Усе міграцыйныя пытанні трэба вырашаць з дзяржаўнымі органамі той краіны, у якой вы жывяце.
Калі вы жывяце ва Украіне, то менавіта ўкраінскія дзяржаўныя органы прымаюць рашэнні па вашай легалізацыі, афармленні пасведкі на часовае ці пастаяннае пражыванне, статусе ўцекача і іншых міграцыйных пытаннях.
Ва Украіне гэта:
🔹 Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны (ДМС) — асноўны дзяржаўны орган па пытаннях міграцыі і дакументавання замежнікаў.
🔗 Афіцыйны сайт:
https://dmsu.gov.ua/🔗 Афармленне пасведкі на часовае пражыванне:
https://dmsu.gov.ua/poslugi/dokumentuvannya-inozemcziv/tymchasove-prozhivannya.html🔗 Статус уцекача або дадатковая абарона:
https://dmsu.gov.ua/ — раздзел паслуг для замежнікаў.
🔹 Цэнтры прадастаўлення адміністрацыйных паслуг (ЦНАП) — у тых выпадках, калі яны маюць паўнамоцтвы і тэхнічную магчымасць прымаць адпаведныя дакументы.
🔹 Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя разглядаць канкрэтнае пытанне, — у залежнасці ад падставы для легалізацыі.
Валанцёрскія арганізацыі, грамадскія аб'яднанні, юрысты і праваабаронцы могуць кансультаваць, дапамагаць рыхтаваць дакументы і суправаджаць чалавека. Але яны не замяняюць дзяржаўныя органы і не прымаюць рашэнняў замест ДМС.
Ні адна грамадская арганізацыя не можа гарантаваць атрыманне пасведкі толькі таму, што чалавек стаў яе валанцёрам. Рашэнне прымаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і канкрэтнымі абставінамі заяўніка.
Таму перш чым звяртацца к камусьці па пытанню легалізацыі, праверце інфармацыю ў дзяржаўных органах.
Ваш міграцыйны статус — гэта пытанне вашых законных адносін з дзяржавай, у якой вы жывяце. Пачынайце з афіцыйных крыніц.