🔥 24 лютага спаўняецца 91 год з нараджэньня народнага паэта Беларусі
https://be.m.wikipedia.org/wiki/Рыгор_Барадулін (1935-2014).
🔥 РЫГОР БАРАДУЛІН ПРА БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛІЗМ:
«Нацыяналіст — чалавек, верны сваёй нацыі, сваёй Радзіме, свайму народу.
Гэта савецка-імпэрская прапаганда зрабіла з нацыяналіста нейкае пудзіла, нейкага тэрарыста, бо ён падрываў і без таго рыхлы падмурак імпэрыі, якая займала як не шасьціну зямное кулі.
Любіць сваю мову і карыстаецца ёю — нацыяналіст. Любіць, шануе і знае сваю гісторыю — нацыяналіст. Хоча жыць у сваёй дзяржаве як вольны чалавек — нацыяналіст.
Пройдзе час, няхай сабе і нямала, а слову нацыяналіст будзе вернутая ягоная першапачатковая шана. Шчыры нацыяналіст перад сумленьнем чыст».
🔥 Верш "БЫЦЬ":
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Свайго ні гуку не забыць,
Усё чужое перайначыць,
Каб Беларусі вечнай быць!
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
Вясёла з сумнай долі кпіць,
Да Бога сьцежку верай значыць,
Нагбом з карца надзеі піць.
Быць Беларусам —
Гэта значыць,
За родны край згараць на дым,
Па-беларуску чуць і бачыць
На гэтым сьвеце і на тым.
🔥 Верш "МАЛЕНЬНЕ ЗА БЕЛАРУСЬ":
Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Зьлітуйся над крывічамі.
Зьнікнуць, Сьвяты, не дай нам
Ад рукатворнага жаху,
Верацьмем вечным тайнам
Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому
Блудныя душы з выгнаньня.
Поперак духу злому
Воля Гасподняя стане.
Хай беларус беларуса
Будзе любіць як брата.
Сьветлая Імем Ісуса
Наша крывіцкая хата.
Божа, на ўсіх
Нас ад напасьцяў варожых
Твой зьберажэ напамін.
Амін.