. Уся партыя ўжо адпраўленая ва Ўкраіну.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 https://linktr.ee/vajardruk
💬
2,0900062
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне папоўніў пералік вырабаў.

⏺У чарговай адпраўцы на фронт – 250 каўпачкоў для электронных кампанэнтаў і 400 кранштэйнаў для сыстэмаў скіду з дронаў. Агулам – 650 надрукаваных дэталяў, якія ўжо дастаўленыя ва Ўкраіну.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 https://linktr.ee/vajardruk
💬
1,1700054
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
🚩 Чарговымі вырабамі праекту дапамогі Ўкраіне сталі аэрадынамічныя абцякальнікі.

⏺Агулам было надрукавана 220 асобнікаў дзьвух відаў: 160 абцякальнікаў дыямэтрам 75 мм і 60 – дыямэтрам 110 мм. Гэтыя дэталі выкарыстоўваюцца ў канструкцыі кампанэнтаў боепрыпасаў, надаючы ім неабходную абцякальную форму і паляпшаючы аэрадынамічныя ўласьцівасьці падчас палёту. Уся партыя ўжо перададзеная ва Ўкраіну.

🔔Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 https://linktr.ee/vajardruk
💬
1,0500053
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
🚩 Праект дапамогі Ўкраіне працягвае працу.

⏺Чарговай задачай стаў друк хваставікоў-стабілізатараў для мінамётных мінаў калібру 60 мм. Агулам было выраблена 100 экзэмпляраў. Уся партыя ўжо адпраўленая ва Ўкраіну.

Такія дэталі ўтвараюць хваставую частку боепрыпасу і забясьпечваюць яго стабілізацыю падчас палёту.

🔔 Заклікаем беларусаў сьвету падтрымаць праект VajarDruk!
💬 https://linktr.ee/vajardruk
💬
1,3400063
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
🔔 VajarDruk – ПАДТРЫМКА І ДАПАМОГА

🚩 – гэта праект дапамогі Ўкраіне па 3D-друку розных дэталяў, дапаможных элементаў і іншых неабходных вырабаў для патрэбаў ЗСУ і беларускіх добраахвотнікаў.

☑️ Справаздачнасьць аб працы VajarDruk вы можаце знайсьці ў нашых сацыяльных сетках (📩, http://instagram.com/ruchbelnac🕊, http://facebook.com/ruchbelnac😎).

☑️ Прыклады працы VajarDruk:








⏺Для далейшага разьвіцьця праекту нам неабходныя вашая падтрымка і дапамога:

💬 ФІНАНСАВАЯ ДАПАМОГА:
https://linktr.ee/vajardruk

💬 ДАПАМОГА З 3D-ДРУКАМ:
калі ў вас ёсьць уласны 3D-прынтар і магчымасьць далучыцца да вырабу неабходных элемэнтаў, просім зьвязацца праз наш чат-бот https://t.me/ruchbelnac_bot.

💬 СТВАРЭНЬНЕ І АДАПТАЦЫЯ 3D-МАДЭЛЯЎ ДЛЯ ДРУКУ:
калі вы маеце досьвед працы з CAD-праграмамі, мадэляваньнем або тэхнічнай распрацоўкай, просім зьвязацца праз наш чат-бот https://t.me/ruchbelnac_bot.

💬 ДАПАМОГА З КАНТАКТАМІ:
калі вы маеце кантакты з прадстаўнікамі падразьдзяленьняў ці іншымі асобамі ва Ўкраіне, якім могуць быць патрэбныя вырабы VajarDruk, просім зьвязацца праз наш чат-бот https://t.me/ruchbelnac_bot.

💬 ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПАДТРЫМКА:
распаўсюд інфармацыі пра праект у сацыяльных сетках, праз мэдыя і інфармацыйныя рэсурсы, а таксама любымі іншымі сродкамі.
2,6400040
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

29-avg, 2026, 08:11

Photo
⏺12 ліпеня ў Варшаве арганізаваў Вайсковую імпрэзу, прысьвечаную гадавінам Грунвальдзкай бітвы і бою пад Лісічанскам. Сустрэча прайшла ў «Беларускім доме» і сабрала поўную залю ўдзельнікаў.

📸 Больш фота з Вайсковай імпрэзы ў https://www.instagram.com/p/DayGBIcDE-M/?igsh=bmQ2aDlyYnd1ODRo ці https://www.facebook.com/share/p/191bWbAjLn/ РУХУ.

Імпрэза аб'яднала ў сабе дзьве важныя падзеі з мінулага і сучаснасьці. 15 ліпеня 1410 году адбылася Грунвальдзкая бітва – адна з самых значных перамогаў у нашай гісторыі. У той бітве беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы разам разьбілі магутны Тэўтонскі ордэн. А чатыры гады таму, 26 чэрвеня 2022 году, ва Ўкраіне . У тым баі гераічна загінулі чатыры беларускіх добраахвотнікі Палку Каліноўскага – Іван Марчук «Брэст», Васіль Парфянкоў «Сябро», Васіль Грудовік «Атам» і Вадзім Шатроў «Папік». Двое ваяроў – Ян Дзюрбейка «Тромблі» і Сяржук Дзёгцеў «Клешч» трапілі ў палон, дзе знаходзяцца дагэтуль.

Першая палова вечара пачалася ва двары «Беларускага дому», фасад якога быў упрыгожаны беларускім, польскім, літоўскім і ўкраінскім сьцягамі. Пасьля ўступнага слова вядоўцы імпрэзы Марыны Савіцкай да прысутных зьвярнуўся дактарант Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандар Ражкоў. Ён распавёў пра зброю эпохі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку часоў Грунвальду. Пасьля гэтага пачалася інтэрактыўная частка, дзе ўдзельнікі змаглі адчуць сябе сярэднявечнымі ваярамі. Усе ахвочыя змаглі ўзяць у рукі зброю і зладзіць сапраўдныя бойкі на мячах. У працяг былі аб'яўленыя спаборніцтвы па стральбе з луку па тэматычных мішэнях, аздобленых выявамі тэўтонскіх рыцараў. Самыя трапныя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы на тэматыку ВКЛ. Усё гэта суправаджалася выступам дудара, які граў для прысутных.

У другой палове вечара ўдзельнікі перамясціліся ў залю «Беларускага дому». Імпрэзу працягнуў сябра Рады РУХУ і былы кіраўнік «Паспалітага рушэньня» Сяржук Кедышка, які больш падрабязна распавёў пра Грунвальд, а таксама паразважаў пра значэньне бітвы ў нашым мінулым і сучаснасьці. У музычнай частцы сустрэчы выступіла маладая сьпявачка «Safijka». У яе выкананьні прагучалі «Гэй Літвіны» – кавер на гурт «Zenon», «Я сын таго краю» на словы Алеся Змагара (Аляксандра Яцэвіча) і аўтарская песьня «Цень героя», прысьвечаная абаронцам Украіны.

У наступнай частцы імпрэзы былі ўзгаданыя падзеі бою пад Лісічанскам. Вядоўца Марына Савіцкая аб'явіла хвіліну маўчаньня ў памяці аб загінулых героях. Пасьля гэтага да прысутных зьвярнуўся былы ваяр батальёну «Волат» Палку Каліноўскага, кіраўнік фундацыі «Крывічы» Уладзімер Лаўранюк. У сваім выступе ён прыгадаў, якімі былі «Брэст», «Сябро», «Атам», «Папік», «Тромблі» і «Клешч», а таксама распавёў розныя гісторыі пра іх. Пасьля гэтага быў паказаны новы фільм, прысьвечаны бою пад Лісічанскам, выпушчаны Палком Каліноўскага да чацвёртай гадавіны падзеі. А скончылася Вайсковая імпрэза нагадваньнем пра . У прыватнасьці былі прэзентаваныя .

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
3,3500059
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
🌟🌟 16 траўня 2023 году ў баі гераічна загінуў Міраслаў Лазоўскі – адзін з лідэраў арганізацыі «Белы Легіён» і камандзір беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

«Нацыяналізм – адзіная здаровая ідэалёгія. Так што мы па сваім сьветапоглядзе – звычайныя, нармальныя нацыяналісты. Мы людзі, якія любяць і паважаюць сваю нацыю, дзяржаву, гісторыю і культуру». (Міраслаў Лазоўскі, інтэрвію парталу «Telegraf»).

⏺  https://telegra.ph/Mіraslaў-Lazoўskі--geroj-belaruskaj-nacyі-07-10
2870049
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
🚩 У межах праекту дапамогі Ўкраіне была вырабленая партыя хутказараджальнікаў для магазінаў аўтаматаў калібру 5.45/7.62.

💬 Агулам было надрукавана 150 камплектаў, кожны зь якіх складаецца з трох асобных дэталяў. Уся партыя вырабаў ужо была перададзеная ва Ўкраіну. Таксама да скрыні былі даданыя салодкія падарункі для ваяроў. 

🔔 Бліжэйшым часам мы апублікуем іншыя вынікі працы , а таксама распавядзем, як дапамагчы праекту. Сачыце за інфармацыяй.
3770060
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
🚩 РУХ запускае новы праект дапамогі Ўкраіне – VajarDruk.

⏺Мэта праекту – 3D-друк тэхнічных дэталяў і іншых неабходных элемэнтаў для патрэбаў ЗСУ і беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне.

☑️ Ва ўмовах вайны патрэба ў тэхнічных рашэньнях, абсталяваньні і розных дапаможных элемэнтах мае вялікае значэньне. Шмат якія дэталі неабходна вырабляць хутка, дакладна і пад пэўныя задачы, бо ад гэтага залежаць забесьпячэньне, каардынацыя і эфэктыўнасьць у рэальных умовах. Магчымасьці 3D-друку дазваляюць апэратыўна ствараць патрэбныя элемэнты, уносіць неабходныя зьмены ў канструкцыі і хутка адаптавацца пад канкрэтныя патрэбы.

🚫 Падтрымка Ўкраіны ў яе змаганьні супраць расейскіх акупантаў зьяўляецца прыярытэтнай задачай для беларускай супольнасьці ў сьвеце. Бо вынік гэтай вайны непасрэдна ўплывае на будучыню нашай Радзімы і ўсяго рэгіёну. Менавіта таму падтрымка ЗСУ і беларускіх добраахвотнікаў мае для нас прынцыповае значэньне.

🔔 Адзначым, што дзейнасьць праекту VajarDruk ужо распачатая. Першыя партыі вырабленых дэталяў былі перададзеныя ва Ўкраіну. Бліжэйшым часам мы апублікуем справаздачы з вынікамі працы, а таксама распавядзем, як можна дапамагчы праекту і падтрымаць яго дзейнасьць.
1,3300096
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
☦️ шчыра віншуе ўсіх праваслаўных хрысьціянаў зь Вялікаднем!

ХРЫСТОС УВАСКРОС! УВАСКРЭСЬНЕ І БЕЛАРУСЬ! 🇧🇾

Хрыстос уваскрос!
і сьвет прачнуўся
вясной на гольлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!
(📖 Ларыса Геніюш, 1954 год)

🖼️ P.S. на выяве велікодная паштоўка, прысьвечаная беларускаму антысавецкаму супраціву (выдадзеная ў Нямеччыне ў другой палове 1940-ых гадоў).
1,2100078
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
✝️ шчыра віншуе ўсіх каталікоў, грэка-каталікоў (уніятаў) і пратэстантаў зь Вялікаднем!

Хрыстос уваскрос! Уваскрэсьне і Беларусь! 🇧🇾

«Дагэтуль мы плачам, дагэтуль мы стогнем,
Адвечных ня можам пазбыціся сьлёз...
Наперад па шчасьце! Хай злое ўсё дрогне,
Вясна ўжо на сьвеце,— Хрыстос уваскрос!»
(📖 урывак зь вершу Янкі Купалы " https://knihi.com/Janka_Kupala/Vialikdzien.html", 1909 год)
1,6200079
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

17-may, 2026, 14:50

Photo
🇧🇾 Сьвяткаваньне 106-ых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве.

На Дзень Волі ў 2024 годзе , сумесна з Палком Каліноўскага і Кібэрпартызанамі, арганізаваў нацыянальную калёну на сьвяткаваньні ў Варшаве. Да акцыі былі падрыхтаваныя вялікія расьцяжкі на нацыянальна-вызвольную тэматыку: «106 гадоў барацьбы за незалежнасьць!», «Беларусь перадусім!», «Слава беларускім добраахвотнікам!», «Кветак больш ня будзе!», «Тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою маскаля ўжо ня будзе!», «Ад Кастуся Каліноўскага да Палка Каліноўскага – беларусы змагаюцца!», «Вызвалім палітвязьняў праз вызваленьне Беларусі!», і дэвізам Кібэрпартызанаў «Ніхто не пазьбегне адказнасьці».

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
1,4600059
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

28-mar, 2026, 02:29

Photo
🇧🇾 Сьвяткаваньне 105-ых угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2023 годзе ў Варшаве.

Адзначэньне 105-годзьдзя БНР у Варшаве было самай маштабнай акцыяй да Дня Волі пасьля 1990-2000-х гадоў і знакамітага сьвяткаваньня ў Менску ў 2018 годзе. зьяўляўся заяўнікам акцыі і адным з галоўных арганізатараў сьвяткаваньня. У той дзень адбыўся шматтысячны марш па цэнтральных вуліцах гораду, мітынг з удзелам усіх буйных палітыкаў і дзеячоў, а таксама канцэрт вядомых музыкаў.

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
4050048
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
⏺ ушанаваў у Львове памяць Сымона Шыдлоўскага – выбітнага ўдзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863-64 гадоў. 10 сакавіка споўнілася 120 гадоў з дня сьмерці нашага славутага земляка.

Сымон Шыдлоўскі нарадзіўся ў маёнтку пад Віцебскам у першай палове 1830-ых гадоў. Паходзіў зь беларускай шляхецкай сям’і. У дзяцінстве шмат падарожнічаў з бацькамі, а таксама атрымаў добрую хатнюю адукацыю. Пасьля паехаў вучыцца ў вайсковую акадэмію Санкт-Пецярбургу, дзе атрымаў чын афіцэра.

У 1861 годзе Сымон Шыдлоўскі вярнуўся на родную Віцебшчыну, дзе прыняў удзел у сьвяткаваньні гадавіны падпісаньня Гарадзельскай уніі. На гэтых урачыстасьцях, улічваючы ягонае шляхетнае паходжаньне, малады афіцэр быў абраны харунжым Віцебскай зямлі. Яму была выдадзеная харугва з касьцёлу мястэчка Сураж, дзе вакол выявы Божай Маці знаходзіліся арол, Пагоня і Арханёл Міхаіл – сымбалі Польшчы, Беларусі, Літвы і Ўкраіны. Сымон Шыдлоўскі доўгія гады захоўваў штандар як рэліквію, удзельнічаў зь ёю ва ўсіх маніфэстацыях, і толькі напрыканцы жыцьця перадаў яе Львоўскаму таварыству вэтэранаў Паўстаньня.

Перад Паўстаньнем 1863-64 гадоў Сымон Шыдлоўскі стварыў кансьпірацыйную сетку па ўсёй Віцебшчыне і частцы Смаленшчыны. Пасьля пачатку нацыянальна-вызвольнай барацьбы змагаўся на роднай зямлі, але па здушэньні выступу на Віцебшчыне вымушаны быў прабівацца на захад. На Падляшшы браў удзел у баях пад Берасьцем, Ласіцамі і Чырвонкай. У дзьвух апошніх сутыкненьнях быў паранены – штыком у жывот і куляй у руку.

Пасьля канчатковага здушэньня Паўстаньня расейскімі акупантамі, Сымон Шыдлоўскі зьехаў за мяжу. Вандраваў па Эўропе, а потым перабраўся ў Аўстра-Вугоршчыну, дзе пасяліўся ў Львове. На ўласныя зьберажэньні ён адчыніў тут шпіталь і прытулак для былых паўстанцаў. Да канца жыцьця ўдзельнічаў у сьвяткаваньні памятных датаў і палітычных маніфэстацыях, як правіла апрануты ў сялянскую вопратку і з харугваю.

Сымон Шыдлоўскі памёр у Львове 10 сакавіка 1906 году і быў урачыста пахаваны на мясцовых Лычакаўскіх могілках. Неўзабаве на магіле паўстаў помнік харунжаму зь ягоным штандарам у руцэ, а манумэнт упрыгожвае выбіты надпіс: «На нашым праху – паўстануць мсьціўцы».

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
7110066
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
💐 Сёньня мы хацелі б падзякаваць нашым дарагім беларускам і нагадаць, што менавіта вы зрабілі вялікі ўклад у станаўленьне і разьвіцьцё нацыянальнай ідэі і справы. Алаіза Пашкевіч ("Цётка") у пачатку ХХ стагодзьдзя ўзбагаціла нашую культуру, Палута Бадунова была адною са стваральніц Беларускай Народнай Рэспублікі, Натальля Арсеньнева падаравала нам гімн "Магутны Божа", мноства дзяўчат удзельнічалі ў антыкамуністычным супраціве ў 1940-50 гадах, паэтка Ларыса Геніюш захоўвала архівы БНР, адседзеўшы за гэта ў сталінскіх лягерах, дэпутатка Галіна Сямдзянава першай сымбалічна ўнесла бел-чырвона-белы сьцяг у Вярхоўны Савет пры распадзе СССР, а Івонка Сурвіла кіруе Радаю БНР і па гэты час.

ДЗЯКУЙ ВАМ – САПРАЎДНЫМ ЗМАГАРКАМ ЗА ВОЛЮ РАДЗІМЫ! 🇧🇾
4,1200067
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
🇧🇾🧍‍♂🇱🇹 правёў дабрачынную імпрэзу ў гонар 107-годзьдзя Беларускага асобнага батальёну і Дня беларускага ваяра ў Літве. Вечар адбыўся 27 лютага ў віленскай прасторы "Kropka".

Падчас імпрэзы былі сабраныя добраахвотныя данаты на https://gudai-draugai.my.canva.site/donate. Памятны знак будзе месьціцца  ў Коўне, дзе раней дыслякаваўся Батальён.

Галоўнай часткаю вечара стала лекцыя вядомага літоўскага гісторыка і журналіста Вілюса Каваляўскаса. Ён падрабязна распавёў пра гісторыю Беларускага асобнага батальёну і іншых вайсковых фармаваньняў нашых суайчыньнікаў у Літоўскім войску. Таксама была закранутая тэма беларускага палітычнага жыцьця таго часу ў Літве.

Напрыканцы выступіў кіраўнік Віленскай філіі РУХУ Яраслаў Грыгор'еў, які параўнаў мінулыя часы і сучаснасьць, дзе Беларусь зноў знаходзіцца пад чужынскаю ўладай, а нашыя народы ў чарговы раз імкнуцца штучна рассварыць звонку.

Акрамя гэтага, усе прысутныя атрымалі ў падарунак памятныя паштоўкі з выяваю ваяроў Беларускага асобнага батальёну і тэкстам ягонага маршу на адваротным баку.

🗣«Беларускі асобны батальён» у складзе Літоўскага войску быў утвораны 27 лютага 1919 году. Фармаваньне прымала ўдзел у змаганьні за незалежнасьць Літвы і разглядалася беларускімі дзеячамі як збройная сіла пры магчымасьці аднаўленьня Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1920 году дата 27 лютага афіцыйна адзначалася як сьвята Батальёну і фактычна Дзень беларускага ваяра ў Літве.

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
2,6800048
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
🚩 3 сакавіка 2022 году, у баі, гераічна загінуў беларускі добраахвотнік Ільля "Ліцьвін" Хрэнаў.

«Украінцы гэта мой братэрскі народ, я ня мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць». (Ільля Хрэнаў)

Ільля Хрэнаў нарадзіўся ў Менску ў 1994 годзе. Навучаўся ў аўтамэханічным каледжы, потым уладкаваўся працаваць на МАЗ. У 2014 гаду паехаў ваяваць ва Ўкраіну і далучыўся да "Азову". Служыў у выведцы батальёну, удзельнічаў у вядомых апэрацыях у Ілавайску, Марыінцы, Шырокіна.

Пасьля пераходу канфлікта ў стадыю "замарожваньня" Ільля пераехаў пад Кіеў у Бравары, дзе ажаніўся на сваёй украінскай дзяўчыне, вывучыўся на праграміста і пачаў працаваць ў IT-сфэры. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году дапамагаў беларусам, якія апынуліся ва Ўкраіне з-за рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі.

У першы ж дзень поўнамаштабнай расейскай агрэсіі Ільля стаў добраахвотнікам беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну "Азоў". У тым ліку, з дапамогаю яе потым сфармуецца, адпачатку Батальён, а затым і Полк Каліноўскага.

«Сёньня Расея зноў паказала сваю існасьць і падступна напала на Ўкраіну. Мы ў сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Ўкраіны». (Зь відэазвароту Ільлі Хрэнава 24 лютага 2022 г.)

Нажаль, 3 сакавіка Ільля атрымаў раненьні і загінуў падчас баёў з акупантамі за Бучу. "Ліцьвін" стаў першым беларускім ваяром, забітым падчас расейскай агрэсіі 2022 году. У ягоны гонар, у складзе Палка Каліноўскага, быў названы батальён, а сам Ільля быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

ГЕРОІ ЖЫВУЦЬ ВЕЧНА! 🇧🇾
1,4100064
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
🔥 24 лютага спаўняецца 91 год з нараджэньня народнага паэта Беларусі https://be.m.wikipedia.org/wiki/Рыгор_Барадулін (1935-2014).

🔥 РЫГОР БАРАДУЛІН ПРА БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ:

«Нацыяналіст — чалавек, верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу.

Гэта савецка-імпэрская прапаганда зрабіла з нацыяналіста нейкае пудзіла, нейкага тэрарыста, бо ён падрываў і без таго рыхлы падмурак імпэрыі, якая займала як не шасьціну зямное кулі.

Любіць сваю мову і карыстаецца ёю — нацыяналіст. Любіць, шануе і знае сваю гісторыю — нацыяналіст. Хоча жыць у сваёй дзяржаве як вольны чалавек — нацыяналіст.

Пройдзе час, няхай сабе і нямала, а слову нацыяналіст будзе вернутая ягоная першапачатковая шана. Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст».

🔥 Верш "БЫЦЬ":

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сьцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.

Быць Беларусам —
Гэта значыць,
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым сьвеце і на тым.

🔥 Верш "МАЛЕНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСЬ":

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Зьлітуйся над крывічамі.

Зьнікнуць, Сьвяты, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.

Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнаньня.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.

Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Сьветлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.

Божа, на ўсіх
Нас ад напасьцяў варожых
Твой зьберажэ напамін.
Амін.
8670061
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
💛 https://telegra.ph/Merapryemstva-belaruska-ўkraіnskaj-salіdarnascі-Dzve-nacyі--adzіny-vorag-03-01 да першай гадавіны пачатку поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну.

| https://t.me/ruchbelnac_bot🔝 | 🤝 | https://t.me/ruchbelnac_bot📝 | 📩 | http://instagram.com/ruchbelnac🕊 | http://facebook.com/ruchbelnac😎 | http://buymeacoffee.com/ruchbelnac☕️|

🤩 Беларусь перадусім! 🤩
8530060
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
🐖 24 лютага спаўняецца чацьвёртая гадавіна поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну. Ужо чатыры гады працягваюцца бамбардзіроўкі, разбурэньні і забойствы. Гэта сапраўдная барацьба за існаваньне ўкраінскай нацыі і дзяржаўнасьці. Бо і першае і другое, зьяўляецца перашкодаю для пашырэньня расейскага сьвету. Як і існаваньне беларусаў, нашай мовы, культуры і ідэнтычнасьці. 

Але гэты наступ сілаў цемры пачаўся не чатыры гады таму. Адзін і той жа вораг ужо стагодзьдзямі намагаецца падпарадкаваць сябе ўкраінскія і беларускія землі. У розныя часы ён меў розныя абліччы – царскае, імпэрскае, чырвонае ці сучаснае гібрыднае, але кожны раз гэты вораг быў адзін і той жа. Без разуменьня гэтай дадзенасьці немагчыма супрацьстаяць агрэсару. Бо як бы не зьмяняліся формы праўленьня і ідэялягічныя плыні – шавіністычная, імпэрская і захопніцкая сутнасьць расейцаў застаецца. Пасьля любых зьменаў ці лібералізацыі, рана ці позна, але ў Маскве да ўлады зноў прыйдзе новы Сталін і Пуцін. Толькі ваенная параза Расеі і наступная дэцэнтралізацыя і распад імпэрыі стане гарантам міру і спакою, як для рэгіёну, так і для ўсяго цывілізаванага сьвету. Бо пакуль Расея захоўвае вайсковы патэнцыял і агромністыя тэрыторыі, яна ніколі не адрачэцца ад сваіх крыважэрных амбіцыяў.

Зараз мы, беларусы, павінны ўсімі сіламі падтрымліваць і дапамагаць Украіне, а таксама падтрымліваць і дапамагаць нашым добраахвотнікам. Акрамя гэтага, ня менш важным момантам, зьяўляецца пераход да нацыянальнай сьвядомасьці і беларушчыны, бо менавіта гэта робіць з нас асобную і незалежную нацыю, а ня "русских со знаком качества". Украінцы ўжо сталі на гэты шлях і таму гераічна супрацьстаяць магутным варожым сілам. Верым, што перамога і мір абавязкова наступяць, а нашыя народы будуць канчаткова вызваленыя з пад крывавых і барбарскіх абдымкаў "старшего брата".

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! 💛 СЛАВА УКРАЇНІ!
4,8200061
‡ РУХ ‡ logo
‡ РУХ ‡

24-mar, 2026, 04:49

Photo
🦬 23 лютага 1944 году была створаная Беларуская Краёвая Абарона (БКА). Яна стала найбольш вядомай спробай арганізацыі ўласных беларускіх вайсковых фармаваньняў у надзвычай складаных варунках Другой сусветнай вайны, дзе наша Радзіма знаходзілася паміж молатам і кавадлам варожых таталітарных сістэмаў.

Гістарычны кантэкст зьяўленьня БКА быў супярэчлівы і трагічны – Беларусь знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а мясцовае насельніцтва цярпела як ад карных апэрацыяў нацыстаў, так і ад тэрору з боку чырвоных партызанаў, кантралюемых з Масквы. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, нацыянальныя дзеячы ўсімі сродкамі імкнуліся стварыць беларускія вайсковыя адзінкі, каб мець падрыхтаваныя і ўзброеныя кадры, якія ў будучыні сталі б уласным войскам для змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны ад нямецкіх і савецкіх акупантаў.

Прызыў у БКА адбываўся на тэрыторыі генэральнай акругі "Беларусь", якая складала зусім невялікую частку нашай зямлі. Тым ня менш на яго адгукнулася да 40.000 чалавек, што значна перавысіла ўсе чаканьні і шмат з ахвочых прыйшлося распусціць па дамах, бо арганізацыйныя магчымасці былі абмежаваныя. Гэты факт паказвае, што ідэя ўласнага беларускага войску сапраўды мела падтрымку ў грамадзтве. З прынятых ў шэрагі БКА ваяроў былі сфармаваныя 45 батальёнаў, у якіх уводзілася беларуская мова камандаваньня і нацыянальныя сымбалі адзнакі.

Нажаль пераўтварыцца ў сапраўдную беларускую армію БКА не пасьпела. Імклівы наступ саветаў, прымусіў адных жаўнераў адыйсьці на захад, а іншыя засталіся на Радзіме. Адна крывавая і варожая для беларусаў акупацыя зьмянілася на іншую. У такіх абставінах далейшыя лёсы ўдзельнікаў склаліся па рознаму. У замежжы бальшыня ваяроў сталі актыўнымі дзеячамі беларускіх дыяспар па сьвеце. Займаліся грамадзка-палітычнай, культурніцкай і рэлігійнай працай на ніве беларушчыны. Удзельнічалі ў аднаўленьні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, а такія асобы, як Язэп Сажыч, Барыс Рагуля, Францішак Кушаль уваходзілі ў яе кіраўніцтва. Тыя, хто застаўся на Радзіме былі або рэпрэсаваныя камуністамі, або сышлі ў лясы і працягвалі барацьбу з чырвонымі акупантамі.

Ідэя фармаваньня беларускага нацыянальнага войску была натуральнай ад часоў Беларускай Народнай Рэспублікі і Слуцкага збройнага чыну, таму стварэньне Беларускай Краёвай Абароны стала лягічным працягам гэтых памкненьняў. Між тым трэба прызнаць, што БКА так і ня стала паўнавартаснай вайсковай сілаю, а толькі чарговай спробай. Але сам факт стварэньня беларускіх падраздзяленьняў, выкарыстаньне беларускай каманднай мовы і нацыянальнай сымболікі стаў важным элемэнтам у гісторыі беларускай вайсковай традыцыі.

🖼 Ілюстрацыя вайсковага мастака і гісторыка Віктара Ляхара.

🤩 ПРЫСЯГА ЖАЎНЕРА БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ АБАРОНЫ

Я, жаўнер Беларускай Краёвай Абароны, прысягаю на Ўсемагутнага Бога і жаўнерскі гонар, што буду верна служыць свайму беларускаму народу, сумленна і прыкладна выконваць усе загады сваіх камандзіраў і начальнікаў.

Я прысягаю, што не выпушчу з рук зброі да тых пор, пакуль ня будзе ўстаноўлены поўны спакой і бясьпека ў нашых сёлах і гарадох, пакуль ня будзе зьнішчаны на нашай зямлі апошні вораг беларускага народу.

Я прысягаю, што хутчэй аддам сваё жыцьцё, чымся дапушчу, каб мая жонка і дзеці, бацькі і сёстры і ўвесь беларускі народ зноў цярпелі бальшавіцкі зьдзек і няволю.

Калі-ж з сваей слабасьці ці злога намеру я парушу гэту прысягу, то няхай пакарае мяне Бог ганебнай сьмерцю здрадніка свайго народу і бацькаўшчыны.
2,6600075

Showing 30 of 33 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

‡ РУХ ‡ Telegram kanali nima haqida?+

‡ РУХ ‡ (@ruchbelnac) — tgdio da Mimlar (Memes) toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 1 918 obunachi bor.

‡ РУХ ‡ (@ruchbelnac) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @ruchbelnac ga bepul obuna bo‘ling.

‡ РУХ ‡ yaxshi Mimlar (Memes) kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin ‡ РУХ ‡ reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 1 918 obunachi bor. O‘xshash Mimlar (Memes) kanallar bilan solishtiring.

‡ РУХ ‡ statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @ruchbelnac sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.