Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram channel photo

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96Public Channel

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

802

Last views

9.6k (9,558 subscribers)
A'zolar
—
Rating
136
Total Posts
Oct 12, 2026, 6:11 AM
Yangilangan
Oct 11, 2025
Created
Stats

Siz o'zbek tilidagi kontentni ko'rmoqdasiz. Boshqa tillardagi kontentni ko'rish uchun sayt tilini o'zgartiring.

Channel Information

Channel Information
Channel NameВясна / Правы чалавека ў Беларусі
Username@viasna96
CategoryMatka va lotereya
Languageo‘zbek
CountryOʻzbekiston
A'zolar9,558
Channel TypePublic Channel
Created11-okt, 2025
Last Updated12-okt, 2026 • 11 kun oldin
StatusActive

Reyting

Global reyting
#163502+123
Til reytingi
#1025+6
Toifa reytingi
#3862-7

Obunachilar sonining o'sishi

Jami: 9.6K30 Days growth: +230.2%
09/1309/1809/2309/2810/0310/0810/12
Obunachilar sonining o'sishi - 30 Days
DateSubscribers
13:09:20269,535
14:09:20269,536
15:09:20269,536
16:09:20269,536
17:09:20269,536
18:09:20269,536
19:09:20269,536
20:09:20269,536
21:09:20269,536
22:09:20269,536
23:09:20269,536
24:09:20269,598
25:09:20269,598
26:09:20269,598
27:09:20269,598
28:09:20269,598
29:09:20269,598
30:09:20269,598
01:10:20269,598
02:10:20269,598
03:10:20269,598
04:10:20269,598
05:10:20269,598
06:10:20269,598
07:10:20269,598
08:10:20269,598
09:10:20269,598
10:10:20269,598
11:10:20269,598
12:10:20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Weekly
DateSubscribers
Week of 16:03:20269,608
Week of 23:03:20269,607
Week of 30:03:20269,603
Week of 06:04:20269,583
Week of 13:04:20269,598
Week of 20:04:20269,590
Week of 27:04:20269,590
Week of 04:05:20269,613
Week of 11:05:20269,613
Week of 18:05:20269,613
Week of 25:05:20269,609
Week of 01:06:20269,609
Week of 08:06:20269,604
Week of 15:06:20269,604
Week of 22:06:20269,607
Week of 29:06:20269,607
Week of 06:07:20269,607
Week of 13:07:20269,579
Week of 20:07:20269,578
Week of 27:07:20269,577
Week of 03:08:20269,577
Week of 10:08:20269,553
Week of 17:08:20269,553
Week of 24:08:20269,545
Week of 31:08:20269,535
Week of 07:09:20269,535
Week of 14:09:20269,536
Week of 21:09:20269,598
Week of 28:09:20269,598
Week of 05:10:20269,598
Week of 12:10:20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Monthly
DateSubscribers
March 20269,607
April 20269,590
May 20269,609
June 20269,607
July 20269,577
August 20269,545
September 20269,598
October 20269,558
Obunachilar sonining o'sishi - Yearly
DateSubscribers
20269,558

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1‼️Палітзняволены Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд3.4K
  2. #2❤️З СІЗА КДБ вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» https://prison2.5K
  3. #3❗️У Беларусі +12 новых палітвязняў2.5K
  4. #4Палітвязням, якіх вызвалілі 19 сакавіка і якім дазволілі застацца ў Бе2.5K
  5. #5Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец2.4K
  6. #6Калі вы ці вашыя блізкія ўжо ўтрымлівалася ў новым ЦІП у Сцяпанцы, кал2.4K
  7. #7❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязен2.4K
  8. #8Трох мінчанак асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў» 2.4K
  9. #9😄Сатырычны тэлеграм-канал «Советская Белоруссия» прызнаны «экстрэмісц2.4K
  10. #10⁉️Як дапамагчы рэпрэсаваным, якія знаходзяцца ў Беларусi?2.4K

So'nggi postlar

Video
🎥 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121480
8020029
Photo1/2
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected]
9550015
Photo1/2
💔 Дапаможам былым палітвязням Цімуру і Тамазу Піпія пачаць новае жыццё

31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — браты і футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі 23 верасня 2020 года, у дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх.

У траўні 2026 года браты амаль адначасова выйшлі на волю. Кожны з іх правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў.

Цяпер Цімур і Тамаз знаходзяцца ў Літве. Яны падалі дакументы на атрыманне віду на жыхарства і чакаюць рашэння. Тым часам дапамога, якую яны атрымлівалі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў знайсці працу вельмі складана, а грошы патрэбныя на самае неабходнае — жыллё і ежу.

🤝 Падтрымаць Цімура і Тамаза Піпія можна па спасылцы BYSOL.

📌 Таксама нагадваем нашы тэксты і інтэрв’ю пра гісторыю сям'і Піпія:

🔹 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка другая

🔹 "У калоніі я быў больш вольны, чым на вуліцы — мне ўжо не было чаго губляць": інтэрв'ю з Тамазам Піпія

🔹 "Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна": Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця
9390023
Photo1/2
🔎 Спявачка, юрыст і шматдзетны аграном: каго КДБ уключыў у "спіс тэрарыстаў" за два месяцы

У верасні-кастрычніку 2026 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у "Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці" 16 чалавек, а выключыў 19.

Сярод тых, хто трапіў у пералік, — мінская сям'я Дзмітрыя і Таццяны Корсакавых, 27-гадовы юрыст-навуковец Міраслаў Бандарэнка, вакалістка гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч, шматдзетны бацька і пяцёра беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121481

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
9510021
Photo1/2
❗️ Дзевяць фігурантаў справы «дваровых чатаў» збіраюцца судзіць завочна

У дачыненні да дзевяці чалавек распачалі спецыяльную вытворчасць. Пра гэта сведчыць пералік Следчага камітэта.

Спецыяльную вытворчасць распачалі ў дачыненні да Івана Амеляна, Станіслава Ботвіна, Вольгі Нехайчык, Наталлі Гужовай, Кастуся Кірыленкі і Лізаветы Плітнік.

Усіх шасцярых у лістападзе 2024 года ўнеслі ў спіс удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн». Паводле КДБ, у яго ўваходзяць дваровыя суполкі «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи».

У пераліку Следчага камітэта таксама згадваюцца Ірына Трафімік, Ігар Ліхач і Андрэй Пупкевіч. Раней іх не называлі датычнымі да «Ордэна».

Усіх дзевяцярых абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні".

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
1,1200031
Photo1/2
💔 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.

Сярод палітвязняў у Беларусі — мінімум адзін адзінокі бацька, мінімум 23 шматдзетных бацькоў, мінімум 86 бацькоў непаўналетніх. Гэта бацькі дзяцей з інваліднасцю, шматдзетныя таты, адзінокія бацькі і тыя, чыіх малых забіралі ў прытулкі.

"Вясна" распавядае пра мужчын з рознымі лёсамі, якіх аб'ядноўвае адно: працяглыя тэрміны зняволення і дзеці, якія мусяць расці без бацькоўскай падтрымкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121480

🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая

🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая
1,0600027
Photo1/2
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год

Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.

✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
1,0200011
Photo1/2
💔 «Ты сядзіш і разумееш, што ніколі адтуль не выйдзеш»: гісторыя былога палітвязня Яна Папковіча

Мы сустрэліся з былым палітвязнем Янам Папковічам у Варшаве. Цяпер ён жыве ў Польшчы разам з сям'ёй, бавіць час з дзецьмі, якіх амаль чатыры гады не бачыў, вучыцца спраўляцца з цяжкасцямі, што прынесла жыццё пасля вызвалення.

Яшчэ год таму Ян адбываў тэрмін у калоніі, не ведаючы, колькі яшчэ яму трэба будзе правесці за кратамі.

За час зняволення яго катавалі і збівалі, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ, а таксама двойчы дадавалі новыя тэрміны за "злоснае непадпарадкаванне" адміністрацыі калоній.

У снежні 2025 года Яна памілавалі і прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яму трэба будзе адаптавацца да жыцця ў новай краіне і спраўляцца з наступствамі зняволення.

У вялікай гутарцы з "Вясной" Ян распавёў пра метады ціску ў КДБ, механізм бясконцага падаўжэння тэрмінаў паводле артыкула 411 КК і пра тое, як пасля ўсяго перажытага захаваць свае перакананні, блізкіх і самога сябе.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121476

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1,0700027
Photo1/8
🗣 Алесь Бяляцкі: «Страта свабоды пачынаецца з слова»

Падчас цырымоніі ўручэння польскай прэміі «Залаты лаўр Super Biznesu», якая прайшла ўчора ў Варшаве, выступіў праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён нагадаў, што тры гады таму сам стаў лаўрэатам гэтай прэміі, але не змог асабіста атрымаць узнагароду, бо знаходзіўся ў зняволенні.

Паводле Алеся, тая прэмія стала важным сведчаннем таго, што ў Польшчы не забываюць пра беларускіх палітвязняў. Яна таксама паказала беларусам, што палякі, якія самі прайшлі доўгі шлях да свабоды, разумеюць значэнне салідарнасці.

Асобна старшыня ПЦ "Вясна" закрануў стаўленне да беларусаў на фоне палітыкі ўладаў у Мінску.

«Лукашэнка — гэта не Беларусь», — заявіў ён.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121475

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1,0700025
Photo1/4
❗️ Невядомыя пагражаюць і спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што адзін з дэлегатаў Каардынацыйнай рады атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага пад нікам «Іван Львовіч». Суразмоўца сцвярджаў, што знаходзіцца ў Кіеве і прадстаўляе адну з дзяржаўных арганізацый Украіны.

У паведамленні "Іван" напісаў, што «даўно сочыць» за дзейнасцю дэлегата КР, і прапанаваў яму «ўзаемавыгаднае сяброўства» і «фінансавую дапамогу».

Уліковы запіс пад гэтым нікам быў зарэгістраваны ў траўні 2026 года. Пакуль невядома, хто стаіць за ім і з якой мэтай спрабаваў наладзіць кантакт з дэлегатам.

Пасля адмовы ад супрацоўніцтва дэлегат пачаў атрымліваць пагрозы з розных нумароў.

Нагадаем, гэта не першы выпадак ціску на дэлегатаў Каардынацыйнай рады.

📌 "Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць". Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца
1,1800026
Photo1/2
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Сасноўскім

Дзмітрый Сасноўскі — адзін з фігурантаў справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яго асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў).

Мужчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі», «акце тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча», «незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі», «закліках да санкцый» і «распальванні сацыяльнай варожасці».

✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
1,1900022
Photo1/2
🤬 «Быў страх, што выйду — і мяне зноў затрымаюць». Былы палітвязень — пра жыццё пасля чатырох з паловай гадоў несвабоды

Берасцеец Антон Сотнікаў правёў чатыры з паловай гады ў зняволенні за ўдзел у пратэстах у сваім горадзе ў 2020 годзе. Пасля вызвалення ён застаўся пад прэвентыўным наглядам, а паездка на магілу бабулі, памерлай, пакуль ён знаходзіўся за кратамі, павярнулася для яго адміністрацыйнай справай.

Праз месяц пасля выхаду на волю Антон быў вымушаны з'ехаць з Беларусі праз рызыку новага крымінальнага пераследу. У Польшчы яму давялося зноўку вучыцца жыць на волі — асвойваць звыклыя тэхналогіі, аднаўляць здароўе і прывыкаць да жыцця без блізкіх побач.

33-гадовы былы палітвязень распавёў "Вясне" пра страх новага затрымання, адаптацыю на волі і пра людзей, якія дагэтуль застаюцца за кратамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121473

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1,1500023
Video
🎥 Зампаліта пагранічнай заставы ў Хойніках адправілі ў калонію па «справе Гаюна»

31-гадовага палітзняволенага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашу абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і прызначылі яму тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121464

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
1,1200032
Photo1/2
🤩 У Беларусі запатрабавалі прыбраць з продажу на Ozon вокладкі з выявамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Баранавіцкая міжраённая пракуратура выявіла на маркетплэйсе Ozon набор вокладак для дакументаў з "бел-чырвона-белымі палосамі і выявай вершніка з мячом і шчытом на чырвоным фоне". Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.

Паводле ведамства, элементы выявы былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У сувязі з гэтым пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку інтэрнэт-крамы з патрабаваннем неадкладна спыніць продаж тавару.

У Генпракуратуры патлумачылі, што прадукцыя магла быць даступная неабмежаванаму колу пакупнікоў, у тым ліку моладзі, што, на думку ведамства, "магло негатыўна паўплываць на яе грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне".
1,1600047
Photo1/2
🎉 Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію «Залаты лаўр» у намінацыі «Асоба года»

Беларуска-польскага журналіста і былога палітвязня Анджэя Пачобута адзначылі прэміяй «Залаты лаўр Super Biznesu». Узнагароду ўручылі 20 кастрычніка ў Варшаве.

Прэмію Анджэю ўручыў беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.

У сваёй прамове былы палітвязень заявіў, што не лічыць сябе героем. На яго думку, сапраўдныя героі — гэта звычайныя людзі ў Беларусі, у тым ліку актывісты Саюза палякаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на пераслед.

«Залаты лаўр Super Biznesu» — штогадовая польская прэмія, заснаваная ў 2014 годзе. Яе ўручаюць за дасягненні і ўнёсак у развіццё эканомікі і грамадскага жыцця Польшчы. У 2023 годзе ў намінацыі «Асоба года» ўзнагароду атрымаў і Алесь Бяляцкі.

Фотаздымак «Радыё Свабода».
1,2800035
Photo1/2
⚡️ Старонку ініцыятывы «Честные люди», акаўнт брэнда адзення «ZNIVIEN» і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:

📍 Facebook: старонка ініцыятывы «Честные люди», а таксама акаўнты «Піліп Шаўроў» і «Siarhei Bespalau» (Сяргей Бяспалаў);
📍 Threads: акаўнт брэнда адзення «znivien_2020» (ZNIVIEN ЖНІВЕНЬ);
📍 Telegram: канал «Беларусь Беларуская» і чат «Землянка»;
📍 Instagram: старонкі «Алена Жаркевiч», «Саня Наўковіч», «Сергей Будкiн» (Сяргей Будкін) і суполка «Новости Беларусь»;
📍 YouTube: канал «Евгений Глушков»;
📍 TikTok: акаўнт «KOZYR».
1,5300038
Photo
💔 145 сутак у ШІЗА за адмову шыць форму для сілавікоў: гісторыя былой палітзняволенай Алены Лазарчык

Былая палітзняволеная https://prisoners.spring96.org/be/person/alena-lazarczyk , якую 16 верасня вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву, у вялікім інтэрв’ю «Люстэрку» https://news.zerkalo.io/life/138471.html , як адмаўлялася шыць форму для сілавікоў і вайсковую вопратку.

«На вашу фабрыку не пайду. Рабіце што хочаце».

За адмову працаваць супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы паводле артыкула 411 КК — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. Былая палітзняволеная неаднаразова адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а пасля — у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

У калоніі ў Зарэччы яна правяла 145 сутак у ШІЗА і дзевяць месяцаў у ПКТ.

https://spring96.org/be/news/120769 https://spring96.org/be/news/119221
1,0200042
Photo
🔎 З «тэрарыстычнага спісу» КДБ выключылі трох былых палітвязняў

З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім:

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/illja-smaljuha — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года.

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-amelczanka — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года.

▪️ https://prisoners.spring96.org/be/person/kacjaryna-dzhyh — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года.

📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
1,0600022
Photo
🤬 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Каліноўскага дадалі ў «спіс тэрарыстаў»

КДБ абнавіў пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Сярод новых прозвішчаў — пяць беларускіх добраахвотнікаў: https://prisoners.spring96.org/be/person/juryi-makitau , https://prisoners.spring96.org/be/person/mikhail-czuprynski , https://prisoners.spring96.org/be/person/kryscina-stankevicz , https://prisoners.spring96.org/be/person/mikalai-boika і https://prisoners.spring96.org/be/person/natallja-nikicina . У верасні іх завочна https://spring96.org/be/news/121281 на 12 і 20 гадоў калоніі. Суд звязаў усіх пяцярых з палком імя Кастуся Каліноўскага.

Акрамя добраахвотнікаў, у спіс дадалі яшчэ некалькіх чалавек: палітвязня https://prisoners.spring96.org/be/person/eduard-kurljandczyk , 41-гадовага мінчука https://prisoners.spring96.org/be/person/arciom-litvinko , Юлю Нікіціну і Андрэя Кашанскага.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.
1,0500026
Photo
❗️ «Дзяржаўны бізнес рэпрэсій»: на канферэнцыі АБСЕ праваабаронцы распавялі пра прымусовую працу ў Беларусі

Сайд-івэнт "Дзяржаўны бізнес рэпрэсій: прымусовая праца ў Беларусі" прайшоў у межах Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве. Мерапрыемства было арганізавана Праваабарончым цэнтрам "Вясна". 

Вялікая ўвага ў выступах была нададзена прымусовай працы ў месцах пазбаўлення волі (у тым ліку сярод палітвязняў), а таксама ў Лячэбна-працоўных прафілакторыях і пансіянатах, дзе ўтрымліваюцца людзі, у тым ліку пазбаўленыя дзеяздольнасці.

«Дзяржава не проста талеруе прымусовую працу, але ў многіх кантэкстах сама стварае, рэгулюе, адмініструе механізмы, праз якія людзей прымушаюць працаваць, і атрымлівае ад іх выгаду», — падкрэслілі праваабаронцы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121447

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121447
1,1100011
Photo
❗️У Беларусі яшчэ +8 новых палітвязняў

Гэта Галіна Усцюгова, Віктар Масько, Антон Дакучаеў, Інга Казючыц, Сяргей Казінскі, Святаслаў Падвашэцкі, Дзмітрый Зара і Аляксандр Руткевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 https://spring96.org/be/news/121445

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 http://prisoners.spring96.org/
1,1000030
Photo
🌿 Падтрымайце «Вясну» ў два клікі

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо больш за 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: http://donate.spring96.org/ .

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
1,0800021
Photo
📄 Гендарныя стэрэатыпы, рэпрэсіі і жанчыны за кратамі: спецдакладчык ААН падрыхтаваў даклад пра становішча жанчын у Беларусі

Спецыяльны дакладчык ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс падрыхтаваў https://www.ohchr.org/ru/documents/country-reports/a81372-situation-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation , прысвечаны становішчу жанчын у краіне. Ён прадставіць яго на 81-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У дакладзе разглядаюцца:

▪️ гендарныя стэрэатыпы ў заканадаўстве і практыцы;
▪️ эканамічныя і сацыяльныя правы жанчын;
▪️ палітычны пераслед і рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці;
▪️ становішча жанчын, пазбаўленых волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433

👉 Цалкам з дакладам можна https://www.ohchr.org/ru/documents/country-reports/a81372-situation-human-rights-belarus-report-special-rapporteur-situation
1,1700026
Photo
✊ Зварот да былых палітвязняў

Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі.

🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1

Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей.

Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам.

📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на https://t.me/Viasnainfo .
1,1400011
Photo
⚖️ Сёння ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby

Сёння, 16 кастрычніка, у судзе Заводскага раёна Мінска пачынаецца працэс у дачыненні да заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны і Вячаслава Касінеравых.

Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

Вячаславу Касінераву ставяць у віну «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, ставяць у віну таксама «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім».

Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.
1,1000026
Photo
🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды

15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды.

Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House". 

«Нам мала вызваленння палітычных зняволеных, нам неабходная свабода», — падкрэсліў праваабаронца.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441

https://storage.googleapis.com/spring96/read.html?page=/be/news/121441
1,1400037
Photo
❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 13 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 13 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121439

🔹 https://spring96.org/be/news/112786

⁉️ Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» ( https://t.me/ViasnaSOS , https://t.me/Viasnainfo ) і распавесці пра сваю справу
1,1500020
Photo
🤬 Сілавікі прыйшлі да сваякоў заснавальніка «Kamaroŭka» Змітра Завадскага і былых валанцёрак

Сілавікі ў Беларусі пачалі наведваць сваякоў заснавальніка платформы «Kamaroŭka» Змітра Завадскага, Вольгі Касянчук і былой валанцёркі. Пра гэта Зміцер https://www.facebook.com/zmicier.zavadski/posts/pfbid02RCL4HEm3F2bh9RB1FnUe8yxUMFH6FbBqBsYbmzYBPMmtYxjSZupghaCMPMEFvkHBl у Facebook.

Паводле яго, гэта адбылося пасля таго, як платформу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а праект пачаў выходзіць у плюс.

Мужчына расказаў, што сілавікоў цікавілі месца яго прапіскі, суседзі, мама і брат. Учора яны прыйшлі нават да далёкіх сваякоў, з якімі ён не бачыўся каля 15 гадоў.

Нагадаем, што ў ліпені платформу «Kamaroŭka» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».
1,3300051
Photo
📌 Старонку былога палітвязня https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-sparysh дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Акрамя старонкі былога палітвязня Сяргея Спарыша ў «Аднакласніках», у спіс трапілі Telegram-канал «Jednaść2025» і Instagram-старонка хору беларусаў з Познані «chor_poznanski_spieuny_schod».
1,3600035
Photo
🗺 Актывісты стварылі анлайн-мапу мінскіх месцаў, звязаных са смяротным пакараннем

Моладзевая арганізацыя «Рада» распрацавала сайт, на якім сабрала 14 лакацый Мінска, звязаных са смяротным пакараннем у Беларусі.

На мапе адзначаныя не толькі месцы, дзе выконвалі смяротныя прысуды, у тым ліку былая турма «Валадарка», але і лакацыі, звязаныя з «чырвоным тэрорам» 1920-х гадоў і сталінскімі рэпрэсіямі.

Прэзентацыя праекта https://www.coe.int/en/web/portal/-/death-penalty-abolition-in-focus-of-the-first-event-in-vilnius-by-the-council-of-europe-information-point-for-belarusian-people ў Інфармацыйным пункце Рады Еўропы для беларусаў у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.

🔗 Паглядзець мапу можна па спасылцы 👉 https://www.deathpenaltyminsk.online/en
1,5200031

Showing 30 of 136 posts

Reyting

Kirish talab qilinadi

Frequently Asked Questions

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі Telegram kanali nima haqida?+

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) — tgdio da Matka va lotereya toifasidagi Telegram kanali. Reyting, sharhlar, rang va so‘nggi postlarni ko‘rib, obuna bo‘lishdan oldin qaror qiling. Hozir tgdio da taxminan 9 558 obunachi bor.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі (@viasna96) kanaliga Telegramda qanday qo‘shilaman?+

tgdio da kanal profilini oching, so‘ng Join / Open in Telegram orqali @viasna96 ga bepul obuna bo‘ling.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі yaxshi Matka va lotereya kanalimi?+

tgdio da qo‘shilishdan oldin Вясна / Правы чалавека ў Беларусі reytingi, sharhlari, rangi va postlarini tekshiring. Hozir tgdio da taxminan 9 558 obunachi bor. O‘xshash Matka va lotereya kanallar bilan solishtiring.

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі statistikasi va postlarini qayerda ko‘raman?+

tgdio da @viasna96 sahifasini oching: obunachilar statistikasi, rang, reyting va postlar. Stats havolasi o‘sish grafiklarini ko‘rsatadi.