💔 «Ты сядзіш і разумееш, што ніколі адтуль не выйдзеш»: гісторыя былога палітвязня Яна Папковіча
Мы сустрэліся з былым палітвязнем
Янам Папковічам у Варшаве. Цяпер ён жыве ў Польшчы разам з сям'ёй, бавіць час з дзецьмі, якіх амаль чатыры гады не бачыў, вучыцца спраўляцца з цяжкасцямі, што прынесла жыццё пасля вызвалення.
Яшчэ год таму Ян адбываў тэрмін у калоніі, не ведаючы, колькі яшчэ яму трэба будзе правесці за кратамі.
За час зняволення яго катавалі і збівалі, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ, а таксама двойчы дадавалі новыя тэрміны за "злоснае непадпарадкаванне" адміністрацыі калоній.
У снежні 2025 года Яна памілавалі і прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яму трэба будзе адаптавацца да жыцця ў новай краіне і спраўляцца з наступствамі зняволення.
У вялікай гутарцы з "Вясной" Ян распавёў пра метады ціску ў КДБ, механізм бясконцага падаўжэння тэрмінаў паводле артыкула 411 КК і пра тое, як пасля ўсяго перажытага захаваць свае перакананні, блізкіх і самога сябе.
Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/121476🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка