Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» Telegram channel photo

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча»

@sustrecha_hubPublic Channel

Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» — воля да незалежнасці! ‼️Прызнаны лукашэнкаўскім МУС «экстрэмісцкім фармаваннем» 🤡 Актуальныя зборы: https://campsite.bio/sustrecha_hub Звязацца з намі: https://t.me/sustrecha_hub?direct

PUBGo‘zbekOʻzbekiston

54

Last views

307 (307 subscribers)
A'zolar
—
Rating
53
Total Posts
Oct 19, 2026, 8:19 PM
Yangilangan
Mar 13, 2026
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameВаланцёрскі цэнтр «Сустрэча»
Username@sustrecha_hub
CategoryPUBG
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar307
Channel TypePublic Channel
Created13-mar, 2026
Last Updated19-okt, 2026 • 2 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#145264+401
Til reytingi
#945-10
Toifa reytingi
#3990+11

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 30730 Days growth: +20.7%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
20:09:2026305
21:09:2026305
22:09:2026305
23:09:2026305
24:09:2026305
25:09:2026305
26:09:2026305
27:09:2026305
28:09:2026305
29:09:2026305
30:09:2026305
01:10:2026305
02:10:2026305
03:10:2026305
04:10:2026305
05:10:2026305
06:10:2026305
07:10:2026305
08:10:2026305
09:10:2026305
10:10:2026305
11:10:2026305
12:10:2026306
13:10:2026306
14:10:2026306
15:10:2026306
16:10:2026306
17:10:2026306
18:10:2026306
19:10:2026307
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 06:04:2026284
Week of 13:04:2026285
Week of 20:04:2026287
Week of 27:04:2026287
Week of 04:05:2026283
Week of 11:05:2026283
Week of 18:05:2026283
Week of 25:05:2026292
Week of 01:06:2026292
Week of 08:06:2026294
Week of 15:06:2026294
Week of 22:06:2026293
Week of 29:06:2026293
Week of 06:07:2026293
Week of 13:07:2026291
Week of 20:07:2026291
Week of 27:07:2026290
Week of 03:08:2026290
Week of 10:08:2026300
Week of 17:08:2026300
Week of 24:08:2026299
Week of 31:08:2026303
Week of 07:09:2026303
Week of 14:09:2026305
Week of 21:09:2026305
Week of 28:09:2026305
Week of 05:10:2026305
Week of 12:10:2026306
Week of 19:10:2026307
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
April 2026287
May 2026292
June 2026293
July 2026290
August 2026299
September 2026305
October 2026307
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
2026307

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1Прапануем далучыцца да чарговага Кангрэса беларусаў Украіны.4.7K
  2. #2Пасля сённяшняга жудаснага абстрэлу Кіева валанцёры «Сустрэчы» і белар3.4K
  3. #3У SUSTRECHA з’явіўся ўласны міні-дадатак для валанцёраў!3.2K
  4. #4Гэтай зімой у Кіеве з’явіцца яшчэ адно беларускае месца. Мы адкрываем 2.7K
  5. #5«Сустрэча» заўсёды там, дзе патрэбная дапамога!2.6K
  6. #6Рэгістрацыя на Кангрэс беларусаў Украіны завершыцца ў панядзелак!2.6K
  7. #7У госці да тых, хто ўжо амаль стаў сям’ёй 🤍2.6K
  8. #8Учора мы правялі нашу развітальную сустрэчу ў Беларускім Пункце Нязлам2.6K
  9. #9Беларускі аўтаполк працуе 24/7 🚙2.3K
  10. #10Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы.2.2K

So'nggi postlar

Photo
Яшчэ адна машына дапамогі даехала да Кіева ❤️

З Варшавы ў Кіеў прыбыла вялікая партыя гуманітарнай дапамогі. Прадукты і ўсё неабходнае дапамогуць нам падрыхтаваць запасы на зіму для «Дома Бабулі»

Асобна хочам падзякаваць камандзе INeedHelpBY за гэтую падтрымку і клопат, а таксама нашым валанцёрам, якія дапамагалі збіраць, грузіць і дастаўляць усё гэта ва Украіну.

Наперадзе зіма, і мы стараемся загадзя паклапаціцца пра людзей, якім яна можа дацца асабліва цяжка. Вельмі добра ведаць, што ў гэтай справе ў нас ёсць сябры, на якіх можна разлічваць.

🤍❤️🤍 Дзякуй усім, хто далучаецца да дапамогі. Разам мы можам зрабіць значна больш!
540016
Усе міграцыйныя пытанні трэба вырашаць з дзяржаўнымі органамі той краіны, у якой вы жывяце.

Калі вы жывяце ва Украіне, то менавіта ўкраінскія дзяржаўныя органы прымаюць рашэнні па вашай легалізацыі, афармленні пасведкі на часовае ці пастаяннае пражыванне, статусе ўцекача і іншых міграцыйных пытаннях.

Ва Украіне гэта:

🔹 Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны (ДМС) — асноўны дзяржаўны орган па пытаннях міграцыі і дакументавання замежнікаў.

🔗 Афіцыйны сайт: https://dmsu.gov.ua/

🔗 Афармленне пасведкі на часовае пражыванне: https://dmsu.gov.ua/poslugi/dokumentuvannya-inozemcziv/tymchasove-prozhivannya.html

🔗 Статус уцекача або дадатковая абарона: https://dmsu.gov.ua/ — раздзел паслуг для замежнікаў.

🔹 Цэнтры прадастаўлення адміністрацыйных паслуг (ЦНАП) — у тых выпадках, калі яны маюць паўнамоцтвы і тэхнічную магчымасць прымаць адпаведныя дакументы.

🔹 Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя разглядаць канкрэтнае пытанне, — у залежнасці ад падставы для легалізацыі.

Валанцёрскія арганізацыі, грамадскія аб'яднанні, юрысты і праваабаронцы могуць кансультаваць, дапамагаць рыхтаваць дакументы і суправаджаць чалавека. Але яны не замяняюць дзяржаўныя органы і не прымаюць рашэнняў замест ДМС.

Ні адна грамадская арганізацыя не можа гарантаваць атрыманне пасведкі толькі таму, што чалавек стаў яе валанцёрам. Рашэнне прымаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і канкрэтнымі абставінамі заяўніка.

Таму перш чым звяртацца к камусьці па пытанню легалізацыі, праверце інфармацыю ў дзяржаўных органах.

Ваш міграцыйны статус — гэта пытанне вашых законных адносін з дзяржавай, у якой вы жывяце. Пачынайце з афіцыйных крыніц.
2,1500012
Photo
Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы.

З самага ранку сябры беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» дапамагаюць жыхарам Дарніцкага раёна Кіева, якія пацярпелі ў выніку варожай расейскай атакі.

Нягледзячы на холад, стомленасць і цяжар перажытага, беларускія валанцёры працягваюць рабіць тое, што ўмеюць найлепш, — быць побач і працягваць руку дапамогі тым, каму яна цяпер так неабходная.

☕️ Беларускі мабільны пункт дапамогі працуе, каб кожны, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі, мог сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай, падсілкавацца ды атрымаць хоць крыху цяпла і клопату ў гэты няпросты час.

🤍 Мы там, дзе патрэбная дапамога. Бо не бывае чужога гора, а салідарнасць не ведае межаў. Нават калі мы не можам спыніць боль, мы можам падзяліць яго з тымі, каму цяпер цяжэй за ўсё. Можам падтрымаць, сагрэць і нагадаць, што побач заўсёды знойдуцца людзі, якім неабыякава.

Дзякуй кожнаму, хто далучаецца, дапамагае і аддае час, сілы і сэрца дзеля іншых.❤️
2,2400017
Photo
ВЦ "Сустрэча" выказвае шчырыя спачуваньні Галіне Варажбіт у сувязі са сьмерцю маці. Вечная памяць і супакой!
1270018
Photo
Трывае апэрацыя «Vivaldi». Беларускія жаўнеры ў першых шыхтах бяруць удзел у пераломнай вызваленчай кампаніі.

​На жаль, свабода здабываецца цяжка: крывёю і потам найлепшых. Не так даўно вы дапамаглі нам закрыць збор на падтрымку двох нашых выведнікаў. За гэты час патрэба ў дапамозе на аднаўленьне зьявілася для яшчэ аднаго нашага ваяра. Ён страціў канцавіну падчас гераічнага запеклага бою. Наш з вамі абавязак падтрымаць нашага шляхетнага героя!

https://send.monobank.ua/jar/79rYJ3WPMV
940015
Photo
У госці да тых, хто ўжо амаль стаў сям’ёй 🤍

Дзелімся фотаздымкамі з нашай апошняй паездкі ў дзіцячы дом сямейнага тыпу на Чарнігаўшчыне.

Мы прыязджалі сюды ўжо шмат разоў, і за гэты час паспелі па-сапраўднаму пасябраваць. Нас тут ведаюць і чакаюць, а мы кожны раз радуемся магчымасці зноў пабачыцца.

Вядома, прыязджаем з гуманітарнай дапамогай і ўсім неабходным. Але цяпер гэтыя паездкі для нас ужо значна большыя за звычайную валанцёрскую справу. Мы вельмі палюбілі гэтую сям’ю, перажываем за яе і заўсёды хочам ведаць, як у іх справы.

Паглядзіце на фотаздымкі з нашай апошняй сустрэчы. Такія моманты хочацца захоўваць ❤️

І дзякуй усім, хто дапамагае нам зноў і зноў вяртацца ў госці!
2,6000016
Photo
Апошнім часам у нас асаблівыя маршруты 🤍

Нашы валанцёры ездзяць у дзіцячыя дамы, і, вядома, не з пустымі рукамі.

Вязем гуманітарную дапамогу, неабходныя рэчы, нешта смачнае для дзяцей.

Але галоўнае — прыязджаем, размаўляем, знаёмімся, праводзім час разам.

Такія паездкі — важная частка працы «Сустрэчы».

🤍❤️🤍
1720017
Photo
Гэтай зімой у Кіеве з’явіцца яшчэ адно беларускае месца. Мы адкрываем стацыянарны Пункт Нязламнасці

Летась наш Пункт Нязламнасці быў намётам, які мы сабралі літаральна за некалькі дзён. Праз яго за зіму прайшлі тысячы людзей.

Сёлета робім па-іншаму!

🏠 Мы ўжо знайшлі памяшканне і ўзгаднілі яго з гарадской адміністрацыяй. Цяпер рыхтуем там стацыянарны Пункт Нязламнасці — больш бяспечны, цёплы і разлічаны на большую колькасць людзей.

А наш мабільны пункт застанецца напагатове, каб пры неабходнасці выехаць туды, дзе дапамога патрэбная найбольш.
Зараз самы важны этап — усё падрыхтаваць. Мы збіраем запасы вады, прадуктаў, цёплых рэчаў і неабходнае абсталяванне.

❗️ І тут нам вельмі патрэбныя дадатковыя рукі і дапамога.
Можна далучыцца рэчамі, прадуктамі, абсталяваннем, данатам або дапамагчы нам усё гэта зрабіць.

Не будзем чакаць першых маразоў і адключэнняў. Рыхтуемся ўжо зараз!
2,6800013
Video
Другі дзень нашыя валанцёры «Сустрэчы» працуюць на месцы прылёту

Учора — разам з ратавальнікамі і аварыйнымі службамі. Ноччу вярнуліся гатаваць: варылі суп, грэчку, рыхтавалі гарачыя напоі. Сёння раніцай мы зноў прыехалі сюды.

На месцы працягваюць разбіраць завалы, а людзі працуюць гадзінамі, таму цяпер наша справа, каб у іх была гарачая ежа, вада і магчымасць ненадоўга спыніцца і паесці.

Таму сёння мы зноў тут — робім усё, што ў нашых сілах.
1000017
Video
Сьогодні день пройшов так:
працювали на місці ворожого прильоту,
допомагали постраждалим, прибирали територію, закривали вибиті вікна, видавали плівку, нарізали ОСБ. Працювали всі, хто міг допомогти — наші комунальники, волонтери, «Рокада», Червоний Хрест та просто небайдужі люди, які прийшли допомогти.

Дякую кожному! Як завжди, у такі моменти особливо відчуваєш, наскільки наші люди вміють об’єднуватися.

На сьогодні зробили все, що могли. Пошкоджені вікна максимально закрили, роботу штабу на місці завершили.

Завтра прийом документів на матеріальну допомогу продовжимо в Управлінні соціального захисту населення за адресою: Харківське шосе, 176-Г.

Бережіть себе та своїх близьких.

Переможемо! 🇺🇦
800013
Photo
«Сустрэча» заўсёды там, дзе патрэбная дапамога!

Сёння раніцай расейскі «Шахед» трапіў у жылы шматпавярховік на вуліцы Урлівська ў Дарніцкім раёне Кіева. Выбух адбыўся на вышыні 11-12 паверхаў. Разбураныя сцены, выбітыя вокны, пажар. Ратавальнікі эвакуявалі людзей з пашкоджанага дома. Ёсць параненыя.

Пакуль ратавальнікі працуюць, а людзі спрабуюць зразумець, што рабіць далей, мы робім тое, што можам.

Каманда ВЦ «Сустрэча» ў ліку першых прыехала на месца. Мы прывезлі ваду, гарачую ежу і гарбату. Раздаем, дапамагаем тым, каму трэба, аказваем першую медычную дапамогу, і застаемся на месцы. Пасля такіх удараў людзям неабходныя менавіта такія простыя рэчы і магчымасць звярнуцца да тых, хто побач.

Мы не можам спыніць ракеты і дроны. Але можам прыехаць і прывезці тое, што патрэбна. Можам дапамагчы тым, хто зараз побач з намі. І мы робім гэта. Мы дапаможам столькі, колькі зможам. Далучайцеся і вы! Асабіста, альбо ахвяруйце на наш збор:
https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine
2,6500023
Сёння два гады Дому Вольнай Беларусі ў Львове!

За гэты час тут паспелі сабраць музей памяці беларускіх добраахвотнікаў, аднавіць курсы беларускай мовы, правесці дзясяткі сустрэчаў.

Віншуем Аляксея Францкевіча, які стаяў ля стварэння Дома, і ўсю каманду, якая ўжо два гады напаўняе яго жыццём. Жадаем вам сіл і яшчэ шмат добрых нагод збірацца разам.

Абдымаем з Кіева! 🤍❤️🤍
2440016
З Днём беларускай вайсковай славы! 🤍❤️🤍

Для нас гэты дзень — гэта людзі, якія і сёння працягваюць беларускую вайсковую традыцыю ў самым прамым сэнсе.

Тыя, хто сёння са зброяй у руках абараняе Украіну. Тыя, каго мы ведаем асабіста, з кім сустракаемся, каму дапамагаем і ад каго самі не раз атрымлівалі дапамогу.

І пра тых, каго ўжо няма побач.

Гонар.
1050014
Photo
8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы.

У гэты дзень у 1514 годзе адбылася перамога войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве.

Але для нас вайсковая слава — гэта не толькі далёкія старонкі гісторыі. Гэта жывая памяць. Гэта і людзі, якія сёння працягваюць традыцыю нашых продкаў. Яны становяцца на абарону, ваююць і гінуць у барацьбе супраць расійскай агрэсіі.

Таму 8 верасня мы хочам ушанаваць памяць беларускіх ваяроў, якія загінулі, абараняючы Украіну.

У Кіеве мы паедзем на магілы нашых герояў, прынясём кветкі, успомнім іх і проста пабудзем побач. Таксама запалім свечкі памяці. Далучыцца да нас можа кожны — і ў Кіеве, і ў сябе дома.

У Варшаве і Вільні таксама пахаваныя беларускія ваяры, якія загінулі за Украіну. Таму, калі вы знаходзіцеся ў ЕС, далучайцеся да нас у сваіх гарадах.

Давайце разам ушануем памяць нашых герояў, бо яны таксама частка беларускай вайсковай славы.
3260018
Photo
Калі ўвогуле паспяваюць дапамагаць людзі, у якіх няма часу?

Мы часам самі задаёмся гэтым пытаннем, бо побач з «Сустрэчай» ёсць людзі, на якіх мы можам разлічваць у самых розных сітуацыях. Нашы беларускія добраахвотнікі — якраз такія.

У ніх ёсць баявыя задачы, свае справы, сябры, жывёлы, ды і простае чалавечае жаданне проста паляжаць і нічога не рабіць. Але ж яны заўсёды побач, калі гэта трэба і нам падабаецца гэтая дзіўная матэматыка: у чалавека амаль няма вольнага часу, але чамусьці знаходзіцца некалькі гадзін для кагосьці іншага.

Калі хлопцы былі ў Кіеве і чакалі баявых задач, яны правялі з намі амаль усю зіму: дапамагалі ў Пункце Нязломнасці. Былі на фронце — і дасылалі нам паўэрбанкі, коўдры, грэлкі, смаколікі. І гэта пры тым, што шмат з гэтых рэчаў патрэбныя ім самім. Вяртаюцца — і зноў знаходзяць час з’ездзіць у дзіцячы дом, развезці прадукты сталым людзям ці дапамагчы прытулку для жывёл.

У іх хапае сваіх спраў, таму кожны раз здзіўляемся, адкуль бярэцца час на ўсё астатняе.

Дзякуй, што вы побач 🤍
1950017
Photo
Беларускі аўтаполк працуе 24/7 🚙

Нешта нельга публікаваць з меркаванняў бяспекі, нешта — можна толькі праз пэўны час, а часам нашыя валанцёры паспяваюць зрабіць значна больш, чым мы — пра гэта расказаць.

А праца тым часам ідзе пастаянна.

Вось, напрыклад, нашыя валанцёры па ўсёй Літве сабралі чарговую вялікую партыю аўто. Дапамагалі і былые беларускія дабраахвотнікі.

У гэтай гісторыі ёсць яшчэ адна цікавая частка — новая супраца. Але пра яе пакуль без спойлераў. Спадзяёмся, ужо хутка зможам паказаць і расказаць больш.

Таму проста ведайце: калі ў нашых сацсетках ціха, у аўтапалку звычайна наадварот :)
2,2600018
Photo
Трыццаць пяць гадоў таму Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце набыла канстытуцыйную моц, і такім чынам існаваньне Беларусі як незалежнай дзяржавы ізноў стала юрыдычным фактам. Новы Дзень Незалежнасьці побач з Днём Волі 25 сакавіка стаўся ўрачыстай, важнай для ўсіх нас датай, з набыткаў якой мы карыстаем, нягледзячы на тое, што ўлада ў краіне захопленая ворагамі нашай Незалежнасьці.

Віншуем усіх беларусаў і сяброў Беларусі!

Жыве Беларусь!
1080016
З Днём Незалежнасці, Украіна 🇺🇦

Сёння хочацца пажадаць Украіне таго, за што яна штодня змагаецца такой вялікай цаной: міру і бяспекі.

Для нас Украіна за гэтыя гады стала такой блізкай. Тут жывуць беларусы, тут нашы валанцёры дапамагаюць краіне, беларускія добраахвотнікі ваююць за гэтую зямлю.

Таму мы ад шчырага беларускага сэрца віншуем вас, дарагія ўкраінцы і ўкраінкі!

Няхай наступны Дзень Незалежнасці мы ўсе разам сустрэнем у мірнай, вольнай ад ворага Украіне 💙💛
1220023
Photo
Што цяпер з легалізацыяй беларусаў ва Украіне?

Добрыя навіны: усё працуе ў звычайным рэжыме.

Вялікіх чэргаў у ДМС зараз няма, дакументы прымаюць без праблем, адмоваў таксама няма. Калі ў вас дзейны беларускі пашпарт і дакументы ў парадку — можна спакойна падавацца на легалізацыю.

Ведаем, што раней вакол гэтага было шмат пытанняў і хваляванняў, але ж на сёння ўсё працуе ў штатным рэжыме.

Калі ў вас ёсць пытанні ці патрэбна дапамога — напішыце нам!
2480015
Рэгістрацыя на Кангрэс беларусаў Украіны завершыцца ў панядзелак!

Кангрэс стане сустрэча беларусаў, якія сёння жывуць, працуюць, валанцёраць, служаць і будуюць сваё жыццё ва Украіне. Мы збярэмся, каб пазнаёміцца адно з адным, паразмаўляць і падзяліцца сваім досведам.

Чакаем вашых заявак, каб завершыць і сфармаваць спіс удзельнікаў.

Дакладную дату, месца правядзення і арганізацыйныя дэталі паведамім усім зарэгістраваным удзельнікам асабіста. З меркаванняў бяспекі публічна гэтую інфармацыю абвяшчаць не будзем.

Да сустрэчы!
2,6100022
Photo
«Сустрэча» закупіла дзве тоны вады для Вішнёвага па запыту ДСНС.

Вішнёвае — гэта горад побач з Кіевам, які моцна пацярпеў пасля расійскай атакі.

Пакуль ратавальнікі разбіраюць завалы і шукаюць людзей, побач застаюцца пацярпелыя, суседзі, родныя. Яны чакаюць навін, гадзінамі стаяць на месцы, дапамагаюць, і ім патрэбныя вада, ежа, рэчы першай неабходнасці.

Мы ўжо возім такую дапамогу, і частку запытаў закрывалі за кошт нашых ваяроў і валанцёраў, але рэсурс нажаль не бясконцы, а запытаў пасля кожнай атакі становіцца больш.

Мы адкрываем асобную банку на дапамогу падчас разбору завалаў.

Грошы пойдуць на ваду, ежу, неабходныя рэчы і тэрміновыя закупы.

Банка для падтрымкі:
🔗 https://send.monobank.ua/jar/4XVPRKaekD

💳 Нумар карткі банкі
4874 1000 3009 3234

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапамагае!
1,3000014
Праца «Сустрэчы», якую вы бачыце, патрабуе памяшканьня, за якое мы штомесяца мусім плаціць.

Мы ня маем адмысловай падтрымкі для гэтага, і нашыя магчымасьці літаральна залежаць ад вас.

Ахвяруйце для «Сустрэчы»:
https://sustrecha.help/
576006
Photo
Кіеў зноў перажыў цяжкую ноч, і валанцёры «Сустрэчы» зноў побач з тымі, каму патрэбная дапамога пасля ўдару.

Калі горад перажывае такі жах, вельмі хутка становіцца зразумела, што кожная пара рук мае значэнне.

Калі вы ў Кіеве і можаце далучыцца да дапамогі — напішыце нам. Мы падкажам, дзе цяпер патрэбныя людзі і чым можна быць карыснымі.

Дзякуй!
2790017
Photo
Сёння валанцёры «Сустрэчы» і беларускія ваяры зноў працавалі ў Дарніцкім раёне

Наступствы ўдару настолькі цяжкія, што дапамога патрэбная і зараз.

Такі аб’ём працы немагчыма зрабіць за некалькі гадзін, таму мы будзем дапамагаць столькі, колькі будзе патрэбна.

Дзякуй нашым валанцёрам, беларускім ваярам, ратавальнікам і ўсім, хто ахвяруе свой час, сродкі і сілы, каб дапамагчы людзям.
2630024
Photo
Пасля сённяшняга жудаснага абстрэлу Кіева валанцёры «Сустрэчы» і беларускія ваяры дапамагаюць жыхарам Кіева ў Дарніцкім раёне.

Мы раздаем людзям ваду, ежу і дапамагаем разбіраць завалы.

Беларусы ва Украіне ўжо не раз паказвалі, што гатовыя быць побач у самыя складаныя моманты. Дзякуй валанцёрам, беларускім ваярам і ўсім, хто сёння дапамагае жыхарам Кіева.

Беражыце сябе і не забывайце пра бяспеку!
3,4400018
Photo
Вось так нас сустрэлі нашыя бабулі ў Чарнігаве!

Вельмі прыемна бачыць такую шчырую радасць і разумець, што за гэты час мы ўжо сталі для іх знаёмымі людзьмі.

Мы падтрымліваем беларускіх пенсіянераў у Чарнігаве не першы месяц. Для многіх з іх гэтая дапамога проста неабходна, і самастойна вырашыць усе пытанні яны проста не могуць.

Дзякуй усім, хто дапамагае нам працягваць гэтыя паездкі!

Дзякуючы вам бабулі атрымліваюць не толькі прадукты, але і ўпэўненасць, што пра іх памятаюць, у адрозненні ад рэжыму Лукашэнкі.
2710023
Photo
Дапаможам коцікам, эвакуяваным з прыфрантавых тэрыторый!

Пасля эвакуацыі жывёлам часта патрэбны не толькі бяспечны дом, але і доўгае аднаўленне. У кожнага з гэтых коцікаў свая гісторыя і свае патрэбы ў харчаванні.

Эскобар мае дыябет, таму яму патрэбны інсулін і спецыяльны дыетычны корм.

Элеўтэракок — спінальнік з адчувальным страўнікава-кішачным трактам. Цяпер ён жыве актыўна і добра, але яму таксама неабходна асаблівае харчаванне.

Абодва коцікі маюць імунадэфіцыт.

Маму-котку з кацянятамі эвакуявалі з-пад Чарнігава. Ім патрэбны паўнавартасны корм, каб аднавіцца і набрацца сіл.

Калі вы знаходзіцеся ў Польшчы, вы можаце набыць корм і перадаць ва Украіну з машынай. Напішыце нам за падрабязнасцямі.

Дзякуй усім, хто дапаможа!
3370011
Photo
У SUSTRECHA з’явіўся  ўласны міні-дадатак для валанцёраў!

Мы рады паведаміць, што цяпер стаць валанцёрам SUSTRECHA стала яшчэ прасцей!

У SUSTRECHA Volunteer App валанцёры могуць:
🤝 хутка атрымліваць новыя заяўкі на дапамогу;
📍 бачыць актуальныя валанцёрскія задачы;
💬 падтрымліваць сувязь з каардынатарамі;
🚗 удзельнічаць у гуманітарных і валанцёрскіх місіях;
📊 сачыць за сваёй актыўнасцю ў праектах арганізацыі.

Гэта толькі пачатак! Мы працягнем развіваць дадатак і дадаваць новыя магчымасці, каб зрабіць валанцёрскую дзейнасць больш зручнай, хуткай і эфектыўнай.

Дзякуй кожнаму, хто дапамагае рабіць дабро разам з намі! ❤️

#SUSTRECHA #Валанцёры #Дапамога #БеларусыВаУкраіне #VolunteerApp #Сустрэча

https://sustrecha.help/у-sustrecha-зявіўся-ўласны-міні-дадатак-д/
3,1600019
Photo
Прапануем далучыцца да чарговага Кангрэса беларусаў Украіны.

Гэта не медыйнае мерапрыемства і не пляцоўка для публічных заяваў. Гэта працоўная сустрэча прадстаўнікоў беларускіх суполак, добраахвотнікаў, валанцёраў, грамадскіх ініцыятываў і вайскоўцаў.

Мэта сустрэчы — абмеркаваць актуальныя пытанні беларускай супольнасці ва Украіне, акрэсліць пазіцыі па ключавых тэмах, абмяняцца досведам, наладзіць узаемадзеянне і выпрацаваць агульныя падыходы да вырашэння наяўных праблемаў.

Сёння, калі беларуская супольнасць раскідана па розных гарадах і кірунках дзейнасці, асабліва важна падтрымліваць дыялог паміж тымі, хто працуе, дапамагае, ваюе і прадстаўляе інтарэсы беларусаў ва Украіне.

Паводле вынікаў сустрэчы будзе падрыхтаваная агульная інфармацыя пра асноўныя тэмы і кірункі далейшай працы.

Разам — не значыць без супярэчнасцяў. Разам — значыць быць гатовымі слухаць адно аднаго і шукаць рашэнні.

Для рэгістрацыі перайдзіце па спасылцы і запоўніце форму.
Калі няма магчымасці, то пішыце ў асабістыя паведамленні.
https://forms.gle/EiwjuHBSQWt5CQ9g6
4,7300016
Сябры, нам вельмі патрэбная ваша дапамога на арэнду офісу «Сустрэчы»!

Офіс - не такая папулярная рэч для данатаў, як перагон аўтамабіляў, генэратары, ці гуманітарная дапамога. Аднак, памяшканьне, якое грае ролю штабу, неабходнае для эфэктыўнай працы арганізацыі - там мы працуем і арганізоўваем усё, што робім!

Падтрымаць нас можна па спасылцы на монабанку:
https://send.monobank.ua/jar/4euxq72w8A

Пераказ з польскіх картак на мона часам не спрацоўвае, у такім выпадку можна ахвяраваць праз Stripe:

https://buy.stripe.com/dRm00kgp29dG9Fu0Ov7AI00

Дзякуй!
784007

Showing 30 of 53 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» Telegram kanali nima haqida?+

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» (@sustrecha_hub) — tgdio da PUBG toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 307 obunachi bor.

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» (@sustrecha_hub) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @sustrecha_hub ga bepul obuna bo‘ling.

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» yaxshi PUBG kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 307 obunachi bor. O‘xshash PUBG kanallar bilan solishtiring.

Валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @sustrecha_hub sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.